Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
17 лютага 1995 г. N 94
АБ УСТАНАЎЛЕННI НАДБАВАК ЗА ВЫСЛУГУ ГАДОЎ
АСНОЎНЫМ КАТЭГОРЫЯМ КIРАЎНIКОЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
АСОБНЫХ УСТАНОЎ I АРГАНIЗАЦЫЙ, ЯКIЯ
ФIНАНСУЮЦЦА З БЮДЖЭТУ
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Правительства
Республики Беларусь от 2 декабря 1996 г. N 772 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1996 г., N 34, ст.908)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць з 1 студзеня 1995 г. асноўным катэгорыям
кiраўнiкоў i спецыялiстаў вытворчых падраздзяленняў Камiтэта па
гiдраметэаралогii Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне
насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, камбiнату
Галоўнага ўпраўлення па дзяржаўных матэрыяльных рэзервах пры
Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскага i абласных
аб`яднанняў "Фармацыя" Мiнiстэрства аховы здароўя,
санiтарна-ўрачэбнай службы Беларускай чыгункi, якiя фiнансуюцца з
бюджэту, надбаўкi да службовых акладаў за выслугу гадоў у наступных
памерах: 10 працэнтаў службовага аклада - за выслугу ад 5 да 10
гадоў, 15 працэнтаў - за выслугу ад 10 да 15 гадоў i 20 працэнтаў -
за выслугу звыш 15 гадоў.
2. Мiнiстэрству працы сумесна з Мiнiстэрствам фiнансаў
зацвердзiць па прадстаўленню зацiкаўленых мiнiстэрстваў i iншых
цэнтральных органаў кiравання пералiк пасад катэгорый спецыялiстаў,
на якiх распаўсюджваецца дзеянне пункта 1 дадзенай пастановы, а
таксама палажэннi аб парадку падлiку стажу для ўстанаўлення надбавак
за выслугу гадоў.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
<<< Главная
страница | < Назад
|