Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
12 лютага 1996 г. N 95
г.Мiнск
АБ ПРЫПЫНЕННI ДЗЕЯННЯ ПАСТАНОВЫ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 12 СНЕЖНЯ 1994 г. N 243
===
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыпынiць да 1 лiпеня 1996 г. дзеянне пастановы Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 1994 г. N 243 "Аб стаўках
аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне твораў выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 14,
арт.367).
2. Дазволiць Мiнiстэрству культуры да 1 лiпеня 1996 г. набываць
творы выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па дагаворных
цэнах у межах сродкаў, выдзяляемых на гэтыя мэты.
3. Мiнiстэрству культуры па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў
да 1 чэрвеня 1996 г. унесцi ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
прапановы аб удасканаленнi выплаты аўтарскага ўзнагароджання
мастакам за стварэнне твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр