ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 22 мая 1996 г.  N 336                              г.Мiнск


 АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ  У ПАСТАНОВУ САВЕТА МIНIСТРАЎ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ  АД  14 ЛIПЕНЯ 1993 г.  N 466 I
 ПРЫЗНАННI СТРАЦIЎШЫМI СIЛУ НЕКАТОРЫХ РАШЭННЯЎ УРАДА
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ПЫТАННЯХ АТЭСТАЦЫI
 НАВУКОВА-ПЕДАГАГIЧНЫХ КАДРАЎ

===

         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики  Беларусь  от  16  мая  1997  г. N 499 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1997 г., N 14, ст.533) 

 
     У  адпаведнасцi  з  пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад 12  лютага 1996  г. N  94 Кабiнет  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Унесцi  ў пастанову Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь ад
14  лiпеня 1993  г. N   466 "Аб  зацвярджэннi Часовага  палажэння аб
прысваеннi  вучоных званняў  у Рэспублiцы  Беларусь" (ЗП  Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 20,  арт.390; Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Кабiнета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  1995  г.,  N 8, арт.186)
наступныя змяненнi:

     у  пункце 3.2  словы: "Атэстацыйнай  калегiяй пры  Мiнiстэрстве
адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам";

     у Часовым палажэннi аб  прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы
Беларусь, зацверджаным гэтай пастановай:

     у  пунктах  4,  14,  17,  18,  20,  24, 27 словы: "Атэстацыйнай
калегiяй  пры  Мiнiстэрстве  адукацыi"  замянiць  словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам";

     пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

     "5.  Сведчаннем вышэйшай  навукова-педагагiчнай квалiфiкацыi  ў
Рэспублiцы   Беларусь  з`яўляюцца   атэстаты  дацэнта   i  прафесара
дзяржаўнага  ўзору,  зацвярджаемага  Кабiнетам  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь,   якiя   выдаюцца   Вышэйшым   атэстацыйным  камiтэтам  ва
ўстаноўленым парадку";

     у  пункце  13  слова   "ведамства"  замянiць  словамi:  "iншага
цэнтральнага органа кiравання";

     у пункце 15:

     у абзацы  першым словы: "Атэстацыйнай  калегii пры Мiнiстэрстве
адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшым атэстацыйным камiтэце";

     у абзацы  трэцiм словы: "Атэстацыйнай  калегii пры Мiнiстэрстве
адукацыi" замянiць словамi: "Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта";

     у  пункце  16  словы:  "Атэстацыйнай  калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi" i  "гэтай калегiяй" замянiць  адпаведна словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам" i "гэтым камiтэтам";

     у  пункце  21  словы:  "Атэстацыйнай  калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi"  i "гэтай  калегii" замянiць  адпаведна словамi: "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам" i "гэтага камiтэта";

     у  пункце  25  словы:  "Атэстацыйнай  калегiяй пры Мiнiстэрстве
адукацыi"   i  "калегii"   замянiць  адпаведна   словамi:  "Вышэйшым
атэстацыйным камiтэтам" i "камiтэта".

     2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

     пастанову  Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  ад 18 верасня
1992  г. N  563 "Аб   часовым парадку  прысваення вучоных  званняў у
Рэспублiцы  Беларусь"  (ЗП  Рэспублiкi  Беларусь,  1992  г.,  N  26,
арт.485);

     пастанову Савета   Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад  12  мая
1994 г. N 329 "Аб дапаўненнi  складу  Вышэйшай  атэстацыйнай камiсii
пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"  (ЗП Рэспублiкi Беларусь,
1994 г., N 13, арт.254);

     пункт 9 Палажэння аб  Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь  ад 22  чэрвеня 1995  г. N  318 (Збор  указаў Прэзiдэнта  i
пастаноў  Кабiнета Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  1995 г.,  N 18,
арт.412).

     3. Мiнiстэрству адукацыi i навукi  ў месячны тэрмiн перадаць ва
ўстаноўленным парадку  Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту  дакументы i
iншыя матэрыялы,  звязаныя з прысваеннем  вучоных званняў дацэнта  i
прафесара.
     Устанавiць, што тэрмiны праходжання атэстацыйных спраў, якiя не
завершаны  выкананнем   у  Атэстацыйнай  калегii   пры  Мiнiстэрстве
адукацыi  i  навукi,  не  перарываюцца  i  гэтыя  справы  падлягаюць
разгляду Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам ва ўстаноўленным парадку.

     4.  Вышэйшаму  атэстацыйнаму  камiтэту  сумесна з Мiнiстэрствам
адукацыi  i навукi,  Акадэмiяй навук  Беларусi, iншымi зацiкаўленымi
распрацаваць  узоры  нацыянальных  атэстатаў  дацэнта  i прафесара i
ўнесцi iх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

     5. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 чэрвеня 1996 г.


 Прэм`ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                               М.Чыгiр 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России