САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
17 верасня 1997 г. N 1231 г.Мiнск
АБ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМIСII РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ПА СПРАВАХ ЮНЕСКА
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22
августа 2001 г. N 1266 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 81, 5/7709) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29
декабря 2001 г. N 1888 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2001 г., N 5, 5/9693)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па
справах ЮНЕСКА;
__________________________________________________________
Абзац третий пункта 1 утратил силу постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 29 декабря 2001 г. N 1888
склад Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па
справах ЮНЕСКА.
__________________________________________________________
2. Дазволiць Мiнiстэрству замежных спраў па ўзгадненню з
зацiкаўленымi мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi
дзяржаўнага кiравання, творчымi саюзамi i грамадскiмi аб`яднаннямi
Рэспублiкi Беларусь уносiць частковыя змены ў склад Нацыянальнай
камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА.
3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 18 студзеня 1995 г. N 32 "Аб складзе Камiсii
Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1995 г., N 2,
арт.37).
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
17.09.1997 N 1231
ПАЛАЖЭННЕ
аб Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА
1. Нацыянальная камiсiя Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА
(далей - Нацыянальная камiсiя) створана ў мэтах выканання
мiжнародных абавязацельстваў, што вынiкаюць з членства Рэспублiкi
Беларусь у Арганiзацыi Аб`яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi
i культуры (ЮНЕСКА).
Нацыянальная камiсiя з`яўляецца мiжведамасным органам, адказным
за ўзаемадзеянне з ЮНЕСКА беларускiх дзяржаўных устаноў, грамадскiх
арганiзацый i прыватных асоб, якiя дзейнiчаюць у мэтах развiцця
адукацыi, навукi, культуры, камунiкацыi i iнфармацыi. Нацыянальная
камiсiя выконвае кансультатыўную функцыю пры Урадзе Рэспублiкi
Беларусь па ўсiх праблемах, што датычацца ЮНЕСКА, а таксама функцыю
органа сувязi па ўсiх адпаведных пытаннях.
2. Нацыянальная камiсiя ў сваёй дзейнасцi кiруецца Статутам
ЮНЕСКА, Статутам нацыянальных камiсiй па справах ЮНЕСКА,
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.
3. Асноўнымi задачамi Нацыянальнай камiсii з`яўляюцца:
распрацоўка прапаноў па пытаннях пазiцыi Рэспублiкi Беларусь
адносна супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА;
вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў
супрацоўнiцтва ў рамках ЮНЕСКА;
заахвочванне i садзейнiчанне актыўнасцi ўстаноў Рэспублiкi
Беларусь, якiя ўзаемадзейнiчаюць з ЮНЕСКА.
4. Нацыянальная камiсiя ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яе
задачамi:
забяспечвае прыцягненне дзяржаўных устаноў, грамадскiх i iншых
арганiзацый, навучальных i навукова-даследчых iнстытутаў i цэнтраў
да ўдзелу ў мерапрыемствах i праграмах ЮНЕСКА, накiраваных на
развiццё адукацыi, навукi, культуры i камунiкацыi, а таксама
каардынацыю iх дзейнасцi;
прадстаўляе рэкамендацыi для выпрацоўкi пазiцыi ўрадавых
дэлегацый Рэспублiкi Беларусь у рабочых органах ЮНЕСКА, а таксама
садзейнiчае рабоце афiцыйных дэлегацый Рэспублiкi Беларусь падчас
мiжурадавых сустрэч, якiя праводзяцца ЮНЕСКА;
прадстаўляе iнфармацыю зацiкаўленым дзяржаўным органам,
грамадскiм аб`яднанням аб магчымасцях мiжнароднага супрацоўнiцтва ў
рамках праграм ЮНЕСКА;
супрацоўнiчае з нацыянальнымi органамi, дзейнасць якiх звязана
з праграмамi i праектамi ЮНЕСКА;
падтрымлiвае зносiны з нацыянальнымi камiсiямi па справах
ЮНЕСКА iншых дзяржаў;
распаўсюджвае iнфармацыю аб мэтах, праграмах i дзейнасцi
ЮНЕСКА, якая паступае з названай арганiзацыi або з iншых краiн i
датычыцца праблем, што ўяўляюць цiкавасць для развiцця нацыянальнай
сiстэмы адукацыi, навукi, культуры, iнфармацыi;
спрыяе выкананню нацыянальных мерапрыемстваў, якiя праводзяцца
ў рамках праграм ЮНЕСКА;
удзельнiчае ў падборы кандыдатаў для работы ў апараце
Сакратарыята ЮНЕСКА у розных краiнах;
праводзiць ацэнку эфектыўнасцi членства Рэспублiкi Беларусь у
ЮНЕСКА.
5. Нацыянальная камiсiя мае права:
уносiць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь прапановы аб асноўных напрамках i формах ажыццяўлення
мiжнароднага супрацоўнiцтва краiны ў рамках ЮНЕСКА;
даручаць мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам
дзяржаўнага кiравання, арганiзацыям Рэспублiкi Беларусь падрыхтоўку
прапаноў па пытаннях супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА ў межах iх кампетэнцыi;
заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi мiнiстэрстваў,
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання Рэспублiкi Беларусь па
пытаннях супрацоўнiцтва з ЮНЕСКА;
атрымлiваць ад мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання неабходную iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях,
што ўваходзяць у кампетэнцыю Нацыянальнай камiсii;
прыцягваць ва ўстаноўленым парадку для работы ў Нацыянальнай
камiсii работнiкаў мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання i ўстаноў.
6. Персанальны склад Нацыянальнай камiсii, яе старшыня i
адказны сакратар зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Старшыня Нацыянальнай камiсii:
ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю Нацыянальнай камiсii;
каардынуе работу камiтэтаў i рабочых органаў, што ствараюцца ў
адпаведнасцi з напрамкамi дзейнасцi ЮНЕСКА;
арганiзуе выкананне абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з членства
Рэспублiкi Беларусь у ЮНЕСКА i ў адпаведнасцi з яе Статутам i
канвенцыямi, ратыфiкаванымi Рэспублiкай Беларусь;
прадстаўляе Рэспублiку Беларусь i Нацыянальную камiсiю ў
адносiнах з кiраўнiцтвам ЮНЕСКА i замежнымi партнёрамi.
7. Пасяджэннi Нацыянальнай камiсii праводзяцца па меры
неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год.
8. Нацыянальная камiсiя правамоцная прымаць рашэннi пры ўмове
наяўнасцi на пасяджэннi не менш як за дзве трэцi яе членаў.
Рашэннi прымаюцца большасцю галасоў.
У рабоце Нацыянальнай камiсii з правам дарадчага голасу могуць
удзельнiчаць прадстаўнiкi грамадскiх аб`яднанняў, якiя дзейнiчаюць у
межах кампетэнцыi ЮНЕСКА. Прадстаўнiкi гэтых аб`яднанняў могуць
удзельнiчаць у рабоце камiтэтаў i iншых органаў, якiя ўтвараюцца пры
Нацыянальнай камiсii дзеля забеспячэння эфектыўнага супрацоўнiцтва з
ЮНЕСКА.
9. Нацыянальная камiсiя мае прэзiдыум, якi складаецца са
старшынi, яго намеснiкаў i адказнага сакратара. Прэзiдыум нясе
адказнасць за ажыццяўленне прынятага плана работы, прымае памiж
пасяджэннямi Нацыянальнай камiсii ўсе неабходныя захады для
выканання плана работы Нацыянальнай камiсii. Нацыянальная камiсiя
мае свой валютны разлiковы рахунак.
10. Справаводства i падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў
Нацыянальнай камiсii ажыццяўляе сакратарыят, якi з`яўляецца рабочым
апаратам Нацыянальнай камiсii i дзейнiчае на правах сектара
Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь. Сакратарыят
Нацыянальнай камiсii ўзначальваецца адказным сакратаром.
Адказны сакратар Нацыянальнай камiсii кiруе работай
сакратарыята, прадстаўляе Нацыянальную камiсiю ў iншых арганiзацыях
i ў адносiнах з Сакратарыятам ЮНЕСКА, нацыянальнымi камiсiямi iншых
дзяржаў, прымае аператыўныя рашэннi па пытаннях, якiя ўваходзяць у
кампетэнцыю Нацыянальнай камiсii, прадстаўляе агульнаму сходу
Нацыянальнай камiсii праект плана работы, прымае аператыўныя рашэннi
па пытаннях кампетэнцыi Нацыянальнай камiсii.
11. Рашэннi Нацыянальнай камiсii даводзяцца адпаведным
арганiзацыям у выглядзе выпiсак з пратаколаў пасяджэнняў.
__________________________________________________________
Состав Национальной комиссии Республики Беларусь по делам
ЮНЕСКО утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 29 декабря 2001 г. N 1888
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
17.09.1997 N 1231
СКЛАД
Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па справах ЮНЕСКА
Шчасны - Пасол па асобых даручэннях
Уладзiмiр Рыгоравiч Мiнiстэрства замежных спраў
(старшыня камiсii)
Вайтовiч - прэзiдэнт Нацыянальнай акадэмii навук
Аляксандр Паўлавiч Беларусi (намеснiк старшынi камiсii)
Гедройц - намеснiк Мiнiстра культуры (намеснiк
Валерый Карлавiч старшынi камiсii)
Ермiлiна - саветнiк Мiнiстэрства замежных
Кацярына Аляксандраўна спраў (адказны сакратар камiсii)
Алейнiк - дырэктар Нацыянальнай бiблiятэкi
Галерыта Мiкалаеўна Беларусi
Бальшакоў - начальнiк упраўлення мiжнародных сувязей
Мiкалай Якаўлевiч Мiнiстэрства спорту i турызму
Баштавы - загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай
Вiктар Рыгоравiч полiтэхнiчнай акадэмii
Бубноўскi - старшыня Камiтэта па ахове
Дзмiтрый Сямёнавiч гiсторыка-культурнай спадчыны пры
Мiнiстэрстве культуры
Вятохiн - прарэктар Iнстытута вышэйшай адукацыi пры
Сяргей Сяргеевiч Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце
Гайсёнак - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i
Вiктар Анатольевiч тэхналогiях
Гасюк - намеснiк Мiнiстра статыстыкi i аналiзу
Галiна Iльiнiчна
Гiлеп - старшыня праўлення Беларускага фонду
Уладзiмiр Аляксандровiч культуры
Грыгаровiч - рэктар Беларускага унiверсiтэта культуры
Ядвiга Дамiнiкаўна
Гуляка - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай
Леанiд Паўлавiч палiтыкi Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
Дравiца - выканаўчы дырэктар Фонду iнфарматызацыi
Вiктар Iванавiч Рэспублiкi Беларусь
Дудараў - старшыня Беларускага саюза тэатральных
Аляксей Ануфрыевiч дзеячаў
Дудко - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай
Вiктар Дзмiтрыевiч дзяржаўнай тэлерадыёкампанii (з яго
згоды)
Зуёнак - старшыня Саюза беларускiх пiсьменнiкаў
Васiль Васiльевiч
Казiнец - рэктар Беларускай акадэмii музыкi
Мiхаiл Антонавiч
Казулiн - рэктар Беларускага дзяржаўнага
Аляксандр Уладзiслававiч унiверсiтэта
Мiхалевiч - дырэктар Iнстытута праблем энергетыкi
Аляксандр Аляксандравiч Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
Мiхальчанка - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па архiвах
Аляксандр Мiкалаевiч i справаводству
Нiчыпаровiч - намеснiк Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па
Станiслаў Антонавiч друку
Падгайны - начальнiк галоўнага ўпраўлення
Мiхаiл Васiльевiч грамадска-палiтычнай iнфармацыi
Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь (з яго згоды)
Румас - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Мiкалай Пiлiпавiч
Салдатаў - дырэктар Iнстытута фiзiка-арганiчнай
Уладзiмiр Сяргеевiч хiмii, старшыня беларускага Камiтэта па
праграме ЮНЕСКА "Чалавек i бiясфера"
Слука - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Алег Георгiевiч
Сянько - Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Лявонавiч пры ЮНЕСКА
Хацько - намеснiк дырэктара Нацыянальнага
Пётр Сяргеевiч мастацкага музея
Хрусталёў - першы намеснiк Мiнiстра адукацыi
Барыс Мiхайлавiч
Цыхун - загадчык аддзела славянскага
Генадзь Апанасавiч мовазнаўства Iнстытута мовазнаўства
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
___________________________________________________________
Состав комиссии с изменениями, внесенными постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 22 августа 2001 г.
N 1266
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|