ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 11 ноября 1997 г.  N 72-З                                  г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
 И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ БОЛГАРИЯ ОБ ИЗБЕЖАНИИ ДВОЙНОГО
 НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И КАПИТАЛ

===

 Принят Палатой представителей  3 октября 1997 года

 Одобрен Советом Республики 29 октября 1997 года


     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь и Правительством Республики Болгария об избежании  двойного
налогообложения в отношении налогов на доходы и капитал, подписанное
в г.Софии 9 декабря 1996 года.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко


 ПАГАДНЕННЕ
 ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
 БАЛГАРЫЯ АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў
 ДАЧЫНЕННI ДА ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I КАПIТАЛ


     Урад  Рэспублiкi Беларусь  i Урад  Рэспублiкi Балгарыя, жадаючы
заключыць  Пагадненне  аб  пазбяганнi  двайнога  падаткаабкладання ў
дачыненнi  да падаткаў  на даходы  i капiтал,  у пацвярджэнне свайго
iмкнення развiваць i паглыбляць узаемныя эканамiчныя сувязi,

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Раздзел I

                    СФЕРА ПРЫМЯНЕННЯ ПАГАДНЕННЯ

                             Артыкул 1

              Асобы, да якiх прымяняецца  Пагадненне

     Дадзенае  Пагадненне  прымяняецца   да  асоб,  якiя  з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2

           Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1.  Дадзенае Пагадненне  прымяняецца  да  падаткаў на  даходы i
капiтал,  што спаганяюцца  ад iмя  Дагаворнай Дзяржавы  або мясцовых
органаў улады, незалежна ад спосабу iх спагнання.

     2.  Падаткамi  на  даходы  i  капiтал  лiчацца ўсе падаткi, што
спаганяюцца з  агульнай сумы даходаў,  агульнай сумы капiталу  або з
элементаў  даходу  або  капiталу,  уключаючы  падаткi  на  даходы ад
адчужэння  маёмасцi, i  падаткi на  агульную суму  заработнай платы,
якая выплачваецца прадпрыемствамi.

     3.  Iснуючымi падаткамi,  на якiя  распаўсюджваецца Пагадненне,
з`яўляюцца у прыватнасцi:

     а) у Балгарыi:

     (i) падатак на агульны даход;

     (ii) падатак на прыбытак;

     (iii) падатак на будынкi;
(у далейшым "балгарскi падатак");

     b) у Беларусi:

     (i) падатак на даходы i прыбытак юрыдычных асоб;

     (ii) падаходны падатак з грамадзян;

     (iii) падатак на нерухомасць;

     (iv) зямельны падатак;
(у далейшым "беларускi падатак").

     4.  Дадзенае  Пагадненне   распаўсюджваецца  таксама  на  любыя
iдэнтычныя падаткi, якiя спаганяюцца пасля даты падпiсання дадзенага
Пагаднення  ў  дапаўненне  да   iснуючых  падаткаў  або  замест  iх.
Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў  паведамляюць адзiн аднаму аб
любых   iстотных   змяненнях,   якiя   ўнесены   ў   iх   падатковыя
заканадаўствы.

                            Раздзел II

                             АЗНАЧЭННI

                             Артыкул 3

                        Агульныя азначэннi

     1. Для  мэт дадзенага Пагаднення,  калi з кантэксту  не вынiкае
iншае:

     а)  тэрмiн  "Балгарыя"  абазначае  Рэспублiку  Балгарыя  i  пры
выкарыстаннi   ў   геаграфiчным    сэнсе   абазначае   тэрыторыю   i
тэрытарыяльнае  мора,  на  якiя  яна  распаўсюджвае  свой  дзяржаўны
суверэнiтэт,   а  таксама   -  кантынентальны   шэльф  i   выключную
эканамiчную  зону, у  дачыненнi  да  якiх яна  ажыццяўляе суверэнныя
правы i юрысдыкцыю ў адпаведнасцi з мiжнародным правам;

     b)  тэрмiн  "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i  пры
выкарыстаннi   ў  геаграфiчным   сэнсе  абазначае   тэрыторыю,  якая
знаходзiцца   пад  суверэнiтэтам   Рэспублiкi  Беларусь   i  якая  ў
адпаведнасцi   з  заканадаўствам   Беларусi  i   мiжнародным  правам
знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

     c)  тэрмiны  "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i "другая Дагаворная
Дзяржава"  абазначаюць, у  залежнасцi   ад  кантэксту, Балгарыю  або
Беларусь;

     d)  тэрмiн  "асоба"  уключае  фiзiчную  асобу, юрыдычную асобу,
уключаючы кампанiю, i любое iншае аб`яднанне асоб;

     e)  тэрмiн  "кампанiя"  абазначае  юрыдычную  асобу  або  любую
арганiзацыю,  якая разглядаецца  ў  якасцi  юрыдычнай асобы  для мэт
падаткаабкладання;

     f)   тэрмiны  "прадпрыемства   адной  Дагаворнай   Дзяржавы"  i
"прадпрыемства  другой  Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначаюць адпаведна
прадпрыемства,  якiм  кiруе  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай Дзяржавы, i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

     g) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

     (i)  любую фiзiчную  асобу, якая  мае грамадзянства  Дагаворнай
Дзяржавы;

     (ii)  любую  юрыдычную  асобу,  таварыства  або асацыяцыю, якiя
атрымлiваюць свой  статус як такi па  заканадаўству, што дзейнiчае ў
Дагаворнай Дзяржаве;

     h)  тэрмiн  "мiжнародная  перавозка"  абазначае любую перавозку
марскiм,  рачным,  паветраным  суднам,  чыгуначным або аўтамабiльным
транспартным   сродкам,  што   эксплуатуецца  прадпрыемствам   адной
Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем  выпадкаў, калi марское, рачное,
паветранае  судна,   чыгуначны  або  аўтамабiльны транспартны сродак
эксплуатуецца выключна памiж пунктамi ў другой Дагаворнай Дзяржаве;

     i) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

     (i) у выпадку Балгарыi,  Мiнiстра фiнансаў або яго паўнамоцнага
прадстаўнiка;

     (ii)  у  выпадку  Беларусi,   Галоўную   дзяржаўную  падатковую
iнспекцыю  пры   Кабiнеце  Мiнiстраў  Рэспублiкi   Беларусь  або  яе
паўнамоцнага прадстаўнiка.

     2. Пры  прымяненнi палажэнняў дадзенага  Пагаднення ў любы  час
Дагаворнай  Дзяржавай, любы тэрмiн, не  вызначаны ў  iм, мае, калi з
кантэксту не вынiкае  iншае, тое значэнне, якое ён  мае ў той момант
па  заканадаўству гэтай  Дзяржавы ў  адносiнах да  падаткаў, на якiя
распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне.  Любое значэнне па адпаведнаму
падатковаму  заканадаўству гэтай  Дзяржавы пераважае  над значэннем,
якое надаецца гэтаму тэрмiну iншымi законамi гэтай Дзяржавы.

                             Артыкул 4

                             Рэзiдэнт

     1.  Для   мэт  дадзенага  Пагаднення   тэрмiн  "рэзiдэнт  адной
Дагаворнай  Дзяржавы" абазначае  любую асобу,  якая па заканадаўству
гэтай  Дзяржавы  падлягае  падаткаабкладанню  ў  ёй  на  падставе яе
грамадзянства,  месцажыхарства, пастаяннага  месцазнаходжання, месца
рэгiстрацыi  або  любой  iншай  аналагiчнай  прыкметы.  Гэты тэрмiн,
аднак,  не ўключае  любую асобу,  якая падлягае  падаткаабкладанню ў
гэтай  Дзяржаве  толькi  ў  дачыненнi  да  даходаў  з крынiц у гэтай
Дзяржаве або капiталу, якi ў ёй знаходзiцца.

     2.  Калi   па  прычыне  палажэнняў  пункта   1  фiзiчная  асоба
з`яўляецца  рэзiдэнтам  абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў, яе становiшча
вызначаецца наступным чынам:

     а) яна лiчыцца  рэзiдэнтам толькi той Дзяржавы, у  якой яна мае
пастаяннае  жыллё;   калi  яна  мае  пастаяннае   жыллё  ў  абедзвюх
Дзяржавах, яна  лiчыцца рэзiдэнтам толькi  той Дзяржавы, у  якой яна
мае  больш цесныя  асабiстыя  i  эканамiчныя сувязi  (цэнтр жыццёвых
iнтарэсаў);

     b)  калi  Дзяржава,  у   якой  знаходзiцца  цэнтр  яе  жыццёвых
iнтарэсаў, не  можа быць вызначана, або калi яна  не мае пастаяннага
жылля  нi  ў  адной  з  Дзяржаў,  яна  лiчыцца рэзiдэнтам толькi той
Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

     c) калi  яна звычайна пражывае  ў абедзвюх Дзяржавах,  або калi
яна звычайна  не пражывае нi  ў адной з  iх, яна лiчыцца  рэзiдэнтам
толькi той Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;

     d) калi кожная Дзяржава лiчыць яе сваiм грамадзянiнам, або калi
яна  не  з`яўляецца  грамадзянiнам  нi  адной  з iх, то кампетэнтныя
органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай згодзе.

     3.  Калi  па  прычыне  палажэнняў   пункта  1  асоба,  якая  не
з`яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з`яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных  Дзяржаў, тады  яна лiчыцца  рэзiдэнтам той  Дзяржавы, па
заканадаўству якой яна створана.

                             Артыкул 5

                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1.   Для   мэт    дадзенага   Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва"  абазначае  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз якое
поўнасцю   або   часткова    ажыццяўляецца   камерцыйная   дзейнасць
прадпрыемства.

     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" уключае ў прыватнасцi:

     а) месца кiравання;

     b) аддзяленне;

     c) кантору;

     d) фабрыку;

     e) майстэрню;

     f) руднiк,  нафтавую або газавую  свiдравiну, кар`ер або  любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў.

     3.  Будаўнiчая  пляцоўка  або  будаўнiчы  або  мантажны  аб`ект
з`яўляюцца пастаянным прадстаўнiцтвам,  толькi калi яны працягваюцца
больш 12 месяцаў.

     4. Нягледзячы  на папярэднiя палажэннi  гэтага артыкула, тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, якi ўключае:

     а)  выкарыстанне  збудаванняў   выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыi  або  пастаўкi  тавараў   або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству;

     b)  утрыманне  запасаў  тавараў   або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству,  выключна   ў  мэтах  захоўвання,   дэманстрацыi  або
пастаўкi;

     c)  утрыманне  запасаў  тавараў   або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi другiм прадпрыемствам;

     d)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
закупкi   тавараў  або   вырабаў  або   для  збору   iнфармацыi  для
прадпрыемства;

     e)  утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для мэт
ажыццяўлення для  прадпрыемства любой iншай  дзейнасцi падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;

     f)  утрыманне пастаяннага  месца дзейнасцi  выключна для любога
спалучэння вiдаў  дзейнасцi, названых у  падпунктах а-е, пры  ўмове,
што  такая  дзейнасць  у  цэлым  пастаяннага  месца  дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.

     5. Нягледзячы  на палажэннi пунктаў  1 i 2,  калi асоба,  iншая
чым  агент  з  незалежным  статусам,  да  якой  прымяняецца пункт 6,
дзейнiчае  ад iмя  прадпрыемства i  мае i  звычайна выкарыстоўвае  ў
Дагаворнай   Дзяржаве   паўнамоцтвы   заключаць   кантракты  ад  iмя
прадпрыемства,  то лiчыцца,  што гэта  прадпрыемства мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў гэтай Дзяржаве ў дачыненнi да любой дзейнасцi, якую
гэта асоба ажыццяўляе для  прадпрыемства, калi дзейнасць такой асобы
не абмежавана  той, якая прадстаўлена  ў пункце 4, i якая, калi  яна
ажыццяўляецца  праз  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  не  робiць  гэта
пастаяннае  месца  дзейнасцi  пастаянным   прадстаўнiцтвам    згодна
палажэнням гэтага пункта.

     6. Прадпрыемства  не разглядаецца як  тое, якое мае  пастаяннае
прадстаўнiцтва ў Дагаворнай Дзяржаве толькi на той падставе, што яно
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  гэтай  Дзяржаве праз брокера,
камiсiянера  або  любога  iншага  агента  з  незалежным статусам пры
ўмове,  што  гэтыя  асобы   дзейнiчаюць  у  рамках  сваёй  звычайнай
прафесiянальнай дзейнасцi.

     7.  Той факт,  што кампанiя,  якая з`яўляецца  рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  кантралюе  або  кантралюецца  кампанiяй, якая
з`яўляецца   рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай   Дзяржавы,  або  якая
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у  гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
(праз  пастаяннае прадстаўнiцтва  або iншым  чынам), сам  па сабе не
пераўтварае  адну  з  гэтых  кампанiй  у  пастаяннае  прадстаўнiцтва
другой.

                            Раздзел III

                     ПАДАТКААБКЛАДАННЕ ДАХОДУ

                             Артыкул 6

                   Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi  (уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi),  што знаходзiцца  ў другой  Дагаворнай Дзяржаве, могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Тэрмiн "нерухомая маёмасць" мае тое значэнне, якое ён мае па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой знаходзiцца гэта маёмасць.
Гэты тэрмiн у любым выпадку ўключае маёмасць, дапаможную ў дачыненнi
да  нерухомасцi,  жывёлу  i  абсталяванне,  што  выкарыстоўваюцца  ў
сельскай i  лясной гаспадарцы, правы, да  якiх прымяняюцца палажэннi
агульнага  права  ў  дачыненнi   да  зямельнай  уласнасцi,  узуфрукт
нерухомай маёмасцi  i права на  пераменныя або фiксаваныя  плацяжы ў
якасцi  ўзнагароджання  за  распрацоўку  або  права  на  распрацоўку
мiнеральных  месцанараджэнняў, крынiц i  iншых  прыродных  рэсурсаў.
Марскiя,   рачныя,  паветраныя   судны,  чыгуначны   i  аўтамабiльны
транспарт не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.

     3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца  да даходаў, якiя атрыманы ад
прамога  выкарыстання,   здачы  ўнаём  або   выкарыстання  нерухомай
маёмасцi ў любой iншай форме.

     4. Палажэннi  пунктаў 1 i  3 прымяняюцца таксама  да даходаў ад
нерухомай  маёмасцi   прадпрыемстваў  i  да   даходаў  ад  нерухомай
маёмасцi,  якая выкарыстоўваецца  для аказання  незалежных асабiстых
паслуг.

                             Артыкул 7

                Прыбытак  ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве,  калi толькi гэта прадпрыемства не
ажыццяўляе камерцыйную  дзейнасць у другой  Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае   там  пастаяннае   прадстаўнiцтва.  Калi  прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць,  як  зазначана  вышэй,  прыбытак
гэтага прадпрыемства можа абкладацца падаткам у другой Дзяржаве, але
толькi  ў   той  частцы,  якая   адносiцца  да  гэтага   пастаяннага
прадстаўнiцтва.

     2.  З  улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi прадпрыемства адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе   камерцыйную  дзейнасць  у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве   праз  пастаяннае  прадстаўнiцтва,   якое  там
знаходзiцца,  то  ў  кожнай  Дагаворнай  Дзяржаве гэтаму пастаяннаму
прадстаўнiцтву  залiчваецца прыбытак,  якi  яно  магло б  атрымаць у
выпадку, калi  б яно было адасобленым  i асобным прадпрыемствам, што
занята такой жа або аналагiчнай дзейнасцю ў такiх жа або аналагiчных
умовах  i дзейнiчае  цалкам незалежна  ад прадпрыемства,  пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.

     3.   Пры   вызначэннi   прыбытку   пастаяннага   прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва,  уключаючы   кiраўнiцкiя  i  агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы, што  панесены як у  Дзяржаве, у якой  размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва, так i за яе межамi.

     4. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе  простай  закупкi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  вырабаў або
тавараў для прадпрыемства.

     5.  Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца да
пастаяннага  прадстаўнiцтва, вызначаецца  кожны год  адным i  тым жа
метадам, калi толькi  не будзе дастатковай i важкай  прычыны для яго
змянення.

     6. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi дадзенага артыкула.

                             Артыкул 8

                       Мiжнародны транспарт

     1.  Прыбытак,  якi  атрыманы  прадпрыемствам  адной  Дагаворнай
Дзяржавы  ад   эксплуатацыi  марскiх,  рачных,   паветраных  суднаў,
чыгуначнага або аўтамабiльнага  транспарту ў мiжнародных перавозках,
падлягае падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.

     2. Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх,
рачных, паветраных суднаў, чыгуначнага або аўтамабiльнага транспарту
абазначае  прыбытак,  што  атрыманы  ад  перавозкi  названымi вiдамi
транспарту пасажыраў, пошты, жывёлы або тавараў, уключаючы:

     а)  прыбытак ад  арэнды на  аснове судна  без экiпажу  марскiх,
рачных, паветраных суднаў, чыгуначнага i аўтамабiльнага транспарту;

     b)  прыбытак ад  выкарыстання, утрымання  або арэнды  вагонаў i
кантэйнераў  (уключаючы трэйлеры  i абсталяванне,  што адносiцца  да
транспарцiроўкi  кантэйнераў), якiя  выкарыстоўваюцца для  перавозкi
тавараў або вырабаў;
     калi такая арэнда, выкарыстанне  або ўтрыманне ў адпаведнасцi з
пунктамi а) i b), у  залежнасцi ад абставiн, другарадны  ў дачыненнi
да эксплуатацыi марскiх, рачных,  паветраных суднаў, чыгуначнага або
аўтамабiльнага транспарту ў мiжнародных перавозках.

     3. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў пуле, сумеснай дзейнасцi або мiжнародным транспартным агенцтве.

                             Артыкул 9

                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     1. У выпадку, калi

     а)  прадпрыемства адной  Дагаворнай Дзяржавы  прама або ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi, кантролi  або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы або

     b)  адны  i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi  або  капiтале  прадпрыемства  адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
што адрознiваюцца ад тых, якiя  мелi б месца памiж двума незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх, але з-за  наяўнасцi гэтых умоў не быў  яму налiчаны, можа быць
уключаны  ў  прыбытак  гэтага  прадпрыемства  i адпаведна абкладзены
падаткам.

     2. У выпадку, калi адна  Дагаворная Дзяржава ўключае ў прыбытак
прадпрыемства  гэтай  Дзяржавы - i  адпаведна  абкладае  падаткам  -
прыбытак,  па якому  прадпрыемства другой  Дагаворнай Дзяржавы  было
абкладзена падаткам у гэтай другой Дзяржаве, i прыбытак, такiм чынам
уключаны,  з`яўляецца прыбыткам,  якi быў  бы налiчаны прадпрыемству
першай  названай Дзяржавы,  калi б  умовы ўзаемаадносiн  памiж двума
прадпрыемствамi  былi  б  умовамi,  якiя  iснуюць  памiж незалежнымi
прадпрыемствамi,  тады   гэта  другая  Дзяржава   робiць  адпаведную
карэкцiроўку ў суме падатку, што  спаганяецца з гэтага прыбытку. Пры
вызначэннi  такой   карэкцiроўкi  павiнны  быць   разгледжаны  iншыя
палажэннi  дадзенага  Пагаднення,  а  кампетэнтныя органы Дагаворных
Дзяржаў пракансультуюцца адзiн з адным пры неабходнасцi.

                            Артыкул 10

                             Дывiдэнды

     1.  Дывiдэнды,  што  выплачваюцца  кампанiяй,  якая  з`яўляецца
рэзiдэнтам  адной Дагаворнай  Дзяржавы, рэзiдэнту  другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2.  Аднак, такiя дывiдэнды  могуць  абкладацца падаткамi  ў той
Дагаворнай  Дзяржаве,  рэзiдэнтам  якой  з`яўляецца  кампанiя,  якая
выплачвае  дывiдэнды,  i  ў   адпаведнасцi  з  заканадаўствам  гэтай
Дзяржавы,  але калi  атрымальнiк з`яўляецца  сапраўдным уладальнiкам
дывiдэндаў,  спаганяемы падатак  не перавышае  10 працэнтаў  валавой
сумы дывiдэндаў.
     Кампетэнтныя   органы  Дагаворных   Дзяржаў  вызначаюць  спосаб
прымянення гэтых абмежаванняў па ўзаемнай згодзе.
     Гэты пункт не закранае  падаткаабкладання кампанii ў дачыненннi
да прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

     3.  Тэрмiн  "дывiдэнды"  пры   выкарыстаннi  ў  гэтым  артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або  iншых  правоў,  якiя не з`яўляюцца
даўгавымi  патрабаваннямi, што  даюць права  на ўдзел  у прыбытку, а
таксама  даход ад  iншых правоў,  якi падлягае  такому ж падатковаму
рэгуляванню, як даходы ад акцый, у адпаведнасцi з заканадаўствам той
Дзяржавы,  рэзiдэнтам  якой  з`яўляецца  кампанiя,  што размяркоўвае
прыбытак.

  4.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не  прымяняюцца,  калi  сапраўдны
ўладальнiк дывiдэндаў, як  рэзiдэнт   адной   Дагаворнай   Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой  з`яўляецца кампанiя, што  выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва, што знаходзiцца  там, або аказвае ў гэтай
другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая
знаходзiцца  там,  i  холдынг,  у  дачыненнi  да  якога выплачваюцца
дывiдэнды, сапраўды  адносiцца да такога  пастаяннага прадстаўнiцтва
або  пастаяннай  базы.  У  такiм   выпадку   прымяняюцца   палажэннi
артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

     5. У  выпадку, калi кампанiя, якая  з`яўляецца рэзiдэнтам адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак   або  даходы  з  другой
Дагаворнай  Дзяржавы,  гэта  другая  Дзяржава  не  павiнна абкладаць
падаткам   дывiдэнды,   якiя   выплачваюцца   гэтай   кампанiяй,  за
выключэннем,  калi  гэтыя  дывiдэнды  выплачваюцца  рэзiдэнту  гэтай
другой Дзяржавы або калi холдынг,  у дачыненнi да якога выплачваюцца
дывiдэнды,  сапраўды   звязаны  з  пастаянным   прадстаўнiцтвам  або
пастаяннай  базай, што  знаходзяцца ў  гэтай другой  Дзяржаве, i  не
павiнна  падвяргаць  неразмеркаваны  прыбытак  кампанii  падатку  на
неразмеркаваны  прыбытак,  нават  калi  выплачваемыя  дывiдэнды  або
неразмеркаваны прыбытак складаюцца поўнасцю  або часткова з прыбытку
або даходу, якiя ўзнiкаюць у такой другой Дзяржаве.

                            Артыкул 11

                             Працэнты

     1.  Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак  такiя працэнты могуць таксама  абкладацца падаткамi ў
той Дагаворнай  Дзяржаве, у якой  яны ўзнiкаюць, i  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам  гэтай  Дзяржавы,  але  калi  атрымальнiк  з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам  працэнтаў, спаганяемы падатак  не перавышае
10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.
     Кампетэнтныя   органы  Дагаворных   Дзяржаў  вызначаюць  спосаб
прымянення гэтага абмежавання па ўзаемнай згодзе.

     3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2, працэнты, якiя ўзнiкаюць у
адной  Дагаворнай Дзяржаве  i выплачваюцца  Ураду другой  Дагаворнай
Дзяржавы  або яе  законнаму  органу,  або Нацыянальнаму  банку гэтай
другой Дзяржавы, вызваляюцца ад падатку ў першай названай Дагаворнай
Дзяржаве.

     4.  Тэрмiн   "працэнты"  пры  выкарыстаннi   ў  гэтым  артыкуле
абазначае   даход  ад   даўгавых  патрабаванняў   любога  вiду,  без
залежнасцi ад iпатэчнага забеспячэння  i без залежнасцi ад валодання
правам  на ўдзел  у прыбытках   даўжнiка, i  ў прыватнасцi, даход ад
урадавых  каштоўных   папер  i  даход  ад   аблiгацый  або  даўгавых
абавязацельстваў, уключаючы  прэмii i ўзнагароды  па гэтых каштоўных
паперах,  аблiгацыях   або  даўгавых  абавязацельствах.   Штрафы  за
несвоечасовыя  выплаты не  разглядаюцца ў  якасцi працэнтаў  для мэт
гэтага артыкула.

     5.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  працэнтаў,   як  рэзiдэнт  адной   Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную дзейнасць  у другой  Дагаворнай Дзяржаве,  у
якой   узнiкаюць   працэнты,   праз   размешчанае   там   пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  аказвае  ў  гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя
асабiстыя паслугi з пастаяннай базы, якая размешчана там, i даўгавое
патрабаванне,  на  падставе  якога  выплачваюцца  працэнты, сапраўды
звязана з  такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або  пастаяннай базай. У
такiм  выпадку прымяняюцца  палажэннi артыкула  7 або  артыкула 14 у
залежнасцi ад абставiн.

     6. Лiчыцца, што працэнты  ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам з`яўляецца сама гэта  Дзяржава, яе мясцовы орган улады
або  рэзiдэнт гэтай  Дзяржавы.  Калi,  аднак, асоба,  якая выплачвае
працэнты, незалежна ад таго, цi з`яўляецца яна рэзiдэнтам Дагаворнай
Дзяржавы цi не, мае  ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца  працэнты, i  расходы па  выплаце гэтых  працэнтаў нясе
гэта пастаяннае прадстаўнiцтва або  пастаянная база, то лiчыцца, што
такiя  працэнты  ўзнiкаюць  у   той  Дзяржаве,  у  якой  знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

     7.  Калi  з  прычыны  асаблiвых  адносiн  памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi  абодвума i трэцяй асобай сума
працэнтаў, што адносiцца да даўгавога  патрабавання, у сувязi з якiм
яны  выплачваюцца,  перавышае  суму,  якая  была  б  узгоднена памiж
плацельшчыкам  i сапраўдным  уладальнiкам працэнтаў,  пры адсутнасцi
такiх адносiн,  то палажэннi гэтага  артыкула прымяняюцца толькi  да
апошняй  названай  сумы.  У  такiм  выпадку  залiшняя частка плацяжу
па-ранейшаму  абкладаецца падаткам  у адпаведнасцi  з заканадаўствам
кожнай  Дагаворнай  Дзяржавы  з  належным  улiкам  iншых  палажэнняў
дадзенага Пагаднення.

                            Артыкул 12

                              Роялцi

     1.  Роялцi,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве  i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак такiя роялцi могуць  таксама абкладацца падаткам у той
Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой  яны  ўзнiкаюць,  i  ў адпаведнасцi з
заканадаўствам  гэтай  Дзяржавы,  але  калi  атрымальнiк  з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам  роялцi,  спаганяемы  падатак  не  перавышае
10 працэнтаў валавой сумы роялцi.

     3. Тэрмiн "роялцi" пры  выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы  любога  вiду,  што  атрыманы  ў  якасцi  ўзнагароджання  за
выкарыстанне,  або  за   прадастаўленне  права  выкарыстання  любога
аўтарскага  права   на  творы  лiтаратуры,   мастацтва  або  навукi,
уключаючы кiнафiльмы  i фiльмы, плёнкi  i дыскi для  радыёвяшчання i
тэлебачання,  любога патэнта,  гандлёвай маркi,  чарцяжа або мадэлi,
схемы,  сакрэтнай  формулы  або  працэсу,  або  за  выкарыстанне або
прадастаўленне  права  выкарыстання  прамысловага,  камерцыйнага або
навуковага  абсталявання,   або  за  iнфармацыю   (ноу-хау)  адносна
прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.

     4.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi, як рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ажыццяўляе
камерцыйную дзейнасць у другой Дагаворнай Дзяржаве, у якой узнiкаюць
роялцi, праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў
гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя  асабiстыя  паслугi з пастаяннай
базы, што там знаходзiцца, i права або маёмасць, у дачыненнi да якiх
выплачваюцца   роялцi,   сапраўды   звязаны   з   такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам  або пастаяннай  базай. У  такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або 14, у залежнасцi ад абставiн.

     5. Лiчыцца,  што роялцi ўзнiкаюць  у Дагаворнай Дзяржаве,  калi
плацельшчыкам  з`яўляецца  сама  Дагаворная  Дзяржава, мясцовы орган
улады  або  рэзiдэнт  гэтай   Дзяржавы.  Калi,  аднак,  асоба,  якая
выплачвае роялцi,  незалежна ад таго,  цi з`яўляецца яна  рэзiдэнтам
Дагаворнай  Дзяржавы цi  не,  мае  ў Дагаворнай  Дзяржаве пастаяннае
прадстаўнiцтва  або  пастаянную  базу,  у  сувязi  з  якiмi  ўзнiкла
абавязацельства выплачваць роялцi, i такiя роялцi выплачваюцца такiм
пастаянным прадстаўнiцтвам  або пастаяннай базай,  тады лiчыцца, што
роялцi  ўзнiкаюць  у  той  Дзяржаве,  у  якой  размешчана пастаяннае
прадстаўнiцтва або пастаянная база.

     6.  Калi  з  прычыны  асаблiвых  адносiн  памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам або памiж iмi абодвума i якой-небудзь трэцяй
асобай, сума  роялцi,  якая  адносiцца  да  выкарыстання,  права або
iнфармацыi, на падставе якiх  яны выплачваюцца, перавышае суму, якая
была б  узгоднена памiж плацельшчыкам i  сапраўдным уладальнiкам пры
адсутнасцi  такiх  адносiн,  палажэннi  гэтага  артыкула прымяняюцца
толькi  да апошняй  названай сумы.  У такiм  выпадку залiшняя частка
плацяжу   па-ранейшаму   абкладаецца   падаткам   у  адпаведнасцi  з
заканадаўствам  кожнай Дагаворнай  Дзяржавы, з належным улiкам iншых
палажэнняў дадзенага Пагаднення.

                            Артыкул 13

                         Прырост капiталу

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы
ад адчужэння  нерухомай маёмасцi, аб  якой гаварылася ў  артыкуле 6,
размешчанай   у  другой   Дагаворнай  Дзяржаве,   могуць  абкладацца
падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай  чым нерухомая маёмасць,
якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,
якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцi, iншай  чым нерухомая маёмасць, што адносiцца
да пастаяннай базы, даступнай  рэзiдэнту адной Дагаворнай Дзяржавы ў
другой Дагаворнай Дзяржаве для аказання незалежных асабiстых паслуг,
уключаючы   такiя    даходы   ад   адчужэння    такога   пастаяннага
прадстаўнiцтва (асобна або ў  сукупнасцi з цэлым прадпрыемствам) або
такой  пастаяннай базы,  могуць абкладацца  падаткам у  гэтай другой
Дзяржаве.

     3.  Даходы  ад  адчужэння  марскiх,  рачных, паветраных суднаў,
чыгуначнага  i   аўтамабiльнага  транспарту,  што   эксплуатуюцца  ў
мiжнародных перавозках прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы, або
маёмасцi,   iншай   чым   нерухомая   маёмасць,   што  адносiцца  да
эксплуатацыi     названых     транспартных     сродкаў,     падлягае
падаткаабкладанню толькi ў гэтай Дзяржаве.

     4.  Даходы ад  адчужэння любой  маёмасцi, акрамя  пералiчанай у
пунктах  1, 2  i 3,   абкладаюцца падаткам  толькi ў  той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

                            Артыкул 14

           Даходы ад незалежных прафесiянальных i iншых
                         асабiстых паслуг

     1.  Даход,  якi  атрымлiвае  фiзiчная  асоба,  якая  з`яўляецца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, у дачыненнi да прафесiянальных
паслуг  або  iншай   дзейнасцi  незалежнага  характару,  абкладаецца
падаткам толькi  ў гэтай Дзяржаве, за  выключэннем выпадкаў, калi ён
мае рэгулярна даступную пастаянную базу ў другой Дагаворнай Дзяржаве
для ажыццяўлення сваёй дзейнасцi. Калi ён мае такую пастаянную базу,
даход  можа абкладацца  падаткам у  другой Дзяржаве,  але толькi  па
даходу, якi адносiцца да гэтай пастаяннай базы.

     2.  Тэрмiн  "прафесiянальныя  паслугi"  уключае, у прыватнасцi,
незалежную  навуковую,  лiтаратурную,   мастацкую,  адукацыйную  або
выкладчыцкую  дзейнасць,  а  таксама  незалежную  дзейнасць  урачоў,
стаматолагаў, адвакатаў, iнжынераў, архiтэктараў i бухгалтараў.

                            Артыкул 15

                     Даходы ад работы па найму

     1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 16, 18, 19, 20 i 21 заработная
плата  i  iншыя  падобныя  ўзнагароджаннi,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт
адной  Дагаворнай   Дзяржавы  ў  дачыненнi   да  работы  па   найму,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай  Дзяржаве, калi толькi работа па
найму не ажыццяўляецца ў другой  Дагаворнай Дзяржаве. Калi работа па
найму  ажыццяўляецца  такiм  чынам,   атрыманыя  ў  сувязi  з  гэтым
узнагароджаннi могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2.  Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  узнагароджаннi, якiя
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай  Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па   найму,  што   ажыццяўляецца  ў   другой  Дагаворнай   Дзяржаве,
абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

     а) атрымальнiк знаходзiцца ў другой Дзяржаве на працягу перыяду
або  перыядаў,   якiя  не  перавышаюць  увогуле   183  днi  ў  любым
дванаццацiмесячным перыядзе; i

     b)   узнагароджаннi  выплачваюцца   наймальнiкам  або   ад  iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы; i

     с)  расходы  па  выплаце  ўзнагароджанняў  не  нясе  пастаяннае
прадстаўнiцтва  або пастаянная  база, якiя  наймальнiк мае  ў другой
Дзяржаве.

     3.   Нягледзячы  на   папярэднiя  палажэннi   гэтага  артыкула,
узнагароджанне, якое  атрымана ў дачыненнi  да работы па  найму, што
ажыццяўляецца  на   борце  марскога,  рачнога,   паветранага  судна,
чыгуначнага   або   аўтамабiльнага    транспартнага   сродку,   якiя
эксплуатуюцца   ў   мiжнародных   перавозках   прадпрыемствам  адной
Дагаворнай  Дзяржавы,  падлягае  падаткаабкладанню  толькi  ў  гэтай
Дзяржаве.

                            Артыкул 16

                        Ганарары дырэктараў

     Ганарары дырэктараў  i iншыя падобныя  выплаты, якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы  ў якасцi члена савета дырэктараў
або  любога падобнага  органа кампанii,  якая з`яўляецца  рэзiдэнтам
другой  Дагаворнай  Дзяржавы,  могуць  абкладацца  падаткамi ў гэтай
другой Дзяржаве.

                            Артыкул 17

               Работнiкi   мастацтва   i  спартсмены

     1.  Нягледзячы  на  палажэннi  артыкулаў  14  i  15, даход, якi
атрымлiвае  рэзiдэнт адной  Дагаворнай Дзяржавы  ў якасцi  работнiка
мастацтваў, такога  як артыст тэатра,  кiно, радыё або  тэлебачання,
або музыканта,  або ў якасцi спартсмена,  ад яго асабiстай дзейнасцi
як  такой,  што  ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. У  выпадку, калi даход  у дачыненнi да  асабiстай дзейнасцi,
што ажыццяўляецца работнiкам мастацтваў  або спартсменам у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе,  гэты даход, нягледзячы на  палажэннi артыкулаў 7, 14,
15,  можа  абкладацца  падаткам  у  той  Дагаворнай Дзяржаве, у якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

     3.  Нягледзячы  на  палажэннi  пунктаў  1  i  2, даход, аб якiм
гаворыцца ў гэтым артыкуле, вызваляецца  ад падатку ў той Дагаворнай
Дзяржаве,  у якой  ажыццяўляецца дзейнасць  работнiка мастацтваў або
спартсмена, пры  ўмове, што гэта  дзейнасць поўнасцю фiнансуецца  за
кошт дзяржаўных  фондаў любой з Дагаворных  Дзяржаў або яе мясцовага
органа  ўлады, або  дзейнасць ажыццяўляецца  ў рамках  пагаднення аб
культурным   або   спартыўным   супрацоўнiцтве   памiж   Дагаворнымi
Дзяржавамi.

                            Артыкул 18

                              Пенсii

     1.  Пенсii i  iншыя падобныя  ўзнагароджаннi, якiя  ўзнiкаюць у
адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы за работу па найму  ў мiнулым, могуць абкладацца падаткам у
гэтай другой Дзяржаве.

     2.  Нягледзячы на  палажэннi  пункта  1, выплачваемыя  пенсii i
iншыя  падобныя выплаты,  якiя ажыццяўляюцца  Дагаворнай Дзяржавай у
адпаведнасцi  з  яе   заканадаўствам  па  сацыяльнаму  забеспячэнню,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

                            Артыкул 19

                         Дзяржаўная служба

     1.  а)  Узнагароджанне,  iншае,  чым  пенсiя, якое выплачваецца
Дагаворнай Дзяржавай або яе мясцовым  органам улады фiзiчнай асобе ў
дачыненнi  да  паслуг,  якiя  аказваюцца  гэтай  Дзяржаве або органу
ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     b)  Аднак, такое ўзнагароджанне абкладаецца  падаткам толькi  ў
другой Дагаворнай  Дзяржаве, калi паслугi аказваюцца  ў гэтай другой
Дзяржаве i фiзiчная асоба з`яўляецца рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы, якая

     (i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы, або

     (ii) не стала рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы толькi з мэтай аказання
паслуг.

     2. а) Любая пенсiя,  якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
з фондаў, створаных  ёю, фiзiчнай асобе  ў дачыненнi да  паслуг, што
аказаны  гэтай   Дзяржаве,  абкладаецца  падаткам   толькi  ў  гэтай
Дзяржаве.

     b)  Аднак, такая пенсiя  абкладаецца  падаткам толькi  ў другой
Дагаворнай  Дзяржаве, калi  фiзiчная асоба  з`яўляецца рэзiдэнтам  i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

     3.   Палажэннi   артыкулаў   15,   16   i   18  прымяняюцца  да
ўзнагароджанняў  у  дачыненнi  да  паслуг,  аказваемых  у  сувязi  з
камерцыйнай дзейнасцю, што ажыццяўляецца Дагаворнай Дзяржавай або яе
мясцовым органам улады.

                            Артыкул 20

                             Студэнты

     Выплаты, якiя студэнт, якi  з`яўляецца або з`яўляўся непасрэдна
да прыезду  ў адну Дагаворную Дзяржаву  рэзiдэнтам другой Дагаворнай
Дзяржавы i  якi знаходзiцца ў першай  названай Дзяржаве выключна для
мэт атрымання адукацыi або  праходжання практыкi, атрымлiвае для мэт
яго ўтрымання,  навучання або практыкi,  не абкладаюцца падаткамi  ў
гэтай Дзяржаве, пры ўмове, што  такiя плацяжы ўзнiкаюць  з крынiц за
межамi гэтай Дзяржавы.

                            Артыкул 21

                 Выкладчыкi i навуковыя работнiкi

     1. Фiзiчная  асоба, якая наведвае  адну Дагаворную Дзяржаву  па
запрашэнню унiверсiтэта, каледжа, школы  або iншай прызнанай у гэтай
Дзяржаве  навучальнай установы  для мэт  выкладання або ажыццяўлення
навуковай  дзейнасцi   ў  гэтай  Дзяржаве, i   якая  з`яўляецца  або
з`яўлялася  рэзiдэнтам другой  Дагаворнай Дзяржавы  непасрэдна перад
гэтым прыездам,  вызваляецца ад падаткаабкладання  ў першай названай
Дзяржаве ў  дачыненнi да любога  ўзнагароджання за такое  выкладанне
або даследаванне на  працягу перыяду, якi не перавышае  двух гадоў з
даты яго першага прыезду ў гэту Дзяржаву з гэтай мэтай.

     2. Палажэнне вышэйназванага пункта  не прымяняецца да даходу ад
навуковых даследаванняў, калi такая дзейнасць прадпрымаецца фiзiчнай
асобай  не ў  iнтарэсах першай  названай Дзяржавы,  а для  асабiстай
выгады якой-небудзь асобы або асоб.

                            Артыкул 22

                           Iншыя даходы

     1. Вiды  даходаў рэзiдэнта Дагаворнай  Дзяржавы, не названыя  ў
папярэднiх  артыкулах  дадзенага  Пагаднення,  абкладаюцца падаткамi
толькi ў гэтай Дзяржаве.

     2.  Палажэннi пункта  1 не  прымяняюцца да  даходаў, iншых  чым
даход ад нерухомай маёмасцi, вызначанай  у пункце 2 артыкула 6, калi
атрымальнiк  такiх даходаў,  як рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы,
ажыццяўляе камерцыйную  дзейнасць у другой  Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або аказвае ў гэтай другой
Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi праз пастаянную базу, якая там
знаходзiцца, i права або маёмасць,  у адносiнах да якiх выплачваецца
даход,  сапраўды  звязаны  з  такiм  пастаянным  прадстаўнiцтвам або
пастаяннай базай.  У такiм выпадку прымяняюцца  палажэннi артыкула 7
або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

                            Раздзел IV

                    ПАДАТКААБКЛАДАННЕ КАПIТАЛУ

                            Артыкул 23

                              Капiтал

     1. Капiтал, прадстаўлены нерухомай  маёмасцю, аб якiм гаворыцца
ў пункце  2 артыкула  6,  што  з`яўляецца ўласнасцю  рэзiдэнта адной
Дагаворнай Дзяржавы, i размешчаны ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2.  Капiтал,   прадстаўлены  маёмасцю,  iншай   чым   нерухомая
маёмасць,  што з`яўляецца  часткай камерцыйнай  маёмасцi пастаяннага
прадстаўнiцтва,  якi прадпрыемства  адной Дагаворнай  Дзяржавы мае ў
другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  або  маёмасцю,  iншай  чым  нерухомая
маёмасць,  што  адносiцца  да  пастаяннай  базы, даступнай рэзiдэнту
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве з мэтай
аказання  незалежных асабiстых  паслуг, можа  абкладацца падаткам  у
гэтай другой Дзяржаве.

     3.   Капiтал,  прадстаўлены   марскiмi,  рачнымi,   паветранымi
суднамi, чыгуначным i аўтамабiльным транспартам, што эксплуатуюцца ў
мiжнародных  перавозках прадпрыемствам  адной Дагаворнай  Дзяржавы i
маёмасцю,   iншай   чым   нерухомая   маёмасць,   што  адносiцца  да
эксплуатацыi такiх сродкаў транспарту, абкладаецца падаткам толькi ў
гэтай Дзяржаве.

     4.  Усе iншыя  элементы капiталу  рэзiдэнта Дагаворнай Дзяржавы
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

                             Раздзел V

           МЕТАДЫ ЎСТАРАНЕННЯ ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

                            Артыкул 24

              Устараненне двайнога падаткаабкладання

     1. У Балгарыi  двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным
чынам:

     а)  калi   рэзiдэнт  Балгарыi  атрымлiвае   даход  або  валодае
капiталам,  якi ў  адпаведнасцi з  палажэннямi дадзенага  Пагаднення
можа абкладацца падаткам у Беларусi, тады Балгарыя дазваляе ў якасцi
вылiчэння  з падатку  на даход  або капiтал  гэтага рэзiдэнта  суму,
роўную падатку, якi аплачаны ў  Беларусi. Такое вылiчэнне, аднак, не
павiнна  перавышаць  той  часткi  падатку  на  даход  або падатку на
капiтал, як  было падлiчана да  прадастаўлення вылiчэння, якая  можа
адносiцца да даходу або капiталу,  якiя могуць абкладацца падаткам у
Беларусi;

     b) калi  ў адпаведнасцi з любым  палажэннем Пагаднення атрыманы
даход  або  капiтал,  што  з`яўляецца  ўласнасцю рэзiдэнта Балгарыi,
вызваляецца ад падатку  ў Балгарыi, Балгарыя можа, тым  не менш, пры
падлiку сумы  падатку на астатнi даход  або капiтал такога рэзiдэнта
прыняць да ўвагi вызвалены даход або капiтал.

     2. У Беларусi  двайное падаткаабкладанне ўстараняецца наступным
чынам:
     Калi рэзiдэнт Беларусi атрымлiвае  даход або валодае капiталам,
якi   ў  адпаведнасцi   з  палажэннямi   дадзенага  Пагаднення  можа
абкладацца падаткам у Балгарыi, тады Беларусь дазваляе:

     а) у якасцi вылiчэння з падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму,
роўную падатку на даход, якi аплачаны ў Балгарыi;

     b)  у якасцi  вылiчэння з  падатку на  капiтал гэтага рэзiдэнта
суму, роўную падатку на капiтал, якi аплачаны ў Балгарыi.
     Такое вылiчэнне, аднак, у любым выпадку не перавышае тую частку
падатку  з  даходу  або  падатку  з  капiталу,  як было падлiчана да
прадастаўлення вылiчэння, якая адносiцца,  ў залежнасцi ад абставiн,
да даходу або капiталу, якiя могуць абкладацца падаткам у Балгарыi.

                            Раздзел VI

                       СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                            Артыкул 25

                          Недыскрымiнацыя

     1. Грамадзяне адной Дагаворнай  Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню  або любому звязанаму з
iм патрабаванню,  iншаму або больш цяжкаму,  чым падаткаабкладанне i
звязаныя  з iм  патрабаваннi, якiм  падлягаюць або  могуць падлягаць
грамадзяне  гэтай  другой  Дзяржавы  пры  тых  жа  абставiнах.  Гэта
палажэнне таксама  прымяняецца, нягледзячы на  палажэннi артыкула 1,
да  асоб,   якiя  не  з`яўляюцца  рэзiдэнтамi   адной  або  абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў.

     2.    Падаткаабкладанне   пастаяннага    прадстаўнiцтва,   якое
прадпрыемства  адной  Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, не  павiнна быць менш спрыяльным  у гэтай другой Дзяржаве,
чым  падаткаабкладанне  прадпрыемстваў  гэтай  другой Дзяржавы, якiя
ажыццяўляюць   падобную   дзейнасць.   Гэта   палажэнне  не  павiнна
тлумачыцца   як  тое,   якое  абавязвае   адну  Дагаворную  Дзяржаву
прадастаўляць  рэзiдэнтам  другой  Дагаворнай  Дзяржавы якiя-небудзь
асабiстыя льготы, вызваленнi i  скiдкi ў падаткаабкладаннi на аснове
iх  грамадзянскага статуса  або сямейных  абавязацельстваў, якiя яна
прадастаўляе ўласным рэзiдэнтам.

     3. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi пункта 1
артыкула 9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 6 артыкула 12, працэнты,
роялцi i iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай
Дзяржавы рэзiдэнту  другой Дагаворнай Дзяржавы,  падлягаюць, у мэтах
вызначэння   падаткаабкладаемага   прыбытку   такога  прадпрыемства,
вылiчэнням на тых жа ўмовах, як  калi б яны былi выплачаны рэзiдэнту
першай названай  Дзяржавы. Падобным чынам  любыя даўгi прадпрыемства
адной  Дагаворнай  Дзяржавы  рэзiдэнту  другой  Дагаворнай  Дзяржавы
падлягаюць  у мэтах  вызначэння падаткаабкладаемага  капiталу такога
прадпрыемства  вылiчэнням на  тых жа  умовах, што  i даўгi рэзiдэнту
першай названай Дзяржавы.

     4.  Прадпрыемствы  адной   Дагаворнай  Дзяржавы,  капiтал  якiх
поўнасцю  або  часткова  належыць  аднаму  або  некалькiм рэзiдэнтам
другой Дагаворнай  Дзяржавы або прама або  ўскосна кантралюецца iмi,
не падлягаюць  у першай названай  Дзяржаве нiякаму падаткаабкладанню
або нiякаму  звязанаму з iм патрабаванню,  iншаму або больш цяжкаму,
чым   падаткаабкладанне   i   звязаныя   з   iм  патрабаваннi,  якiм
падвяргаюцца  або могуць  падвяргацца падобныя  прадпрыемствы першай
названай Дзяржавы.

                            Артыкул 26

                  Працэдура ўзаемнага  пагаднення

     1. Калi асоба лiчыць, што дзеяннi адной або абедзвюх Дагаворных
Дзяржаў  прыводзяць  або  прывядуць  да  падаткаабкладання  яе  не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення, яна можа, незалежна
ад сродкаў  абароны, якiя прадугледжаны  нацыянальным заканадаўствам
гэтых  Дзяржаў, прадставiць  сваю заяву  для разгляду  ў кампетэнтны
орган той Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнтам якой яна з`яўляецца, або,
калi  яе выпадак  падпадае пад   дзеянне пункта  1 артыкула  25, той
Дагаворнай  Дзяржавы,  грамадзянiнам   якой  яна  з`яўляецца.  Заява
павiнна  быць  прадстаўлена  на  працягу  трох  гадоў з даты першага
паведамлення аб  дзеяннях, што прыводзяць да  падаткаабкладання не ў
адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Пагаднення.

     2.   Кампетэнтны  орган   iмкнецца,  калi   ён  палiчыць  заяву
абгрунтаванай  i калi  ён сам  не ў  стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння, вырашыць пытанне па  ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой  Дагаворнай Дзяржавы,  з мэтай  пазбягання падаткаабкладання,
якое   не   адпавядае   дадзенаму   Пагадненню.   Любая   дасягнутая
дамоўленасць  выконваецца нягледзячы  на любыя  абмежаваннi па часу,
якiя маюцца ў нацыянальным заканадаўстве Дагаворных Дзяржаў.

     3. Кампетэнтныя органы Дагаворных  Дзяржаў iмкнуцца вырашаць па
ўзаемнай  згодзе любыя  цяжкасцi  або  сумненнi, якiя  ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або  прымяненнi дадзенага Пагаднення.  Яны могуць таксама
кансультавацца  з  мэтай  устаранення  двайнога  падаткаабкладання ў
выпадках, не прадугледжаных дадзеным Пагадненнем.

     4.  Кампетэнтныя органы  Дагаворных Дзяржаў  могуць уступаць  у
прамыя кантакты адзiн  з адным у мэтах дасягнення  згоды ў разуменнi
папярэднiх  пунктаў. Калi  акажацца пажаданым  правесцi вусны  абмен
думкамi,  такi абмен  можа мець  месца ў  камiсii, якая складаецца з
прадстаўнiкоў кампетэнтных органаў Дагаворных Дзяржаў.

                            Артыкул 27

                         Абмен iнфармацыяй

     1.  Кампетэнтныя органы  Дагаворных Дзяржаў  абменьваюцца такой
iнфармацыяй,  якая  неабходна  для  выканання  палажэнняў  дадзенага
Пагаднення або  нацыянальных заканадаўстваў Дагаворных  Дзяржаў, што
датычыцца падаткаў,  на якiя распаўсюджваецца  дадзенае Пагадненне ў
той  ступенi, у  якой падаткаабкладанне  па гэтаму  заканадаўству не
супярэчыць   дадзенаму  Пагадненню.   Любая  iнфармацыя,   атрыманая
Дагаворнай Дзяржавай, лiчыцца канфiдэнцыяльнай  такiм жа чынам, як i
iнфармацыя, што атрымана ў  рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай
Дзяржавы, i раскрываецца толькi асобам або органам (уключаючы суды i
адмiнiстрацыйныя  органы),  якiя  звязаны  з падлiчэннем, сысканнем,
прымусовым  спагнаннем  або  выкананнем   рашэнняў  у  дачыненнi  да
падаткаў, на якiя распаўсюджваецца дадзенае Пагадненне, або разборам
заяў  у  дачыненнi  да  такiх   падаткаў.  Такiя  асобы  або  органы
выкарыстоўваюць  iнфармацыю   толькi  для  такiх   мэт.  Яны  могуць
раскрываць iнфармацыю ў ходзе  адкрытага судовага пасяджэння або пры
прыняццi судовых рашэнняў.

     2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не будуць тлумачыцца як
тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

     а)   праводзiць   адмiнiстрацыйныя    меры,   якiя   супярэчаць
заканадаўству  або   адмiнiстрацыйнай  практыцы  гэтай   або  другой
Дагаворнай Дзяржавы;

     b)   прадастаўляць   iнфармацыю,   якую   нельга   атрымаць  па
заканадаўству або ў ходзе  звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;

     с)  прадастаўляць  iнфармацыю,  якая  раскрывала б якую-небудзь
гандлёвую,    прадпрымальнiцкую,   прамысловую,    камерцыйную   або
прафесiянальную   тайну   або   гандлёвы  працэс,   або  iнфармацыю,
раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

                            Артыкул 28

                Члены дыпламатычных прадстаўнiцтваў
                      i консульскiх  устаноў

     Нiякiя палажэннi дадзенага  Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей   членаў  дыпламатычных   прадстаўнiцтваў  або  консульскiх
устаноў,  прадастаўленых  агульнымi  нормамi  мiжнароднага права або
палажэннямi спецыяльных пагадненняў.

                            Раздзел VII

                        ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                            Артыкул 29

                        Уваходжанне ў сiлу

     1. Дадзенае Пагадненне ратыфiкуецца. Кожная Дагаворная Дзяржава
паведамляе другой  Дагаворнай Дзяржаве аб  завяршэннi працэдур, якiя
неабходны  па  яе  заканадаўству  для  ўваходжання  ў сiлу дадзенага
Пагаднення.

     2.  Пагадненне ўваходзiць  у сiлу  з дня  атрымання апошняга  з
паведамленняў,  аб  якiм  гаворыцца  ў  пункце  1,  i  яго палажэннi
прымяняюцца:

     а)  у  дачыненнi  да  падаткаў,  утрыманых  з крынiцы, да сумаў
даходаў,   якiя  атрыманы   першага  або   пасля  першага   студзеня
каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць
у сiлу; i

     b)  у  дачыненнi  да  iншых  падаткаў  з  даходаў  i падаткаў з
капiталу,  да такiх  падаткаў,  што  спаганяюцца ў  любым падатковым
годзе,   якi   пачынаецца   першага   або   пасля  першага  студзеня
каляндарнага года, наступнага за годам, у якiм Пагадненне ўваходзiць
у сiлу.

     3. З моманту ўваходжання  ў сiлу дадзенага Пагаднення спыняецца
прымяненне   Шматбаковага   Пагаднення   аб   устараненнi   двайнога
падаткаабкладання даходаў i маёмасцi фiзiчных асоб, якое падпiсана ў
Мiшкольцэ 27 мая 1977 года,  i Шматбаковае Пагадненне аб устараненнi
двайнога падаткаабкладання  даходаў i маёмасцi  юрыдычных асоб, якое
падпiсана  ва  Улан-Батары  19  мая  1978  года,  у  адносiнах памiж
Рэспублiкай Балгарыя i Рэспублiкай Беларусь.

                            Артыкул 30

                         Спыненне дзеяння

     Дадзенае Пагадненне  застаецца ў сiле  да той пары,  пакуль яго
дзеянне  не  будзе  спынена  адной  з  Дагаворных  Дзяржаў.  Любая з
Дагаворных Дзяржаў можа спынiць  дзеянне Пагаднення па дыпламатычных
каналах,  шляхам паведамлення  аб спыненнi  дзеяння не  менш чым  за
шэсць месяцаў да заканчэння  любога каляндарнага года, наступнага за
перыядам у пяць гадоў з даты  ўваходжання Пагаднення ў сiлу. У гэтым
выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:

     а)  у дачыненнi  да падаткаў,   што ўтрыманы  з крынiцы,  з сум
даходаў, атрыманых  першага або пасля  першага студзеня каляндарнага
года, наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне; i

     b)  у дачыненнi  да iншых   падаткаў з  даходаў або  падаткаў з
капiталу, да такiх падаткаў, якiя  спаганяюцца ў любы падатковы год,
якi пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года,
наступнага за годам, у якiм дадзена паведамленне.

     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

     Здзейснена  ў двух  экземплярах у  горадзе Сафii  9 снежня 1996
года на беларускай, балгарскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу
мае англiйскi тэкст.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                               М.Дзямчук

                              ПРАТАКОЛ

     У момант падпiсання Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам     Рэспублiкi    Балгарыя     аб    пазбяганнi    двайнога
падаткаабкладання  ў  дачыненнi  да  падаткаў  на  даходы  i капiтал
нiжэйпадпiсаныя   дамовiлiся,  што   наступныя  палажэннi  складаюць
неад`емную частку Пагаднення.

     1. Для  мэт Пагаднення тэрмiн "капiтал"  абазначае "маёмасць" у
выпадку Беларусi.

     2. Да артыкула 6:
     Разумеецца, што да ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўчыя
акты  Беларусi  тэрмiн  "нерухомая  маёмасць",  як  ён  выкладзены ў
пункце 2 артыкула 6 дадзенага Пагаднення, будзе прымяняцца Беларуссю
толькi ў той частцы, у якой ён змяшчаецца ў яе заканадаўстве.

     3. Да артыкула 11, пункт 3:
     Разумеецца,   што  тэрмiн   "законны  орган"   абазначае  любую
юрыдычную  арганiзацыю   дзяржаўнага  характару,  што   створана  па
заканадаўству Дагаворнай Дзяржавы, у якой  нi адна асоба, iншая, чым
сама Дзяржава або яе мясцовы орган улады, не мае ўдзелу.

     4. Да артыкула 14:
     Для мэт дадзенага Пагаднення тэрмiн "пастаянная база" абазначае
пастаяннае месца, такое, як кабiнет або офiс, праз якое поўнасцю або
часткова  ажыццяўляецца  дзейнасць   фiзiчнай  асобы,  якая  аказвае
незалежныя асабiстыя паслугi.
     У  сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi гэты Пратакол.

     Здзейснена  ў двух  экземплярах у  горадзе Сафii  9 снежня 1996
года на беларускай, балгарскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання ў тлумачэннi перавагу
мае англiйскi тэкст.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                               М.Дзямчук




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России