Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
3 студзеня 1995 г. N 2 г.Мiнск
АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ ПА СВЯТКАВАННЮ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ 50-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГI
Ў ВЯЛIКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ
===
У сувязi са святкаваннем у рэспублiцы 50-годдзя Перамогi ў
Вялiкай Айчыннай вайне Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Перанесцi рабочы дзень з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая
1995 г.
2. Мiнскаму гарвыканкому сумесна з Мiнiстэрствам абароны,
Мiнiстэрствам сацыяльнай абароны, Мiнiстэрствам культуры i друку,
Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў падрыхтаваць i
правесцi 7 мая 1995 г. у мiнскiм Палацы спорту ўрачысты сход i
святочны канцэрт майстроў мастацтваў, прысвечаныя 50-годдзю Перамогi
ў Вялiкай Айчыннай вайне.
Мiнiстэрствам i iншым цэнтральным органам кiравання, абласным,
гарадскiм i раённым выканаўчым камiтэтам, прадпрыемствам,
арганiзацыям i ўстановам правесцi 6-9 мая 1995 г. адпаведныя
ўрачыстыя пасяджэннi i святочныя культурнамасавыя мерапрыемствы.
3. Мiнскаму гарвыканкому сумесна з Мiнiстэрствам абароны,
Мiнскiм аблвыканкомам, Мiнiстэрствам замежных спраў, Рэспублiканскiм
саветам арганiзацыi ветэранаў правесцi 9 мая 1995 г. у г.Мiнску
парад войскаў Мiнскага гарнiзона i шэсце ветэранаў вайны, воiнаў,
грамадскасцi рэспублiкi i замежных гасцей, а таксама ўскладанне
кветак i вянкоў да помнiка на плошчы Перамогi ў г.Мiнску, абелiска
"Мiнск - горад-герой", Кургана Славы, мемарыяльнага комплексу
"Хатынь".
4. Мiнскаму гарвыканкому сумесна з Мiнiстэрствам абароны i
Камiтэтам па спорту Мiнiстэрства культуры i друку правесцi 8 мая
1995 г. на мiнскiм стадыёне "Дынама" ваенна-спартыўнае свята.
5. Мiнiстэрству абароны сумесна з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў, аблвыканкомамi i
Мiнскiм гарвыканкомам да 15 лютага 1995 г. вызначыць склад дэлегацыi
ветэранаў - грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя прымуць удзел у
Парадзе Перамогi ў г. Маскве 9 мая 1995 г.
Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з Мiнiстэрствам абароны,
Мiнiстэрствам гандлю, Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў
прадугледзець выдзяленне неабходных сродкаў для накiравання з 3 па
10 мая 1995 г. у г.Маскву членаў дэлегацыi.
6. Мiнiстэрству абароны сумесна:
з Мiнiстэрствам унутраных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i
Мiнiстэрствам культуры i друку распрацаваць праект палажэння аб
юбiлейным медалi "50 годаў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне
1941-1945 гг." i да 15 лютага 1995 г. унесцi яго ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь для прадстаўлення Прэзiдэнту Рэспублiкi
Беларусь;
з Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў, аблвыканкомамi
i Мiнскiм гарвыканкомам падрыхтаваць да 20 сакавiка 1995 г. спiсы
ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, якiя будуць узнагароджаны
юбiлейным медалём;
з Мiнiстэрствам прамысловасцi, Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам фiнансаў забяспечыць своечасовую аплату i дастаўку ў
рэспублiку неабходнай колькасцi юбiлейных медалёў.
7. Мiнiстэрству сацыяльнай абароны сумесна з Мiнiстэрствам
фiнансаў да 1 сакавiка 1995 г. унесцi ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь прапановы аб разавай матэрыяльнай дапамозе ўдзельнiкам
Вялiкай Айчыннай вайны, бацькам i не ўзяўшым другi шлюб удовам
(удаўцам) загiнуўшых воiнаў i партызан, а таксама асобам,
узнагароджанным ордэнамi i медалямi СССР за самаадданую працу i
бездакорную воiнскую службу ў тыле ў час Вялiкай Айчыннай вайны.
8. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з Мiнiстэрствам
абароны, Мiнiстэрствам культуры i друку, iншымi зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i арганiзацыямi правесцi да 7 мая 1995 г. у вышэйшых,
сярэднiх спецыяльных, прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах,
агульнаадукацыйных школах рэспублiкi тэматычныя вечары, урачыстыя
сходы, сустрэчы з ветэранамi вайны i воiнамi Узброеных Сiл, iншыя
мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай
вайне.
9. Акадэмii навук Беларусi, Мiнiстэрству абароны сумесна з
Беларускiм дзяржаўным музеем гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны,
Рэспублiканскiм саветам арганiзацыi ветэранаў правесцi ў красавiку
1995 г. навуковую канферэнцыю "50 гадоў вялiкай Перамогi".
10. Мiнiстэрству абароны сумесна з Камiтэтам по спорту
Мiнiстэрства культуры i друку ў маi 1995 г. прыняць удзел у
Спартакiядзе Узброеных Сiл краiн Садружнасцi Незалежных Дзяржаў,
прысведчанай 50-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне.
11. Мiнiстэрству культуры i друку да 10 красавiка 1995 г.
завяршыць выданне рэспублiканскай гiсторыка-дакументальнай хронiкi
"Памяць".
12. Мiнiстэрству прамысловасцi, Мiнiстэрству сельскай
гаспадаркi i харчавання, канцэрну "Беллегпром", аблвыканкомам i
Мiнскаму гарвыканкому арганiзаваць вытворчасць i пастаўку ў
гандлёвую сетку прадукцыi i вырабаў у юбiлейным афармленнi i са
святочнымi ўкладышамi.
13. Мiнiстэрству культуры i друку, Нацыянальнай дзяржаўнай
тэлерадыёкампанii забяспечыць шырокае асвятленне ў сродках масавай
iнфармацыi святкавання ў рэспублiцы 50-годдзя Перамогi ў Вялiкай
Айчыннай вайне.
Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii арганiзаваць паказ па
рэспублiканскаму тэлебачанню лепшых мастацкiх i
хранiкальна-дакументальных фiльмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкi.
14. Мiнiстэрству фiнансаў сумесна з Мiнiстэрствам архiтэктуры i
будаўнiцтва прадугледзець выдзяленне Мiнiстэрству культуры i друку
неабходных сродкаў i матэрыялаў на правядзенне работ па рэстаўрацыi
ў рэспублiцы мемарыяльных комплексаў i аднаўленню помнiкаў ахвярам
вайны.
Абласным, гарадскiм i раённым выканаўчым камiтэтам
прадугледзець выдзяленне на гэтыя мэты неабходных сродкаў з мясцовых
бюджэтаў.
15. Абласным, гарадскiм, раённым, пасялковым i сельскiм
выканаўчым камiтэтам сумесна з Мiнiстэрствам абароны, Мiнiстэрствам
культуры i друку, Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Рэспублiканскiм
саветам арганiзацыi ветэранаў, Саюзам моладзi да 1 мая 1995 г.
прывесцi ў надлежны стан мемарыяльныя комплексы, помнiкi i абелiскi,
якiя ўшаноўваюць памяць загiнуўшых у гады Вялiкай Айчыннай вайны, а
таксама брацкiя магiлы, асобныя пахаваннi воiнаў, партызан i
падпольшчыкаў.
16. Мiнiстэрствам - арганiзатарам i ўдзельнiкам названых у
гэтай пастанове мерапрыемстваў да 1 лютага 1995 г. накiраваць у
Мiнiстэрства фiнансаў адпаведныя каштарысы расходаў для выдзялення
неабходных сродкаў.
<<< Главная
страница | < Назад
|