ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



           ДЗЯРЖАЎНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА ДРУКУ

                               ЗАГАД

 04.04.96                   Мiнск                 N 19


 Аб зацвярджэннi Палажэння
 аб парадку рэгiстрацыi
 перыядычных выданняў

     У мэтах  забеспячэння  выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
друку i  iншых   сродкаў   масавай   iнфармацыi"   пры   рэгiстрацыi
перыядычных выданняў
     ЗАГАДВАЮ:
     Зацвердзiць Палажэнне   аб   парадку   рэгiстрацыi  перыядычных
выданняў.


 Старшыня                                          У.П.Бельскi



                                      ЗАЦВЕРДЖАНА

                                      Загад Дзяржаўнага камiтэта
                                      Рэспублiкi Беларусь па друку

                                      ад 04. 04. 96 г. N 19


                             ПАЛАЖЭННЕ

            аб парадку рэгiстрацыi перыядычных выданняў

===

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Выпуск   перыядычных   выданняў   ажыццяўляецца  пасля  iх
рэгiстрацыi ў Дзяржаўным камiтэце Рэспублiкi Беларусь па друку.

     1.2. Рэгiстрацыя    перыядычных    выданняў    праводзiцца    ў
адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродкаў
масавай iнфармацыi", пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 29  верасня 1992 года N 598 "Аб парадку рэгiстрацыi,  спагнаннi i
памерах збораў за выдачу пасведчанняў аб рэгiстрацыi сродкаў масавай
iнфармацыi, разлiчаных  на рэспублiканскую,  мясцовую або зарубежную
аўдыторыю"

     1.3. Рэгiстрацыi падлягаюць перыядычныя выданнi,  якiя выдаюцца
тыражом 500 i больш экземпляраў.

     1.4. Не    патрабуецца    рэгiстрацыя   перыядычных   выданняў,
спецыяльна заснаваных органамi заканадаўчай,  выканаўчай  i  судовай
улады для  публiкацыi  iх афiцыйных матэрыялаў,  нарматыўных i iншых
актаў, а таксама перыядычных выданняў тыражом менш 500 экземпляраў.

     1.5. Заснавальнiкам перыядычнага выдання можа быць грамадзянiн,
група грамадзян, палiтычная партыя i iншае грамадзянскае аб`яднанне,
прадпрыемства, установа, арганiзацыя, дзяржаўны орган.
     Сузаснавальнiкi выступаюць у якасцi заснавальнiка сумесна.

     1.6. Не  могуць выступаць у якасцi заснавальнiка:  грамадзянiн,
якi не  дасягнуў  васемнаццацiгадовага  ўзросту   цi   якi   адбывае
пакаранне па  прыгавору  суда  або  прызнаны  судом  недзеяздольным;
палiтычная партыя,  грамадскае аб`яднанне, дзейнасць якiх забаронена
па закону;  грамадзянiн  iншай дзяржавы або асоба без грамадзянства,
якая не пражывае пастаянна ў Рэспублiцы Беларусь.

                       2. Парадак Рэгiстрацыi

     2.1. Для рэгiстрацыi перыядычнага выдання падаецца заява ад iмя
яго заснавальнiка.

     2.2. У  заяве  аб  рэгiстрацыi  павiнны  быць указаны наступныя
звесткi: заснавальнiк (сузаснавальнiкi); назва  i  вiд  перыядычнага
выдання; мова;  адрас рэдакцыi;  форма перыядычнага распаўсюджвання;
мяркуемая тэрыторыя  распаўсюджвання;  прыкладная  тэматыка  i  (цi)
спецыялiзацыя; крынiцы фiнансавання;  звесткi аб тым,  цi з`яўляецца
заяўнiк заснавальнiкам,   галоўным    рэдактарам,    выдаўцом    або
распаўсюджвальнiкам iншых сродкаў масавай iнфармацыi.

     2.3. Да   заявы   прыкладаюцца   дакументы,  якiя  пацвярджаюць
правамоцтвы фiзiчнай або юрырычнай  асобы  на  рэгiстрацыю  i  плату
рэгiстрацыйнага збору.

     2.4. Рашенне  аб  рэгiстрацыi  прымаецца ў месячны тэрмiн з дня
прыёму заявы з неабходнымi дакументамi.
     Перыядычнае выданне   лiчыцца   зарэгiстраваным  з  дня  выдачы
пасведчання аб рэгiстрацыi.

     2.5. У   пасведчаннi   аб    рэгiстрацыi    ўказваюцца    назва
рэгiструючага органа;   назва  i  вiд  перыядычнага  выдання;  мова;
месцазнаходжанне перыядычнага  выдання;   заснавальнiк;   прыкладная
тэматыка i (цi) спецыялiзацыя;  перыядычнасць; крынiцы фiнансавання;
тэрыторыя распаўсюджвання; нумар i дата рэгiстрацыi.
     Пасведчанне падпiсваецца    Старшынёй    Дзяржаўнага   камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па друку (першым намеснiкам Старшынi).

                      3. Адмова ў рэгiстрацыi

     3.1. Адмова ў рэгiстрацыi магчыма па наступных прычынах:

     а) калi  заява  пададзена ад iмя грамадзянiна,  групы грамадзян
палiтычнай партыi  цi  iншага  грамадскага   аб`яднання,   якiя   не
валодаюць правам   на   заснаванне   сродку   масавай  iнфармацыi  ў
адпаведнасцi з артыкулам 8 Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб  друку  i
iншых сродкаў масавай iнфармацыi" i п. 1.6. гэтага Палажэння;

     б) калi ўказаныя ў заяве звесткi не адпавядаюць сапраўднасцi;

     в) калi    назва,   прыкладная   тэматыка   або   спецыялiзацыя
перыядычнага выдання  супярэчаць  патрабаванням  артыкула  5  Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб друку i iншых сродкаў масавай iнфармацыi".

     г) калi  рэгiструючым  органам раней зарэгiстравана перыядычнае
выданне з такой жа назвай;

     д) калi заява пададзена да заканчэння года з дня  ўступлення  ў
законную сiлу рашэння аб спыненнi дзейнасцi перыядычнага выдання;

     е) калi  заява  пададзена з парушэннем патрабаванняў пп. 2.2  i
2.3 гэтага Палажэння.

     3.2. Паведамленне аб адмове ў рэгiстрацыi перыядычнага  выдання
накiроўваецца заяўнiку  ў  пiсьмовай  форме ў дзесяцiдзенны тэрмiн з
дня прыняцця рашэння з указаннем падстаў для адмовы,  прадугледжаных
Законам Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  друку  i  iншых  сродках  масавай
iнфармацыi" i гэтым Палажэннем.

     3.3. Адмова  ў  рэгiстрацыi  перыядычнага  выдання,   парушэнне
рэгiструючым органам  устаноўленага  для  рэгiстрацыi тэрмiну могуць
быць у месячны тэрмiн абскарджаны ў суд заснавальнiкам.

              4. Перарэгiстрацыя перыядычных выданняў

     4.1. Перыядычнае выданне падлягае перарэгiстрацыi,  калi яно не
выпускаецца больш   аднаго   года,  а  таксама  пры  лiквiдацыi  або
рэарганiзацыi заснавальнiка - юрыдычнай асобы,  змене  заснавальнiка
(далучэннi новых заснавальнiкаў), назвы i вiду перыядычнага выдання.

     4.2. Перарэгiстрацыя перыядычнага выдання ажыццяўляецца ў такiм
жа парадку, што i рэгiстрацыя.

     4.3. Пры  змене  складу   сузаснавальнiкаў   (акрамя   выпадкаў
далучэння новых  заснавальнiкаў),  месцазнаходжання рэдакцыi,  мовы,
перыядычнасцi выпуску,    тырыторыi     распаўсюджання,     тэматыкi
перыядычнага выдання   заснавальнiк   абавязаны   ў  месячны  тэрмiн
пiсьмова паведамiць аб гэтым у Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь
па друку для ўнясення змяненняў у пасведчанне аб рэгiстрацыi.

       5. Прызнанне пасведчання аб рэгiстрацыi несапраўдным,
          прыпыненне i спыненне дзейнасцi перыядычнага выдання

     5.1. Несапраўдным  пасведчанне  аб   рэгiстрацыi   перыядычнага
выдання можа   быць   прызнана   судом   у   выпадку  грамадзянскага
судаводства па заяве Дзяржаўнага  камiтэта  Рэспублiкi  Беларусь  па
друку цi пракуратуры ў выпадках, калi:
- пасведчанне     аб     рэгiстрацыi     атрымана    з    парушэннем
заканадаўства,
- мела    месца    паўторная    рэгiстрацыя   дадзенага перыядычнага
выдання.

     5.2. У выпадку  парушэння  перыядычным  выданнем  патрабаванняў
заканадаўства заснавальнiк, Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па
друку або пракурор могуць вынесцi адпаведнае пiсьмовае папярэджанне.

     5.3. Дзейнасць перыядычнага  выдання  можа  быць  прыпынена  цi
спынена толькi   па   рашэнню  заснавальнiка  або  судом  у  парадку
грамадзянскага судаводства па iску Дзяржаўнага  камiтэта  Рэспублiкi
Беларусь па друку цi пракурора.

     5.4. Заснавальнiк  мае  права  прыпынiць  цi  спынiць дзейнасць
перыядычнага выданнявыключна  ў  выпадках,  прадугледжаных  статутам
рэдакцыi цi  дагаворам  памiж  заснавальнiкам  i рэдакцыяй (галоўным
рэдактарам).

     5.5. Падставай   для   спынення  судом  дзейнасцi  перыядычнага
выдання з`яўляюцца неаднаразовыя на працягу года парушэннi рэдакцыяй
патрабаванняў артыкула  5  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб друку i
iншых сродках  масавай  iнфармацыi"  -   выкарыстанне   перыядычнага
выдання для:   учынення   дзеянняў,  якiя  караюцца  ў  крымiнальным
парадку; раскрыцця  звестак,  што  складаюць  дзяржаўную  цi   iншую
спецыяльна ахоўваемую   законам  тайну;  заклiку  да  захопу  ўлады,
гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу,  парушэння тэрытарыяльнай
цэласнасцi рэспублiкi;    распальвання   нацыянальнай,   сацыяльнай,
расавай, рэлiгiйнай  нецярпiмасцi  цi  рознi;  прапаганды  вайны   i
агрэсii; распаўсюджвання   парнаграфiчнай  прадукцыi;  пасягання  на
маральнасць, гонар i годнасць грамадзян,  - з нагоды  якiх  рабiлiся
пiсьмовыя папярэджаннi,  а  таксама  - невыкананне пастановы суда аб
прыпыненнi дзейнасцi перыядычнага выдання.

     5.6. Падставай  для  прыпынення  судом  дзейнасцi  перыядычнага
выдання можа служыць толькi    неабходнасць    забеспячэння    iску,
прадугледжанага пунктам 5.3. гэтага Палажэння.

     5.7. Рашэнне аб прыпыненнi цi спыненнi  дзейнасцi  перыядычнага
выдання можа быць прынята не пазней, чым у  трохмесячны тэрмiн з дня
ўзнiкнення падстаў, прадугледжаных у гэтым раздзеле Палажэння.

     5.8. Рашэнне аб  прымяненнi  да  рэдакцыi  мер,  прадугледжаных
гэтым раздзелам Палажэння,  можа быць у месячны тэрмiн абскарджана ў
суд заснавальнiкам або рэдакцыяй перыядычнага выдання.

 ________________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар : 1397/12.
 Дата  : 19.04.96 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России