ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 11 ноября 1997 г.  N 81-З                                   г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ ДОГОВОРА О ДРУЖЕСТВЕННЫХ ОТНОШЕНИЯХ И        
 СОТРУДНИЧЕСТВЕ МЕЖДУ РЕСПУБЛИКОЙ БЕЛАРУСЬ И                
 СОЦИАЛИСТИЧЕСКОЙ РЕСПУБЛИКОЙ ВЬЕТНАМ                       

===

 Принят Палатой представителей 15 октября 1997 года

 Одобрен Советом Республики 30 октября 1997 года


     Ратифицировать Договор    о    дружественных    отношениях    и
сотрудничестве  между  Республикой   Беларусь   и   Социалистической
Республикой Вьетнам, подписанный в г.Ханое 24 апреля 1997 года.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко

                              Дагавор
                    аб  дружалюбных  зносiнах  i
            супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь  i
                 Сацыялiстычнай Рэспублiкай В`етнам

     Рэспублiка Беларусь i Сацыялiстычная Рэспублiка  В`етнам,  якiя
далей называюцца "Дагаворныя Бакi",
     асноўваючыся на традыцыi  дружалюбных  адносiн  памiж  народамi
дзвюх краiн,
     пацвярджаючы прыхiльнасць  да   мэтаў   i   прынцыпаў   Статута
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый,
     перакананыя ў тым, што развiццё раўнапраўнага i ўзаемавыгаднага
супрацоўнiцтва   памiж   Рэспублiкай   Беларусь   i   Сацыялiстычнай
Рэспублiкай В`етнам адказвае iнтарэсам iх народаў,
     жадаючы надаць  новы  якасны  ўзровень  двухбаковым адносiнам i
ўмацаваць iх прававую базу,

     ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:

                             Артыкул 1

     Дагаворныя Бакi  развiваюць  свае   адносiны   як   дружалюбныя
дзяржавы   i  кiруюцца  прынцыпамi  ўзаемнай  павагi,  незалежнасцi,
дзяржаўнага суверэнiтэту,  тэрытарыяльнай цэласнасцi,  раўнапраўя  i
неўмяшання ва ўнутраныя справы, непрымянення сiлы або пагрозы сiлай,
мiрнага ўрэгулявання спрэчак i добрасумленнага выканання мiжнародных
абавязацельстваў.

                             Артыкул 2

     Дагаворныя Бакi   развiваюць   раўнапраўнае   i  ўзаемавыгаднае
супрацоўнiцтва  ў   палiтычнай,   эканамiчнай,   навукова-тэхнiчнай,
сацыяльнай, культурнай, гуманiтарнай i iншых галiнах.

                             Артыкул 3

     Дагаворныя Бакi   будуць   садзейнiчаць   развiццю   сувязей  i
кантактаў памiж парламентамi i iншымi выбарнымi органамi ўлады дзвюх
краiн.
                             Артыкул 4

     Дагаворныя Бакi рэгулярна праводзяць абмен  думкамi  на  розных
узроўнях  па  пытаннях  развiцця i паглыблення двухбаковых адносiн i
супрацоўнiцтва,  а таксама па  пытаннях  мiжнародных  адносiн,  якiя
ўяўляюць узаемны iнтарэс.

                             Артыкул 5

     Дагаворныя Бакi  будуць садзейнiчаць пашырэнню прамых сувязей i
супрацоўнiцтва на  ўзроўнi  адмiнiстрацыйных  адзiнак  у  рамках  iх
кампетэнцыi.
     Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю кантактаў памiж iх
грамадзянамi i грамадскiмi арганiзацыямi.

                             Артыкул 6

     Дагаворныя Бакi   будуць   развiваць  супрацоўнiцтва  ў  рамках
Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый  i  iншых  мiжнародных  i  рэгiянальных
арганiзацый   у   iнтарэсах   умацавання  мiру  i  бяспекi,  рашэння
эканамiчных, экалагiчных i iншых актуальных мiжнародных праблем.

                             Артыкул 7

     Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i,
зыходзячы са сваiх мiжнародных абавязацельстваў,  будуць стымуляваць
i  абараняць  узаемныя  iнвестыцыi,  развiваць  гандаль  i  ствараць
сумесныя  прадпрыемствы,  у  тым  лiку  з удзелам партнёраў з трэцiх
краiн.

                             Артыкул 8

     Кожны з Дагаворных Бакоў узаемна прадстаўляе iншаму Дагаворнаму
Баку   рэжым  найбольшага  спрыяння  ў  галiне  гандлёваэканамiчнага
супрацоўнiцтва i спрыяе адкрыццю  i  дзейнасцi  на  сваёй  тэрыторыi
прадстаўнiцтваў знешнегандлёвых арганiзацый iншага Дагаворнага Баку.

                             Артыкул 9

     Кожны з   Дагаворных   Бакоў  садзейнiчае  транзiту  праз  сваю
тэрыторыю  транспартных   сродкаў,   пасажыраў   i   грузаў   iншага
Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 10

     Дагаворныя Бакi  развiваюць  супрацоўнiцтва  ў мэтах паляпшэння
ўзаемадзеяння ў выпадку надзвычайных экалагiчных сiтуацый, прыродных
катастроф i мiнiмiзацыi iх наступстваў.

                             Артыкул 11

     Дагаворныя Бакi  супрацоўнiчаюць  у  барацьбе  з  арганiзаванай
злачыннасцю,  тэрарызмам,  незаконнымi актамi,  накiраванымi супраць
бяспекi   грамадзянскай  авiяцыi,  незаконным  абаротам  наркатычных
сродкаў  i  псiхатропных  рэчываў,  зброi,  кантрабанды,   уключаючы
незаконныя перамяшчэннi праз мяжу твораў мастацтва i прадметаў, якiя
ўяўляюць культурную i гiстарычную каштоўнасць,  а таксама  ствараюць
умовы  для  аказання  ўзаемнай  прававой  дапамогi па грамадзянскiх,
сямейных i крымiнальных справах.

                             Артыкул 12

     Па пытаннях,  закранутых у гэтым Дагаворы,  а таксама па  iншых
пытаннях,  якiя  ўяўляюць  узаемны  iнтарэс,  Дагаворныя  Бакi  i iх
кампетэнтныя органы заключаць адпаведныя пагадненнi.

                             Артыкул 13

     Кожны з  Дагаворных  Бакоў  абавязуецца  не  прымаць  удзелу  ў
якiм-небудзь саюзе,  накiраваным супраць iншага Дагаворнага Боку,  i
не дапусцiць выкарыстання якiм-небудзь трэцiм бокам сваёй  тэрыторыi
для ажыццяўлення варожай дзейнасцi супраць iншага Дагаворнага Боку.

                             Артыкул 14

     Гэты Дагавор  не  закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных
Бакоў,  якiя вынiкаюць з iншых мiжнародных  дагавораў,  удзельнiкамi
якiх яны з`яўляюцца.

                             Артыкул 15

     Спрэчкi адносна   тлумачэння  i  прымянення  палажэнняў  гэтага
Дагавора падлягаюць  вырашэнню  шляхам  кансультацый  i  перагавораў
памiж Дагаворнымi Бакамi.

                             Артыкул 16

     У гэты  Дагавор  могуць  быць  унесены змяненнi i дапаўненнi па
згодзе Дагаворных Бакоў.

                             Артыкул 17

     Гэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i  ўступае  ў  сiлу  ў  дзень
абмену ратыфiкацыйнымi граматамi.

                             Артыкул 18

     Гэты Дагавор  заключаецца тэрмiнам на дзесяць год.  Яго дзеянне
будзе аўтаматычна прадоўжвацца  на  наступныя  пяцiгадовыя  тэрмiны,
калi  нi  адзiн з Дагаворных Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення не
заявiць аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго, але не пазней чым за шэсць
месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну яго дзеяння.
     Гэты Дагавор будзе зарэгiстраваны  ў  Сакратарыяце  Арганiзацыi
Аб`яднаных Нацый у адпаведнасцi з Артыкулам 102 яе Статута.

     Здзейснена ў г.Ханоi 24 красавiка 1997 года ў двух экземплярах,
кожны на беларускай,  рускай i в`етнамскай мовах,  прычым усе тэксты
маюць   аднолькавую  сiлу.  У  выпадку  ўзнiкнення  рознагалоссяў  у
тлумачэннi палажэнняў гэтага Дагавора перавагу мае тэкст  на  рускай
мове.


 За Рэспублiку Беларусь                            __________ подпiс

 За Сацыялiстычную
 Рэспублiку В`етнам                                __________ подпiс




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России