ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


     ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       12 студзеня 1996 г. N 1

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ АБЛАСНЫМ (МIНСКIМ ГАРАДСКIМ) 
 ЦЭНТРЫ ПА НАЛIЧЭННЮ I ВЫПЛАЦЕ ПЕНСIЙ I ДАПАМОГ

     1. Зацвердзiць Палажэнне аб абласным (Мiнскiм гарадскiм) Цэнтры
па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог.

     2. Прызнаць   страцiўшым   сiлу   загад   Мiнiстра  сацыяльнага
забеспячэння ад 11  кастрычнiка  1984  г.  N  364  "Аб  зацвярджэннi
Палажэння  аб  абласным  Цэнтры  па  налiчэнню  i  выплаце  пенсiй i
дапамог".

 Мiнiстр                                                 В.Б.ДАРГЕЛЬ

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
            аб абласным (гарадскiм) Цэнтры па налiчэнню
                     i выплаце пенсiй i дапамог

     1. Цэнтр  па  налiчэнню  пенсiй  i  дапамог  з`яўляецца органам
дзяржаўнага кiравання,   у   сваёй    дзейнасцi    падпарадкоўваецца
абласному (Мiнскаму гарадскому) ўпраўленню сацыяльнай абароны.

     2. Асноўнымi задачамi Цэнтра з`яўляюцца:

     2.1. арганiзацыя  своечасовай  i  правiльнай  выплаты  пенсiй i
дапамог у цэнтралiзаваным  парадку  ў  масштабе  вобласцi  i  горада
Мiнска;

     2.2. ажыццяўленне  аўтаматызаванага пералiку пенсiй i дапамог у
адпаведнасцi са змяненнем пенсiённага заканадаўства;

     2.3. удасканаленне парадку выплаты пенсiй i дапамог  на  аснове
шырокага прымянення сучасных тэхнiчных сродкаў;

     2.4. укараненне,  тыражыраванне i суправаджэнне ва  ўпраўленнях
сацыяльнай   абароны   праграмных  сродкаў  аўтаматызацыi  апрацоўкi
пенсiённай iнфармацыi.
     Арганiзацыя тэхнiчнага  абслугоўвання   i   рамонту   тэхнiчных
сродкаў, забеспячэнне   камплектуючымi   дэталямi  для  персанальных
камп`ютэраў аддзелаў сацыяльнай абароны;

     2.5. метадычная  дапамога  аддзелам   сацыяльнай   абароны   па
пытаннях выплаты пенсiй i дапамог, апрацоўкi iнфармацыi.

     3. У  Цэнтры  па  налiчэнню  пенсiй  i  дапамог у залежнасцi ад
аб`ёму работы могуць стварацца структурныя падраздзяленнi - аддзелы,
сектары i г.д.

     4. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог  з`яўляецца  структурным
падраздзяленнем    абласнога    (Мiнскага   гарадскога)   ўпраўлення
сацыяльнай абароны,  на падставе самастойнай дзяржаўнай установы мае
сваю  пячатку  i  адпаведны  штэмпель са сваiм найменнем,  разлiковы
рахунак у банку.

     5. Цэнтр  па  налiчэнню  i  выплаце  пенсiй  i  дапамог у сваёй
дзейнасцi кiруецца   законамi   Рэспублiкi   Беларусь,   указамi   i
пастановамi Прэзiдыума   Вярхоўнага   Савета   Рэспублiкi  Беларусь,
пастановамi i распараджэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь,  загадамi i
iнструкцыямi Мiнiстэрства  сацыяльнай абароны,  другiмi нарматыўнымi
актамi.

     6. Цэнтр  па  налiчэнню  пенсiй  i  дапамог  у  адпаведнасцi  з
ускладзенымi на яго задачамi:

     6.1. своечасова  i  правiльна  афармляе  дакументы  на  выплату
пенсiй i дапамог  па  пенсiённых  справах,  iншых  дакументах,  якiя
паступаюць ад   раённых  (гарадскiх)  аддзелаў  сацыяльнай  абароны,
арганiзацый, устаноў, грамадзян;

     6.2. своечасова  ажыццяўляе  пераразлiк  пенсiй  i  дапамог   у
адпаведнасцi са  змяненнем  пенсiённага  заканадаўства i на падставе
дакументаў, прадстаўляемых аддзеламi сацыяльнай абароны;

     6.3. якасна i своечасова правярае  справаздачы  прадпрыемстваў,
якiя ажыццяўляюць выплату пенсiй i дапамог;

     6.4. укараняе, тыражыруе i падтрымлiвае для аддзелаў сацыяльнай
абароны праграмныя   сродкi   аўтаматызацыi   апрацоўкi   пенсiённай
iнфармацыi;

     6.5. ажыццяўляе  тэхнiчнае  абслугоўванне  i рамонт вылiчальных
сродкаў, забеспячэнне  камплектуючымi  дэталямi   для   персанальных
камп`ютэраў у сiстэме сацыяльнай абароны вобласцi i г.Мiнска;

     6.6. своечасова вызначае патрэбнаць,  размяркоўвае i пералiчвае
грашовыя сродкi прадпрыемствам,  якiя ажыццяўляюць выплату пенсiй  i
дапамог;

     6.7. своечасова  i  правiльна  вядзе  дакументацыю  па  выплаце
пенсiй i дапамог;

     6.8. у адпаведнасцi  з  устаноўленымi  iнструкцыямi  ажыццяўляе
пастаноўку бухгалтарскага ўлiку, справаздачнасцi па выплаце пенсiй i
дапамог, плануе расходы на ўтрыманне апарата Цэнтра;

     6.9. своечасова    прадстаўляе    ўстаноўленую   бухгалтарскую,
статыстычную i аператыўную справаздачу;

     6.10. укараняе i паляпшае аўтаматызаваную апрацоўку аперацый па
налiчэнню пенсiй i дапамог  шляхам  эфектыўнага  прымянення  сродкаў
вылiчальнай i арганiзацыйнай тэхнiкi.

     7. Цэнтр  па налiчэнню i выплаце пенсiй праводзiць усе грашовыя
i банкаўскiя аперацыi па  выплаце  пенсiй  i  дапамог  з  адпаведных
крынiц сродкаў,  адкрывае  бюджэтныя  i  бягучыя  рахункi  ў  банку,
праводзiць разлiкi   з   прадпрыемствамi   Мiнiстэрства   сувязi   i
iнфарматыкi, ашчаднымi   банкамi   i   iншымi   прадпрыемствамi   за
выплачаныя iмi пенсii  i  дапамогi,  распараджаецца  сродкамi,  якiя
выдзелены на гэтыя  мэты  i  для  ўтрымання  апарата  Цэнтра.  Цэнтр
непасрэдна   вядзе  перапiску  з  раённымi  i  гарадскiмi  аддзеламi
сацыяльнай абароны, другiмi арганiзацыямi i асобамi па пытаннях, што
ўваходзяць у яго кампетэнцыю,  атрымлiвае ад iх неабходныя даведкi i
дакументы.

     8. Раённыя i гарадскiя  аддзелы  сацыяльнай  абароны  абавязаны
забяспечыць  своечасовае i поўнае прадстаўленне ў Цэнтр па налiчэнню
i выплаце  пенсiй  i  дапамог  дакументы,  даведкi  i  распараджэннi
загадчыкаў аддзелаў, неабходныя для афармлення змяненняў у выплаце i
прадаўжэння выплаты пенсiй i дапамог,  прымаюць рашэннi па  пытаннях
утрымання пенсiй i дапамог.
     Рознагалоссi памiж  Цэнтрам  i  рай(гар)сабесамi  па   пытаннях
выплаты  пенсiй  i  дапамог вырашаюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм
упраўленнямi сацыяльнай абароны.

     9. Цэнтр  у адпаведнасцi з iснуючымi iнструкцыямi i палажэннямi
ажыццяўляе планаванне   расходаў,   бухгалтарскi  улiк  аперацый  па
выплаце пенсiй i дапамог,  прадстаўляе ўстаноўленую бухгалтарскую  i
статыстычную    справаздачнаць    абласным,    Мiнскаму   гарадскому
ўпраўленням сацыяльнай абароны i другiм арганiзацыям.

     10. Цэнтр  па  налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог узначальвае
начальнiк. Начальнiк   Цэнтра   з`яўляецца   намеснiкам    загадчыка
абласнога (Мiнскага гарадскога) ўпраўленя сацыяльнага  забеспячэння.
Ён   назначаецца   i  вызваляецца  ад  пасады  выканкамам  абласнога
(Мiнскага гарадскога) Савета па  прадстаўленню  загадчыка  абласнога
(Мiнскага гарадскога) ўпраўлення сацыяльнай абароны.
     Начальнiк Цэнтра  арганiзуе  ўсю работу Цэнтра i нясе асабiстую
адказнасць за яго дзейнасць.  Ён без даверанасцi  дзейнiчае  ад  iмя
Цэнтра, прадстаўляе   яго   ва   ўсiх   установах   i  арганiзацыях,
распараджаецца грашовымi  сродкамi  i  маёмасцю   Цэнтра,   заключае
дагаворы, выдае даверанасцi.
     У межах сваёй кампетэнцыi  начальнiк  Цэнтра  выдае  загады  па
Цэнтру, у   адпаведнасцi   з  працоўным  заканадаўствам  назначае  i
вызваляе работнiкаў,  прымае  меры  па  заахвочванню   i   накладвае
дысцыплiнарныя спагнаннi.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России