ПАЛАЖЭННЕ АБ ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЭКСПЕРТНАЙ КАМIСII МIНIСТЭРСТВА
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Зацверджана: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
26.12.1996
1. Агульныя палажэннi
1.1. Цэнтральная экспертная камiсiя (ЦЭК) ствараецца ў мэтах
арганiзацыi i правядзення работ па экспертызе каштоўнасцi
дакументаў, iх адбору на пастаяннае захоўванне i знiшчэнне.
1.2. ЦЭК прызначаецца загадам мiнiстра з лiку найбльш
квалiфiкаваных спецыялiстаў пад кiраўнiцтвам намеснiка мiнiстра. У
склад камiсii ўключаюцца супрацоўнiкi бухгалтэрыi, аддзела кадраў,
архiва.
1.3. Сакратаром камiсii з`яўляецца работнiк, адказны за
справаводства ў мiнiстэрстве.
1.4. У сваёй дзейнасцi ЦЭК кiруецца Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь",
Палажэннем "Аб архiве Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь",
указаннямi i рэкамендацыямi Камiтэта па архiвах i справаводству
Рэспублiкi Беларусь, гэтым Палажэннем.
2. Функцыi
ЦЭК ажыццяўляе наступныя функцыi:
2.1. Арганiзуе i праводзiць сумесна з Кiраўнiцтвам спраў
штогадовы адбор дакументаў мiнiстэрства для далейшага захоўвання цi
знiшчэння.
2.2. Ажыццяўляе кантроль за правiльнасцю фармiравання,
афармлення i стану захоўвання спраў у структурных падраздзяленнях.
2.3. Разглядае i прымае рашэннi аб зацвярджэннi i прадстаўленнi
на ўзгадненне ў Экспертную мiжведамасную камiсiю (ЭМК) Нацыянальнага
архiва Рэспублiкi Беларусь:
- зводных гадавых разделаў вопiсаў дакументаў па асабоваму
складу;
- наменклатуры спраў мiнiстэрства;
- актаў аб выдзяленнi да знiшчэння дакументаў, тэрмiны
захоўвання якiх у архiве мiнiстэрства скончылiся.
2.4. Разглядае прапановы аб змяненнi тэрмiнаў захоўвання
асобных катэгорый дакументаў, не прадугледжаных Пералiкам тыповых
дакументаў, якiя ўтвараюцца ў дзейнасцi дзяржкамiтэтаў,
мiнiстэрстваў, ведамстваў i iншых устаноў, арганiзацый,
прадпрыемстваў з указаннем тэрмiнаў захоўвання i выносiць рашэнне аб
прадстаўленнi гэтых прапаноў на ўзгадненне ЭМК Нацыянальнага архiва
Рэспублiкi Беларусь.
3. Правы
ЦЭК мае права:
3.1. Вызначаць тэрмiны, парадак афармлення i падрыхтоўкi
дакументаў структурнымi падрадзяленнямi мiнiстэрства для перадачы iх
на архiўнае захоўванне.
3.2. Патрабаваць ад кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў
мiнiстэрства пошуку адсутных спраў, якiя належаць перадачы на
захоўванне i Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь i прадстаўлення
пiсьмовага тлумачэння ў выпадку iх страты.
3.3. Запытваць ад структурных падраздзяленняў мiнiстэрства
звесткi i заключэннi, неабходныя для вызначэння каштоўнасцi i
тэрмiнаў захоўвання дакументаў.
4. Арганiзацыя работы
4.1. Цэнтральная экспертная камiсiя ажыццяўляе сваю дзейнасць у
непасрэдным кантакце з ЭМК Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь
i ў адпаведнасцi з яе арганiзацыйна-метадычнымi ўказаннямi ЭМК.
4.2. Пытаннi, якiя тычацца дзейнасцi i кампетэнцыi ЦЭК,
разглядаюцца на яе пасяджэннях, праводзiмых па меры неабходнасцi,
але не менш двух разоў у год.
4.3. Рашэннi ЦЭК прымаюцца большасцю галасоў. Пасяджэннi
афармляюцца пратаколам.
4.4. Вядзенне справаводства па пытаннях работы Цэнтральнай
экспертнай камiсii i захоўванне яе дакументаў ускладаецца на
спецыялiста I катэгорыi, адказнага за архiў.
УЗГОДНЕНА
Дырэктар Нацыянальнага
архiва Рэспублiкi Беларусь
В.Д.Селяменеў
26.12.1996
<<< Главная
страница | < Назад
|