Зацвярджаю:
Мiнiстр культуры i друку
Рэспублiкi Беларусь
11 студзеня 1996 г.
Узгоднена
Намеснiк мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
28 снежня 1995 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным рэгiстры кiнавiдэафiльмаў
i кiнавiдэапраграм
===
1. Дзяржаўны рэгiстр кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм
/Рэгiстр/ створаны на падставе загада Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь ад 22.01.93 г. N 7 у мэтах выканання Пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24.12.92 г. N 773 i з`яўляецца
пастаянна дзеючым органам, якi забяспечвае парадак публiчнай
дэманстрацыi, пракату i продажу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь
праз сiстэму кiнавiдэапракату i ўсе вiды тэлебачання
кiнавiдэапрадукцыi айчыннай i замежнай вытворчасцi.
Рэгiстр уваходзiць у структуру Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь.
Рэгiстр з`яўляецца юрыдычнай асобай, мае сваю пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i сваiм найменнем.
Структура Рэгiстра зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры ў
адпаведнасцi з тыпавымi штатамi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
фiнансаў Рэспублiкi Беларусь.
Для аператыўнага вырашэння пытанняў дзейнасцi Рэгiстра ў г.г.
Вiцебск, Брэст, Гомель, Гродна i Магiлёў прызначаюцца абласныя
ўпаўнаважаныя, якiя дзейнiчаюць ад iмя Рэгiстра ў межах сваiх
рэгiенаў.
2. У сваёй дзейнасцi Рэгiстр кiруецца дзеючым заканадаўствам i
сапраўдным Палажэннем.
3. Асноўнымi задачамi Рэгiстра з`яўляюцца:
- правядзенне адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў вобласцi
выкарыстання кiнавiдэатвораў;
- класiфiкацыя, рэгiстрацыя кiнавiдэапрадукцыi i выдача
Дзяржаўных рэгiстрацыйных пасведчанняў /ДРП/ для кiнафiльмаў
/кiнапраграм/ i класiфiкацыйных пасведчанняў /КП/ для вiдэафiльмаў
/вiдэапраграмм/. Гэтыя пасведчаннi пацвярджаюць правы карыстальнiкаў
на публiчную дэманстрацыю, пракат i продаж кiнавiдэапрадукцыi,
змяшчаюць звесткi аб парадку яе дэманстрацыi, пракату i продажу i
з`яўляюцца абавязковымi для ўсiх катэгорый карыстальнiкаў.
Забараняецца дэманстрацыя, пракат i продаж кiнавiдэатвораў,
якiя не маюць ДРП або КП;
Рэгiстрацыя твораў абавязковая для кожнага прадпрыемства,
установы i грамадзян, якiя займаюцца вытворчасцю кiнавiдэапрадукцыi
i яе рэалiзацыяй:
- кантроль за выкананнем карыстальнiкамi кiнавiдэатвораў
сапраўднага Палажэння. У вобласцi кантролю Рэгiстр кiруецца
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 снежня 1992 г.
N 773 "Аб дадатковых мерах па спыненню на тэрыторыi рэспублiкi
прапаганды парнаграфii, культу насiлля i жорсткасцi, "каардынуе сваю
дзейнасць з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй. Супрацоўнiкi
Рэгiстра ў выпадку выяўлення iмi ў месцах рэалiзацыi касет з
вiдэафiльмамi, якiя не прайшлi абавязковую рэгiстрацыю, маюць права
забiраць iх пад распiску на адказнае захоўванне для далейшай
экспертызы i класiфiкацыi;
- узаемадзеянне з iншымi дзяржаўнымi i грамадскiмi
арганiзацыямi па пытаннях аховы аўтарскiх i сумежных правоў;
- падрыхтоўка iнфармацыйных бюлетэняў i выданне адзiнага
каталогу кiнавiдэатвораў, дазволеных для публiчнай дэманстрацыi,
пракату i продажу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама
навукова-метадычных праграм па пытаннях класiфiкацыi
кiнавiдэапрадукцыi i вывучэнню фактараў, якiя ўплываюць на
фармiраванне iнтарэсаў гледачоў. Навуковы аналiз праз сацыялагiчныя
даследаваннi запытаў гледачоў на кiна- i вiдэапрадукцыю айчыннай i
замежнай вытворчасцi;
- абарона iнтарэсаў Рэспублiкi Беларусь у мiжнародных
арганiзацыях, якiя займаюцца пытаннямi дэманстрацыi, пракату i
продажу кiнавiдэатвораў;
- падрыхтоўка дакументаў па выдачы спецыяльных дазволаў
(лiцэнзiй) Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на ўсе вiды
дзейнасцi, якiя звязаны з вытворчасцю кiнавiдэапрадукцыi, яе
тыражаваннем i дэманстрацыяй.
4. Дзейнасць Рэгiстра фiнансуецца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту i сродкаў, атрымлiваемых ад аплаты
класiфiкацыi i рэгiстрацыi кiнавiдэафiльмаў i кiнавiдэапраграм iх
карыстальнiкамi. Пасля адпаведных адлiчэнняў у рэспублiканскi бюджэт
пазабюджэтныя сродкi могуць выдаткоўвацца на наступныя мэты:
- развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы Рэгiстра;
- аплата працы членаў Рэспублiканскай экспертнай камiсii i
экспертнай камiсii пры Рэгiстры;
- аплата работ па распрацоўцы навукова-метадычных праграм i
сацыялагiчных даследаванняў;
- аплата работ у выпадку запрашэння спецыялiстаў, якiя
адсутнiчаюць у Рэгiстры;
- аплата транспартных паслуг, звязаных з дзейнасцю Рэгiстра, i
камандзiровачных выдаткаў у выпадку недахопу бюджэтных сродкаў;
- на ўдзел супрацоўнiкаў Рэгiстра ў рабоце айчынных i замежных
кiнарынкаў, а таксама кiнафестываляў i iншых грамадска-значных
кiнавiдэамерапрыемстваў, закупку i пракат найбольш цiкавых у
мастацкiх адносiнах твораў кiнавiдэамастацтва;
- аказанне супрацоўнiкам Рэгiстра матэрыяльнай дапамогi ў
неардынарных выпадках;
- набыццё перыядычнай лiтаратуры (газеты, часопiсы, кнiгi),
неабходнай для дзейнасцi Рэгiстра;
5. Маёмасць Рэгiстра.
Уся маёмасць Рэгiстра належыць Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi
Беларусь i знаходзiцца ў аператыўным кiраваннi Рэгiстра ў
адпаведнасцi з мэтамi яго дзейнасцi, заданнямi ўласнiка i
прызначэннем маёмасцi;
6. Начальнiк Рэгiстра прызначаецца Мiнiстрам культуры
Рэспублiкi Беларусь, дзейнiчае ад iмя Рэгiстра без даверанасцi,
прадстаўляе яго iнтарэсы ва ўсiх айчынных i замежных прадпрыемствах,
фiрмах i арганiзацыях, распараджаецца маёмасцю Рэгiстра ў межах,
якiя ўстаноўлены Мiнiстэрствам культуры, заключае дагаворы, у тым
лiку працоўныя, карыстаецца правам распараджэння сродкамi, выдае
загады i дае ўказаннi, якiя абавязковыя для ўсiх работнiкаў
Рэгiстра.
7. Класiфiкацыя кiнафiльмаў /кiнапраграм/.
Рэгiстр ажыццяўляе класiфiкацыю айчынных i замежных кiнафiльмаў
/кiнапраграм/ на падставе заявы iх карыстальнiка аб выдачы
Дзяржаўнага рэгiстрацыйнага пасведчання, якая падаецца на iмя
начальнiка Рэгiстра. Да заявы дадаюцца:
- акт аб заканчэннi вытворчасцi i прыёмкi фiльма /для
кiнафiльмаў i кiнапраграм айчыннай вытворчасцi/:
- дагавор /або натарыяльна завераная яго копiя/ на пакупку цi
права пракату фiльма;
- анатацыя на фiльм;
- адзiн экземпляр мантажнага аркуша на фiльмы, створаныя на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
- метражная даведка.
Заяўнiк перадае ў Рэгiстр для прагляду якасную копiю фiльма,
якая прайшла папярэднюю тэхнiчную праверку.
Уладальнiк фiльма /права на пракат/ нясе адказнасць за
захаванне дзяржаўных тайнаў. Подпiсы службовых асоб на мантажных
аркушах i iншых дакументах завяраюцца пячаткай
арганiзацыi-уладальнiка фiльма /права на пракат/.
У мантажных аркушах фiксуецца кожная змена плана, яны
завяраюцца подпiсамi адказных асоб.
Прагляд фiльма праводзiцца супрацоўнiкамi Рэгiстра. Пры
неабходнасцi для экспертнай ацэнкi могуць запрашацца асобы,
кампетэнтныя ў дадзенай галiне ведаў.
У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у ацэнцы i яго класiфiкацыi
ўладальнiк фiльма /права на пракат/ мае права патрабаваць асабiстага
ўдзелу ў яго абмеркаваннi.
Пасля прыняцця рашэння аб класiфiкацыi фiльма яго ўладальнiку
выдаецца Дзяржаўнае рэгiстрацыйнае пасведчанне /ДРП/ устаноўленага
ўзору. ДРП выдаецца на працягу сямi дзён з моманту падачы заявы аб
яго выдачы.
Кiнавiдэапракатныя прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя
атрымлiваюць датацыi з дзяржаўнага бюджэту, вызваляюцца ад аплаты за
выдачу ДРП i КП. У асобных выпадках начальнiк Рэгiстра мае права
дазволiць выдачу ДРП на некамерцыйную дэманстрацыю бясплатна.
Ва ўсiх выпадках выдача ДРП, КП ажыццяўляецца пасля
прад`яўлення ўласнiкамi кiнавiдэапрадукцыi бухгалтарскага
(банкаўскага) дакумента, якi пацвярджае аплату iмi выдаткаў на
фiнансавае забеспячэнне дзейнасцi Рэгiстра.
Мантажныя аркушы i iншыя дакументы захоўваюцца на працягу года
ў архiве Рэгiстра, потым перадаюцца на пастаяннае захоўванне ў
Цэнтральны дзяржаўны архiў кiнафотадакументаў Рэспублiкi Беларусь.
Абласныя ўпаўнаважаныя Рэгiстра выдаюць ДРП, якiя з`яўляюцца
сапраўднымi толькi на тэрыторыi iх рэгiёнаў. Суб`екты гаспадарання
недзяржаўных формаў уласнасцi атрымлiваюць ДРП толькi ў Рэгiстры.
7.1. Рашэнне Рэгiстра аб класiфiкацыi кiнафiльма /кiнапраграмы/
можа быць абскарджана ва ўстаноўленым законам парадку.
7.2. Зыходзячы са зместу прагледжанага кiнафiльма
/кiнапраграмы/. Рэгiстр прысвойвае яму адпаведны iндэкс, якi
вызначае парадак яго публiчнай дэманстрацыi. Гэты iндэкс у
абавязковым парадку ўказваецца ва ўсiх выпадках публiчнай
дэманстрацыi кiнатвора i яго рэкламы. Устанаўлiваюцца наступныя
iндэксы:
Л - для ўсiх гледачоў;
* - для паказу за выключэннем спецыяльных дзiцячых сеансаў;
** - дазволена для паказу дзецям да 16 гадоў у суправаджэннi
бацькоў;
*** - не дазволена для паказу дзецям да 16 гадоў;
**** - не дазволена для паказу асобам да 18 гадоў. Кiнатворы гэтай
катэгорыi могуць дэманстравацца толькi ў спецыяльных
кiнатэатрах, якiя маюць спецыяльны на тое дазвол, а па
эфiрнаму i кабельнаму тэлебачанню з абмежаваннем часу
паказу: не раней 23.00 i не пазней 04.00 па мясцовым часе.
Пры размяшчэннi рэкламы кiнатвораў у правым верхнiм вугле афiшы
/буклета, запрашальнага бiлета, лiстоўкi, аб`явы i г.д./ павiнен
быць размешчаны адзiн з наступных сiмвалаў:
А - для ўсiх гледачоў /у трохвугольнiку на зяленым фоне лiтара
"А"/;
ЛС - для паказу за выключэннем спецыяльных дзiцячых сеансаў;
Б16 - для паказу дзецям да 16 гадоў у суправаджэннi бацькоў
/у трохвугольнiку на жоўтым фоне лiтара "Б" i лiчба
"16"/;
16 - не дазволена для паказу дзецям да 16 гадоў /у
трохвугольнiку на чырвоным фоне лiчба "16"/;
18 - не дазволена для паказу асобам да 18 гадоў /у
трохвугольнiку на чырвоным фоне лiчба "18"/.
7.3. Класiфiкацыя вiдэафiльмаў /вiдэапраграм/.
Класiфiкацыя айчынных i замежных вiдэафiльмаў /вiдэапраграм/
ажыцяўляецца Рэгiстрам на падставе заявы iх карыстальнiка аб выдачы
класiфiкацыйнага пасведчання /КП/, якая падаецца на iмя начальнiка
Рэгiстра.
Да заявы дадаюцца:
- дагавор /або натарыяльна завераная яго копiя/ на пакупку цi
права пракату вiдэатвора;
- поўнае найменне вiдэатвора;
- сцiслая анатацыя на вiдэатвор;
- назва краiны вытворчасцi.
Парадак выдачы КП такi ж, як i выдачы ДРП. У выпадку
неабходнасцi заяўнiк прадстаўляе ў Рэгiстр вiдэатвор для прагляду i
экспертнай ацэнкi.
8. Рэгiстрацыя кiнавiдэатвораў.
Усе кiнавiдэатворы, якiя прайшлi ў Рэгiстры класiфiкацыю i
атрымалi ДРП цi КП, заносяцца ў журналы рэгiстрацыi для стварэння
адзiнага каталогу кiнавiдэатвораў, дазволеных для публiчнай
дэманстрацыi, пракату i продажу на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
9. Аплата класiфiкацыi i рэгiстрацыi кiнавiдэатвораў iх
карыстальнiкамi.
Памер аплаты паслуг Рэгiстра па класiфiкацыi i рэгiстрацыi
кiнавiдэатвораў зацвярджаецца загадам начальнiка Рэгiстра з улiкам
работы супрацоўнiкаў Рэгiстра, членаў Рэспублiканскай экспертнай
камiсii i экспертнай камiсii пры Рэгiстры, адлiчэнняў на амартызацыю
абсталявання i ў фонд развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы Рэгiстра.
10. Спыненне дзейнасцi Рэгiстра ажыццяўляецца ў парадку,
вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1277/12.
Дата: 29.01.96 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|