ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                               УКАЗ
                  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

 30 сакавiка 1995 г. N 124                             г.Мiнск

 АБ ЗАБЕСПЯЧЭННI РОЎНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ ГРАМАДЗЯНАМ ПРЫ
 ПАДРЫХТОЎЦЫ I ПРАВЯДЗЕННI ВЫБАРАЎ ДЭПУТАТАЎ ВЯРХОЎНАГА
 САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

         ___________________________________________________________
         Указ утратил  силу Указом Президента Республики Беларусь от
         26 июля 2004 г.  № 358 (Национальный реестр правовых  актов
         Республики Беларусь, 2004 г., № 120, 1/5717) ¦ 

     Для  забеспячэння  ў  адпаведнасцi  з  артыкулам 67 Канстытуцыi
Рэспублiкi Беларусь роўных магчымасцей грамадзянам пры падрыхтоўцы i
правядзеннi выбараў дэпутатаў  Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляю:

     1. Абласным, Мiнскаму гарадскому, раённым, гарадскiм, раённым у
гарадах, пасялковым i сельскiм выканаўчым камiтэтам:

     не дапускаць правядзення  несанкцыянiраваных мiтынгаў, шэсцяў з
мэтай публiчнага байкоту выбараў, а таксама перадвыбарнай агiтацыi ў
формах, якiя  не адпавядаць Закону  Рэспублiкi Беларусь "Аб  выбарах
дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь";

     сумесна  з акруговымi  выбарчымi камiсiямi  вызначыць парадак i
ўмовы перадвыбарнай  агiтацыi i сустрэч  з выбаршчыкамi, весцi  ўлiк
выпадкаў  агiтацыi,  якая  распальвае  сацыяльную, нацыянальную  або
рэлiгiйную  нянавiсць,  заклiкае  да  захопу  ўлады, насiльнай змены
канстытуцыйнага ладу, парушэння цэласнасцi дзяржавы, i накiроўваць у
праваахоўныя   органы   матэрыялы   для   прыцягнення  вiнаватых  да
адказнасцi;

     уносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб адмене рашэнняў аб
рэгiстрацыi  кандыдатаў  у  дэпутаты,  калi  яны дапусцiлi парушэннi
заканадаўства аб выбарах.

     2. Мiнiстэрству  ўнутраных  спраў выкарыстоўваць  прадстаўленыя
законам магчымасцi па прыцягненню  да адказнасцi асоб, якiя парушылi
заканадаўства аб  выбарах i патрабаваннi  гэтага Указа, забяспечваць
ахову  правоў  грамадзян  пры   падрыхтоўцы  i  правядзеннi  выбараў
дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадскi
правапарадак у час выбарчай кампанii.

     3. Прапанаваць   Цэнтральнай   камiсii  па   выбарах  дэпутатаў
Вярхоўнага  Савета Рэспублiкi  Беларусь строга  кантраляваць парадак
размеркавання  i  выкарыстання   грашовых  сродкаў  на  ажыццяўленне
мерапрыемстваў,  звязаных  з  падрыхтоўкай  i  правядзеннем выбараў,
прымаць  рашэннi па  прадстаўленнях адпаведных  акруговых камiсiй аб
адмене  рашэнняў аб  рэгiстрацыi  кандыдатаў  у дэпутаты  ў выпадках
перавышэння  iмi   сумы  сродкаў,  прадугледжаных   на  забеспячэнне
выбараў, прамога цi ўскоснага  подкупу выбаршчыкаў i службовых асоб,
падлогу выбарчых дакументаў.

     4. Устанавiць,  што  азнаямленне  з  праграмамi  кандыдатаў   у
дэпутаты,   агiтацыйнымi   матэрыяламi   (перадвыбарнымi  плакатамi,
заклiкамi, заявамi,  надпiсамi, лiсткамi, фотаматэрыяламi i iнш.), а
таксама  сустрэчы з  выбаршчыкамi дазваляюцца  з моманту рэгiстрацыi
ўсiх кандыдатаў у дэпутаты.

     5. Выступленнi   кандыдатаў    у   дэпутаты,   давядзенне    iх
перадвыбарных праграм да выбаршчыкаў ажыццяўляць выключна ў мясцовых
сродках масавай iнфармацыi ў адпаведных выбарчых акругах.

     Мiнiстэрству  культуры i  друку ўзмацнiць  кантроль за выпускам
друкаванай  прадукцыi i  не  дапускаць  яе выпуск  звыш устаноўленых
нормаў.

     6. У  адпаведнасцi  з Законам  Рэспублiкi Беларусь  "Аб выбарах
дэпутатаў  Вярхоўнага Савета  Рэспублiкi Беларусь"  забаранiць прамы
або   ўскосны  ўдзел  палiтычных  партый,   грамадскiх  аб`яднанняў,
прадпрыемстваў,   устаноў,   арганiзацый   и   грамадзян  Рэспублiкi
Беларусь,  а таксама  замежных  арганiзацый  i замежных  грамадзян у
фiнансаваннi  i   аказаннi  iншай  матэрыяльнай   дапамогi  выбарчай
кампанii   кандыдатаў  у   дэпутаты  Вярхоўнага   Савета  Рэспублiкi
Беларусь.

     Парушэнне  гэтага патрабавання  цягне за  сабой ва ўстаноўленым
парадку   адмову  ў   рэгiстрацыi  кандыдатам   у  дэпутаты,  адмену
рэгiстрацыi   або    прызнанне   выбараў   несапраўднымi,    а   для
прадпрымальнiкаў,  якiя  ажыццяўляць  сваю дзейнасць  без  утварэння
юрыдычнай   асобы,-  спыненне   дзейнасцi,  для   юрыдычных  асоб  -
лiквiдацыю.

     Кантроль за выкананнем патрабаванняў  гэтага пункта ўскласцi на
Камiтэт  па  барацьбе  з  карупцыяй  у  органах  дзяржаўнай  улады i
кiравання Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

     Праваахоўным органам, Галоўнай  дзяржаўнай падатковай iнспекцыi
пры  Кабiнеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  i органам падатковых
расследаванняў  у час  падрыхтоўкi i  правядзення выбараў  дэпутатаў
Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi   Беларусь  прадстаўляць  Цэнтральнай
камiсii па выбарах дэпутатаў  Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь,
Камiтэту  па  барацьбе  з  карупцыяй  у  органах  дзяржаўнай улады i
кiравання  Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь  неабходную
iнфармацыю  аб фiнансаваннi  i аказаннi  iншай матэрыяльнай дапамогi
кандыдатам  у  дэпутаты.

     7. Кiраўнiкам   дзяржаўных    прадпрыемстваў,   прадпрыемстваў,
заснаваных  на   дзяржаўнай   уласнасцi,   дзяржаўных   устаноў    i
арганiзацый  не дазваляць  правядзення перадвыбарных  мерапрыемстваў
i  выкарыстання работнiкаў для  перадвыбарнай агiтацыi ў рабочы  час
i непасрэдна  на   прадпрыемствах,  а   таксама     не     дапускаць
правядзення  сходаў  з парушэннем заканадаўства аб выбарах.

     8. Устанавiць,  што кандыдаты ў  дэпутаты, якiя знаходзяцца  на
дзяржаўнай   службе,   працуюць   на   дзяржаўных  прадпрыемствах  i
прадпрыемствах,  заснаваных  на  дзяржаўнай  уласнасцi, у дзяржаўных
установах  i  сродках  масавай  iнфармацыi,  на  перыяд  iх удзелу ў
выбарах  прыпыняюць  выкананне  сваiх  службовых абавязкаў. Названым
асобам забараняецца прыцягваць  сваiх падначаленых для перадвыбарнай
агiтацыi i выкарыстоўваць з гэтай мэтай службовы транспарт.

     Асобы,  якiя  дапусцiлi  злоўжываннi  службовым  становiшчам  i
парушэннi  патрабаванняў  пунктаў  1,  5,  6,  7,  8  гэтага  Указа,
вызваляюцца   ад   займаемай   пасады,  а  таксама  прыцягваюцца  да
адказнасцi ва ўстаноўленым парадку.

     9. Прапанаваць   Генеральнаму   пракурору  Рэспублiкi  Беларусь
узмацнiць нагляд за захаваннем заканадаўства аб выбарах.

     10. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго апублiкавання.

 Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                        А.Лукашэнка



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России