УКАЗ
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
4 студзеня 1996 г. N 10 г. Мiнск
Аб увекавечаннi памяцi народнага мастака СССР
Героя Спецыялiстычнай Працы Азгура Заiра Iсакавiча
===
У мэтах увекавечання памяцi народнага мастака СССР Героя
Спецыялiстычнай Працы Азгура Заiра Iсакавiча пастанаўляю:
1. Мiнiстэрству культуры i Мiнскаму гарвыканкому стварыць на
базе былой творчай майстэрнi З.I.Азгура ў доме N 4 па Трактарнаму
завулку ў г.Мiнску мемарыяльны музей З.I.Азгура - фiлiял
Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь.
2. Прысвоiць iмя З.I. Азгура Сенненскай сярэдняй школе N 1 i ў
далейшым называць яе: Сенненская сярэдняя школа N 1 iмя З.I.Азгура.
3. Мiнскаму гарвыканкому i Мiнiстэрству культуры ўстанавiць у
1996 годзе помнiк на магiле З.I.Азгура на Маскоўскiх могiлках у
г.Мiнску.
4. Вiцебскаму аблвыканкому:
вырашыць пытанне аб прысваеннi iмя З.I.Азгура адной з вулiц
г.Сянно;
устанавiць у 1996 годзе мемарыяльную дошку на будынку былога
Вiцебскага мастацкага тэхнiкума (г.Вiцебск, вул.Суворава,3), у якiм
вучыўся З.I.Азгур.
5. Фiнансаванне расходаў, звязанных з праектаваннем, стварэннем
i ўстаноўкай надмагiльнага помнiка i мемарыяльнай дошкi З.I.Азгуру,
ажыццявiць за кошт рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка
<<< Главная
страница | < Назад
|