КАБIНЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
4 красавiка 1995 г. N 186
г.Мiнск
ПЫТАННI МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ
ВЫБАРЧЫХ КАМIСIЙ ПА ВЫБАРАХ ДЭПУТАТАЎ ВЯРХОЎНАГА
САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ТРЫНАЦЦАТАГА СКЛIКАННЯ
I МЯСЦОВЫХ САВЕТАЎ ДЭПУТАТАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
У 1995 ГОДЗЕ
===
У сувязi з цяжкасцямi, якiя ўзнiклi ў фiнансаваннi выбарчай
кампанii, Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Устанавiць, што дзяржаўныя органы, дзяржаўныя прадпрыемствы,
установы i арганiзацыi бясплатна прадастаўляюць у распараджэнне
акруговых, тэрытарыяльных i ўчастковых выбарчых камiсiй неабходныя
для падрыхтоўкi i правядзення выбараў дэпутатаў Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь трынаццатага склiкання i мясцовых Саветаў
дэпутатаў Рэспублiкi Беларусь у 1995 годзе памяшканнi, абсталяванне
i сродкi сувязi (акрамя расходаў па абанентнай плаце i мiжгароднiх
перагаворах). Устаноўка дадаткова, пераўстаноўка i пераноска
тэлефонаў аплачваюцца непасрэдна Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь па фактычна прад`яўленых затратах прадпрыемстваў сувязi.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|