ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 красавiка 1995 г. № 07-11/59
РЭКАМЕНДАЦЫI АБ ПАРАДКУ ЗАПАЎНЕННЯ ДЫПЛОМА (АТЭСТАТА)
АСОБАМ, ЯКIЯ СКОНЧЫЛI ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ
ЎСТАНОВЫ
Рэкамендацыi распрацаваны ў дапаўненне iнструкцыi "Аб парадку
вырабу, улiку i выдачы дакументаў аб адукацыi выпускнiкам базавых,
сярэднiх агульнаадукацыйных школ, прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь", зацверджанай загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1994 г. № 25.
1. Запаўненне бланкаў дакументаў аб атрыманнi адукацыi ў
прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах (ПТНУ) Рэспублiкi
Беларусь дыплома i атэстата праводзiцца ў строгай адпаведнасцi з
зацверджаным тэкстам рукапiсна, калiграфiчным почыркам чорнай тушшу.
Нiякiх памарак, падчыстак, паправак не дапускаецца.
2. Бланк дыплома (атэстата) запаўняецца наступным чынам:
Пасля слоў "Гэты дыплом (атэстат) выдадзены" пiшацца цалкам
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку выпускнiка ПТНУ.
2.1. Пасля ўказання года паступлення ў навучальную ўстанову
пiшацца поўнае найменне прафесiйна-тэхнiчнай установы, у якую
паступiў выпускнiк, прычым для тых, хто навучаўся раней у iншай
навучальнай установе, указваецца поўнае найменне першай навучальнай
установы, куды паступiў выпускнiк да пераводу ў наступную ўстанову.
2.2. Далей указваецца год заканчэння прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установы пасля слоў "поўны курс" пiшацца: для тых, хто
навучаецца ў адной навучальнай установе ў залежнасцi ад наймення
(тыпа) навучальнай установы словы "названага прафесiйна-тэхнiчнага
вучылiшча", для тых, хто навучаўся раней у навучальнай установе",
поўнае найменне прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы, якую
навучэнец заканчвае.
3. У дыпломе перад словамi "сярэдняй адукацыi" пiшуцца словы
"на базе агульнай", або "з атрыманнем агульнай".
4. У дыпломе (атэстаце) пасля слоў "па прафесii пiшацца поўнае
найменне прафесii (прафесiй), па якой (якiх) навучаўся выпускнiк
навучальнай установы ў дакладнай адпаведнасцi з вучэбнымi планамi.
4.1. Пасля слоў "рашэннем квалiфiкацыйнай камiсii" пiшуцца
чысло, месяц i год прыняцця рашэння Квалiфiкацыйнай камiсii
адпаведна з пратаколам яе пасяджэння, пасля чаго пiшуцца прозвiшча i
iнiцыялы выпускнiка.
4.2. Пасля слоў "прысвоена квалiфiкацыя" у дыпломе (атэстаце)
пiшацца найменне спецыялiзацый i квалiфiкацыя (разрад, клас,
катэгорыя) пропiсам, якая прысвоена выпускнiку ў дакладнай
адпаведнасцi з вучэбным планам.
5. Дыплом (атэстат) падпiсваецца старшыней квалiфiкацыйнай
камiсii, дырэктарам навучальнай установы i намеснiкам дырэктара па
вучэбна-вытворчай (вучэбнай) рабоце.
6. Нiжэй подпiсаў пiшуцца чысло, месяц i год выдачы дыплома
(атэстата), а таксама рэгiстрацыйны нумар дыплома (атэстата) па
кнiзе рэгiстрацыi дакументаў аб адукацыi.
7. У адведзеным месцы дыплома (атэстата) ставiцца гербавая
пячатка навучальнай установы.
8. Асобы, якiя закончылi навучанне ў прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе па вячэрняй (зменнай) формах навучання
атрымлiваюць дыплом (атэстат) на агульнай падставе без указання
формы навучання.
9. Дыплом (атэстат) з адзнакай выдаюцца выпускнiкам
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, калi яны маюць па
вытворчаму навучанню, спецыяльных i агульнаадукацыйных прадметах i
не менш як 75 працэнтаў iншых прадметаў вучэбнага плана вынiковую
адзнаку "5" (выдатна), а па астатнiх прадметах - адзнаку "4" (добра)
i на выпускным квалiфiкацыйным экзамене атрымаўшым адзнаку "5"
(выдатна).
10. Разам з дыпломам (атэстатам) выпускнiку
прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы выдаецца выпiска вынiковых
адзнак паспяховасцi за ўвесь тэрмiн навучання. У выпiсцы ўказваецца,
што яна з`яўляецца дадаткам да дыплома (атэстата) i без дыплома
(атэстата) несапраўдна.
У выпiску вынiковых адзнак паспяховасцi да дыплома (атэстата)
запiсваюцца найменнi навучальных устаноў, у якiх навучаўся
выпускнiк, з указаннем тэрмiнаў навучання ў кожнай з iх, а таксама
назвы вывучаных прадметаў i колькасцi гадзiн па прадмету ў
адпаведнасцi з вучэбным планам.
Выпiскi вынiковых адзнак паспяховасцi да дыплома (атэстата)
вырабляюцца на спецыяльнай паперы, пры запаўненi друкуюцца на
пiшучай машынцы; колькасць гадзiн, вызначаных на вывучэнне прадмета
лiчбамi без пропiсу, а адзнакi па прадметах абавязкова пропiсам у
адпаведнасцi з якасцю засваення вучэбнай праграмы навучэнцаў у
балах: 5 (выдатна), 4 (добра), 3 (здавальняюча), падпiсваюцца
дырэктарам i намеснiкам дырэктара па вучэбна-вытворчай (вучэбнай)
рабоце навучальнай установы. Нiжэй подпiсаў пiшуцца: дата, месяц,
год выдачы выпiскi i рэгiстрацыйны нумар па кнiзе рэгiстрацыi
дакументаў аб адукацыi дыплома (атэстата) з указаннем наймення
горада (паселка), у якiм знаходзiцца навучальная ўстанова. У
адведзеным месцы выпiскi дыплома (атэстата) ставiцца гербавая
пячатка навучальнай установы.
Намеснiк Мiнiстра А.М.ГАРНАК
<<< Главная
страница | < Назад
|