АБ СТВАРЭННI КААРДЫНАЦЫЙНАГА САВЕТА
ПА СПРАВАХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАНСЦЕЙ ПРЫ
КАБIНЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 18 студзеня 1995 г. N 29
===
___________________________________________________________
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 2 декабря 1997 г. N 1587 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 34, ст.1078) .
¦
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
4 сентября 1996 г. N 584 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 25, ст.664)
У мэтах каардынацыi дзейнасцi мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў кiравання па ўдасканаленню ў рэспублiцы работы з
нацыянальнымi меншасцямi Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Каардынацыйны савет па справах нацыянальных
меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Зацвердзiць:
Палажэнне аб Каардынацыйным савеце па справах нацыянальных
меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
(прыкладаецца).
___________________________________________________________
Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров от 4 сентября 1996 г. N 584
2. Зацвердзiць:
Палажэнне аб Каардынацыйным савеце па справах
нацыянальных меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь (прыкладаецца);
склад Каардынацыйнага савета па справах нацыянальных
меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь згодна
з дадаткам.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiрь
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 18 студзеня 1995 г. N 29
ПАЛАЖЭННЕ
аб Каардынацыйным савеце па справах
нацыянальных меншасцей пры Кабiнеце
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
1. Галоўнымi задачамi Каардынацыйнага савета па справах
нацыянальных меншасцей пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
(надалей - савет) з`яўляецца каардынацыя дзейнасцi мiнiстэрстваў i
iншых цэнтральных органаў кiравання, а таксама грамадскiх
арганiзацый у сферы мiжнацыянальных адносiн, дасягненне аптымальнага
спалучэння агульнадзяржаўных iнтарэсаў i iнтарэсаў нацыянальных
меншасцей Рэспублiкi Беларусь.
2. Савет у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi
ажыццяўляе:
садзейнiчанне захаванню i развiццю культуры нацыянальных
меншасцей Рэспублiкi Беларусь, культурнаму абмену памiж iмi,
усталяванню на гэтай аснове высокай культуры мiжнацыянальных
адносiн;
вывучэнне i аналiз грамадскай думкi ў галiне нацыянальных
адносiн, улiк iнтарэсаў i патрэбнасцей нацыянальных меншасцей у
рабоце органаў дзяржаўнай улады i кiравання;
садзейнiчанне развiццю i ўмацаванню сувязей Рэспублiкi Беларусь
з дзяржавамi, якiя з`яўляюцца гiстарычнай радзiмай для нацыянальных
меншасцей Беларусi, а таксама арганiзацыi i правядзенню
мерапрыемстваў мiжнацыянальнага характару.
Савет можа iнiцыiраваць стварэнне рабочых i экспертных груп для
распрацоўкi канкрэтных мерапрыемстваў i праграм, а таксама
правядзенне сацыялагiчных даследванняў.
3. Старшынёй савета з`яўляецца Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь, якi каардынуе дзейнасць дзяржаўных органаў у
сферы нацыянальных меншасцей.
4. Адказны сакратар савета з`яўляецца работнiк сакратарыята
Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь.
5. Членамi савета з`яўляюцца прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры
i друку, Мiнiстэрства адукацыi i навукi, Мiнiстэрства замежных
спраў, Мiнiстэрства па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi,
Мiнiстэрства эканомiкi, Мiнiстэрства знешнiх эканамiчных сувязей,
Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Мiнiстэрства сувязi i iфарматыкi,
Мiнiстэрства юстыцыi, Мiнiстэрства фiнансаў, Дзяржаўнага мытнага
камiтэта, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii, прадстаўнiкi
нацыянальна-культурных грамадскiх аб`яднанняў.
6. Арганiзоўваюць работу савета яго старшыня i адказны
сакратар.
7. Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не
радзей чым раз у чатыры месяцы.
8. Парадак дня пасяджэння савета зацвярджаецца на яго
пасяджэннi.
9. На пасяджэннях савета вядуцца партаколы, у якiх запiсваюцца
змест разглядаемых пытанняў i прынятыя саветам рашэннi.
10. Пасяджэннi савета праводзiць яго старшыня.
11. У пасяджэннях савета могуць удзельнiчаць з яго дазволу
прадстаўнiкi мiнiстэрстваў, iншых цэнтральных органаў кiравання, а
таксама грамадскiх аб`яднанняў, якiя не уваходзяць у склад савета.
12. Рашэннi савета прымаюцца шляхам апытання i са згоды кожнага
члена савета.
13. Рашэннi савета носяць рэкамендацыйны характар для
цэнтральных органаў кiравання i грамадскiх аб`яднанняў.
Дадатак
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 18 студзеня 1995 г. N 29
СКЛАД КААРДЫНАЦЫЙНАГА САВЕТА ПА СПРАВАХ
НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ ПРЫ КАБIНЕЦЕ МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
___________________________________________________________
Состав утратил силу постановлением Кабинета Министров от 4
сентября 1996 г. N 584
Русакевiч У.В. - Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра Рэспублiкi
Беларусь (старшыня савета)
Бiлык А.М. - галоўны спецыялiст сакратарыята
Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь (адказны
сакратар савета)
Бутэвiч А.I. - Мiнiстр культуры i друку
Валашчук В.Ц. - першы намеснiк Мiнiстра сувязi i
iнфарматыкi
Векша С.А. - першы намеснiк Мiнiстра знешнiх
эканамiчных сувязей
Гавiн Т.Ф. - старшыня Саюза палякаў Беларусi
Дарбiнян Л.А. - старшыня Мiнскага гарадскога
армянскага культурна-асветнiцкага
таварыства "Айастан"
Дзеравяшка А.М. - намеснiк Старшынi Дзяржмытнi
Iгнат В.Е. - старшыня абшчыны "Малдова" ў
Рэспублiцы Беларусь
Кiшко Г.А. - намеснiк Мiнiстра па кiраванню
дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi
Кiшкурна П.П. - намеснiк загадчыка сакратарыята
Намеснiка Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь
Левiн Л.М. - прэзiдэнт беларускага аб`яднання
яўрэйскiх арганiзацый i абшчын
Майснер А.Д. - старшыня Нямецкага нацыянальна-
культурнага таварыства
Макейчанка Б.А. - намеснiк Мiнiстра эканомiкi
Мiхайлюк Б.М. - прэзiдэнт асацыяцыi ўкраiнцаў
Беларусi "Ватра"
Раманчук П.Ф. - намеснiк Старшынi Дзяржтэлерадыё
Сасноўскi А.У. - намеснiк старшынi Мiнскага
гарвыканкома
Сверж А.I. - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Стражаў В.I. - Мiнiстр адукацыi i навукi
Стэсiк С.I. - начальнiк упраўлення пашпартна-
вiзавай службы МУС
Сухiнiн М.М. - начальнiк упраўлення па справах
грамадскiх арганiзацый Мiнюста
Тарнаўскайтэ В. - старшыня Рэспублiканскай абшчыны
беларускiх лiтоўцаў
Тэн С.I. - прэзiдэнт Асацыяцыi карэйцаў Беларусi
Уласаў Г.I. - старшыня праўлення Мiнскага гарадскога
таварыства рускай культуры "Русь"
Цыпкала В.В. - першы намеснiк Мiнiстра замежных спраў
Шабановiч Б.I. - прэзiдэнт Беларускага аб`яднання
татараў-мусульман "Аль-Кiтаб"
<<< Главная
страница | < Назад
|