ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намеснiк мiнiстра замежных
спраў Рэспублiкi Беларусь
М.М.ХВАСТОЎ
24 января 1995 г.
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства ўнутраных Галоўнае ўпраўленне Камiтэт дзяржаўнай
спраў Рэспублiкi пагранiчных войск бяспекi Рэспублiкi
Беларусь Рэспублiкi Беларусь Беларусь
24 января 1995 г. 23 января 1995 г. 24 января 1995 г.
ПРАВIЛЫ
ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ НА ПРАВА ШМАТРАЗОВАГА
ЎЕЗДУ Ў РЭСПУБЛIКУ БЕЛАРУСЬ ДЛЯ ГРАМАДЗЯН
ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI I АСОБ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА,
ЯКIЯ ПАСТАЯННА ПРАЖЫВАЮЦЬ НА ЯЕ ТЭРЫТОРЫI
1. Агульныя палажэннi
1.1. Гэтыя правiлы распрацаваны ў адпаведнасцi з Часовым
Пагадненнем памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай
Рэспублiкi аб узаемных паездках грамадзян, ад 25 лютага 1994 года.
1.2. Пасведчанне на права шматразовага ўезду ў Рэспублiку
Беларусь (надалей - Пасведчанне) выдаецца Пасольствам Рэспублiкi
Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы для грамадзян Лiтоўскай Рэспублiкi i
асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на яе тэрыторыi i
захоўваюць права на грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi
з артыкуламi 8(N1)/17 i 17 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18
кастрычнiка 1991 года "Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь"
(Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 32,
ст.581), а iменна:
- нарадзiлiся на тэрыторыi Беларусi;
- пастаянна пражывалi на тэрыторыi Беларусi, але былi прымусова
выселены з яе тэрыторыi, або выехалi за яе межы да ўвядзення ў
дзеянне Закона, а таксама iх нашчадкi;
- з`яўляюцца беларусамi па нацыянальнасцi, а таксама асобы, што
iдэнтыфiкуюць сябе як беларусы, i iх дзецi, якiя нарадзiлiся за
межамi сучаснай тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
1.3. Правам на атрыманне Пасведчання карыстаюцца асобы,
пералiчаныя ў пункце 1.2 гэтых Правiл, якiя маюць блiзкiх сваякоў,
што пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь (мацi, бацька, муж,
жонка, дзцi (у тым лiку ўсыноўленыя), родныя брат, сястра, бабуля i
дзядуля) або валодаюць нерухомасцю ў Беларусi на правах уласнасцi цi
даглядаюць могiлкi блiзкiх сваякоў у Беларусi.
1.4. Пасведчанне на права шматразовага ўезду ў Рэспублiку
Беларусь выдаецца тэрмiнам на два гады, пасля чаго заяўнiк можа зноў
звярнуцца за яго атрыманнем, вярнуўшы пры гэтым старое Пасведчанне.
1.5. За выдачу Пасведчання спаганяецца консульскi збор у
адпаведнасцi з iснуючым Тарыфам консульскiх збораў.
1.6. Членам сям`i заяўнiка, якiя не падпадаюць пад дзеянне
пункта 1.2 гэтых Правiлаў, могуць быць выдадзены шматразовыя
гасцявыя вiзы для ўезду ў Беларусь тэрмiнам на адзiн год са
спагнаннем консульскага збору ў адпаведнасцi з iснуючым Тарыфам
консульскiх збораў.
1.7. Выдача Пасведчання замежнаму грамадзянiну або асобе без
грамадзянства не прадугледжвае набыцця iмi грамадзянства Рэспублiкi
Беларусь без выхаду з грамадзянства iншай дзяржавы, паколькi
падвойнае грамадзянства заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь не
прадугледжана.
2. Парадак прадстаўлення дакументаў для атрымання
Пасведчання
2.1. Для атрымання Пасведчання неабходна прадставiць наступныя
дакументы:
асобам, якiя нарадзiлiся на тэрыторыi Беларусi:
- пасведчанне аб нараджэннi або,
- запiс аб месцы нараджэння ў пашпарце грамадзянiна Лiтоўскай
Рэспублiкi або дакуменце падарожнiка асобы без грамадзянства або,
- копiя актавага запiсу цi натарыяльна засведчаная копiя гэтых
дакументаў;
асобам, якiя пастаянна пражывалi на тэрыторыi Беларусi, але
былi прымусова выселены з яе тэрыторыi або выехалi за яе межы
да ўвядзення ў дзеянне Закона, а таксама iх нашчадкам:
- даведка аб прапiсцы ў Беларусi да 12 лiстапада 1991 года,
выдадзеная падраздзяленнямi пашпартна-вiзавой службы МУС Беларусi,
сельскiмi або пасялковымi Саветамi народных дэпутатаў Рэспублiкi
Беларусь цi адпаведнымi архiвамi, або,
- даведка з домакiраўнiцтва па дадзеным асабовых рахункаў цi
дамавой кнiгi або,
- натарыяльна засведчаная копiя дамавой кнiгi.
Заўвага: факт навучэння ў Беларусi (ПТВ, СШ, тэхнiкум або вышэйшая
навучальная ўстанова) не з`яўляецца дастатковым сведчаннем
пастаяннага жыхарства i не можа з`яўляцца падставай для афармлення
Пасведчання.
асобам, якiя з`яўляюцца беларусамi па нацыянальнасцi, а таксама
асобам, што iдэнтыфiкуюць сябе як беларусы, i iх дзецям, якiя
нарадзiлiся за межамi сучаснай тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:
- адпаведны запiс аб беларускай нацыянальнасцi на старонцы N 25
у пашпарце грамадзянiна Лiтоўскай Рэспублiкi або дакуменце
падарожнiка асобы без грамадзянства;
- пасведчанне аб нараджэннi заяўнiка з адзнакай аб беларускай
нацыянальнасцi аднаго з бацькоў (пры адсутнасцi адзнакi аб
нацыянальнасцi ў пашпарце грамадзянiна Лiтоўскай Рэспублiкi або
дакуменце падарожнiка асобы без грамадзянства);
членам сям`i заяўнiка, якiя маюць права на атрыманне
шматразовай гасцявой вiзы:
- арыгiнал Пасведчання заяўнiка;
- дакументы, якiя сведчаць блiзкае сваяцтва (пасведчанне аб
нараджэннi, пасведчанне аб шлюбе, адпаведная адзнака ў пашпарце
грамадзянiна Лiтоўскай Рэспублiкi або дакуменце падарожнiка асобы
без грамадянства);
- паўналетнiя дзецi могуць атрымаць шматразовыя вiзы ў выпадку
прадстаўлення даведкi аб сумесным пражываннi з бацькамi або з дзедам
(бабуляй), выдадзенай мясцовымi органамi самакiравання Лiтоўскай
Рэспублiкi.
2.2. Падставы для афармлення Пасведчання:
у выпадку пражывання блiзкiх сваякоў у Беларусi:
- даведка з месца жыхарства блiзкага сваяка, выдадзеная
адпаведнымi ўстановамi Рэспублiкi Беларусь;
- прыватнае запрашэнне ўстаноўленай формы, выдадзеная
адпаведнымi органамi Рэспублiкi Беларусь;
- дакументы, якiя падцвярджаюць блiзкае сваяцтва грамадзянiна
Лiтоўскай Рэспублiкi або асобы без грамадзянства, што пастаянна
пражываюць на яе тэрыторыi, i iх сваякоў у Беларусi;
у выпадку валодання нерухомасцю на правах уласнасцi на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:
- дакументы аб праве ўласнасцi на дом, кватэру, лецiшча або
iншую нерухомасць;
у выпадку наяўнасцi магiл блiзкiх сваякоў на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь:
- даведка, выдадзеная мясцовымi органамi ўлады Рэспублiкi
Беларусь або аддзяленнямi Чырвонага Крыжа Беларусi аб наяўнасцi
магiлы блiзкiх сваякоў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
3. Парадак афармлення Пасведчання
3.1. Дакументы, неабходныя для атрымання Пасведчання:
- заява вольнай формы, у якой павiнны быць названы прычыны
шматразовага ўезду ў Рэспублiку Беларусь;
- дакументы, пералiчаныя ў пунктах 2.1, 2.2 гэтых Правiл;
- пашпарт грамадзянiна Лiтоўскай Рэспублiкi або дакумент
падарожнiка для асоб без грамадзянства;
- 2 вiзавыя анкеты з наклеенымi фотаздымкамi;
- 2 фотаздымка памерам 35 х 45 мм прадстаўляюцца асобна.
3.2. На падставе прад`яўленых дакументаў кiраўнiк
дыпламатычнага прадстаўнiцтва цi консульскай установы прымае рашэнне
аб неабходнасцi выдачы Пасведчання (шматразовай гасцявой вiзы) або
аб адмове ў iх выдачы, шляхам напiсання адпаведнай рэзалюцыi на
заяве.
3.3. Пасля прынятага станоўчага рашэння адказным консульскiм
работнiкам афармляецца Пасведчанне, у якiм змяшчаюцца наступныя
дадзеныя:
- прозвiшча, iмя, дата нараджэння, грамадзянства;
- нумар пашпарту або дакумента падарожнiка, да якога выдаецца
Пасведчанне;
- дата выдачы;
- тэрмiн дзеяння;
- подпiс службовай асобы, якая выдала дакумент;
- непаўналетнiя дзецi (у выпадку, калi разам з бацькамi едуць
дзецi ва ўзросце да 16 гадоў);
- месца выдачы.
3.4. У Пасведчаннi прадугледжваецца месца для фотаздымка
заяўнiка. Фотаздымак змацоўваецца вiзавай пячаткай Пасольства.
3.5. Пасведчаннi на права шматразовага ўезду ў Рэспублiку
Беларусь з`яўляюцца бланкамi строгага ўлiку. Яны вырабляюцца
друкарскiм спосабам з вызначанай ступенню абароны i маюць серыю i
парадкавы нумар.
4. Падставы для адмовы ў выдачы Пасведчання
або гасцявой шматразовай вiзы
4.1. Грамадзянам Лiтоўскай Рэспублiкi i асобам без
грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на яе тэрыторыi, можа быць
адмоўлена ў выдачы Пасведчання або шматразовай гасцявой вiзы:
- калi падчас заявы асоба паведамiла пра сябе неправiльныя
звесткi або не прадставiла неабходныя дакументы;
- калi падчас ранейшага знаходжання ў Рэспублiцы Беларусь былi
ўстаноўлены факты парушэння асобай заканадаўства аб прававым
становiшчы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства ў Рэспублiцы
Беларусь, мытнага, валютнага або iншага заканадаўства;
- пры наяўнасцi звароту ўлад Лiтоўскай Рэспублiкi аб забароне
выезду пэўнай асобы з дзяржавы;
- у iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы
грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва;
- калi гэта неабходна для абароны правоў i законных iнтарэсаў
грамадзян Рэспублiкi Беларусь i iншых асоб.
4.2. У выпадку выяўлення фактаў, названых ў пункце 4.1, пасля
выдачы Пасведчання або шматразовай гасцявой вiзы, прымаюцца меры па
iх адабранню, i адпаведныя дадзеныя накiроўваюцца ў Консульскае
ўпраўленне Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь для
наступнай перадачы Галоўнаму ўпраўленню памежных войск Рэспублiкi
Беларусь.
4.3. Адмова ў выдачы Пасведчання аб шматразовай гасцявой вiзы
дзейнiчае да спынення, якiя перашкаджаюць уезду ў Рэспублiку
Беларусь.
5. Заключныя палажэннi
5.1. Пасведчанне на права шматразовага ўезду ў Рэспублiку
Беларусь або шматразовая гасцявая вiза не даюць права ўладальнiку
займацца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь працоўнай або iншай
дзейнасцю, якая прыносiць прыбытак, без атрымання на гэта
адпаведнага дазволу.
5.2. Без наяўнасцi замежнага пашпарту або дакумента падарожнiка
асобы без грамадзянства Пасведчанне з`яўляецца несапраўдным.
5.3. Забараняецца перадача Пасведчання iншай асобе, аб чым
папярэджваецца заяўнiк пры атрыманнi гэтага дакумента.
----------------------------
Государственная регистрация.
Номер: 749/12.
Дата: 15.02.95 г.
МIНIСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
9 февраля 1995 года N 137
Аб зацвярджэннi Правiлаў выдачы пасведчанняў на права
шматразовага ўезду ў Рэспублiку Беларусь для грамадзян
Лiтоўскай Рэспублiкi i асоб без грамадзянства, якiя
пастаянна пражываюць на яе тэрыторыi
===
У мэтах рэалiзацыi артыкула 11 Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Лiтоўскай Рэспублiкi аб узаемных
паездках грамадзян ад 25 лютага 1994 года
ЗАГАДВАЮ:
Зацвердзiць Правiлы выдачы пасведчанняў на права шматразовага
ўезду ў Рэспублiку Беларусь для грамадзян Лiтоўскай Рэспублiкi i
асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на яе тэрыторыi.
Першы намеснiк мiнiстра В.ЦЭПКАЛА
<<< Главная
страница | < Назад
|