ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 31 сакавiка 1995 г. N 184
(Збор указаў Прэзiдэнта и пастаноў Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 10, арт.237)
Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку карэкцiроўкi
фактычнага заработку пенсiянера пры назначэннi i
пераразлiку пенсiй, i павышэння пенсiй, вылiчаных
у мiнiмальным памеры, у сувязi з ростам сярэдняй
заработнай платы
__________________________________________________________
Название - с изменениями, внесенными постановлением
Правительства Республики Беларусь от 27 декабря 1996 г.
N 834
Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку карэкцiроўкi
фактычнага заработку пенсiянера пры назначэннi i
пераразлiку пенсiй, гранiчных памераў заработнай платы i
павышэння пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры, у сувязi
з ростам сярэдняй заработнай платы
__________________________________________________________
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 22 декабря 1999 г. N 1976
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2000 г., N 4, 5/2289)
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров от 19 октября 1995 г.
N 584 (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1995 г., N 30, ст.745)
;
Постановление Кабинета Министров от 30 декабря 1995 г.
N 707 (Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1995 г., N 36, ст.897)
;
Постановление Правительства Республики Беларусь от
27 декабря 1996 г. N 834 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1996 г., N 36, ст.984) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
21 февраля 1997 г. N 110 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1997 г., N 6, ст. 224) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
17 октября 1997 г. N 1382 (Собрание декретов, указов
Президента и постановлений Правительства Республики
Беларусь, 1997 г., N 29, ст.954)
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь ад 1 сакавiка 1995
года "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi
Беларусь "Аб пенсiённым забеспячэннi" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб парадку карэкцiроўкi фактычнага
заработку пенсiянера пры назначэннi i пераразлiку пенсiй, i
павышэння пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры, у сувязi з ростам
сярэдняй заработнай платы.
___________________________________________________________
Пункт 1 - с изменениями, внесенными постановлением
Правительства Республики Беларусь от 27 декабря 1996 г.
N 834.
1. Зацвердзiць Палажэнне аб парадку карэкцiроўкi
фактычнага заработку пенсiянера пры назначэннi i
пераразлiку пенсiй, гранiчных памераў заработнай платы i
павышэння пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры, у сувязi
з ростам сярэдняй заработнай платы.
___________________________________________________________
2. Правесцi ў красавiку 1995 г. карэкцiроўку гранiчных памераў
заработнай платы i павышэнне пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры,
зыходзячы з росту сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у
рэспублiцы ў лютым 1995 г. у параўнаннi са студзенем 1995 г.
3. Устанавiць пастаяную даплату да працоўных пенсiй, вылiчаных
у мiнiмальным памеры, - 100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па
ўзросту.
___________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 17 октября 1997 г.
N 1382
3. Устанавiць пастаяную даплату да працоўных пенсiй,
вылiчаных у мiнiмальным памеры,- 60 працэнтаў мiнiмальнай
пенсii па ўзросту.
___________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 21 февраля 1997 г.
N 101.
3. Устанавiць пастаяную даплату да працоўных пенсiй,
вылiчаных у мiнiмальным памеры,- 50 працэнтаў мiнiмальнай
пенсii па ўзросту.
___________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 30 декабря 1995 г. N 707.
3. Устанавiць пастаяную даплату да працоўных пенсiй,
вылiчаных у мiнiмальным памеры,- 20 працэнтаў мiнiмальнай
пенсii па ўзросту.
___________________________________________________________
4. Исключен.
___________________________________________________________
Пункт 4 исключен постановлением Правительства Республики
Беларусь от 27 декабря 1996 г. N 834
4. Гранiчны памер заработку, прадугледжаны ў пункце 2
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 снежня
1992 г. N 758 "Аб умовах назначэння пенсiй асобным
катэгорыям работнiкаў авiяцыi i лётна-выпрабавальнага
складу" i ў пункце 6.2 Палажэння аб парадку назначэння i
выплаты пенсiй за выслугу гадоў работнiкам
лётна-выпрабавальнага складу, зацверджанага названай
пастановай (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 35, арт.644;
1993 г., N 28, арт.545; 1994 г., N 10, арт.165),
карэкцiруецца ў парадку, устаноўленым дадзенай пастановай.
___________________________________________________________
Постановление дополнено после пункта 3 пунктом 4
постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 19
октября 1995 г. N 584. Пункты 4 и 5 считать соответственно
пунктами 5 и 6.
___________________________________________________________
5. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 1994 г. N 187 "Аб парадку
карэкцiроўкi сярэднямесячнага фактычнага заработку пры назначэннi
пенсii i пераразлiку пенсiй у сувязi з ростам сярэдняй заработнай
платы" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 9, арт.150) i пастанову
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27 верасня 1994 г. N 97
"Аб павышэннi памеру пастаяннай iндэксацыйнай даплаты да мiнiмальных
працоўных пенсiй" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 7, арт.165).
6. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 красавiка 1995 г.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 31 сакавiка
1995 г. N 184
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку карэкцiроўкi фактычнага заработку
пенсiянера пры назначэннi i пераразлiку
пенсiй, i павышэння пенсiй, вылiчаных у
мiнiмальным памеры, у сувязi з ростам
сярэдняй заработнай платы
___________________________________________________________
Название Положения - с изменениями, внесенными
постановлением Правительства Республики Беларусь от 27
декабря 1996 г. N 834
ПАЛАЖЭННЕ аб парадку карэкцiроўкi фактычнага заработку
пенсiянера пры назначэннi i пераразлiку пенсiй, гранiчных
памераў заработнай платы i павышэння пенсiй, вылiчаных у
мiнiмальным памеры, у сувязi з ростам сярэдняй заработнай
платы
___________________________________________________________
Парадак карэкцiроўкi фактычнага заработку пенсiянера пры
назначэннi i пераразлiку пенсiй
1. У сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы рабочых i
служачых у рэспублiцы пры назначэннi i пераразлiку пенсiй (артыкулы
57, 70 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб пенсiённым забеспячэннi",
надалей - Закон) на падставе даведкi аб заработку, якая прадстаўлена
для вылiчэння пенсii, праводзiцца карэкцiроўка фактычнага заработку
пенсiянера.
2. Для карэкцiроўкi фактычнага заработку пенсiянера вызначаецца
iндывiдуальны каэфiцыэнт заработку пенсiянера (надалей -
iндывiдуальны каэфiцыент), якi атрымлiваецца шляхам суаднясення
штомесячнага фактычнага заработку ва ўстаноўленым перыядзе i
сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы ў тых жа
месяцах i з`яўляецца сярэднiм арыфметычным значэннем каэфiцыентаў
фактычнага заработку за кожны месяц у адпаведным перыядзе (артыкулы
57, 62 Закона).
3. Карэкцiроўка фактычнага заработку пенсiянера праводзiцца
шляхам памнажэння сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у
рэспублiцы за адпаведны месяц на iндывiдуальны каэфiцыент, вылiчаны
ў названым вышэй парадку (пункт 2 дадзенага Палажэння).
Наступная карэкцiроўка фактычнага заработку пенсiянера i
адпаведны пераразлiк пенсiй праводзяцца, калi сярэдняя заработная
плата рабочых i служачых у пазамiнулым месяцы (адносна наступiўшага
месяца) у параўнаннi з яе велiчынёй, прымененай пры папярэдняй
карэкцiроўцы, узрасла больш чым на 15 працэнтаў. Пры гэтым
прымяняецца сярэдняя заработная плата рабочых i служачых за
пазамiнулы месяц (адносна наступiўшага месяца). Калi ўказанага
ўзрастання больш чым на 15 працэнтаў не адбылося, карэкцiроўка
фактычнага заработку пенсiянера i адпаведны пераразлiк пенсiй не
праводзяцца.
Парадак карэкцiроўкi гранiчных памераў заработнай платы
___________________________________________________________
Раздел исключен постановлением Правительства Республики
Беларусь от 27 декабря 1996 г. N 834
_ 4. Пенсii вылiчаюцца па ўстаноўленых нормах у працэнтах
да заработку (артыкул 56 Закона), адкарэкцiраванага ў
адпаведнасцi з пунктам 3 дадзенага Палажэння.
У сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы рабочых i
служачых у рэспублiцы праводзiцца карэкцiроўка гранiчных
памераў заработнай платы (артыкул 70 Закона), якая
прымаецца для вылiчэння пенсiй (у тым лiку па пенсiях,
назначаных упершыню).
5. Карэкцiроўка гранiчных памераў заработнай платы
праводзiцца да ўстанаўлення новага памеру мiнiмальнай
заработнай платы наступным чынам:
пры росце сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых у
рэспублiцы ў пазамiнулым месяцы (адносна наступiўшага
месяца) у параўнаннi з яе велiчынёй, прымененай пры
папярэдняй карэкцiроўцы, больш чым на 15 працэнтаў кожны
гранiчны памер заработку (артыкул 56 Закона) павялiчваецца
на 0,5 працэнта мiнiмальнай заработнай платы за кожны поўны
працэнт росту сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых.
Наступная карэкцiроўка гранiчных памераў заработнай
платы праводзiцца нарастаючым вынiкам.
6. У месяцы, з якога ўстанаўлiваецца новы памер
мiнiмальнай заработнай платы, карэкцiроўка гранiчных
памераў заработнай платы (пункт 5 дадзенага Палажэння) не
праводзiцца. Аднак пры гэтым заработак для вылiчэння пенсii
не можа быць нiжэйшым за адкарэкцiраваны ў папярэднiм
месяцы (адносна наступiўшага месяца).
Патрабаванне адносна заработку павiнна выконвацца i ў
месяцы, у якiм узрастання сярэдняй заработнай платы больш
чым на 15 працэнтаў не адбылося.
___________________________________________________________
Парадак павышэння пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры
7. У сувязi з ростам сярэдняй заработнай платы рабочых i
служачых у рэспублiцы праводзiцца павышэнне пенсiй, вылiчаных у
мiнiмальным памеры (у тым лiку назначаных упершыню), шляхам
павелiчэння ўстаноўленай Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастаяннай даплаты да гэтых пенсiй.
8. Павышэнне пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры,
праводзiцца да ўстанаўлення новага памеру мiнiмальнай заработнай
платы наступным чынам:
пры росце заработнай платы рабочых i служачых у рэспублiцы ў
пазамiнулым месяцы (адносна наступiўшага месяца) у параўнаннi з яе
велiчынёй, прымененай пры папярэдняй карэкцiроўцы, больш чым на 15
працэнтаў пастаянная даплата павялiчваецца на 1 працэнт мiнiмальнай
пенсii па ўзросту за кожны поўны працэнт росту сярэдняй заработнай
платы рабочых i служачых.
___________________________________________________________
Абзац второй пункта 8 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 21
февраля 1997 г. N 101.
пры росце заработнай платы рабочых i служачых у
рэспублiцы ў пазамiнулым месяцы (адносна наступiўшага
месяца) у параўнаннi з яе велiчынёй, прымененай пры
папярэдняй карэкцiроўцы, больш чым на 15 працэнтаў
пастаянная даплата павялiчваецца на 0,7 працэнта
мiнiмальнай пенсii па ўзросту за кожны поўны працэнт росту
сярэдняй заработнай платы рабочых i служачых.
___________________________________________________________
Наступнае павелiчэнне даплаты праводзiцца нарастаючым вынiкам.
9. У месяцы, з якога ўстанаўлiваецца новы памер мiнiмальнай
заработнай платы, павелiчэнне пастаяннай даплаты не праводзiцца.
Аднак пры гэтым памер пенсii з пастаяннай даплатай не можа быць
нiжэйшым за памер пенсii з павялiчанай даплатай у папярэднiм месяцы
(адносна наступiўшага месяца).
Патрабаванне адносна памеру пенсii павiнна выконвацца i ў
месяцы, у якiм узрастання сярэдняй заработнай платы больш чым на 15
працэнтаў не адбылося.
10. Павышэнне пенсiй, вылiчаных у мiнiмальным памеры,
праводзiцца незалежна ад надбавак да пенсiй i iх павышэнняў, якiя
прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.
11. Пенсii, вылiчаныя з заработку, пры iншых роўных умовах не
могуць быць меньшымi за пенсii, вылiчаныя ў мiнiмальным памеры з
улiкам пастаяннай даплаты i яе павелiчэння.
__________________________
Заўвага. Iндывiдуальны каэфiцыент заработку пенсiянера (пункт 2
дадзенага Палажэння) уяўляе сабой лiчбу з пяццю знакамi пасля коскi.
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|