ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 30 сакавiка 1995 г. N 167
АБ ПАМЕРАХ ДАПАМОГI I ДАПЛАТ НАСЕЛЬНIЦТВУ, ПАЦЯРПЕЎШАМУ
З ПРЫЧЫНЫ КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 21 мая 1996 г. N 327
(Собрание Указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 15, ст. 370)
У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны грамадзян, пацярпеўшых з
прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Павялiчыць з 1 сакавiка 1995 г. памеры дапамогi i даплат
насельнiцтву, прадугледжаных артыкуламi 30, 33, 37 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы
на Чарнобыльскай АЭС", у 2 разы ў параўнаннi з устаноўленымi
пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 лютага 1995
г. N 85 "Аб памерах дапамогi i даплат насельнiцтву, пацярпеўшаму з
прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 5,
арт.116).
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|