Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
16 мая 1997 г. N 499
г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПРЫСУДЖЭННI ВУЧОНЫХ
СТУПЕНЯЎ I ПРЫСВАЕННI ВУЧОНЫХ ЗВАННЯЎ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 32, 5/10103)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб прысуджэннi вучоных ступеняў i
прысваеннi вучоных званняў (прыкладаецца).
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пункт 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14
лiпеня 1993 г. N 466 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб
прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы Беларусь" (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 20, арт.390);
пункт 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12
мая 1994 г. N 328 "Аб зацвярджэннi Часовага палажэння аб прысуджэннi
вучоных ступеняў i Палажэння аб аплаце працы за апанiраванне i
экспертызу дысертацый пры прысуджэннi вучоных ступеняў" (ЗП
Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 13, арт.253) у частцы зацвярджэння
Часовага палажэння аб прысуджэннi вучоных ступеняў;
пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка
1995 г. N 114 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Часовае
палажэнне аб прысваеннi вучоных званняў у Рэспублiцы Беларусь" (Збор
указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
1995 г., N 8, арт.186);
пункт 2 пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5
красавiка 1996 г. N 243 "Аб прызнаннi дакументаў аб вучоных ступенях
i вучоных званнях у Рэспублiцы Беларусь" (Збор указаў Прэзiдэнта i
пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 10,
арт.272);
пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая
1996 г. N 336 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 1993 г. N 466 i прызнаннi
страцiўшымi сiлу некаторых рашэнняў Урада Рэспублiкi Беларусь па
пытаннях атэстацыi навукова-педагагiчных кадраў" (Збор указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь,
1996 г., N 15, арт.376).
3. Дзяржаўнаму вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту, Мiнiстэрству
адукацыi i iншым зацiкаўленым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага
кiравання, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi да 1 верасня 1997 г.
прывесцi ва ўстаноўленым парадку свае нарматыўныя акты ў
адпаведнасць з Палажэннем аб прысуджэннi вучоных ступеняў i
прысваеннi вучоных званняў.
4. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне з 1 верасня 1997 г.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.05.1997 N 499
ПАЛАЖЭННЕ
аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў
Агульныя палажэннi
1. У Рэспублiцы Беларусь прысуджваюцца вучоныя ступенi вышэйшай
навуковай квалiфiкацыi - доктар навук i кандыдат навук,
прысвойваюцца вучоныя званнi вышэйшай навукова-педагагiчнай
квалiфiкацыi - прафесар i дацэнт.
2. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлiвае патрабаваннi ў частцы
прысуджэння вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук,
прысваення вучоных званняў прафесара i дацэнта.
3. Вучоныя ступенi доктара навук i кандыдата навук могуць
прысуджвацца асобам, якiя маюць вышэйшую адукацую, глыбокiя
прафесiйныя веды, значныя навуковыя дасягненнi i публiчна абаранiлi
падрыхтаваную iмi дысертацыю па канкрэтнай спецыяльнасцi (пералiк
спецыяльнасцей зацвярджае вышэйшы атэстацыйны камiтэт Камiтэта па
навуцы пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей - ВАК).
Вучоная ступень доктара навук прысуджваецца ВАК асобам, якiя,
як правiла, маюць вучоную ступень кандыдата навук, на падставе
хадайнiцтва савета па абороне дысертацый i з улiкам заключэння
адпаведнага экспертнага савета ВАК.
Вучоная ступень кандыдата навук прысуджваецца саветам па
абароне дысертацый, рашэнне якога з улiкам заключэння адпаведнага
экспертнага савета зацвярджаецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
3. Вучоныя ступенi доктара навук i кандыдата навук
могуць прысуджвацца асобам, якiя маюць вышэйшую адукацую,
глыбокiя прафесiйныя веды, значныя навуковыя дасягненнi i
публiчна абаранiлi падрыхтаваную iмi дысертацыю па
канкрэтнай спецыяльнасцi (пералiк спецыяльнасцей зацвярджае
Дзяржаўны вышэйшы атэстацыйны камiтэт Рэспублiкi Беларусь -
ВАК Беларусi).
Вучоная ступень доктара навук прысуджваецца ВАК Беларусi
асобам, якiя, як правiла, маюць вучоную ступень кандыдата
навук, на падставе хадайнiцтва савета па абороне дысертацый
i з улiкам заключэння адпаведнага экспертнага савета ВАК
Беларусi.
Вучоная ступень кандыдата навук прысуджваецца саветам па
абароне дысертацый, рашэнне якога з улiкам заключэння
адпаведнага экспертнага савета зацвярджаецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
4. Вучоныя званнi прафесара i дацэнта прысвойваюцца асобам,
якiя маюць вышэйшую адукацыю, як правiла, адпаведныя вучоныя
ступенi, глыбокiя прафесiйныя веды, вопыт навукова-педагагiчнай
працы, значныя дасягненнi ў вучэбна-метадычнай i навуковай
дзейнасцi, працуюць на асноўнай рабоце або па сумяшчальнiцтву ў
вышэйшых навучальных установах, навуковых арганiзацыях, па
спецыяльнасцях, пералiк якiх зацвярджаецца ВАК.
Рашэннi аб прысваеннi вучоных званняў дацэнта i прафесара
прымаюцца ВАК па хадайнiцтву саветаў вышэйшых навучальных устаноў,
вучоных саветаў навуковых арганiзацый (далей - саветы
арганiзацый).
__________________________________________________________
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
4. Вучоныя званнi прафесара i дацэнта прысвойваюцца
асобам, якiя маюць вышэйшую адукацыю, як правiла,
адпаведныя вучоныя ступенi, глыбокiя прафесiйныя веды,
вопыт навукова-педагагiчнай працы, значныя дасягненнi ў
вучэбна-метадычнай i навуковай дзейнасцi, працуюць на
асноўнай рабоце або па сумяшчальнiцтву ў вышэйшых
навучальных установах, навуковых арганiзацыях, па
спецыяльнасцях, пералiк якiх зацвярджаецца ВАК Беларусi.
Рашэннi аб прысваеннi вучоных званняў дацэнта i
прафесара прымаюцца ВАК Беларусi па хадайнiцтву саветаў
вышэйшых навучальных устаноў, вучоных саветаў навуковых
арганiзацый (далей - саветы арганiзацый).
__________________________________________________________
5. ВАК кантралюе дзейнасць саветаў па абароне дысертацый i можа
адмянiць iх рашэннi, часова прыпынiць дзейнасць або пазбавiць
паўнамоцтваў у выпадку парушэння патрабаванняў заканадаўства пры
прысуджэннi вучоных ступеняў.
ВАК кантралюе дзейнасць саветаў арганiзацый у частцы выканання
iмi ўстаноўленага парадку прысваення вучоных званняў.
__________________________________________________________
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
5. ВАК Беларусi кантралюе дзейнасць саветаў па абароне
дысертацый i можа адмянiць iх рашэннi, часова прыпынiць
дзейнасць або пазбавiць паўнамоцтваў у выпадку парушэння
патрабаванняў заканадаўства пры прысуджэннi вучоных
ступеняў.
ВАК Беларусi кантралюе дзейнасць саветаў арганiзацый у
частцы выканання iмi ўстаноўленага парадку прысваення
вучоных званняў.
__________________________________________________________
6. Афармленне дакументаў па абароне дысертацый, прысваеннi
вучоных званняў i атэстацыйных спраў суiскальнiкаў ускладаецца на
саветы па абароне дысертацый i саветы арганiзацый.
Саветы арганiзацый i саветы па абароне дысертацый карыстаюцца
афiцыйными пячаткамi арганiзацый, у(пры) якiх яны дзейнiчаюць.
Кiраўнiкi арганiзацый ствараюць неабходныя ўмовы для
правядзення работы па атэстацыi навуковых i навукова-педагагiчных
кадраў у частцы прысуджэння вучоных ступеняў i прысваення вучоных
званняў.
Выдаткаванне арганiзацыям сродкаў для разгляду дысертацый,
атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў
ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку з рэспублiканскага бюджэту
мэтавым фiнансаваннем праз ВАК.
__________________________________________________________
Часть четвертая пункта 6 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
Выдаткаванне арганiзацыям сродкаў для разгляду
дысертацый, атэстацыйных спраў суiскальнiкаў вучоных
ступеняў i вучоных званняў ажыццяўляецца ва ўстаноўленым
парадку з рэспублiканскага бюджэту мэтавым фiнансаваннем
праз ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
7. Дактарам навук i кандыдатам навук выдаюцца дыпломы, а
прафесарам i дацэнтам - атэстаты ўстаноўленага дзяржаўнага ўзору.
Саветы па абароне дысертацый
8. Для правядзення абароны дысертацый на атрыманне вучоных
ступеняў доктара навук i кандыдата навук ствараюцца саветы па
абароне дысертацый пры вышэйшых навучальных установах i навуковых
арганiзацыях, якiя маюць значныя навуковыя дасягненнi ў адпаведнай
галiне навукi i забяспечаны неабходнымi кадрамi вышэйшай навуковай
квалiфiкацыi.
Парадак стварэння, рэгiстрацыi, дзейнасцi саветаў па абароне
дысертацый i кантролю за iх работай вызначаецца ВАК.
__________________________________________________________
Часть вторая пункта 8 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
Парадак стварэння, рэгiстрацыi, дзейнасцi саветаў па
абароне дысертацый i кантролю за iх работай вызначаецца ВАК
Беларусi.
__________________________________________________________
Кандыдацкiя экзамены
9. Суiскальнiк вучонай ступенi кандыдата навук павiнен здаць
кандыдацкiя экзамены i залiк. Парадак правядзення кандыдацкiх
экзаменаў i залiку вызначаецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 9 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
9. Суiскальнiк вучонай ступенi кандыдата навук павiнен
здаць кандыдацкiя экзамены i залiк. Парадак правядзення
кандыдацкiх экзаменаў i залiку вызначаецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
10. Кандыдацкiя экзамены ўстанаўлiваюцца па наступных
дысцыплiнах:
спецыяльнай дысцыплiне ў адпаведнасцi з тэмай дысертацыi;
фiласофii;
замежнай мове.
Залiк здаецца па асновах iнфармацыйных тэхналогiй з улiкам
спецыфiкi адпаведнай галiны навукi.
Суiскальнiк, якi мае вышэйшую адукацыю не па той галiне навукi,
па якой падрыхтавана дысертацыя, здае дадатковы экзамен па
агульнанавуковай дысцыплiне ў дачыненнi да спецыяльнасцi адпаведнай
галiны навукi.
11. Праграмы-мiнiмумы, па якiх праводзяцца кадыдацкiя экзамены
i залiк, распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэмiяй навук, Акадэмiяй
аграрных навук, мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi органамi
дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца
арганiзацыi, пры якiх дзейнiчаюць аспiрантура i (або) дактарантура,
i зацвярджаюцца ВАК.
Парадак фiнансавання расходаў на стварэнне праграм, правядзенне
кадыдацкiх экзаменаў i залiку вызначаецца ВАК сумесна з
Мiнiстэрствам адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай аховы.
__________________________________________________________
Пункт 11 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
11. Праграмы-мiнiмумы, па якiх праводзяцца кадыдацкiя
экзамены i залiк, распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэмiяй
навук Беларусi, Акадэмiяй аграрных навук, мiнiстэрствамi,
iншымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, у
падпарадкаваннi якiх знаходзяцца арганiзацыi, пры якiх
дзейнiчаюць аспiрантура i (або) дактарантура, i
зацвярджаюцца ВАК Беларусi.
Парадак фiнансавання расходаў на стварэнне праграм,
правядзенне кадыдацкiх экзаменаў i залiку вызначаецца ВАК
Беларусi сумесна з Мiнiстэрствам адукацыi па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы.
__________________________________________________________
Патрабаваннi да дысертацый
12. Дысертацыя павiнна быць тэарэтычнай або (i)
эксперыментальнай навуковай работай, якая мае ўнутранае адзiнства i
сведчыць аб асабiстым укладзе аўтара ў навуку, змяшчаць абагульнены
выклад вынiкаў выкананых аўтарам даследаванняў, сфармуляваныя
навуковыя палажэннi, якiя вылучаюцца для публiчнай абароны.
Прапанаваныя суiскальнiкам рашэннi павiнны быць аргументаваны,
крытычна ацэнены, вызначана iх навуковая i практычная значнасць,
эканамiчная i сацыяльная каштоўнасць у параўнаннi з вядомымi
рашэннямi ў пэўнай галiне навукi.
У дысертацыi, якая вырашае навуковую праблему, задачу або
развiвае пэўныя напрамкi навукi, павiнны змяшчацца звесткi аб
навуковым прымяненнi вынiкаў даследаванняў або рэкамендацыi па iх
выкарыстанню, а ў дысертацыi, якая ў сукупнасцi забяспечвае
вырашэнне прыкладной праблемы або задачы, - звесткi аб практычным
прымяненнi атрыманых вынiкаў або рэкамендацыi па iх выкарастынню.
13. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi доктара навук
павiнна быць квалiфiкацыйнай навуковай работай, самастойна
падрыхтаванай суiскальнiкам па канкрэтнай спецыяльнасцi адпаведнай
галiны навукi, i адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:
змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, якiя вырашаюць
буйную навуковую праблему;
змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, выкарастанне якiх
забяспечвае вырашэнне буйной прыкладной праблемы;
змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя тэарэтычныя i (або)
эксперыментальныя вынiкi, сукупнасць якiх з`яўляецца буйным
дасягненнем у развiццi канкрэтных навуковых напрамкаў.
14. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi кандыдата навук
павiнна быць квалiфiкацыйнай навуковай работай па канкрэтнай
спецыяльнасцi адпаведнай галiны навукi, падрыхтаванай суiскальнiкам
самастойна або пад навуковым кiраўнiцтвам доктара навук (кандыдата
навук), адпавядаць аднаму з наступных патрабаванняў:
змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя вынiкi, якiя вырашаюць
важную навуковую задачу;
змяшчаць новыя навуковыя абгрунтаваныя вынiкi, выкарыстанне
якiх забяспечвае вырашэнне важнай прыкладной задачы;
змяшчаць новыя навукова абгрунтаваныя тэарэтычныя i (або)
эксперыментальныя вынiкi, сукупнасць якiх мае важнае значэнне для
развiцця канкрэтных навуковых напрамкаў.
15. Тэма дысертацыi зацвярджаецца саветам арганiзацыi, у якой
выконваецца дысертацыя; навуковы кiраўнiк або (i) навуковы
кансультант суiскальнiка назначаюцца ў парадку, якi вызначаецца
ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 15 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
15. Тэма дысертацыi зацвярджаецца саветам арганiзацыi, у
якой выконваецца дысертацыя; навуковы кiраўнiк або (i)
навуковы кансультант суiскальнiка назначаюцца ў парадку,
якi вызначаецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
16. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi прадстаўляецца на
беларускай або рускай мове ў выглядзе спецыяльна падрыхтаванага
рукапiсу, манаграфii, падручнiка (па педагагiчных навуках) i з
дазволу ВАК - у выглядзе навуковага даклада.
__________________________________________________________
Часть первая пункта 16 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
16. Дысертацыя на атрыманне вучонай ступенi прадстаўляецца
на беларускай або рускай мове ў выглядзе спецыяльна
падрыхтаванага рукапiсу, манаграфii, падручнiка (па
педагагiчных навуках) i з дазволу ВАК Беларусi - у выглядзе
навуковага даклада.
__________________________________________________________
Па дысертацыi ў выглядзе рукапiсу, манаграфii, падручнiка
рыхтуецца аўтарэферат. Калi дысертацыя выканана як навуковы даклад,
аўтарэферат не рыхтуецца.
17. Дазвол на абарону дысертацыi ў выглядзе навуковага даклада
выдаецца ВАК ў выключных выпадках, калi суiскальнiк мае буйныя
навуковыя дасягненнi або (i) заснаваныя на прапанаваных iм навуковых
iдэях значныя практычныя дасягненнi, што пацвярджаецца
апублiкаванымi работамi, спасылкамi на iх у навуковых выданнях
Рэспублiкi Беларусь i iншых дзяржаў, рэалiзаванымi буйнымi
праектамi, iх высокай адзнакай дзяржавай.
__________________________________________________________
Пункт 17 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
17. Дазвол на абарону дысертацыi ў выглядзе навуковага
даклада выдаецца ВАК Беларусi ў выключных выпадках, калi
суiскальнiк мае буйныя навуковыя дасягненнi або (i)
заснаваныя на прапанаваных iм навуковых iдэях значныя
практычныя дасягненнi, што пацвярджаецца апублiкаванымi
работамi, спасылкамi на iх у навуковых выданнях Рэспублiкi
Беларусь i iншых дзяржаў, рэалiзаванымi буйнымi праектамi,
iх высокай адзнакай дзяржавай.
__________________________________________________________
18. Асноўныя навуковыя вынiкi доктарскай (кандыдацкай)
дысертацыi павiнны быць апублiкаваныя да пачатку прыёму дысертацыi
да абароны ў навуковых выданнях Рэспублiкi Беларусь або iншых
дзяржаў, спiс якiх вызначаецца ВАК.
__________________________________________________________
Часть первая пункта 18 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
18. Асноўныя навуковыя вынiкi доктарскай (кандыдацкай)
дысертацыi павiнны быць апублiкаваныя да пачатку прыёму
дысертацыi да абароны ў навуковых выданнях Рэспублiкi
Беларусь або iншых дзяржаў, спiс якiх вызначаецца ВАК
Беларусi.
__________________________________________________________
Да апублiкаваных работ адносяцца:
манаграфii;
артыкулы ў навуковых часопiсах Рэспублiкi Беларусь i замежных
навуковых часопiсах;
артыкулы ў рэцэнзуемых зборнiках навуковых работ;
апiсаннi вынаходстваў да патэнтаў i аўтарскiх пасведчанняў,
карысных мадэляў да патэнтаў i пасведчанняў, селекцыйных дасягненняў
да патэнтаў;
апублiкаваныя тэзiсы дакладаў, зробленых на навуковых з`ездах,
канферэнцыях, сiмпозiумах, нарадах i семiнарах;
артыкулы ў навукова-тэарэтычных, грамадска-палiтычных выданнях,
прэпрынты, рукапiсы работ, дэпанiраваныя ў сiстэме
навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, анатацыi цi рэфераты якiх змешчаны ў
навуковых часопiсах або навукова-iнфармацыйных выданнях;
алгарытмы, па якiх праведзена адпаведная дзяржаўная экспертыза
на навiзну.
Для суiскальнiкаў вучоных ступеняў па педагагiчных навуках
апублiкаванымi работамi лiчацца надрукаваныя падручнiкi, вучэбныя i
вучэбна-метадычныя дапаможнiкi i iншыя навукова-метадычныя выданнi.
19. Пры напiсаннi дысертацыi суiскальнiк абавязаны даваць
спасылкi на аўтараў i крынiцу, з якой ён бярэ матэрыялы або асобныя
вынiкi.
Пры выкарыстаннi ў дысертацыi iдэй або распрацовак, што
належыць асобам, разам з якiмi былi напiсаны навуковыя работы,
суiскальнiк абавязаны адзначыць гэта ў дысертацыi i аўтарэфераце.
У выпадку выкарыстання чужога матэрыялу ў якасцi навуковых i
практычных вынiкаў дысертацыi без спасылкi на аўтара i крынiцу яна
здымаецца з разгляду незалежна ад стадыi праходжання без права
паўторнай абароны.
20. Афармленне дысертацыi i аўтарэферата павiнна адпавядаць
патрабаванням ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 20 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
20. Афармленне дысертацыi i аўтарэферата павiнна
адпавядаць патрабаванням ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
Прадстаўленне i абарона дысертацыi
21. Арганiзацыя, у якой выконвалася дысертацыя або да якой
прымацаваны суiскальнiк, праводзiць папярэднюю экспертызу
дысертацыi, рукапiсу аўтарэферата i дае заключэнне. З гэтай мэтай
кiраўнiк арганiзацыi назначае па доктарскай дысертацыi двух
экспертаў, з якiх адзiн абавязкова павiнен быць доктарам навук, а па
кандыдацкай - аднаго эксперта - доктара або кандыдата навук. У
заключэннi адлюстроўваюцца:
кiм i калi зацверджана тэма дысертацыi;
кiм i калi назначаны навуковы кiраўнiк i (або) навуковы
кансультант. Калi дысертацыя выканана пад кiраўнiцтвам не аднаго, а
некалькiх навуковых кiраўнiкоў або пры ўдзеле некалькiх навуковых
кансультантаў, то гэтая акалiчнасць павiнна быць абгрунтавана;
галiна навукi i спецыяльнасць (спецыяльнасцi), якой (якiм)
адпавядае дысертацыя;
актуальнасць тэмы дысертацыi;
канкрэтны асабiсты ўдзел аўтара ў распрацоўцы палажэнняў,
выкладзеных у дысертацыi, i атрыманнi вынiкаў;
верагоднасць палажэнняў i вынiкаў праведзеных даследаванняў;
ступень навiзны палажэнняў i вынiкаў, iх навуковая i практычная
значнасць, эканамiчная i сацыяльная каштоўнасць;
паўната выкладу палажэнняў i вынiкаў, што выносяцца на абарону,
у апублiкаваных работах з вызначэннем асноўных публiкацый;
апрабацыя i маштабы выкарыстання асноўных палажэнняў i вынiкаў
работы;
адпаведнасць аўтарэферата зместу дысертацыi i асноўным яе
вынiкам;
фармулёўка, за якiя канкрэтна палажэннi i вынiкi ў адпаведнасцi
з пунктам 13 або пунктам 14 гэтага Палажэння прапануецца прысудзiць
вучоную ступень або па якой прычыне цi якой падставе гэта рабiць
немэтазгодна.
Заключэнне арганiзацыi павiнна быць выдадзена суiскальнiку не
пазней як праз два месяцы з дня прадстаўлення на разгляд
кандыдацкай дысертацыi i рукапiсу аўтарэферата i не пазней як праз
тры месяцы - доктарскай дысертацыi i рукапiсу аўтарэферата.
Кiраўнiк арганiзацыi зацвярджае заключэнне i нясе адказнасць за
якасць, аб`ектыўнасць i тэрмiн яго падрыхтоўкi.
22. Савет па абароне дысертацый прымае дысертацыю да разгляду
пры наяўнасцi дакументаў па пералiку, якi вызначаецца ВАК, i вырашае
ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прыёме да абароны кандыдацкай або
доктарскай дысертацыi не пазней як за 2 i за 3 месяцы адпаведна з
дня падачы суiскальнiка неабходных документаў.
__________________________________________________________
Пункт 22 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
22. Савет па абароне дысертацый прымае дысертацыю да
разгляду пры наяўнасцi дакументаў па пералiку, якi
вызначаецца ВАК Беларусi, i вырашае ва ўстаноўленым парадку
пытанне аб прыёме да абароны кандыдацкай або доктарскай
дысертацыi не пазней як за 2 i за 3 месяцы адпаведна з дня
падачы суiскальнiка неабходных документаў.
__________________________________________________________
23. Кiраўнiкi мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання i iх намеснiкi маюць права абараняць
дысертацыi ў саветах па абароне дысертацый, створаных пры
падпарадкаваных iм арганiзацыях, а кiраўнiкi вышэйшых навучальных
устаноў, навуковых арганiзацый i iх намеснiкi - у саветах па месцы
iх асноўнай працы па дазволу ВАК.
__________________________________________________________
Часть первая пункта 23 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
23. Кiраўнiкi мiнiстэрстваў, iншых рэспублiканскiх
органаў дзяржаўнага кiравання i iх намеснiкi маюць права
абараняць дысертацыi ў саветах па абароне дысертацый,
створаных пры падпарадкаваных iм арганiзацыях, а кiраўнiкi
вышэйшых навучальных устаноў, навуковых арганiзацый i iх
намеснiкi - у саветах па месцы iх асноўнай працы па дазволу
ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
Дазвол выдаецца толькi ў тым выпадку, калi ў рэспублiцы
адсутнiчаюць саветы па абароне дысертацый па адпаведнай
спецыяльнасцi (спецыяльнасцях) пры арганiзацыях, не падпарадкаваных
названым асобам.
24. Па спецыяльнасцях i галiнах навук, па якiх савет па абароне
дысертацый не мае права праводзiць абароны дысертацый, але якiя
блiзкiя да профiлю савета, дазваляецца пры наяўнасцi дастатковых
падстаў арганiзоўваць i праводзiць разавыя абароны дысертацый.
Патрабаваннi да арганiзацыi разавай абароны i парадак
фармiравання складу савета для яе правядзення вызначаюцца ВАК.
__________________________________________________________
Часть вторая пункта 24 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
Патрабаваннi да арганiзацыi разавай абароны i парадак
фармiравання складу савета для яе правядзення вызначаюцца
ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
25. Аўтарэферат дысертацыi рассылаецца членам савета па абароне
дысертацый, спецыялiстам i арганiзацыям адпаведнага профiлю па
пералiку, якi вызначаецца гэтым саветам, не пазней як за месяц да
абароны дысертацыi. Пералiк арганiзацый, якiм абавязкова рассылаецца
аўтарэферат, вызначаецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 25 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
25. Аўтарэферат дысертацыi рассылаецца членам савета па
абароне дысертацый, спецыялiстам i арганiзацыям адпаведнага
профiлю па пералiку, якi вызначаецца гэтым саветам, не
пазней як за месяц да абароны дысертацыi. Пералiк
арганiзацый, якiм абавязкова рассылаецца аўтарэферат,
вызначаецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
26. Адзiн экзэмпляр дысертацыi i два экземпляры аўтарэферата
перадаюцца ў бiблiятэку арганiзацыi, савет па абароне дысертацый пры
якой прыняў гэту дысертацыю да абароны, не пазней як за месяц да яе
абароны i пасля прысуджэння вучонай ступенi захоўваюцца там або
перадаюцца ў ведамасны iнфармацыйны цэнтр.
27. Саветы па абароне дысертацый назначаюць афiцыйных апанентаў
i апанiруючую арганiзацыю. У асобных выпадках афiцыйныя апаненты i
апанiруючая арганiзацыя могуць быць назначаны ВАК.
Парадак назначэння апанентаў, апанiруючай арганiзацыi,
патрабаваннi да зместу iх водзываў, парадак правядзення абароны
дысертацыi, прыняцця заключэння па дысертацыi, патрабаваннi да
зместу заключэння ўстанаўлiваюцца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 27 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
27. Саветы па абароне дысертацый назначаюць афiцыйных
апанентаў i апанiруючую арганiзацыю. У асобных выпадках
афiцыйныя апаненты i апанiруючая арганiзацыя могуць быць
назначаны ВАК Беларусi.
Парадак назначэння апанентаў, апанiруючай арганiзацыi,
патрабаваннi да зместу iх водзываў, парадак правядзення
абароны дысертацыi, прыняцця заключэння па дысертацыi,
патрабаваннi да зместу заключэння ўстанаўлiваюцца ВАК
Беларусi.
__________________________________________________________
28. Суiскальнiку павiнна быць дадзена магчымасць азнаёмiцца з
водзывамi на дысертацыю афiцыйных апанентаў i апанiруючай
арганiзацыi не пазней як за 5 дзён да даты абароны дысертацыi.
Па жаданню суiскальнiка абароны дысертацыi можа праводзiцца i
пры адмоўных заключэннях i водзывах.
29. Публiчная абарона дысертацыi павiнна насiць характар
навуковай дыскусii i праходзiць пры высокай патрабавальнасцi,
прынцыповасцi i захаваннi навуковай этыкi. У цэнтры ўвагi павiнны
быць навуковая i практычная значнасць, эканамiчная i сацыяльная
каштоўнасць, верагоднасць i абгрунтаванасць палажэнняў, вынiкаў i
рэкамендацый, што змяшчаюцца ў дысертацыi.
30. Дапускаецца абарона доктарскай дысертацыi суiскальнiкам,
якi не мае вучонай ступенi кандыдата навук. У гэтым выпадку
суiскальнiк павiнен здаць кандыдацкiя экзамены i залiк у
адпаведнасцi з устаноўленым парадкам. Калi дысертацыя на атрыманне
вучонай ступенi доктара навук прадстаўлена суiскальнiкам, якi не мае
вучонай ступенi кандыдата навук, не адпавядае патрабаванням пункта
13, а адпавядае патрабаванням пункта 14 гэтага Палажэння, савет па
абароне дысертацый прысуджвае суiскальнiку з яго згоды вучоную
ступень кандыдата навук.
Разгляд дысертацый у ВАК
__________________________________________________________
Название - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
Разгляд дысертацый у ВАК Беларусi
__________________________________________________________
31. Савет па абароне дысертацый афармляе ва ўстаноўленым
парадку атэстацыйную справу i накiроўвае яе разам з першым
экзэмплярам дысертацыi ў ВАК.
Атэстацыйная справа суiскальнiкаў i дысертацыi, якiя паступiлi
ў ВАК, правяраюцца на адпаведнасць устаноўленым патрабаванням. Пры
адсутнасцi неабходных дакументаў або няправiльным афармленнi
атэстацыйная справа i дысертацыя могуць быць вернуты ў савет па
абароне дысертацый для дапрацоўкi.
__________________________________________________________
Пункт 31 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
31. Савет па абароне дысертацый афармляе ва ўстаноўленым
парадку атэстацыйную справу i накiроўвае яе разам з першым
экзэмплярам дысертацыi ў ВАК Беларусi.
Атэстацыйная справа суiскальнiкаў i дысертацыi, якiя
паступiлi ў ВАК Беларусi, правяраюцца на адпаведнасць
устаноўленым патрабаванням. Пры адсутнасцi неабходных
дакументаў або няправiльным афармленнi атэстацыйная справа
i дысертацыя могуць быць вернуты ў савет па абароне
дысертацый для дапрацоўкi.
__________________________________________________________
32. Кантроль за навуковай i практычнай значнасцю, эканамiчнай i
сацыяльнай каштоўнасцю дысертацый, афармленнем дысертацый,
аўтарэфератаў i атэстацыйных спраў, захаваннем адзiнства
патрабаванняў да суiскальнiкаў i якасцi дысертацый пры прысуджэннi
вучоных ступеняў i падрыхтоўцы рэкамендацый прэзiдыуму ВАК
забяспечваецца ў парадку, якi вызначаецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 32 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
32. Кантроль за навуковай i практычнай значнасцю,
эканамiчнай i сацыяльнай каштоўнасцю дысертацый,
афармленнем дысертацый, аўтарэфератаў i атэстацыйных спраў,
захаваннем адзiнства патрабаванняў да суiскальнiкаў i
якасцi дысертацый пры прысуджэннi вучоных ступеняў i
падрыхтоўцы рэкамендацый прэзiдыуму ВАК Беларусi
забяспечваецца ў парадку, якi вызначаецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
33. Тэрмiн разгляду ў ВАК дысертацый i атэстацыйных спраў па
прысуджэннi вучоных ступеняў доктара навук i кандыдата навук не
павiнен перавышаць адпаведна 8 i 4 месяцаў.
Пры неабходнасцi ВАК з улiкам меркавання экспертных саветаў
можа накiроўваць дысертацыi на дадатковае заключэнне ў саветы па
абароне дысертацый або на дадатковую экспертызу арганiзацыям цi
спецыялiстам па профiлю дысертацыi.
У такiх выпадках пытанне аб павелiчэннi тэрмiну разгляду
дысертацыi вырашаецца па кожнай канкрэтнай справе ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 33 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
33. Тэрмiн разгляду ў ВАК Беларусi дысертацый i
атэстацыйных спраў па прысуджэннi вучоных ступеняў доктара
навук i кандыдата навук не павiнен перавышаць адпаведна 8 i
4 месяцаў.
Пры неабходнасцi ВАК Беларусi з улiкам меркавання
экспертных саветаў можа накiроўваць дысертацыi на
дадатковае заключэнне ў саветы па абароне дысертацый або на
дадатковую экспертызу арганiзацыям цi спецыялiстам па
профiлю дысертацыi.
У такiх выпадках пытанне аб павелiчэннi тэрмiну разгляду
дысертацыi вырашаецца па кожнай канкрэтнай справе ВАК
Беларусi.
__________________________________________________________
34. Суiскальнiк мае права азнаёмiцца з матэрыяламi атэстацыйнай
справы ва ўстаноўленым парадку. Выпраўленнi ў дысертацыi i
дакументах атэстацыйнай справы недахопаў, якiя выяўлены ў працэсе
разгляду ў савеце па абароне дысертацый або ў ВАК, без дазволу
апошнiх не дапускаюцца.
Суiскальнiк мае права зняць дысертацыю з разгляду на любым
этапе яе абмеркавання: у савеце па абароне дысертацый - да пачатку
тайнага галасавання, у ВАК - да прыняцця рашэння па пытаннi аб
прысуджэннi вучонай ступенi. Рашэнне аб зняццi дысертацыi з разгляду
па пiсьмовай заяве суiскальнiка прымаецца ва ўстаноўленым парадку.
__________________________________________________________
Пункт 34 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
34. Суiскальнiк мае права азнаёмiцца з матэрыяламi
атэстацыйнай справы ва ўстаноўленым парадку. Выпраўленнi ў
дысертацыi i дакументах атэстацыйнай справы недахопаў, якiя
выяўлены ў працэсе разгляду ў савеце па абароне дысертацый
або ў ВАК Беларусi, без дазволу апошнiх не дапускаюцца.
Суiскальнiк мае права зняць дысертацыю з разгляду на
любым этапе яе абмеркавання: у савеце па абароне дысертацый
- да пачатку тайнага галасавання, у ВАК Беларусi - да
прыняцця рашэння па пытаннi аб прысуджэннi вучонай ступенi.
Рашэнне аб зняццi дысертацыi з разгляду па пiсьмовай заяве
суiскальнiка прымаецца ва ўстаноўленым парадку.
__________________________________________________________
35. Пры станоўчым рашэннi аб прысуджэннi вучонай ступенi пасля
заканчэння тэрмiнаў прадстаўлення i разгляду апеляцый першы
экзэмпляр дысертацыi перадаецца ў Нацыянальную бiблiятэку Рэспублiкi
Беларусь, дзе яна захоўваецца пастаянна.
Пры адмоўным рашэннi дысертацыя i атэстацыйная справа
захоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.
Умовы прадстаўлення да новай абароны дысертацыi, па якой было
прынята адмоўнае рашэнне, вызначаюцца ВАК ў кожным канкрэтным
выпадку.
__________________________________________________________
Часть третья пункта 35 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
Умовы прадстаўлення да новай абароны дысертацыi, па якой
было прынята адмоўнае рашэнне, вызначаюцца ВАК Беларусi ў
кожным канкрэтным выпадку.
__________________________________________________________
Прысваенне вучоных званняў
36. Вучонае званне прафесара прысвойваецца:
36.1. дактарам навук, якiя працуюць не менш як год на пасадах
прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, прарэктара, рэктара
ВНУ i прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, чытаюць лекцыi на
высокiм метадычным i навуковым узроўнi, вядуць падрыхтоўку
навукова-педагагiчных кадраў, падрыхтавалi аднаго цi больш
кандыдатаў навук пры наяўнасцi аспiрантуры па адпаведнай
спецыяльнасцi, а пры адсутнасцi - апублiкавалi манаграфiю, або
падручнiк, цi вучэбны дапаможнiк з грыфам мiнiстэрства i маюць:
стаж навуковай i (або) навукова-педагагiчнай працы не менш як 5
гадоў;
значныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы (манаграфii,
падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi з грыфам мiнiстэрства, курсы
лекцый, рэкамендаваныя рэдакцыйна-выдавецкiм саветам або саветам
ВНУ), а таксама артыкулы, у тым лiку апублiкаваныя пасля абароны
доктарскай дысертацыi;
36.2. дактарам навук, якiя працуюць у навуковых арганiзацыях
Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Акадэмii аграрных навук i
iншых навуковых арганiзацыях, падрыхтавалi не менш як 4 кандыдатаў
навук i маюць:
стаж навуковай i (або) навукова-педагагiчнай працы не менш як 5
гадоў;
значныя навуковыя i (або) вучэбна-метадычныя работы
(манаграфii, падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi з грыфам мiнiстэрства,
курсы лекцый, рэкамендаваныя рэдакцыйна-выдавецкiм саветам або
саветам ВНУ), а таксама артыкулы, у тым лiку апублiкаваныя пасля
абароны доктарскай дысертацыi;
36.3. дактарам навук - буйным спецыялiстам вытворчай сферы,
якiя працуюць не менш як год на пасадах прафесара, загадчыка
кафедры, дэкана факультэта, прарэктара, рэктара ВНУ або
прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, чытаюць лекцыi на высокiм
метадычным узроўнi, падрыхтавалi аднаго цi больш кандыдатаў навук i
маюць:
стаж працы ў адпаведнай галiне вытворчасцi не менш як 10 гадоў;
стаж навуковай i навукова-педагагiчнай працы не менш як 3 гады,
значныя вучэбна-метадычныя i навуковыя работы, у тым лiку
апублiкаваныя пасля абароны доктарскай дысертацыi.
37. Вучонае званне прафесара таксама можа быць прысвоена:
37.1. кандыдатам навук, якiя працуюць не менш як 3 гады на
пасадах прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, прарэктара,
рэктара ВНУ або прыраўнаваных да iх навучальных устаноў, чытаюць
лекцыi на высокiм метадычным i навуковым узроўнi, падрыхтавалi двух
цi больш кандыдатаў навук пры наяўнасцi аспiрантуры па адпаведнай
спецыяльнасцi, а пры адсутнасцi - апублiкавалi аднаасобна напiсаныя
манаграфiю або падручнiк цi вучэбны дапаможнiк з грыфам мiнiстэрства
i маюць:
стаж навукова-педагагiчнай працы не менш як 15 гадоў;
вучонае званне дацэнта, якое прысвоена не менш як за 5 гадоў да
прадстаўлення на вучонае званне прафесара;
значныя навуковыя i вучэбна-метадычныя работы (манаграфii або
падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi з грыфам мiнiстэрства, курсы
лекцый, рэкамендаваныя рэдакцыйна-выдавецкiм саветам або саветам
ВНУ), артыкулы, у тым лiку апублiкаваныя пасля абароны дысертацыi;
37.2. кандыдатам навук, буйным спецыялiстам вытворчай сферы,
якiя працуюць не менш як 3 гады на пасадах прафесара, загадчыка
кафедры, дэкана факультэта, прарэктара, рэктара ВНУ або
прыраўнаваных да iх устаноў, чытаюць лекцыi на высокiм метадычным i
навуковым узроўнi, падрыхтавалi аднаго цi больш кандыдатаў навук i
маюць:
стаж працы ў адпаведнай галiне вытворчасцi не менш як 15 гадоў;
вучонае званне дацэнта, якое прысвоена не менш як за 5 гадоў да
прадстаўлення на вучонае званне прафесара;
стаж навуковай i навукова-педагагiчнай працы не менш як 5
гадоў;
аднаасобна напiсаную манаграфiю, а таксама навуковыя i
вучэбна-метадычныя работы, якiя апублiкаваны пасля абароны
дысертацыi;
37.3. дзеячам мастацтва, якiя працуюць не менш як 3 гады на
пасадах прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта, прарэктара,
рэктара ВНУ або прыраўнаваных да iх устаноў, чытаюць лекцыi i (або)
вядуць заняткi на высокiм творчым i метадычным узроўнi i маюць:
ганаровыя званнi Рэспублiкi Беларусь або з`яўляюцца лаўрэатамi
цi дыпламантамi мiжнародных конкурсаў;
стаж творчай дзейнасцi ў адпаведнай галiне не менш як 15 гадоў;
стаж навукова-педагагiчнай працы не менш як 5 гадоў;
вучонае званне дацэнта, якое прысвоена не менш як за 5 гадоў да
прадстаўлення на вучонае званне прафесара;
значныя творчыя i вучэбна-метадычныя работы;
вучняў, якiя дасягнулi вялiкiх творчых поспехаў.
38. Вучонае званне дацэнта прысвойваецца:
38.1. дактарам i кандыдатам навук, якiя працуюць не менш як год
на пасадах дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана факультэта,
прарэктара, рэктара ВНУ або прыраўнаваных да iх устаноў, чытаюць
лекцыi на высокiм метадычным i навуковым узроўнi i маюць:
стаж навуковай i навукова-педагагiчнай працы не менш як 5
гадоў;
вучэбна-метадычныя i навуковыя работы, у тым лiку апублiкаваныя
пасля абароны доктарскай цi кандыдацкай дысертацыi;
38.2. дактарам i кандыдатам навук, якiя працуюць у навуковых
арганiзацыях Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, Акадэмii аграрных
навук i iншых навуковых арганiзацыях i маюць:
вучэбна-метадычныя i навуковыя работы, у тым лiку апублiкаваныя
пасля абароны доктарскай цi кандыдацкай дысертацыi;
стаж навуковай i навукова-педагагiчнай працы не менш як 5
гадоў.
39. Вучонае званне дацэнта можа быць прысвоена таксама асобам,
якiя не маюць вучонай ступенi:
39.1. навукова-педагагiчным работнiкам, якiя працуюць не менш
як 3 гады на пасадах дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана
факультэта, прарэктара, рэктара ВНУ або прыраўнаваных да iх устаноў,
чытаюць лекцыi на высокiм метадычным i навуковым узроўнi i маюць:
стаж навуковай i навукова-педагагiчнай працы не менш як 15
гадоў;
вучэбна-метадычныя i навуковыя работы, у тым лiку падручнiк або
вучэбны дапаможнiк з грыфам мiнiстэрства, а таксама работы,
апублiкаваныя ў апошнiя тры гады;
39.2. высокаквалiфiкаваным спецыялiстам мастацтва, культуры,
архiтэктуры, фiзiчнай культуры i спорту, якiя працуюць не менш як 3
гады на пасадах дацэнта, загадчыка кафедры, дэкана факультэта,
прарэктара, рэктара ВНУ або прыраўнаваных да iх устаноў, вядуць
заняткi на высокiм метадычным i творчым узроўнi i маюць:
стаж творчай дзейнасцi ў адпаведнай галiне не менш як 10 гадоў;
стаж навукова-педагагiчнай працы не менш як 5 гадоў;
вучэбна-метадычныя i навуковыя (творчыя) работы, у тым лiку
апублiкаваныя ў апошнiя 3 гады;
вучняў, якiя дасягнулi значных творчых (спартыўных) поспехаў.
40. Парадак атэстацыi i афармлення атэстацыйных спраў па
прысваенню вучоных званняў устанаўлiваецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 40 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
40. Парадак атэстацыi i афармлення атэстацыйных спраў па
прысваенню вучоных званняў устанаўлiваецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
41. Тэрмiн разгляду атэстацыйных спраў па прысваенню вучоных
званняў у ВАК не павiнен перавышаць 6 месяцаў для суiскальнiкаў
вучонага звання прафесара i 3 месяцаў - для суiскальнiкаў вучонага
звання дацэнта. У асобных выпадках па рашэнню ВАК тэрмiн разгляду
атэстацыйных спраў можа быць падоўжаны, аб чым паведамляецца ва
ўстаноўленым парадку суiскальнiку.
__________________________________________________________
Пункт 41 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
41. Тэрмiн разгляду атэстацыйных спраў па прысваенню
вучоных званняў у ВАК Беларусi не павiнен перавышаць 6
месяцаў для суiскальнiкаў вучонага звання прафесара i 3
месяцаў - для суiскальнiкаў вучонага звання дацэнта. У
асобных выпадках па рашэнню ВАК Беларусi тэрмiн разгляду
атэстацыйных спраў можа быць падоўжаны, аб чым
паведамляецца ва ўстаноўленым парадку суiскальнiку.
__________________________________________________________
42. Атэстацыйная справа суiскальнiка пасля вырашэння пытання аб
прысваеннi вучонага звання захоўваецца ва ўстаноўленым парадку.
У выпадку прыняцця адмоўнага рашэння па пытанню прысваення
вучонага звання новае хадайнiцтва аб прысваеннi вучонага звання можа
быць накiравана ў ВАК не раней як праз год пасля яго прыняцця.
__________________________________________________________
Часть вторая пункта 42 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
У выпадку прыняцця адмоўнага рашэння па пытанню
прысваення вучонага звання новае хадайнiцтва аб прысваеннi
вучонага звання можа быць накiравана ў ВАК Беларусi не
раней як праз год пасля яго прыняцця.
__________________________________________________________
Настрыфiкацыя (прыраўноўванне) дакументаў аб прысуджэннi
вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў, пераатэстацыя
навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў
43. Настрыфiкацыя (прыраўноўванне) дакументаў аб прысуджэннi
вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў, што выдадзены
навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам у дзяржавах, з якiмi
Рэспублiкай Беларусь заключаны дагаворы аб прызнаннi i
эквiвалентнасцi дакументаў аб прысуджэннi вучоных ступеняў i
прысваеннi вучоных званняў, праводзiцца ВАК па хадайнiцтве
арганiзацыi, у якой працуе суiскальнiк, або па яго заяве з
прадстаўленнем дакументаў па пералiку, устаноўленым ВАК.
__________________________________________________________
Часть первая пункта 43 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
февраля 2002 г. № 288
43. Настрыфiкацыя (прыраўноўванне) дакументаў аб
прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў,
што выдадзены навуковым i навукова-педагагiчным работнiкам
у дзяржавах, з якiмi Рэспублiкай Беларусь заключаны
дагаворы аб прызнаннi i эквiвалентнасцi дакументаў аб
прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў,
праводзiцца ВАК Беларусi па хадайнiцтве арганiзацыi, у якой
працуе суiскальнiк, або па яго заяве з прадстаўленнем
дакументаў па пералiку, устаноўленым ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
Iншы парадак прызнання i эквiвалентнасцi дыпломаў аб вучоных
ступенях i атэстатаў аб вучоных званнях можа быць устаноўлены
двухбаковымi пагадненнямi памiж дзяржавамi.
44. Пераатэстацыя навуковых i навукова-педагагiчных работнiкаў,
што маюць вучоныя ступенi, прысуджаныя iм у iншых дзяржавах, або
вучоныя званнi, прысвоеныя iм у iншых дзяржавах, з якiмi Рэспублiка
Беларусь не мае дагавораў аб прызнаннi i эквiвалентнасцi дакументаў
аб прысуджэннi вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў,
праводзiцца ВАК па хадайнiцтве арганiзацыi, дзе працуе суiскальнiк,
або па яго заяве з прадстаўленнем дакументаў па пералiку,
устаноўленым ВАК.
Па вынiках пераатэстацыi ВАК можа прысуджваць вучоныя ступенi
доктара навук i кандыдата навук, а таксама прысвойваць вучоныя
званнi прафесара i дацэнта па вызначаных у Рэспублiцы Беларусь
спецыяльнасцях i выдаваць адпаведныя дыпломы i атэстаты.
__________________________________________________________
Пункт 44 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
44. Пераатэстацыя навуковых i навукова-педагагiчных
работнiкаў, што маюць вучоныя ступенi, прысуджаныя iм у
iншых дзяржавах, або вучоныя званнi, прысвоеныя iм у iншых
дзяржавах, з якiмi Рэспублiка Беларусь не мае дагавораў аб
прызнаннi i эквiвалентнасцi дакументаў аб прысуджэннi
вучоных ступеняў i прысваеннi вучоных званняў, праводзiцца
ВАК Беларусi па хадайнiцтве арганiзацыi, дзе працуе
суiскальнiк, або па яго заяве з прадстаўленнем дакументаў
па пералiку, устаноўленым ВАК Беларусi.
Па вынiках пераатэстацыi ВАК Беларусi можа прысуджваць
вучоныя ступенi доктара навук i кандыдата навук, а таксама
прысвойваць вучоныя званнi прафесара i дацэнта па
вызначаных у Рэспублiцы Беларусь спецыяльнасцях i выдаваць
адпаведныя дыпломы i атэстаты.
__________________________________________________________
Афармленне i выдача дыпломаў доктара навук i
кандыдата навук, атэстатаў прафесара i дацэнта
45. Рашэннi ВАК аб прысуджэннi вучонай ступенi доктара навук, а
таксама аб прысваеннi вучоных званняў прафесара i дацэнта ўступаюць
у сiлу з даты iх прыняцця.
Рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэннi вучонай
ступенi кандыдата навук зацвярджаецца ВАК i ўступае ў сiлу з даты
прыняцця рашэння гэтым саветам.
__________________________________________________________
Пункт 45 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
45. Рашэннi ВАК Беларусi аб прысуджэннi вучонай ступенi
доктара навук, а таксама аб прысваеннi вучоных званняў
прафесара i дацэнта ўступаюць у сiлу з даты iх прыняцця.
Рашэнне савета па абароне дысертацый аб прысуджэннi
вучонай ступенi кандыдата навук зацвярджаецца ВАК Беларусi
i ўступае ў сiлу з даты прыняцця рашэння гэтым саветам.
__________________________________________________________
46. Асобам, якiя згубiлi дыплом доктара навук або кандыдата
навук, а таксама атэстат прафесара цi дацэнта, выдаюцца дублiкаты
ўстаноўленага ўзору з новымi парадкавымi нумарамi.
У выпадку змены прозвiшча, iмя, iмя па бацьку дыпломы i
атэстаты на новыя не абменьваюцца.
47. Парадак афармлення i выдачы дыпломаў i атэстатаў, а таксама
iх дублiкатаў устанаўлiваецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 47 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
47. Парадак афармлення i выдачы дыпломаў i атэстатаў, а
таксама iх дублiкатаў устанаўлiваецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
Пазбаўленне i аднаўленне вучоных
ступеняў i вучоных званняў
48. Асобы, якiм прысуджаны вучоныя ступенi або прысвоены
вучоныя званнi памылкова з парушэннем устаноўленага парадку, могуць
быць пазбаўлены гэтых ступеняў i званняў ВАК на падставе
хадайнiцтваў саветаў па абароне дысертацый, у якiх абаронены
дысертацыi, або саветаў арганiзацый, што ўзбудзiлi пытанне аб
прысваеннi вучонага звання.
Асобам, якiя былi пазбаўлены вучоных ступеняў або вучоных
званняў, гэтыя ступенi i званнi пры наяўнасцi дастатковых падстаў
могуць быць адноўлены ВАК на аснове хадайнiцтваў саветаў, што раней
узбудзiлi хадайнiцтвы аб пазбаўленнi гэтых асоб вучоных ступеняў i
званняў.
У выпадку спынення дзейнасцi саветаў па абароне дысертацый або
саветаў арганiзацый пытаннi ўзбуджэння хадайнiцтваў аб пазбаўленнi
цi аднаўленнi вучонай ступенi або вучонага звання разглядаюцца па
даручэнню ВАК iншымi саветамi.
Пытаннi абгрунтаванасцi прысуджэння вучоных ступеняў i
прысваення вучоных званняў, рашэннi па якiх былi прыняты больш як 10
гадоў таму, не разглядаюцца.
__________________________________________________________
Пункт 48 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
48. Асобы, якiм прысуджаны вучоныя ступенi або прысвоены
вучоныя званнi памылкова з парушэннем устаноўленага
парадку, могуць быць пазбаўлены гэтых ступеняў i званняў
ВАК Беларусi на падставе хадайнiцтваў саветаў па абароне
дысертацый, у якiх абаронены дысертацыi, або саветаў
арганiзацый, што ўзбудзiлi пытанне аб прысваеннi вучонага
звання.
Асобам, якiя былi пазбаўлены вучоных ступеняў або
вучоных званняў, гэтыя ступенi i званнi пры наяўнасцi
дастатковых падстаў могуць быць адноўлены ВАК Беларусi на
аснове хадайнiцтваў саветаў, што раней узбудзiлi
хадайнiцтвы аб пазбаўленнi гэтых асоб вучоных ступеняў i
званняў.
У выпадку спынення дзейнасцi саветаў па абароне
дысертацый або саветаў арганiзацый пытаннi ўзбуджэння
хадайнiцтваў аб пазбаўленнi цi аднаўленнi вучонай ступенi
або вучонага звання разглядаюцца па даручэнню ВАК Беларусi
iншымi саветамi.
Пытаннi абгрунтаванасцi прысуджэння вучоных ступеняў i
прысваення вучоных званняў, рашэннi па якiх былi прыняты
больш як 10 гадоў таму, не разглядаюцца.
__________________________________________________________
49. Парадак разгляду пытанняў аб пазбаўленнi цi аднаўленнi
вучоных ступеняў i вучоных званняў устанаўлiваецца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 49 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
49. Парадак разгляду пытанняў аб пазбаўленнi цi
аднаўленнi вучоных ступеняў i вучоных званняў
устанаўлiваецца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
Разгляд апеляцый
50. На рашэннi саветаў па абароне дысертацый па пытаннях
прысуджэння (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных ступеняў
арганiзацыямi, суiскальнiкамi i iншымi асобамi могуць быць пададзены
апеляцыi ў адпаведныя саветы па месцы абароны i ў ВАК не пазней як
праз два месяцы з дня вынясення рашэнняў.
Заключэнне савета па абароне дысертацый i iншыя матэрыялы па
разгляду апеляцыi ў 10-дзённы тэрмiн пасля пасяджэння накiроўваюцца
ў ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 50 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
50. На рашэннi саветаў па абароне дысертацый па пытаннях
прысуджэння (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных ступеняў
арганiзацыямi, суiскальнiкамi i iншымi асобамi могуць быць
пададзены апеляцыi ў адпаведныя саветы па месцы абароны i ў
ВАК Беларусi не пазней як праз два месяцы з дня вынясення
рашэнняў.
Заключэнне савета па абароне дысертацый i iншыя
матэрыялы па разгляду апеляцыi ў 10-дзённы тэрмiн пасля
пасяджэння накiроўваюцца ў ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
51. Рашэннi па апеляцыях, якiя пададзены на рашэннi саветаў па
абароне дысертацый па пытаннях прысуджэння (пазбаўленя або
аднаўлення) вучоных ступеняў, прымае ВАК з улiкам матэрыялаў
разгляду апеляцый саветам па абароне дысертацый i заключэння
адпаведнага экспертнага савета ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 51 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
51. Рашэннi па апеляцыях, якiя пададзены на рашэннi
саветаў па абароне дысертацый па пытаннях прысуджэння
(пазбаўленя або аднаўлення) вучоных ступеняў, прымае ВАК
Беларусi з улiкам матэрыялаў разгляду апеляцый саветам па
абароне дысертацый i заключэння адпаведнага экспертнага
савета ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
52. На рашэннi прэзiдыума ВАК па пытаннях прысуджэння
(пазбаўлення або аднаўлення) вучоных ступеняў, прысваення
(пазбаўлення або аднаўлення) вучоных званняў, а таксама
пераатэстацыi асоб на вучоныя ступенi i вучоныя званнi не пазней як
праз два месяцы з дня вынесення рашэнняў могуць быць пададзены
апеляцыi ў ВАК.
Апеляцыi на рашэннi прэзiдыума ВАК разглядаюцца ў двухмесячны
тэрмiн апеляцыйнай камiсiяй, якая ствараецца прэзiдыумам ВАК .
Рашэнне прэзiдыума ВАК па апеляцыi прымаецца з улiкам заключэння
апеляцыйнай камiсii i з`яўляецца канчатковым.
__________________________________________________________
Пункт 52 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
52. На рашэннi прэзiдыума ВАК Беларусi па пытаннях
прысуджэння (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных ступеняў,
прысваення (пазбаўлення або аднаўлення) вучоных званняў, а
таксама пераатэстацыi асоб на вучоныя ступенi i вучоныя
званнi не пазней як праз два месяцы з дня вынесення
рашэнняў могуць быць пададзены апеляцыi ў ВАК Беларусi.
Апеляцыi на рашэннi прэзiдыума ВАК Беларусi разглядаюцца
ў двухмесячны тэрмiн апеляцыйнай камiсiяй, якая ствараецца
прэзiдыумам ВАК Беларусi. Рашэнне прэзiдыума ВАК Беларусi
па апеляцыi прымаецца з улiкам заключэння апеляцыйнай
камiсii i з`яўляецца канчатковым.
__________________________________________________________
53. Працэдура разгляду апеляцый у саветах па абароне дысертацый
i ў ВАК ўстанаўлiваецца ВАК ў адпаведнасцi з яго кампетенцыяй.
__________________________________________________________
Пункт 53 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
53. Працэдура разгляду апеляцый у саветах па абароне
дысертацый i ў ВАК Беларусi ўстанаўлiваецца ВАК Беларусi ў
адпаведнасцi з яго кампетенцыяй.
__________________________________________________________
54. Некаторыя асаблiвасцi прымянення гэтага Палажэння ў
дачыненнi да работ, што змяшчаюць звесткi, распаўсюджванне якiх
абмежавана, вызначаюцца ВАК.
__________________________________________________________
Пункт 54 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
54. Некаторыя асаблiвасцi прымянення гэтага Палажэння ў
дачыненнi да работ, што змяшчаюць звесткi, распаўсюджванне
якiх абмежавана, вызначаюцца ВАК Беларусi.
__________________________________________________________
55. Пытаннi, што патрабуюць улiку асаблiвых абставiн, якiя не
прадугледжаны гэтым Палажэннем, вырашаюцца ВАК ў межах яго
кампетэнцыi.
__________________________________________________________
Пункт 55 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 28 февраля 2002 г. № 288
55. Пытаннi, што патрабуюць улiку асаблiвых абставiн,
якiя не прадугледжаны гэтым Палажэннем, вырашаюцца ВАК
Беларусi ў межах яго кампетэнцыi.
__________________________________________________________
<<< Главная
страница | < Назад
|