У к а з
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
14 лютага 1995 г. N 63
г. Мiнск
АБ АКЦЫЯНIРАВАННI ЛЬНОПЕРАПРАЦОЎЧЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ
===
У мэтах выканання Праграмы неадкладных мер па выхаду
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь з крызiсу, адобранай пастановай
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 1994 г.,
п а с т а н а ў л я ю:
1. Рэкамендаваць мясцовым Саветам дэпутатаў вырашыць да 1
лiпеня 1995 г. ва ўстаноўленым парадку пытанне аб
пераўтварэннi льнозаводаў, якiя знаходзяцца ў камунальнай
уласнасцi, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы з удзелам
iльносеючых гаспадарак i арганiзаваць работу па стварэнню ў
галiне вытворчысцi i перапрацоўкi льну холдынгу.
Мiнiстэрству па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i
прыватызацыi, Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання
прыняць удзел у рабоце па стварэнню ўказаных таварыстваў.
2. Мiнiстэрству па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i
прыватызацыi:
забяспечыць у парадку, устаноўленым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, пераўтварэнне арэнднага вытворча-
гандлёвага прадпрыемства "Аршанскi льнокамбiнат" у адкрытае
акцыянернае таварыства з захаваннем за Рэспублiкай Беларусь
кантрольнага пакета яго акцый;
прыняць удзел у холдынгу, прадугледжаным у частцы першай
пункта 1 гэтага Указа, шляхам набыцця акцый названага холдынгу
за кошт акцый акцыянернага таварыства, створанага ў вынiку
пераўтварэння арэнднага вытворча-гандлёвага прадпрыемства
"Аршанскi льнокамбiнат", уласнiкам якiх будзе з`яўляцца
Рэспублiка Беларусь.
3. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка
<<< Главная
страница | < Назад
|