ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад



                         Кабiнет Мiнiстраў
                        Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

                     17 студзеня 1996 г. N 37


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ДЫПЛОМАЎ
 ДОКТАРА НАВУК I КАНДЫДАТА НАВУК

===
         ___________________________________________________________
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь от 27 июня 2003 г.  № 868 (Национальный
         реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003  г., №  74,
         5/12701)  

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Кабинета Министров  Республики Беларусь от
         5 сентября  1996 г.  N 589  (Собрание  указов Президента  и
         постановлений   Кабинета  Министров   Республики  Беларусь,
         1996 г., N 25, ст.669) 


     У адпаведнасцi  з артыкулам 26  Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб
адукацыi  ў   Рэспублiкi  Беларусь"  Кабiнет   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць  апiсаннi нацыянальных дыпломаў  доктара навук i
кандыдата навук (прыкладаюцца).

     2.  Дазволiць Вышэйшаму  атэстацыйнаму камiтэту  выкарыстаць на
выраб  нацыянальных  дыпломаў  доктара   навук,  кандыдата  навук  i
вокладак да iх сродкi з  рэспублiканскага бюджэту, выдзеленыя ў 1995
годзе на атэстацыю кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi.


 Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                  С.Лiнг


                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 17 студзеня 1996 г.  N 37

 АПIСАННЕ
 нацыянальнага дыплома
 доктара навук


     Дыплом доктара навук вырабляецца  са спецыяльнай паперы памерам
105х160 мм  у складзеным выглядзе  i замацоўваецца стужкай  на згiбе
вокладкi дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.
         ___________________________________________________________
         Абзац  первый  -  с  изменениями, внесенными постановлением
         Кабинета Министров от 5 сентября 1996 г. N 589

            Дыплом доктара  навук вырабляецца са  спецыяльнай паперы
         памерам 95х145 мм i замацоўваецца стужкай на згiбе вокладкi
         дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.

     На вонкавым  баку вокладкi дыплома  пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.

     На  вонкавым  баку  дыплома  зверху  ў  цэнтры  змешчана  выява
Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi  Беларусь, злева  ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы  атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi  надрукаваны ў  два  радкi  словы: "Дыплом  доктара навук",
наложаныя на слова "ВАК".

     На левым унутраным баку дыплома  надрукаваны ў тры радкi словы:
"Рашэннем  Вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта  Рэспублiкi Беларусь".
Нiжэй з водступам  на 25 мм (месца для  запiсу даты прыняцця рашэння
Вышэйшым  атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i прозвiшча, iмя,
iмя па бацьку  доктара навук) у цэнтры старонкi,  наложаныя на слова
"ВАК", надрукаваны  ў два радкi  словы: "Прысуджана вучоная  ступень
доктара". Нiжэй з водступам на 20  мм (месца для запiсу назвы галiны
навукi, па  якой прысуджана вучоная ступень  доктара) у левым нiжнiм
вуглу старонкi надрукаваны  словы: "Старшыня Вышэйшага атэстацыйнага
камiтэта"  (у   два  радкi),  "Галоўны   вучоны  сакратар  Вышэйшага
атэстацыйнага  камiтэта"   (у  два  радкi).   Нiжэй  злева  змешчаны
рэгiстрацыйны  нумар  дыплома,  перад  якiм  указана  серыя  "ДН", а
сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".

     На правым унутраным баку дыплома,  выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.

     Заўвагi:  1. Побач  з подпiсамi  Старшынi i  галоўнага вучонага
сакратара Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта, якiя завяраюцца гербавай
пячаткай гэтага Камiтэта, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы.

     2. Усе запiсы робяцца з  дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.


                                   ЗАЦВЕРДЖАНА
                                   пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                   Рэспублiкi Беларусь
                                   ад 17 студзеня 1996 г. N 37

 АПIСАННЕ
 нацыянальнага дыплома
 кандыдата навук


     Дыплом  кандыдата  навук   вырабляецца  са  спецыяльнай  паперы
памерам 105х160 мм у складзеным  выглядзе i замацоўваецца стужкай на
згiбе вокладкi дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.
         ___________________________________________________________
         Абзац  первый  -  с  изменениями, внесенными постановлением
         Кабинета Министров от 5 сентября 1996 г. N 589

            Дыплом кандыдата навук вырабляецца са спецыяльнай паперы
         памерам 95х145 мм i замацоўваецца стужкай на згiбе вокладкi
         дыплома ў выглядзе папкi з ледэрыну.

     На вонкавым  баку вокладкi дыплома  пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.

     На  вонкавым  баку  дыплома  зверху  ў  цэнтры  змешчана  выява
Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi  Беларусь, злева  ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы  атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi надрукаваны  ў два радкi  словы: "Дыплом кандыдата  навук",
наложаныя на слова "ВАК".

     На левым унутраным баку дыплома  зверху надрукаваны ў два радкi
словы: "Рашэннем савета па абароне дысертацый". Нiжэй з водступам на
30  мм  (для  запiсу  нумара  савета  па  абароне дысертацый i назвы
ўстановы,  у  якой  ён  створаны,  даты  прыняцця рашэння саветам па
абароне дысертацый, нумара пратакола i прозвiшча, iмя, iмя па бацьку
кандыдата  навук)  у  цэнтры  старонкi,  наложаныя  на  слова "ВАК",
надрукаваны   ў  два   радкi  словы:   "Прысуджана  вучоная  ступень
кандыдата".  Нiжэй з  водступам на  15 мм  (для запiсу  назвы галiны
навукi, па якой прысуджана вучоная ступень кандыдата) у левым нiжнiм
вуглу  старонкi  надрукаваны  словы:  "Старшыня  савета  па  абароне
дысертацый"  (у  два  радкi),  "Вучоны  сакратар  савета  па абароне
дысертацый" (у два радкi).  Нiжэй злева змешчаны рэгiстрацыйны нумар
дыплома,  перад  якiм  указана   серыя  "КН",  а  сiметрычна  справа
надрукавана  слова "г.Мiнск".  На гэтай  жа старонцы  ўнiзе ў цэнтры
надрукаваны словы: "Рэспублiка Беларусь".

     На правым унутраным баку дыплома,  выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.

     Заўвагi:  1. Побач  з подпiсамi  старшынi i  вучонага сакратара
савета па абароне дысертацый,  якiя завяраюцца гербавай пячаткай той
арганiзацыi, дзе  дзейнiчае савет па  абароне дысертацый, указваюцца
iх iнiцыялы i прозвiшчы.

     2. Усе запiсы робяцца з  дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.


 Проверено:  Калистратов В.Г.  10.09.96
         __________________________________________________________



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России