ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       22 лiпеня 1996 г. N 192

 АБ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ МIНIСТЭРСТВА 
 КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У сувязi з выданнем Мiнiстэрствам адукацыi i навукi  Рэспублiкi
Беларусь загаду N 456 ад 7 снежня 1995 г. "Аб зацвярджэннi Палажэння
аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi  (акрамя  ВНУ)
Рэспублiкi Беларусь   i   Палажэння   аб  квалiфiкацыйным  экзамене"
загадваю:

     1. Палажэнне  аб  атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў   сiстэмы
адукацыi (акрамя   ВНУ)   Рэспублiкi   Беларусь   i   Палажэнне   аб
квалiфiкацыйным экзамене прыняць да ведама i кiраўнiцтва.

     2. Улiчваючы спецыфiку галiны,  устанавiць,  што ў  навучальных
установах сiстэмы  культуры  ад  абавязковай  здачы квалiфiкацыйнага
экзамену вызваляюцца педагагiчныя работнiкi,  якiя  маюць  ганаровыя
званнi "Заслужаны  артыст  Рэспублiкi  Беларусь",  "Заслужаны  дзеяч
мастацтваў Рэспублiкi   Беларусь",   "Заслужаны    дзеяч    культуры
Рэспублiкi Беларусь",    "Народны    артыст   Рэспублiкi   Беларусь"
(адпаведныя званнi  БССР  i  СССР),  пераможцы  рэспублiканскiх   цi
мiжнародных конкурсаў,   лаўрэаты   i   дыпламанты   Рэспублiканскiх
аглядаў-конкурсаў i конкурсаў метадычных работ.

     3. Устанавiць,  што  прыём  квалiфiкацыйных   экзаменаў   будзе
ажыццяўляцца на  базе  факультэта  павышэння квалiфiкацыi Беларускай
акадэмii музыкi   (выкладчыкi   музычных    вучылiшчаў,    каледжаў,
Рэспублiканскага лiцэя,      вучылiшчаў     мастацтваў,     культуры
(спецыяльнасцi "iнструментальнае   выканальнiцтва",   "харэаграфiя",
спецыялiзацыя "танец")  i  Беларускага  iнстытута  праблем  культуры
(выкладчыкi школ  мастацтваў,  мастацкага  вучылiшча,  бiблiятэчнага
тэхнiкума, вучылiшчаў  мастацтваў,  культуры (акрамя вышэйпазначаных
спецыяльнасцей i спецыялiзацыi).

     4. Лiчыць п.2 загаду Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi  Беларусь
N 54-к  ад  11  сакавiка  1993 г.  "Аб зацвярджэннi патрабаванняў да
квалiфiкацыйнага экзамена" страцiўшым сiлу.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России