АБ ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ НЕКАТОРЫХ
РАШЭННЯЎ УРАДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У
СУВЯЗI З ЗАКОНАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
"АБ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АРХIЎНЫМ ФОНДЗЕ I
АРХIВАХ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ"
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 18 студзеня 1995 г. N 33
===
У сувязi з прыняццем Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6
кастрычнiка 1994 г. "Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у
Рэспублiцы Беларусь" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прызнаць страцiўшымi сiлу рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь
згодна з прыкладзеным пералiкам.
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 18 студзеня 1995 г. N 33
ПЕРАЛIК
страцiўшых сiлу рашэнняў
Урада Рэспублiкi Беларусь
1. Пастанова Саўнаркома БССР ад 11 лютага 1924 г. "Аб
абавязковай здачы ў Цэнтраархiў БССР архiваў i архiўных матэрыялаў
асоб былой царскай фамiлii, актыўных дзеячаў контррэвалюцыi i г.д."
(ЗУ БССР, 1924 г., N 3, арт.31).
2. Пастанова Саўнаркома БССР ад 11 лютага 1940 г. N 182 "Аб
арганiзацыi архiўнай справы ў Баранавiцкай, Пiнскай, Вiлейскай,
Брэсцкай i Беластоцкай абласцях БССР" (ЗП БССР, 1940 г., N 14,
арт.71).
3. Пастанова Саўнаркома БССР ад 6 жнiўня 1940 г. N 1081 "Аб
мерапрыемствах па палепшэнню работы архiўных органаў".
4. Пастанова Саўнаркома БССР ад 21 жнiўня 1942 г. N 87 "Аб
мерах палепшання хавання архiўных дакументаў, эвакуiраваных з БССР".
5. Пастанова Саўнаркома БССР ад 27 студзеня 1944 г. "Аб
аднаўленнi дзейнасцi дзяржаўных раённых архiваў на тэрыторыi,
аслабанёнай ад нямецка-фашысцкай акупацыi".
6. Пастанова Саўнаркома БССР ад 1 лiпеня 1944 г. N 363 "Аб
забеспячэннi захаванасцi дакументальных матэрыялаў дзяржаўных i
ведамасных архiваў па вызваленнi раёнаў Беларускай ССР ад
нямецка-фашысцкiх захопнiкаў".
7. Пастанова Саўнаркома БССР ад 5 снежня 1944 г. N 874 "Аб
рэарганiзацыi Аддзела Дзяржаўных Архiваў НКУС БССР ва Упраўленнi
Дзяржаўнымi Архiвамi НКУС БССР".
8. Распараджэнне Савета Мiнiстраў БССР ад 1 снежня 1952 г. N
2058р.
9. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР i ЦК Кампартыi Беларусi ад
31 сакавiка 1956 г. N 173 "Аб мерах па ўпарадкаванню рэжыму
захоўвання i лепшаму выкарыстанню архiўных матэрыялаў мiнiстэрстваў
i ведамстваў БССР".
10. Распараджэнне Савета Мiнiстраў БССР ад 29 мая 1957 г. N
639р.
11. Распараджэнне Савета Мiнiстраў БССР ад 5 лiпеня 1957 г. N
895р (ЗЗ БССР, 1957 г., N 7, арт.204).
12. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 11 лiстапада 1963 г. N
537 "Аб мерах па паляпшэнню архiўнай справы ў Беларускай ССР".
13. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 24 снежня 1971 г. N 377
"Аб сур`ёзных недахопах у забеспячэннi захаванасцi i арганiзацыi
выкарыстання кiнафотадакументаў".
14. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая
1993 г. N 351 "Аб часовым парадку доступу да архiўных дакументаў i
iх выкарыстання" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., N 16, арт.295).
<<< Главная
страница | < Назад
|