ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 чэрвеня 1996 г. № 245
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ЧАСОВЫ ПЕРАЛIК
ПРАФЕСIЙ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
З мэтай далейшага ўдасканалення i ўпарадкавання структуры
падрыхтоўкi кадраў у прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах,
а таксама ў адпаведнасцi з дапаўненнямi i змяненнямi да Адзiнага
тарыфна-квалiфiкацыйнага даведнiка работ i прафесiй рабочых
загадваю:
1. Унесцi ўзгадненыя з Мiнiстэрствам працы, Мiнiстэрствам
эканомiкi Рэспублiкi Беларусь наступныя змяненнi i дапаўненнi ў
Часовы пералiк прафесiй прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь, зацверджаны загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1993 г. № 212 i апублiкаваны ў
Зборнiку нарматыўных дакументаў Мiнiстэрсгва адукацыi Рэспублiкi
Беларусь за № 12 1993 года:
1.1. Раздзел 03 "Хiмiя i нафтахiмiя" Часовага пералiку прафесiй
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь
дапоўнiць падраздзелам "Вытворчасць медыкаментаў, вiтамiнаў,
медыцынскiх бактэрыёных i бiялагiчных прэпаратаў i матэрыялаў",
унесшы ў яго прафесiю пад шыфрам 03-33 "Апаратчык шырокага профiлю
/вытворчасць антыбiётыкаў i прэпаратаў бiялагiчнага сiнтэзу/" са
спецыялiзацыяй "апаратчык шырокага профiлю /вытворчасць антыбiётыкаў
i прэпаратаў бiялагiчнага сiнтэзу/" /узровень квалiфiкацыi 3-4
разрад/.
1.2. Дапоўнiць раздзел 01 "Прафесii рабочых, агульныя для ўсiх
галiн народнай гаспадаркi" Часовага пералiку прафесiяй пад шыфрам
01-37 "Нарыхтоўшчык прадуктаў i сыравiны" са спецыялiзацыяй
"нарыхтоўшчык прадуктаў i сыравiны /без разраду/.
1.3. Дапоўнiць уключаныя ў Часовы пералiк прафесii
спецыялiзацыямi:
- 05-18 "Прадзiльшчык" спецыялiзацыяй "аператар часальнага
абсталявання" узровень квалiфiкацыi 3-4 разрад;
- 09-14 "Повар дзiцячага харчавання; повар 3-га разраду"
спецыялiзацыяй "повар з веданнем дыетычнага i лячэбнага харчавання"
/узровень квалiфiкацыi 4-5 разрад/;
- 02-04 "Абагачальнiк шырокага профiлю /горнаруднай
прамысловасцi/ спецыялiзацыяй "слесар-рамонтнiк" /узровень
квалiфiкацыi 3-4 разрад/;
- 06-17 "Электраманцёр устройстваў сiгналiзацыi, цэнтралiзацыi
i блакiроўкi" спецыялiзацыяй "электраманцёр па абслугоўванню
электраабсталявання" /узровень квалiфiкацыi 2-3 разрад/;
- 05-20 "Ткач" спецыялiзацыяй "ткач /з уменнем выконваць работы
на ручных ткацкiх станках/" /узровень квалiфiкацыi 3-5 разрад/;
- 06-12 "Памочнiк машынiста цеплавоза, электравоза"
спецыялiзацыямi "памочнiк машынiста паравоза" /без разраду/; "слесар
па рамонту рухомага саставу" /узровень квалiфiкацыi 3-4 разрад/;
- 06-15 "Праваднiк пасажырскага вагона /паяздоў далёкага
накiравання/; касiр бiлетны; прыёмаздатчык грузу i багажу"
спецыялiзацыяй "праваднiк пасажырскага вагона /паяздоў мiжнародных
зносiн/" /без разраду/;
- 07-28 "Майстар лесу" спецыялiзацыямi "егер" /без разраду/,
"вадзiцель аўтамабiля /узровень квалiфiкацыi катэгорыя /"В" i "С"/,
"столяр" /узровень квалiфiкацыi 2-3 разрад/, "вальшчык лесу"
/узровень квалiфiкацыi 5-6 разрад/".
1.4. Замест прафесiй:
- 05-08 "Аператар матальнага аўтамата; аператар матальнай
машыны; ткач" унесцi прафесiю 05-08 "Аператар круцiльнага
абсталявання; прадзiльшчык; аператар часальнага абсталявання" са
спецыялiзацыямi "аператар круцiльнага абсталявання" /узровень
квалiфiкацыi 3-4/, "прадзiльшчык" /узровень квалiфiкацыi 4-5/,
"аператар часальнага абсталявання" /узровень квалiфiкацыi 3-4/;
- 05-06 "Аператар матальнага абсталявання: аператар матальнай
машыны" унесцi прафесiю 05-06 "Аператар матальнага абсталявання;
вышывальшчыца /вязальшчыца трыкатажных вырабаў, палатна/" са
спецыялiзацыямi "аператар матальнага абсталявання" /узровень
квалiфiкацыi 3-4/, "вышывальшчыца" /узровень квалiфiкацыi 2-3/,
"вязальшчыца трыкатажных вырабаў, палатна" /узровень квалiфiкацыi
2-3/;
- 10-29 "Мантажнiк радыёэлектроннай апаратуры i прыбораў з
уменнем рамантаваць бытавую радыёэлектронную апаратуру" унесцi
прафесiю 10-29 "Мантажнiк радыёэлектроннай апаратуры i прыбораў;
радыёмеханiк па рамонту i абслугоўванню радыётэлевiзiйнай апаратуры"
са спецыялiзацыямi "мантажнiк радыёэлектроннай апаратуры i прыбораў"
/узровень квалiфiкацыi 2-4 разрад/, "радыёмеханiк па рамонту i
абслугоўванню радыётэлевiзiйнай апаратуры" /узровень квалiфiкацыi 3
разрад/;
- 12-08 "Электрагазазваршчык на аўтаматычных i паўаўтаматычных
машынах; зваршчык на машынах кантакнай /прэсавай/ зваркi" унесцi
прафесiю 12-08 "Электразваршчык на аўтаматычных i паўаўтаматычных
машынах; зваршчык на машынах кантактнай /прэсавай/ зваркi" са
спецыялiзацыямi "электразваршчык на аўтаматычных i паўаўтаматычных
машынах" /узровень квалiфiкацыi 5 разрад/, "зваршчык на машынах
кантактнай /прэсавай/ зваркi" /узровень квалiфiкацыi 2-4 разрад/,
"электразваршчык ручной зваркi" /узровень квалiфiкацыi 2-4 разрад/.
1.5. У найменаваннi прафесiй i спецыялiзацый да iх, змешчаных у
Часовым пералiку пад шыфрамi 04-06, 04-07, 04-08, 04-09, 04-48,
выключыць словы "будаўнiчы".
1.6. Найменаванне прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 02-11
Часовага пералiку запiсаць у наступнай рэдакцыi: "Бурыльшчык
падземнага i капiтальнага рамонту свiдравiн".
1.7. У найменаваннi прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 02-12
Часовага пералiку ўнесцi змены пасля слоў "бурыльшчыка" i запiсаць
"падземнага i" i далей па тэксту.
1.8. У найменаваннi прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 05-04
Часовага пералiку замест "Аператар матальнай машыны" запiсаць
"Аператар матальнага абсталявання".
1.9. Найменаванне прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 05-10
Часовага пералiку запiсаць "Аператар часальнага абсталявання".
1.10. У найменаваннi прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 05-12
замест "Аператар матальнай машыны" запiсаць "Аператар матальнага
абсталявання".
1.11. У найменаваннi прафесii i спецыялiзацыi пад шыфрам 15-06
Часовага пералiку замест "Ткач ручнога ткацтва" запiсаць "Ткач".
2. Рэспублiканскаму iнстытуту прафесiянальнай адукацыi /Шкляр
А.Х./ у адпаведнасцi з змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi ў Часовы
пералiк прафесiй прафесiянальна-тэхнiчных навучальньiх устаноў, да
15 чэрвеня 1996 г. ажыццявiць неабходную карэкцiроўку тыпавой
вучэбна-плануючай дакументацыi i давесцi ўсе змены да ведама
ўпраўленняў адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама.
3. Упраўленням адукацыi аблвыканкамаў, Мiнгарвыканкама да 1
лiпеня 1996 г. забяспечыць унясенне неабходных змен у рабочыя
вучэбныя планы прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў.
4. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на ўпраўленне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi /Ганчар Э.М./.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
<<< Главная
страница | < Назад
|