ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



         МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 5 жнiўня 1996 г. N 346

 Аб зацвярджэннi Палажэння  аб  размеркаваннi
 выпускнiкоў дзяржаўных педагагiчных вышэйшых
 i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў


     З мэтай  паляпшэння  кадравага  забеспячэння  ўстаноў адукацыi,
аказання  садзеяння  ў  працаўладкаваннi  выпускнiкоў   педагагiчных
навучальных   устаноў   (педагагiчных   спецыяльнасцей   ВНУ)   i  ў
адпаведнасцi з пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь  ад
6.06.96   г.   N   370   "Аб  размеркаваннi  выпускнiкоў  дзяржаўных
медыцынскiх i педагагiчных навучальных устаноў"

     ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць   Палажэнне   аб    размеркаваннi    выпускнiкоў
дзяржаўных  педагагiчных вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь /дадаецца/.

     2. Палажэнне аб размеркаваннi ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 1996
года i ўстанавiць тэрмiн дзеяння Палажэння на перыяд да 2000 года.

     3. Часовае  Палажэнне  аб  размеркаваннi  выпускнiкоў вышэйшых,
сярэднiх спецыяльных i прафесiянальна-тэхнiчных навучальных  устаноў
Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджанае   загадам   мiнiстра  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 15.03.93 г.  N 84 для педагагiчных вышэйшых i
сярэднiх     спецыяльных     навучальных    устаноў    (педагагiчных
спецыяльнасцей ВНУ) лiчыць страцiўшым сiлу.

     4. Упраўленню па  рабоце  з  кадрамi  i  прававым  забеспячэннi
давесцi  дадзены загад для выканання кiраўнiкамi навучальных устаноў
i органаў адукацыi рэспублiкi.

     5. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра
Гарнака А.М.

 Мiнiстр                                      В.I.Стражаў


                                       Зацверджана загадам Мiнiстра
                                       адукацыi i навукi Рэспублiкi
                                       Беларусь
                                       ад 5 жнiўня 1996 г.  N 346

 УЗГОДНЕНА:
 Мiнiстэрства працы                    Мiнiстэрства фiнансаў
 Рэспублiкi Беларусь                   Рэспублiкi Беларусь
 2 жнiўня 1996 г.                      2 жнiўня 1996 г.


                      Мiнiстэрства эканомiкi
                      Рэспублiкi Беларусь
                      1 жнiўня 1996 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
  аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных педагагiчных вышэйшых i
    сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

===

         ___________________________________________________________
         Утратило силу приказом Министерства  образования от 20 июня
         1997 г. N 336.
         Приказом Министерства образования от 20  июня 1997 г. N 336
         утверждено Положение  о распределении выпускников  высших и
         средних  специальных учебных  заведений Республики Беларусь
         (рег. N 1954) .¦

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1.1.  Палажэнне  распрацавана  ў  адпаведнасцi  з  Законам  "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", Законам  "Аб занятасцi насельнiцтва
Рэспублiкi  Беларусь", праграмай  кадравага забеспячэння эканамiчнай
рэформы,   зацверджанай  пастановай   Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  16.11.92  г.  N  690,  пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  6.06.1996   г.  N  370  "Аб  размеркаваннi
выпускнiкоў   дзяржаўных  медыцынскiх   i  педагагiчных  навучальных
устаноў", Палажэннем аб парадку  заключэння дагавораў на падрыхтоўку
спецыялiстаў  i рабочых  кадраў у  навучальных установах  Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад 14.06.94 г. N 170, Палажэннем аб мэтавай падрыхтоўцы педагагiчных
кадраў  у  вышэйшых  i  сярэднiх  спецыяльных  навучальных установах
Рэспублiкi   Беларусь,   зацверджаным   загадам   Мiнiстра  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  13.05.93  г.   N  144  (з  дапаўненнямi  i
змяненнямi,  зацверджанымi   загадам  Мiнiстра  адукацыi   i  навукi
Рэспублiкi  Беларусь ад  11.03.96 г.  N 88),  Палажэннем аб  мэтавай
кантрактнай падрыхтоўцы спецыялiстаў,  зацверджаным загадам Мiнiстра
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь ад 1.07.1996 г. N 286.

     1.2. Дадзенае  Палажэнне  з`яўляецца  абавязковым для выканання
ўсiмi  мiнiстэрствамi,  iншымi  цэнтральнымi   органамi   кiравання,
установамi, прадпрыемствамi i арганiзацыямi розных формаў уласнасцi.

     1.3. Размеркаванне  выпускнiкоў ажыццяўляецца для задавальнення
патрэбнасцi  ў  спецыялiстах  сацыяльна  значымых   галiн   народнай
гаспадаркi,  а  таксама для павышэння сацыяльнай абароны выпускнiкоў
навучальных   устаноў,   аказання    iм    рэальнай    дапамогi    ў
працаўладкаваннi ва ўмовах пераходу да рыначных адносiн.

     1.4. Выпускнiк  вышэйшай  i  сярэдняй  спецыяльнай  навучальнай
установы,  якi закончыў поўны курс навучання i накiраваны на  работу
камiсiяй па персанальнаму размеркаванню (пры наяўнасцi пасведчання),
лiчыцца маладым спецыялiстам i абавязаны адпрацаваць па  накiраваннi
на  работу  2  гады  з дня заключэння працоўнага дагавору памiж iм i
кiраўнiком прадпрыемства, установы, арганiзацыi (наймальнiкам).

     1.5. Кантроль  за  арганiзацыяй  працаўладкавання  выпускнiкоў,
правiльнасцю  выдачы  дакументаў  ажыццяўляе Мiнiстэрства адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.


               II. ПАРАДАК  РАЗМЕРКАВАННЯ ВЫПУСКНIКОЎ
                   ДЗЯРЖАЎНЫХ ПЕДАГАГIЧНЫХ ВЫШЭЙШЫХ I
                   СЯРЭДНIХ  СПЕЦЫЯЛЬНЫХ  НАВУЧАЛЬНЫХ
                   УСТАНОЎ

     2.1. Персанальнае размеркаванне выпускнiкоў  дзённых  вышэйшых,
сярэднiх   спецыяльных  навучальных  устаноў  праводзiцца  камiсiяй,
састаў якой зацвярджаецца рэктарам (дырэктарам) навучальнай установы
не  пазней  чым за два месяцы да заканчэння выпускнiкамi навучальных
устаноў.
     У вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, у якiх
колькасць выпускнiкоў перавышае 500 чалавек,  дапускаецца  стварэнне
некалькiх камiсiй па персанальнаму размеркаванню.
     У рабоце  камiсiй  па  размеркаванню   могуць   прымаць   удзел
прадстаўнiкi    галiновых   i   рэгiянальных   органаў   прафсаюзаў,
мiнiстэрстваў,  iншых цэнтральных органаў кiравання, прадпрыемстваў,
устаноў i арганiзацый,  зацiкаўленых у спецыялiстах пэўнага профiлю,
прадстаўнiкi службаў занятасцi насельнiцтва розных узроўняў.

     2.2. Кiраўнiкi навучальных устаноў абавязаны да пачатку  работы
камiсii   па  персанальнаму  размеркаванню  арганiзаваць  работу  па
азнаямленню выпускнiкоў з гэтым палажэннем,  планамi  размеркавання,
заяўкамi на маладых спецыялiстаў i з парадкам работы камiсiй.
     Парадак работы камiсiй,  чарговасць  размеркавання  выпускнiкоў
вызначаецца навучальнай установай.

     2.3. Камiсiя  па  персанальнаму  размеркаванню  вядзе  пратакол
пасяджэння  i  ведамасць  персанальнага  размеркавання   выпускнiкоў
(дадатак, форма N 1).

     2.4. Накiраванне    выпускнiкоў    на    работу   ажыццяўляецца
навучальнай установай шляхам выдачы пасведчання  аб  накiраваннi  на
работу (дадатак, форма N 2).
     Выпускнiк абавязаны прыбыць да месца працы ў тэрмiн,  вызначаны
ў накiраваннi.

     2.5. Асобы,   якiя   закончылi  навучальныя  ўстановы,  але  не
абаранiлi  дыпломныя  работы  або  не  здалi  дзяржаўныя   экзамены,
падлягаюць  размеркаванню  i  накiраванню на работу ў адпаведнасцi з
рашэннем камiсii па персанальнаму размеркаванню.

     2.6. Студэнты  i  навучэнцы  вышэйшых,   сярэднiх   спецыяльных
навучальных   устаноў,   якiя   навучаюцца   на  дагаворных  умовах,
накiроўваюцца на работу ў адпаведнасцi з дагаворам.

     2.7. Рашэнне аб накiраваннi на работу выпускнiкоў прымаецца, як
правiла, у прысутнасцi выпускнiка.
     Рашэнне аб  накiраваннi  на  работу  выпускнiкоў  ,  якiя   без
уважлiвых прычын не з`явiлiся на пасяджэнне камiсii,  прымаецца ў iх
адсутнасць.  Пры  размеркаваннi  могуць  улiчвацца  раней  выказаныя
пажаданнi выпускнiка.
     Камiсiя прымае рашэнне ў ходзе адкрытага галасавання  большасцю
галасоў.  Пры  аднолькавай  колькасцi  галасоў  меркаванне  старшынi
камiсii з`яўляецца рашаючым.

     2.8. Выпускнiкам  -  жонцы  (мужу)  ваеннаслужачых  афiцэрскага
саставу,  прапаршчыкаў,  мiчманаў  i  ваеннаслужачым  звыштэрмiновай
службы  Узброеных  сiл   Рэспублiкi   Беларусь,   органаў   Камiтэта
дзяржаўнай  бяспекi  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрства ўнутраных
спраў  Рэспублiкi   Беларусь   работа   прадастаўляецца   па   месцы
праходжання службы iх мужа (жонкi).
     На супругаў  ваеннаслужачых  тэрмiновай   службы,   а   таксама
курсантаў  ваенных  вучылiшчаў дзеянне дадзенага пункта Палажэння не
распаўсюджваецца.

     2.9. Калi  адзiн  з  супругаў,  якiя  заканчваюць   навучальную
ўстанову,  займаўся  на дагаворных умовах цi ўмовах мэтавага прыёму,
то другому супругу работа прапаноўваецца ў тым жа  горадзе  (раёне),
дзе   знаходзiцца   прадпрыемства,   установа,   арганiзацыя,   якая
накiравала на вучобу аднаго з iх.

     2.10. Выпускнiкам - цяжарным жанчынам,  мацi  цi  бацьку,  якiя
маюць  дзiцё  ва ўзросце да 3 гадоў на момант заканчэння навучальнай
установы,  работа прадастаўляецца па iх просьбе па месцы пастаяннага
жыхарства сям`i (мужа, жонкi, бацькоў).

     2.11. Выпускнiкам,  якiя  маюць  iнвалiднасць  першай цi другой
групы або аднаго з бацькоў цi (супруга) супругу iнвалiда  першай  цi
другой  групы,  работа прадастаўляецца з улiкам iх здароўя i просьбы
па месцы пастаяннага жыхарства бацькоў ,  супруга (супругi) або з iх
згоды   ў   адно   з   месцаў  згодна  плану  размеркавання  маладых
спецыялiстаў.

     2.12. Калi  камiсiя  па  персанальнаму  размеркаванню  не  можа
прадаставiць   работу  выпускнiку  ў  выпадках,  якiя  прадугледжаны
пунктамi 2.8-2.11 гэтага Палажэння,  яму прадастаўляецца  магчымасць
самастойнага   працаўладкавання   з   выдачай    даведкi   (дадатак,
форма N 3).
     Па просьбе  гэтых  асоб  i  са  згоды  прамаючай  iх  на работу
арганiзацыi Мiнiстэрства адукацыi i навукi  мае  права  аформiць  iм
накiраванне   на  работу  шляхам  выдачы  пасведчання  ўстаноўленага
абразца.

     2.13. Выдача пасведчанняў аб накiраваннi на працу  або  даведак
аб  самастойным  размеркаваннi выпускнiкам ажыццяўляецца навучальнай
установай не пазней чым за 5 дзён пасля заканчэння iмi вучобы.


                   III. ГАРАНТЫI I КАМПЕНСАЦЫI

     3.1. Выпускнiкам  вышэйшых,  сярэднiх  спецыяльных  навучальных
устаноў, якiя атрымалi накiраванне на работу , выплачваецца грашовая
дапамога  з разлiку месячнай стыпендыi,  якую выпускнiк атрымлiваў у
апошнiм перад выпускам семестры  за  45  каляндарных  дзён  за  кошт
сродкаў  дзяржаўнага  бюджэту.  У  гэты  тэрмiн  уключаецца  месячны
водпуск  незалежна  ад  таго,  калi  яны  мелi  апошнiя  канiкулы  ў
навучальнай установе.
     У тых  выпадках,  калi  выпускнiк  не  атрымлiваў  стыпендыi  ў
апошнiм  перад  выпускам семестры,  адпаведная грашовая дапамога яму
выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.
     Выпускнiкам вышэйшых, сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў,
якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, за час адпачынку акрамя
стыпендыi выплачваецца грашовая кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы
з устаноўленых норм.
     Акрамя вышэйазначанага,   выпускнiкам  з  лiку  дзяцей-сiрот  i
дзяцей,  якiя  засталiся  без  апекi   бацькоў,   пасля   заканчэння
навучальнай установы выдаецца адзенне,  мяккi iнвентар, абсталяванне
i  грашовая  дапамога  ў  адпаведнасцi  з  дзеючымi  на   гэты   час
пастановамi ўрада Рэспублiкi Беларусь.

     3.2. Выпускнiкам  вышэйшых  i  сярэднiх спецыяльных навучальных
устаноў,  якiя атрымалi  магчымасць  самастойнага  працаўладкавання,
грашовая дапамога за час адпачынку не выплачваецца.

     3.3. Выпускнiкi,   накiраваныя   пасля  заканчэння  навучальнай
установы ў iншую мясцовасць,  маюць права на  кампенсацыю  расходаў,
звязаную  з пераездам,  выплату службовага месячнага акладу (стаўкi)
за час  знаходжання  ў  дарозе  i  выплату  выпускнiкам  аднаразовай
дапамогi ў памеры месячнага акладу (стаўкi) i на кожнага члена сям`i
- у памеры чвэрцi дапамогi самога работнiка.

     3.4. Выпускнiкi  па  прыбыццi  да  месца  працы  забяспечваюцца
жыллём у парадку, вызначаным жыллёвым заканадаўствам рэспублiкi.

     3.5. Прадпрыемствам,   установам,   арганiзацыям,   а   таксама
выканкамам пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага фонду  дазваляецца
арэндаваць  у грамадзян жылыя памяшканнi для выпускнiкоў навучальных
устаноў,  якiя прыбылi на працу ў сельскую мясцовасць,  з аплатай  у
адпаведнасцi з заключанымi дагаворамi з кватэраздатчыкамi.

     3.6. Кiраўнiкам   прадпрыемстваў,   арганiзацый  i  ўстаноў  не
дазваляецца пераводзiць на  работу,  якая  не  звязана  з  атрыманай
спецыяльнасцю,   квалiфiкацыяй,   выпускнiкоў   вышэйшых,   сярэднiх
спецыяльных навучальных устаноў на працягу 2 гадоў пасля  заканчэння
iмi навучальнай установы.

     3.7. Прадпрыемствы,   установы,   арганiзацыi  могуць  выдаваць
маладым спецыялiстам пазыкi на iндывiдуальнае  будаўнiцтва,  набыццё
мэблi  i  iншага  жыллёва-бытавога  i сельскагаспадарчага iнвентару,
прымаць без чаргi ў жыллёва-будаўнiчыя кааператывы.

     3.8. Кiраўнiкам прадпрыемстваў,  устаноў i  арганiзацый  розных
формаў    уласнасцi   забараняецца   прымаць   на   работу   маладых
спецыялiстаў,  якiя  закончылi  педагагiчныя  навучальныя   ўстановы
(спецыяльнасцi) без пасведчання аб накiраваннi на работу або даведкi
аб  магчымасцi  самастойнага  працаўладкавання  i  звальняць  iх  да
заканчэння абавязковага тэрмiну работы.


                                Дадатак, ф.N 1
                                Разлiковы рахунак ВНУ (ССНУ)
                                N
                                 --------------------------
                                Галоўны бухгалтар
                                                 ------------
                                                  (подпiс)

                             ВЕДАМАСЦЬ
 персанальнага размеркавання маладых спецыялiстаў, якiя закончылi

 -----------------------------------------------------------------
                   (назва навучальнай установы)
        Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
              у                       199         г.
                 ---------------------     -------
                         (месяц)

 ---T-------------T---T------T-------T---------------T-------------T
 NN ¦Фамiлiя, iмя,¦Пол¦Год   ¦Сямейны¦Адрас          ¦Спецыяльнасць¦
 пп ¦iмя па бацьку¦   ¦нарад-¦стан   ¦пастаяннага    ¦i            ¦
    ¦             ¦   ¦жэння ¦       ¦месца жыхарства¦спецыялiзацыя+
    ¦             ¦   ¦      ¦       ¦(адрас бацькоў)¦выпускнiка   ¦
    ¦             ¦   ¦      ¦       ¦               ¦             ¦
    ¦             ¦   ¦      ¦       ¦               ¦             ¦
    ¦             ¦   ¦      ¦       ¦               ¦             ¦
    ¦             ¦   ¦      ¦       ¦               ¦             ¦
 ---+-------------+---+------+-------+---------------+-------------+
  1 ¦      2      ¦ 3 ¦  4   ¦   5   ¦        6      ¦     7       ¦
 ---+-------------+---+------+-------+---------------+-------------+

                                                     Працяг таблiцы

 ----------------------------T-----------T------------T-------¬
    На якую работу           ¦Прадаст.   ¦Згодзен     ¦Подпiс ¦
    накiроўваецца            ¦права      ¦(не згодзен ¦спецыя-¦
 ------------T--------T------+самас-     ¦з           ¦лiста  ¦
 Назва       ¦Назва   ¦Пасада¦тойнага    ¦накiраваннем¦       ¦
 мiнiстэрства¦ўстановы¦      ¦праца-     ¦            ¦       ¦
 (ведамства) (арганi-¦      ¦ўладкавання¦            ¦       ¦
             ¦зацыi)  ¦      ¦           ¦            ¦       ¦
             ¦        ¦      ¦           ¦            ¦       ¦
 ------------+--------+------+-----------+------------+-------+
      8      ¦   9    ¦  10  ¦     11    ¦     12     ¦  13   ¦
 ------------+--------+------+-----------+------------+--------

 Старшыня камiсii
 Намеснiк старшынi
 Члены камiсii


                                          Дадатак, форма N 2


 Назва навучальнай установы
                           -----------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
                           ПАСВЕДЧАННЕ N
                                        --------

 -------------------------------------------------------------------
             (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку поўнасцю)

 закончыў(ла) у "   " месяцы 199   г.
                 ---            ---

 -------------------------------------------------------------------
               (назва навучальнай установы поўнасцю)
 па спецыяльнасцi
                 ---------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 накiроўваецца ў распараджэнне
                              --------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 для работы на пасадзе
                      ----------------------------------------------
 з месячным акладам згодна штатнага раскладу

 -------------------------------------------------------------------
 забяспечыць      жылплошчай            у         адпаведнасцi     з
 заканадаўствам
               -----------------------------------------------------


 Тэрмiн прыбыцця "   "         199   г.
                  --- ---------   ---

 Рэктар (дырэктар)
 навучальнай установы                                   ------------
                                                          (подпiс)

 М.П.


 "   "          199   г.
  --- ----------   ---


 належыць звароту  ў  запоўненым  вiдзе  ў  навучальную  ўстанову  ў
 пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця
 тэрмiн з дня прыбыцця маладога спецыялiста да месца

               ПАЦВЯРДЖЭННЕ ПРЫБЫЦЦЯ ДА ПАСВЕДЧАННЯ
                  N
                   ---------

 -------------------------------------------------------------------
       (назва i адрас прадпрыемства, установы, арганiзацыi)
 паведамляем, што гр-н(ка)
                          ------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
            (прозвiшча, iмя, i iмя па бацьку поўнасцю)
 закончыў(ла)
             -------------------------------------------------------
                   (назва навучальнай установы)
 прыбыў(ла) на месца работы "   "           199   г.
                             --- -----------   ---
 i назначаны на пасаду
                      ----------------------------------------------
 з месячным акладам                                             руб.
                   ---------------------------------------------
 Забяспечыць жылплошчай
                       ---------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
                   (вiд прадстаўлення жылплошчы)


 Кiраўнiк навучальнай
 установы (арганiзацыi)
                                                    ----------------
                                                        (подпiс)


 Начальнiк АК
                                                    ----------------
                                                        (подпiс)
 М.П.

 "   "        199  г.
  --- --------   --


 Назва навучальнай установы
                            ----------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
                   ПАВЕДАМЛЕННЕ ДА ПАСВЕДЧАННЯ N
                                                ------
 -------------------------------------------------------------------
              (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку поўнасцю)
 закончыў(ла) у "   " месяцы 199   г.
                 ---            ---

 -------------------------------------------------------------------
               (назва навучальнай установы поўнасцю)
 па спецыяльнасцi
                 ---------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 накiроўваецца ў распараджэнне
                              --------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
        (назва i адрас прадпрыемства, установы, арганiзацыi)
 для работы на пасадзе
                      ----------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
 з месячным акладам згодна штатнага раскладу

 -------------------------------------------------------------------
 забяспечыць жылплошчай у адпаведнасцi з заканадаўствам

 -------------------------------------------------------------------
 "Тэрмiн прыбыцця "   "         199   г.
                   --- ---------   ---

 Начальнiк АК
                                                       -------------
                                                          (подпiс)

 "   "        199   г.
  --- --------   ---


                                                  Дадатак, форма N 3


                 --------------------------------
                   (назва навучальнай установы)


                              ДАВЕДКА
                  аб самастойным працаўладкаваннi

                                 N
                                   -------

 -------------------------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 закончыў(ла) у                         199    г.
                ------------------------   ----

 -------------------------------------------------------------------
                    (назва навучальнай установы)

 -------------------------------------------------------------------
 па спецыяльнасцi
                 ---------------------------------------------------
 -------------------------------------------------------------------

 даецца магчымасць самастойнага працаўладкавання  на  работу  згодна
 пункту            Палажэння аб размеркаваннi выпускнiкоў дзяржаўных
       -----------
 вышэйшых педагагiчных  i  сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў
 Рэспублiкi Беларусь


 Рэктар (дырэктар)
 навучальнай установы
                                         ------------------------
                                                  (подпiс)

 М.П.

 "   "         199  г.
  --- ---------   --


 Падлягае  звароту ў  запоўненым выглядзе  ў навучальную  ўстанову ў
 пяцiдзённы тэрмiн з дня прыбыцця спецыялiста да месца работы

 -------------------------------------------------------------------
                   (назва навучальнай установы)

                            ПАЦВЯРДЖЭННЕ
        прыбыцця да даведкi аб самастойным працаўладкаваннi
                                 N
                                  --------

 -------------------------------------------------------------------
                       (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

 -------------------------------------------------------------------
 закончыў(ла) у             199    г.
               -------------   ----

 -------------------------------------------------------------------
                    (назва навучальнай установы)
 прыняты(а) на работу "   "               199   г.
                       --- ---------------   ---

 i нзначаны(а) на пасаду
                        -------------------------------------------
 ------------------------------------------------------------------
            (назва прадпрыемства, арганiзацыi, установы)

 ------------------------------------------------------------------
 ------------------------------------------------------------------
 ------------------------------------------------------------------
                     (вiд выдзеленай жылплошчы)


 Начальнiк АК

 "    "               199   г.
  ---- ---------------   ---


 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1542/12.
 Дата : 09.08.96 г. 



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России