АБ ПАМЕРАХ ДАПАМОГ I ДАПЛАТ НАСЕЛЬНIЦТВУ,
ПАЦЯРПЕЎШАМУ З ПРЫЧЫНЫ КАТАСТРОФЫ НА
ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС
ПАСТАНОВА
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 13 лютага 1995 г. N 85
(Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1995 г., N 5, ст.116)
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 21 мая 1996 г. N 327
(Собрание указов Президента и постановлений Кабинета
Министров Республики Беларусь, 1996 г., N 15, ст. 370)
У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны грамадзян, пацярпеўшых з
прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць памеры дапамог i даплат, прадугледжаных
артыкуламi 30, 33, 37 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС",
згодна з дадаткам.
2. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 21 лiстапада 1994 г. N 187 "Аб памерах
дапамог i даплат насельнiцтву, пацярпеўшаму з прычыны катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 12, арт.293).
3. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1995 г.
Прэм`ер мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 13 лютага
1995 г. N 85
Памеры дапамог i даплат, прадугледжаных артыкуламi 30, 33, 37
Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян,
пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС"
1. Штомесячная грашовая дапамога на кожнага члена сям`i
(артыкул 30):
у зоне пражывання з перыядычным
радыяцыйным кантролем - 3300 рублёў
у зоне з правам на адсяленне - 4300 рублёў
у зоне далейшага адсялення i ў зоне
першачарговага адсялення - 6600 рублёў
2. Штомесячная фiксаваная даплата працуюцым, непрацуючым
пенсiянерам, насельнiцтву, якое атрымлiвае дапамогi, студэнтам
вышэйшых навучальных устаноў i навучэнцам сярэднiх спецыяльных i
прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў (артыкул 33):
___________________________________________________________________
Зона ¦ Памер даплат у месяц (рублёў)
радыёактыўнага¦____________________________________________________
забруджвання ¦працуючым¦непрацуючым¦атрымальнiкам¦ ¦
¦ ¦пенсiянерам¦дапамог ¦студэнтам¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦навучэнцам
¦ ¦ ¦ ¦ ¦
______________¦_________¦___________¦_____________¦_______¦_____
Зона пражывання 3300- 2700 2300 3100 2700
з перыядычным 4300
радыяцыйным
кантролем
Зона з правам на
адсяленне:
па цэзiю-137 - 5300- 4900 2700 4300 3300
ад 5 да 10 8700
Кi/кв.км, па
стронцыю-90 - ад
5 да 1,25 Кi/кв.км
па цэзiю-137 - 8700- 7600 3300 6600 5300
ад 10 да 15 14000
Кi/кв.км, па
стронцыю-90 - ад
1,25 да 2 Кi/кв.км
Зона далейшага 14000- 13000 5300 9700 7600
адсялення 21600
Зона 21600- 20600 8200 --- 10900
першачарговага 29300
адсялення
Зона эвакуацыi 32600 --- --- --- ---
(адчужэння)
3. Штомесячная фiксаваная даплата работнiкам, занятым у зоне
пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем i на тэрыторыях, не
забруджаных радыёнуклiдамi, пры пастаяннай магутнасцi дозы знешняга
выпраменьвання на рабочым месцы больш за 50 мiкрарэнтгенаў у гадзiну
(артыкул 37), складае 7600 рублёў.
___________________________________________________________
С 1 марта 1995 г. размеры пособий и доплат населению,
предусмотренные статьями 30, 33, 37, Закона Республики
Беларусь "О социальной защите граждан, пострадавших от
катастрофы на Чернобыльской АЭС" увеличены в 2 раза
постановлением Кабинета Министров Республики Беларусь от 30
марта 1995 г. N 167 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1995 г., N 10, ст.224)
<<< Главная
страница | < Назад
|