Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
ЗАГАД
02.04.1996 г. N 123 г.Минск
Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку адкрыцця новых
спецыяльнасцей i спецыялiзацый у вышэйшых навучальных
установах Рэспублiкi Беларусь
===
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi
навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам працы i Мiнiстэрствам
эканомiкi Палажэнне аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i
спецыялiзацый у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.
2. Лiчыць страцiўшымi сiлу пiсьмы Мiнадукацыi N 04-6/576 ад
8.11.93 г. аб падрыхтоўцы спецыялiстаў у ВНУ i ССНУ па новых
спецыяльнасцях i N 04-6/128 ад 18.04.94 г. аб парадку увядзення ў
дзеянне пералiку спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў,
спецыялiзацый i квалiфiкацый да гэтага пералiку ў частцы, якiя
датычацца вышэйшых навучальных устаноў.
3. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у
месячны тэрмiн давесцi Палажэнне да вышэйшых навучальных устаноў i
органаў кiравання iмi.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Узгоднена Зацверджана
Мiнiстэрства працы загадам мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь i навукi Рэспублiкi Беларусь
Першы намеснiк мiнiстра ад 2.04.1996 г. N 123
29 сакавiка 1996 г.
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
А.М.Тур
28 сакавiка 1996 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку адкрыцця новых спецыяльнасцей i спецыялiзацый
у вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь
У адпаведнасцi з Распараджэннем Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 12 мая 1993 года N 381-р устанаўлiваецца наступны
парадак адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новых спецыяльнасцях i
спецыялiзацыях.
1. Для ўключэння новых спецыяльнасцей у Пералiк зацiкаўлены бок
(мiнiстэрства, арганiзацыя, прадпрыемства, навучальная ўстанова i
г.д.) накiроўвае ў Мiнiстэрства адукацыi i навукi прапанову з
абгрунтаваннем неабходнасцi ўключэння iх у Пералiк спецыяльнасцей
вышэйшых навучальных устаноў.
У абгрунтаваннi неабходна ўказаць:
- тлумачэнне неабходнасцi адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў у
ВНУ рэспублiкi па новай спецыяльнасцi;
- перспектывы далейшага развiцця спецыяльнасцi;
- квалiфiкацыю спецыялiста;
- функцыянальна-службовыя абавязкi, характар i змест працоўнай
дзейнасцi спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi, iстотнае адрозненне
ад патрабаванняў да спецыялiстаў па сумежных
(падобных) спецыяльнасцях;
- дзе i на якiх пасадах будуць працаваць выпускнiкi новай
спецыяльнасцi;
- кiм i ў якiх колькасцях вызначана патрэба Рэспублiкi Беларусь
у спецыялiстах дадзенай спецыяльнасцi на блiжэйшыя 10-15 гадоў;
крынiцы фiнансавання падрыхтоўкi спецыялiстаў.
Да прапановы неабходна прыкласцi праект нарматыўнай вучэбнай
дакументацыi (вучэбны план, квалiфiкацыйная характарыстыка
спецыялiста), паказаць наяўнасць вучэбна-лабараторнай базы з
сучасным абсталяваннем, хадайнiцтва ўстаноў, зацiкаўленых у
падрыхтоўцы спецыялiстаў па новай спецыяльнасцi.
Мiнiстэрства адукацыi i навукi вывучае прад`яўленыя матэрыялы,
пры неабходнасцi арганiзуе экспертызу i накiроўвае iх ўзгадненне ў
Мiнiстэрства працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь.
Пры станоўчым вырашэннi прапановы новая спецыяльнасць загадам
Мiнiстра адукацыi i навукi ўключаецца ў Пералiк спецыяльнасцей
вышэйшых навучальных устаноў.
2. Для адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па спецыяльнасцях,
якiя ўключаны ў Пералiк спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў,
але з`яўляюцца новымi для дадзенай ВНУ, прапанову неабходна
падаваць у орган кiравання гэтай ВНУ.
У прапанове неабходна паказаць:
- мэтазгоднасць адкрыцця падрыхтоўкi спецыялiстаў па новай для
ВНУ спецыяльнасцi пры яе наяўнасцi ў другiх ВНУ рэспублiкi;
- наяўнасць або магчымасць стварэння да пачатку навучальнага
года неабходнай вучэбна-метадычнай дакументацыi i лабараторнай базы
з сучасным абсталяваннем;
- працаўладкаванне выпускнiкоў пасля заканчэння вучобы;
- спiс прафесарска-выкладчыцкiх кадраў, якiя будуць ажыццяўляць
навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах з указаннем атрыманых у ВНУ
спецыяльнасцей, вучоных ступеней i навуковых спецыяльнасцей, iншых
звестак, якiя пацвярджаюць квалiфiкацыю гэтых кадраў па профiлю
адкрываемай спецыяльнасцi.
Орган кiравання ВНУ па падпарадкаванасцi ацэньвае мэтазгоднасць
адкрыцця новай спецыяльнасцi i па ўзгадненнi з Мiнадукацыяй прымае
рашэнне аб яе адкрыццi.
3. Спецыялiзацыi спецыяльнасцей, па якiх дазволена падрыхтоўка
спецыялiстаў, уводзяцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi па заяўках
прадпрыемстваў, арганiзацый з улiкам пажаданняў студэнтаў пры
наяўнасцi неабходнай матэрыяльнай базы i прафесарска-выкладчыцкiх
кадраў. Яны павiнны спрыяць паглыбленню ведаў студэнтаў у
адпаведнай вобласцi будучай дзейнасцi выпускнiкоў.
Адкрыццё спецыялiзацый неабходна ўзгаднiць з органамi кiравання
па падпарадкаванасцi i Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
4. Ва ўсiх выпадках пры адкрыццi новых спецыяльнасцей i
спецыялiзацый неабходна вытрымаць наступныя ўмовы:
- навучанне па прафiлiруючых дысцыплiнах павiнны праводзiць
выкладчыкi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю па дадзенай
спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), маюць адпаведныя навуковыя працы, з
iх не менш двух з`яўляюцца дактарамi або кандыдатамi навук
непасрэдна па профiлю спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
- запатрабаванасць прадпрыемстваў, арганiзацый усiх формаў
уласнасцi ў адзначаных спецыялiстах;
- мiнiмальныя дадатковыя затраты па стварэнню
вучэбна-метадычнай i лабараторнай базы па новай
спецыяльнасцi (спецыялiзацыi);
- рэкамендацыi вучэбна-метадычных аб`яднанняў па мэтазгоднасцi
адкрыцця новай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi).
Змяненнi назвы спецыяльнасцi або квалiфiкацыi спецыялiстаў
ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi пасля атрыманага
ўзгаднення працы i Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь па
хадайнiцтву зацiкаўленых мiнiстэрстваў, другiх цэнтральных органаў
кiравання i вышэйшых навучальных устаноў.
_________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя:
Нумар: 1375/12.
Дата: 04.04.96 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|