Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
П А С Т А Н О В А
5 красавiка 1995 г. N 188
г. Мiнск
АБ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ПАДТРЫМЦЫ АСОБНЫХ КАТЭГОРЫЙ
ГРАМАДЗЯН У СУВЯЗI СА СВЯТКАВАННЕМ 50-ГОДДЗЯ
ПЕРАМОГI Ў ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ
===
У сувязi са святкаваннем у рэспублiцы 50-годдзя Перамогi ў
Вялiкай Айчыннай вайне Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Аказаць матэрыяльную падтрымку за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту:
1.1. у памеры 8 мiнiмальных заработных плат - Героям Савецкага
Саюза, Героям Сацыялiстычнай Працы, поўным кавалерам ордэна
Працоўнай Славы, якiм прысвоены гэтыя званнi за заслугi ў гады
Вялiкай Айчыннай вайны, поўным кавалерам ордэна Славы;
1.2. у памеры 6 мiнiмальных заработных плат - iнвалiдам Вялiкай
Айчыннай вайны I i II груп;
1.3. у памеры 4 мiнiмальных заработных плат:
iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны III групы;
удзельнiкам Вялiкай Айчыннай вайны;
бацькам, дзецям - iнвалiдам з дзяцiнства i не ўзяўшым другi
шлюб жонкам (мужам) ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, якiя
загiнулi або прапалi без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялiкай
Айчыннай вайны;
1.4. у памеры 2 мiнiмальных заработных плат - асобам, якiя
ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу i
бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялiкай Айчыннай вайны,
грамадзянам, якiя працавалi ў перыяд блакады горада Ленiнграда на
прадпрыемствах, ва ўстановах i арганiзацыях горада i ўзнагароджаны
медалём "За абарону Ленiнграда", а таксама грамадзянам,
узнагароджаным знакам "Жыхару блакаднага Ленiнграда";
1.5. у памеры 1 мiнiмальнай заработнай платы:
былым вязням фашысцкiх канцлагераў, турмаў, гета i былым
непаўналетнiм вязням iншых месцаў прымусовага ўтрымання,
створаных фашысцкай Германiяй i яе саюзнiкамi ў перыяд другой
сусветнай вайны;
iнвалiдам з дзяцiнства з прычыны ранення, кантузii або
калецтва, звязаных з баявымi дзеяннямi ў перыяд Вялiкай Айчыннай
вайны (цi з вынiкамi ваенных дзеянняў).
2. Выканкамам мясцовых Саветаў дэпутатаў правесцi выплату
грашовых сродкаў грамадзянам, названым у пункце 1 дадзенай
пастановы, у перыяд з 15 па 30 красавiка 1995 года.
3. Мiнiстэрству фiнансаў:
забяспечыць своечасовае выдзяленне неабходных сродкаў на
аказанне матэрыяльнай падтрымкi грамадзянам, названым у пункце 1
дадзенай пастановы;
прадугледзець выдзяленне Мiнiстэрству сацыяльнай абароны з
рэспублiканскага бюджэту 6 млрд. рублёў на набыццё 150 аўтамабiляў з
ручным кiраваннем для iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|