Указ
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
4 красавiка 1995 г. N 126 г.Мiнск
АБ ПАВЫШЭННI ЭФЕКТЫЎНАСЦI КIРАВАННЯ АВIЯЦЫЯЙ
===
У мэтах стварэння ўмоў для развiцця авiяцыяй i павышэння
эфектыўнасцi кiравання ёю пастанаўляю:
1. Стварыць Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi Рэспублiцы Беларусь на
базе дэпартамента грамадзянскай авiяцыi i Камiтэта па выкарыстанню
паветранай i касмiчнай прасторы i кiраванню паветраным рухам
Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый.
2. Мiнiстэрству транспарту i камунiкацый скасаваць дэпартамент
грамадзянскай авiяцыi i Камiтэт па выкарыстанню паветранай i
касмiчнай прасторы i кiраванню паветраным рухам Мiнiстэрства
транспарту i камунiкацый.
3. Устанавiць, што асноўнымi задачамi Дзяржаўнага камiтэта па
авiяцыi з`яўляюцца:
рэалiзацыя дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях развiцця авiяцыйнага
транспарту;
распрацоўка i ажыццяўленне мэтавых дзяржаўных праграм развiцця
i эфектыўнага функцыянавання авiяцыйнага транспарту;
дзяржаўны нагляд за забеспячэннем бяспекi палётаў паветраных
суднаў;
дзяржаўнае рэгуляванне дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання па
перавозцы пасажыраў i грузаў паветранымi суднамi i эфектыўнасцi
выкарыстання дзяржаўнай маёмасцi, што належыць прадпрыемствам
грамадзянскай авiяцыi;
дзяржаўнае рэгуляванне выкарыстання паветранай i касмiчнай
прасторы Рэспублiкi Беларусь;
сертыфiкацыя i лiцэнзаванне дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання
авiяцыйнага транспарту;
вызначэнне i рэалiзацыя асноўных напрамкаў фiнансавай,
эканамiчнай i навукова-тэхнiчнай палiтыкi на авiяцыйным транспарце;
развiццё знешнеэканамiчных адносiн.
4. Устанавiць колькасць работнiкаў цэнтральнага апарату
Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi 65 адзiнак. Фiнансаванне дзейнасцi
гэтага Камiтэта ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту.
5. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:
у месячны тэрмiн перадаць у распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта
па авiяцыi Беларускае аб`яднанне грамадзянскай авiяцыi "Белавiя",
Беларускi цэнтр арганiзацыi паветранага руху, Мiнскi дзяржаўны
авiяцыйны каледж, авiярамонтны завод N 407 грамадзянскай авiяцыi,
дзяржаўную авiятранспартную кампанiю "Трансавiяэкспарт";
у месячны тэрмiн забяспечыць лiквiдацыю авiяцыйна-аналiтычнага
цэнтра Мiнiстэрства абароны, перадаўшы ў статутны фонд дзяржаўнай
авiятранспартнай кампанii "Трансавiяэкспарт" яго маёмасць i шэсць
самалётаў IЛ-76, арандаваных гэтай кампанiяй у Мiнiстэрстве абароны;
вырашыць пытанне аб зацвярджэннi аэрадрома Мачулiшчы ў якасцi
аэрадрома сумеснага базiравання паветраных суднаў з перадачай яго ў
распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi;
да 1 мая 1995 г. унесцi Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь
прапановы аб канверсii 339-га ваенна-транспартнага авiяпалка, а
таксама авiярамонтных заводаў у гарадах Орша i Баранавiчы;
у трохмесячны тэрмiн распрацаваць праект нацыянальнай праграмы
стварэння транспартна-тэрмiнальнага комплексу Рэспублiкi Беларусь з
выкарыстаннем канверсiйных рэсурсаў i прадставiць яго Прэзiдэнту
Рэспублiкi Беларусь на зацвярджэнне;
прывесцi нарматыўныя акты ў адпаведнасць з дадзеным Указам.
6. Дзяржаўнаму камiтэту па авiяцыi распрацаваць i прадставiць
Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для зацвярджэння:
у месячны тэрмiн - праект палажэння аб Дзяржаўным камiтэце па
авiяцыi;
да 1 чэрвеня 1995 г. - праект рэарганiзацыi Беларускага
аб`яднання грамадзянскай авiяцыi "Белавiя", прадугледзеўшы стварэнне
ў складзе названага Камiтэта самастойных вытворчых прадпрыемстваў -
нацыянальнай авiякампанii "Белавiя", нацыянальнага аэрапорта
Мiнск-2, абласных аэрапортаў;
у трохмесячны тэрмiн - праект канцэпцыi развiцця грамадзянскай
авiяцыi Рэспублiкi Беларусь.
7. Дзяржаўнаму камiтэту па авiяцыi ў трохмесячны тэрмiн
забяспечыць праверку абгрунтаванасцi выдачы суб`ектам гаспадарання,
якiя ажыццяўляюць перавозку пасажыраў i грузаў паветранымi суднамi,
рамонт авiяцыйнай тэхнiкi, падрыхтоўку спецыялiстаў для авiяцыi,
дазволаў на такую дзейнасць, захаванне iмi парадку выкарыстання
дзяржаўнай маёмасцi i па вынiках гэтай праверкi прыняць неабходныя
меры.
8. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
размясцiць Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi ў г.Мiнску па вул.
Аэрадромнай, 4.
9. Кантроль за выкананнем дадзенага Указа ўскласцi на
Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
<<< Главная
страница | < Назад
|