ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                      ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 4 декабря 1997 г.  N 97-З                                   г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ
 РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
 КУБА О ВЗАИМНЫХ БЕЗВИЗОВЫХ ПОЕЗДКАХ ГРАЖДАН

===

 Принят Палатой представителей 19 ноября 1997 года

 Одобрен Советом Республики 27 ноября 1997 года

     Ратифицировать   Соглашение  между   Правительством  Республики
Беларусь и Правительством Республики   Куба  о  взаимных  безвизовых
поездках граждан, подписанное 1 июля 1997 года в г.Гаване.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
 КУБА АБ УЗАЕМНЫХ БЯЗВIЗАВЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН


     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Рэспублiкi Куба,  якiя далей
называюцца "Бакi",
     кiруючыся жаданнем развiваць  дружалюбныя адносiны памiж дзвюма
дзяржавамi,
     на аснове прынцыпаў раўнапраўя i ўзаемнай выгады,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1

     1. Грамадзяне адной Дзяржавы,  якiя маюць сапраўдныя дакументы,
пералiчаныя  ў  Дадатку  да   гэтага  Пагаднення,  могуць  уязджаць,
выязджаць, праязджаць транзiтам, а  таксама знаходзiцца на тэрыторыi
другой Дзяржавы без вiз тэрмiнам да трыццацi дзён.

     2.  Палажэннi  пункта  1  прымяняюцца  таксама  ў  адносiнах да
непаўналетнiх дзяцей,  якiя маюць дакументы,  указаныя ў Дадатку  да
гэтага  Пагаднення, або  якiя ажыццяўляюць  паездкi ў  суправаджэннi
бацькоў цi  iншых законных прадстаўнiкоў,  калi дзецi запiсаны  ў iх
дакументы.

     3.   Кампетэнтныя   органы   адной   Дзяржавы   пры   наяўнасцi
абгрунтаваных матываў i па афiцыйнай просьбе могуць падоўжыць тэрмiн
бязвiзавага  знаходжання   на  сваёй  тэрыторыi   грамадзянам  iншай
Дзяржавы.

                             Артыкул 2

     Грамадзяне адной  Дзяржавы, якiя ўязджаюць  на тэрыторыю другой
Дзяржавы  на  тэрмiн  больш  за  трыццаць  дзён,  а  таксама з мэтай
ажыццяўлення  працоўнай  дзейнасцi   або  на  пастаяннае  жыхарства,
павiнны мець вiзу гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 3

     1.   Грамадзяне   адной   Дзяржавы,   якiя   маюць   сапраўдныя
дыпламатычныя   або   службовыя    пашпарты,   i   якiя   з`яўляюцца
супрацоўнiкамi  дыпламатычных  прадстаўнiцтваў,  консульскiх устаноў
або  мiжнародных арганiзацый,  якiя знаходзяцца  на тэрыторыi другой
Дзяржавы,  могуць  уязджаць,  выязджаць  i  знаходзiцца на тэрыторыi
гэтай Дзяржавы  без вiз на  працягу ўсяго тэрмiну  акрэдытавання або
працы ў мiжнароднай арганiзацыi.

     2.  Члены  сем`яў  асоб,  указаных   у  пункце  1,  якiя  маюць
сапраўдныя  дыпламатычныя або  службовыя пашпарты,  могуць уязджаць,
выязджаць  i знаходзiцца  на тэрыторыi  другой Дзяржавы  без вiз  на
працягу тэрмiну, прадугледжанага ў пункце 1.

                             Артыкул 4

     Уезд грамадзян адной Дзяржавы на тэрыторыю другой Дзяржавы i iх
выезд з  тэрыторыi гэтай Дзяржавы ажыццяўляюцца  праз дзеючыя пункты
пропуску, адкрытыя для мiжнародных зносiн.

                             Артыкул 5

     Бакi   будуць   неадкладна    iнфармаваць   адзiн   аднаго   па
дыпламатычных каналах аб змяненнях у  дзеючым у iх дзяржавах парадку
ўезду, знаходжання, транзiту i выезду.

                             Артыкул 6

     Грамадзяне  адной  Дзяржавы  падчас  знаходжання  на  тэрыторыi
другой Дзяржавы абавязаны выконваць законы i правiлы гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 7

     1. Гэта  Пагадненне не закранае права  кожнага з Бакоў адмовiць
ва  ўездзе або  знаходжаннi  на  сваёй тэрыторыi  грамадзянам другой
Дзяржавы   ў  iнтарэсах   забеспячэння  дзяржаўнай   бяспекi,  аховы
грамадскага парадку i здароўя насельнiцтва.

     2. Кожны з Бакоў будзе  бесперашкодна прымаць на сваю тэрыторыю
грамадзян сваёй Дзяржавы.

                             Артыкул 8

     Грамадзяне адной Дзяржавы, якiя  страцiлi ўказаныя ў Дадатку да
гэтага Пагаднення дакументы на тэрыторыi другой Дзяржавы, выязджаюць
з тэрыторыi гэтай  Дзяржавы без вiз на  падставе выязнога дакумента,
выданага  дыпламатычным  прадстаўнiцтвам  або  консульскай установай
сваёй Дзяржавы.

                             Артыкул 9

     Бакi могуць прыпынiць поўнасцю  або часткова дзеянне палажэнняў
гэтага Пагаднення ў iнтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекi, аховы
грамадскага  парадку або  здароўя насельнiцтва,  а таксама  па iншых
прычынах, за  выключэннем выпадкаў, указаных у  пункце 2 артыкула 7.
Аб  увядзеннi i  адмене такiх  мер кожны  з Бакоў павiнен неадкладна
iнфармаваць другi Бок па дыпламатычных каналах.

                            Артыкул 10

     1.  Бакi абмяняюцца  па дыпламатычных  каналах узорамi  дзеючых
дакументаў, указаных  у Дадатку да гэтага  Пагаднення, не пазней чым
за трыццаць дзён да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.

     2. У выпадку ўнясення змяненняў у дзеючыя дакументы, указаныя ў
Дадатку да гэтага Пагаднення, або ўвядзення новых дакументаў Бакi па
дыпламатычных   каналах  паведамяць   адзiн   аднаму   аб  гэтым   i
прадаставяць узоры змененых або новых дакументаў з iнфармацыяй аб iх
прымяненнi  не пазней  чым за  трыццаць дзён  да ўвядзення ў дзеянне
гэтых дакументаў.

                            Артыкул 11

     У  гэта Пагадненне  могуць  уносiцца  дапаўненнi i  змяненнi па
ўзаемнай згодзе Бакоў.

                            Артыкул 12

     Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу  праз трыццаць дзён з дня абмену
нотамi  аб  выкананнi  кожным  з  Бакоў  унутрыдзяржаўных  працэдур,
неабходных для яго ўступлення ў сiлу.

                            Артыкул 13

     Гэта Пагадненне заключана на  нявызначаны тэрмiн. Кожны з Бакоў
можа  дэнансаваць  гэта  Пагадненне  шляхам  накiравання  пiсьмовага
паведамлення другому  Боку па дыпламатычных  каналах. Дзеянне гэтага
Пагаднення спыняецца  праз трыццаць дзён з  дня атрымання пiсьмовага
паведамлення другiм Бокам.

     Здзейснена  ў Гаване  1 лiпеня  1997 года  ў двух  экзэмплярах,
кожны на  беларускай i iспанскай  мовах, прычым абодва  тэксты маюць
аднолькавую сiлу.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                       __________ подпiс

 За Урад Рэспублiкi Куба                           __________ подпiс


                    Дадатак да Пагаднення памiж
        Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба
             аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян

     Сапраўднымi дакументамi для мэтаў гэтага Пагаднення з`яўляюцца:

     1. Для грамадзян Рэспублiкi Беларусь:
     - дыпламатычны пашпарт;
     - службовы пашпарт;
     - пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь;
     -  агульнаграмадзянскi  замежны  пашпарт  СССР  з  адзнакай  аб
прыналежнасцi да грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
     - пасведчанне асобы марака;
     - пасведчанне на вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.

     2. Для грамадзян Рэспублiкi Куба:
     - дыпламатычны пашпарт;
     - афiцыйны пашпарт;
     - службовы пашпарт;
     - пашпарт марака;
     - агульнаграмадзянскi пашпарт;
     - пасведчанне асобы i падарожжаў.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России