ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



                  МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
                        РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД
                          15.02.96  N 58
                             г. Мiнск

 Аб зацвярджэннi Палажэння аб  парадку  замяшчэння
 пасад прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых
 навучальных установах Рэспублiкi Беларусь

     З мэтай   забеспячэння   высокаквалiфiкаванымi    спецыялiстамi
вышэйшых навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць   Палажэнне   аб   парадку   замяшчэння    пасад
прафесарска-выкладчыцкага  складу  ў  вышэйшых навучальных установах
Рэспублiкi Беларусь.

     2. Палажэнне ўвесцi ў дзеянне з 1 сакавiка 1996 года.


 Мiнiстр                                     В.I.Стражаў


 Узгоднена                                      Зацверджана
 з Прэзiдыумам Беларускага             загадам Мiнiстра адукацыi i
 рэспублiканскага камiтэта             навукi Рэспублiкi Беларусь
 прафсаюза работнiкаў                  ад "15"02 1996 г.
 адукацыi i навукi                     N 58

 Пратакол N 4
 ад "12"лютага 1996 г.

 Старшыня

           Т.I.Чобатава


                         ПАЛАЖЭННЕ

     аб парадку замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу  ў
           вышэйшых навучальных установах Рэспублiкi Беларусь

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от 10 июня 1999 г. N 361
         (Национальный реестр - N 8/512 от 21.06.99 г.) ;
            Постановление Министерства образования от 29 мая 2000 г.
         N 19 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/3586 от
         08.06.2000 г.) .

     I. гульныя палажэннi

     1.1. Дадзенае  Палажэнне  распаўсюджваецца  на   ўсе   вышэйшыя
навучальныя ўстановы,  а таксама ўстановы (падраздзяленнi) павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў  *
незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.

     1.2. Пасады загадчыкаў кафедраў,  прафесараў, дацэнтаў, старшых
выкладчыкаў ,  выкладчыкаў i асiстэнтаў замяшчаюцца на  5  гадоў  па
конкурсе.   Па   заканчэннi  вызначанага  тэрмiну  зноў  аб`яўляецца
конкурс,  у  якiм  могуць  прымаць   удзел   асобы,   што   займаюць
вышэйназваныя пасады, а таксама iншыя прэтэндэнты.

     1.3. Мэтай     конкурсу     з`яўляецца    адбор    на    пасады
прафесарска-выкладчыцкага  складу вышэйшых навучальных устаноў асоб,
якiя  маюць  глыбокiя  прафесiйныя  веды  i  навуковыя  дасягненнi ў
адпаведнай  галiне   навукi,   здольныя   забяспечваць   падрыхтоўку
высокаквалiфiкаваных   спецыялiстаў   у   адпаведнасцi  з  сучаснымi
патрабаваннямi.

     II. Парадак замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу

     2.1. Вышэйшая  навучальная   ўстанова   аб`яўляе   конкурс   на
замяшчэнне пасад загадчыкаў кафедраў,  прафесараў, дацэнтаў, старшых
выкладчыкаў,  выкладчыкаў,  асiстэнтаў  у  тым  семестры  ,  у  якiм
заканчваецца  5-гадовы  тэрмiн  выбрання  асобы,  якая займае пэўную
пасаду.

----------
     * у далейшым вышэйшыя навучальныя ўстановы

     2.2. Конкурс  на  замяшчэнне  вакантных  пасад  праводзiцца  на
працягу навучальнага года па меры паяўлення вакансiй.

     2.3. Конкурс не аб`яўляецца на  пасады, якiя  заняты  цяжарнымi
жанчынамi i жанчынамi , якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў.

     2.4. Асобы,  якiя  прымаюцца ў вышэйшую навучальную ўстанову на
выкладчыцкую работу на ўмовах пагадзiннай  аплаты,  залiчваюцца  без
конкурсу загадам рэктара ва ўстаноўленым парадку.

     2.5. Асобы,  якiя закончылi аспiрантуру,  клiнiчную ардынатуру,
асiстэнтуру-стажыроўку,  а    таксама  маладыя   спецыялiсты   пасля
паспяховага   праходжання   iмi   гадавой   стажыроўкi   на  пасадах
выкладчыкаў-стажораў,  замяшчаюць  пасады асiстэнтаў  i  выкладчыкаў
без конкурсу на 3 гады .
     Асобы ,якiя  закончылi  дактарантуру,   прымаюцца   на   пасады
выкладчыкаў загадам рэктара тэрмiнам на 1 год.
     Пасля заканчэння тэрмiну вышэйназваныя  пасады  замяшчаюцца  па
конкурсе ў адпаведнасцi з гэтым Палажэннем.

     2.6. Конкурс  на  замяшчэнне выкантных пасад у аб`ёме няпоўнага
службовага акладу (0,5 стаўкi ) аб`яўляецца  па  меркаванню  рэктара
вышэйшай навучальнай установы.

     2.7. У  конкурсе  на  замяшчэнне  пасады  загадчыка  кафедры цi
прафесара прымаюць  удзел  асобы,  якiя  маюць, як  правiла, вучоную
ступень доктара навук або вучонае званне прафесара .

     2.8. У  конкурсе  для  замяшчэння пасады дацэнта могуць прымаць
удзел  асобы,  якiя  маюць  вучоную   ступень   доктара,   кандыдата
адпаведных  навук  або  вучонае званне дацэнта,  старшага навуковага
супрацоўнiка .

     2.9. Пасады загадчыкаў кафедраў ,  прафесараў,  дацэнтаў могуць
замяшчацца   таксама   вядучымi   спецыялiстамi   адпаведных   галiн
гаспадаркi,  якiя не маюць вучоных званняў i ступеняў, але валодаюць
вялiкiм вопытам практычнай работы па дадзенай спецыяльнасцi.

     2.10. Выбранню  па  конкурсе  асоб,  якiя раней не працавалi на
штатных  прафесарска-выкладчыцкiх  пасадах,  павiнна,  як   правiла,
папярэднiчаць   iх   работа   на  працягу  аднаго  года  ў  вышэйшай
навучальнай  установе  на  ўмовах   штатнага   сумяшчальнiцтва   або
пагадзiннай аплаты працы.

     2.11. Рэктарам   вышэйшых  навучальных  устаноў  дазваляецца  ў
неабходных выпадках залiчваць прэтэндэнта  па  тэрмiновым  працоўным
дагаворы  на гадавы тэрмiн да выбрання яго на выкладчыцкую работу па
конкурсе.

     2.12.  Да замяшчэння  пасад прафесараў  i дацэнтаў  могуць быць
дапушчаны,  у  выключных  выпадках,  выкладчыкi вышэйшых навучальных
устаноў  без адпаведных  вучоных ступеняў  i званняў,  якiя маюць не
менш за 10 гадоў стажу  навукова- педагагiчнай працы для прафесара i
5 гадоў -  для    дацэнта,    друкаваныя    навуковыя    працы   або
вучэбна-метадычныя дапаможнiкi .

     2.13. Для  замяшчэння  пасад старшага выкладчыка,  выкладчыка i
асiстэнта ўдзельнiкi конкурсу павiнны мець  ,  як  правiла,  вучоную
ступень кандыдата навук ,  вопыт выкладчыцкай,  навукова-даследчай i
вытворчай  работы.  Пасады  старшых   выкладчыкаў,   выкладчыкаў   i
асiстэнтаў у выпадку неабходнасцi могуць замяшчацца таксама асобамi,
якiя не маюць вучонай ступенi .

     2.14. У конкусе на замяшчэнне  пасад  прафесарска-выкладчыцкага
складу кафедраў,  якiя выпускаюць спецыялiстаў , могуць удзельнiчаць
асобы,  што маюць стаж практычнай работы па спецыяльнасцi не менш за
3 гады або закончылi аспiрантуру па профiлю кафедры.

     2.15. Конкурсы аб`яўляюцца праз перыядычны друк цi iншыя сродкi
масавай iнфармацыi.

     Тэрмiн падачы заяў на конкурс - адзiн месяц з дня апублiкавання
аб`явы.

     Асобы, якiя жадаюць прыняць удзел у конкурсе,  падаюць заявы на
iмя рэктара вышэйшай навучальнай установы .
     Да заявы на ўдзел у конкурсе дадаюцца наступныя дакументы:
     а) асабовы лiсток па ўлiку кадраў;
     б) аўтабiяграфiя;
     в) копii  дыпломаў  аб  вышэйшай  адукацыi,  вучонай   ступенi,
атэстат аб вучоным званнi;
     г) характарыстыка з апошняга месца працы;
     д) спiс навуковых работ i вынаходнiцтваў.
     Асобы, якiя працуюць у дадзенай вышэйшай навучальнай установе ,
падаюць толькi заявы i спiсы навуковых работ i вынаходнiцтваў.
     Выкладчыку, якi жадае прыняць удзел у конкурсе ў iншай вышэйшай
навучальнай установе, выдаецца характарыстыка не пазней за 10 дзён з
дня яго звароту .

     2.16.Матэрыялы ,  якiя  паступiлi   на   конкурс   ,   спачатку
разглядаюцца  на пасяджэннi адпаведнай кафедры.  Па вынiках разгляду
матэрыялаў па кожным кандыдаце,    якi  ўдзельнiчае  ў  конкурсе  на
займаемую  пасаду,  кафедра  прымае адкрытым або тайным галасаваннем
заключэнне з  адпаведнай  рэкамендацыяй  простай  большасцю  галасоў
штатных  выкладчыкаў  (у  тым  лiку  сумяшчальнiкаў  )  i  навуковых
супрацоўнiкаў кафедры.
     Пасяджэнне кафедры,    на   якой   абмяркоўваецца   кандыдатура
загадчыка кафедры, праводзiць дэкан факультэта або прарэктар.
     Дэкан факультэта   (прарэктар),  якi   не  з`яўляецца    членам
дадзенай кафедры,   пры прыняццi кафедрай заключэння па кандыдатурах
на пасаду загадчыка кафедрай у галасаваннi не ўдзельнiчае.
     Удзельнiкi конкурсу  абавязаны   прысутнiчаць   на   пасяджэннi
кафедры.

     2.17. Рашэнне кафедры,  якое афармляецца пратакольным запiсам ,
накiроўваецца для далейшага разгляду ў  савет  вышэйшай  навучальнай
установы (факультэта) у дзесяцiдзённы тэрмiн.

     2.18. Выбары  па  конкурсе  на пасады прафесарска-выкладчыцкага
складу  праходзяць   на   саветах   вышэйшых   навучальных   устаноў
(факультэтах).

     Дацэнты, старшыя выкладчыкi,  выкладчыкi i асiстэнты выбiраюцца
на саветах факультэтаў,  а  загадчыкi  кафедраў   i   прафесары - на
саветах вышэйшай навучальнай установы.

     2.19. Пры  нязгодзе  з  рашэннем  савета  факультэта па вынiках
правядзення  конкурсу  на  замяшчэнне   пасады   дацэнта,   старшага
выкладчыка, выкладчыка i асiстэнта прэтэндэнты маюць права звярнуцца
ў савет вышэйшай навучальнай установы.

     2.20. Конкурс  на  замяшчэнне  пасад  прафесарска-выкладчыцкага
складу  агульнаадукацыйных  кафедраў  праводзiцца на савеце вышэйшай
навучальнай установы .

     2.21. Па кожнай  кандыдатуры  на  савеце  вышэйшай  навучальнай
установы   перад   правядзеннем   тайнага   галасавання  абвяшчаецца
заключэнне кафедры з адпаведнай  рэкамендацыяй  ,  вынiкi  павышэння
квалiфiкацыi,  спiс навуковых работ i вынаходнiцтваў за перыяд,  якi
папярэднiчаў конкурсу.

     2.22. Пры  правядзеннi  працэдуры  галасавання  прозвiшчы  ўсiх
удзельнiкаў  на  замяшчэнне  пасад уключаюцца ў бюлетэнь для тайнага
галасавання (форма N 1).

     2.23. Перад галасаваннем з членаў савета выбiраецца  падлiковая
камiсiя  ў  колькасцi не менш за 3 чалавекi,  якая праводзiць тайнае
галасаванне,  падлiк  галасоў  i  афармленне  пратаколаў  падлiковай
камiсii.

     2.24. Рашэнне   савета   лiчыцца  правамоцным  ,  калi  за  яго
прагаласавала больш за 50 %  ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання  i
пры наяўнасцi на пасяджэннi 2/3 членаў савета .
     Калi пры правядзеннi конкурсу, у якiм прымалi ўдзел 2 або больш
кандыдатаў  i нi адзiн з iх не набраў неабходнай колькасцi галасоў ,
праводзiцца паўторнае галасаванне на гэтым жа пасяджэннi савета.
     Асобы, якiя  ўдзельнiчаюць  у  конкурсе  на  замяшчэнне  пасад,
могуць прысутнiчаць на пасяджэннi савета .

     2.25. Аб вынiках конкурсу сакратар  савета  паведамляе  асобам,
якiя ўдзельнiчалi ў iм , у пiсьмовай форме.

     2.26. У выпадку адсутнасцi заяў конкурс лiчыцца не здзейсненым.

     2.27. Пратаколы   падлiковай   камiсii   з   вынiкамi   тайнага
галасавання  абвяшчаюцца  на  пасяджэннi  савета старшынёй камiсii i
зацвярджаюцца саветам.

     2.28. Рашэнне   савета   вышэйшай  навучальнай  установы,  якое
прымаецца тайным галасаваннем, з`яўляецца канчатковым.

     2.29. Пры  аб`яднаннi  або  раздзяленнi  кафедраў   правядзенне
датэрмiновых    выбараў    прафесарска-выкладчыцкага    складу    не
дазваляецца.
     Пры аб`яднаннi  кафедраў рашэнне аб замяшчэннi пасады загадчыка
зноў створанай кафедры прымае савет шляхам тайнага  галасавання  без
аб`яўлення конкурсу.
     Пры раздзяленнi  кафедры  яе  загадчык  назначаецца  на  пасаду
загадчыка  адной з iзноў створаных кафедраў загадам рэктара.  Пасада
загадчыка другой кафедры замяшчаецца па конкурсе.

     2.30. Рэктару   вышэйшай   навучальнай   установы   дазваляецца
ўскладаць выкананне абавязкаў па вакантнай пасадзе загадчыка кафедры
да правядзення конкурсу на аднаго з членаў кафедры.

     2.31. Рэктар вышэйшай навучальнай установы мае  права  выносiць
на  рашэнне  савета  пытанне  аб  адпаведнасцi навукова-педагагiчных
работнiкаў пасадам , якiя яны займаюць.
     Калi рашэннем     савета    вышэйшай    навучальнай    установы
(факультэта),     якое      прымаецца      тайным      галасаваннем,
навукова-педагагiчны   работнiк   будзе   прызнаны  не  адпавядаючым
займаемай пасадзе,  то пытанне аб  вызваленнi  ад  займаемай  пасады
вырашаецца рэктарам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     2.32. Асобы,  якiя  не  выбраны  па  конкурсе  на пасаду,  якую
займалi раней,  а таксама  тыя,  хто  не  падаў  заявы  на  ўдзел  у
конкурсе,  вызваляюцца  ад  работы ў вышэйшай навучальнай установе ў
сувязi з заканчэннем тэрмiну выбрання.  Для звальнення выкладчыка па
адзначанай падставе не патрэбна iнфармаваць прафсаюз,  таму што гэта
звальненне не з`яўляецца звальненнем па iнiцыятыве наймальнiка.

     2.33. Асобы, якiя выбраны па конкурсе , прымаюцца на адпаведныя
пасады  шляхам заключэння дагавора.  Выбранне па конкурсе з`яўляецца
абавязковай умовай для заключэння  працоўнага  дагавора.  Выкладчык,
якi  выбраны  па  конкурсе,  можа адмовiцца ад заключэння працоўнага
дагавора,  у  вынiку  чаго  выбранне   на   пасаду   можа   аказацца
нерэалiзаваным. 
          __________________________________________________________
         Абзац второй пункта 2.33 раздела II исключен постановлением
         Министерства   образования  от   29  мая   2000  г.   N  19
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  N 8/3586 от
         08.06.2000 г.)

            З  асобамi, дасягнуўшымi  пенсiённага ўзросту  i ў  якiх
         закончыўся тэрмiн выбрання, можа быць заключаны кантракт ва
         ўстаноўленым парадку.
         ___________________________________________________________
         Пункт  2.33 раздела  2 дополнен  вторым абзацем  в редакции
         приказа Министерства  образования от 10 июня  1999 г. N 361
         (Национальный реестр - N 8/512 от 21.06.99 г.)
         __________________________________________________________

     2.34. Працоўныя      спрэчкi     па     пытаннях     звальнення
прафесарска-выкладчыцкага  складу   вышэйшых   навучальных   устаноў
вырашаюцца  ў  парадку  ,  якi  вызначаны  заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.


                                                             Форма 1

                              БЮЛЕТЭНЬ

     для тайнага галасавання па выбраннi на пасаду
 __________________________________________________________________
                          (назва пасады)
 савет ____________________________________________________________
         (назва ВНУ, установы павышэння квалiфiкацыi, факультэта)

 да пасяджэння савета _____________________________________________
                             (дата i N пратаколу)

 __________________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

 __________________________________________________________________


     У бюлетэнi патрэбна закрэслiць цi пакiнуць прозвiшча кандыдата.


------------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар : 1317/12
 Дата  : 28.02.96 г.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России