Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
13 мая 1997 г. N 472 г.Мiнск
АБ АЖЫЦЦЯЎЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫХ,
ВОПЫТНА-КАНСТРУКТАРСКIХ I ВОПЫТНА-ТЭХНАЛАГIЧНЫХ РАБОТ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5
июня 2002 г. № 736 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 67, 5/10574)
У мэтах забеспячэння вядзення дзяржаўнага рэестра
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ, камплектавання фонду навукова-тэхнiчных дакументаў па гэтых
работах Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць, што:
дзяржаўная рэгiстрацыя навукова-даследчых, вопытна-
канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя выконваюцца
аб`яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi i ўстановамi
рэспублiкi, незалежна ад формаў уласнасцi i падпарадкаванасцi, а
таксама вядзенне iх дзяржаўнага рэестра ажыццяўляюцца Беларускiм
iнстытутам сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння
навукова-тэхнiчнай сферы;
прадстаўленне ў падатковую iнспекцыю афiцыйнага паведамлення
Беларускага iнстытута сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага
забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы аб рэгiстрацыi названых работ
у дзяржаўным рэестры з`яўляецца падставай для вызвалення ад падатку
на дабаўленую вартасць навукова-даследчных, вопытна-канструктарскiх
i вопытна-тэхналагiчных работ, што выконваюцца для спажыўцоў
Рэспублiкi Беларусь, згодна з пунктам 33 артыкула 5 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб падатку на дабаўленую вартасць".
2. Зацвердзiць Парадак дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных
работ (прыкладаецца).
3. Мiнiстэрствам i iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага
кiравання, аб`яднанням, прадпрыемстам, арганiзацыям i ўстановам
забяспечыць ва ўстаноўленым парадку абавязковую дзяржаўную
рэгiстрацыю навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту.
4. Мiнiстэрству фiнансаў, Камiтэту па навуцы i тэхналогiях пры
Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь штогод пры фармiраваннi праекта
рэспублiканскага бюджэту прадугледжваць асiгнаваннi на правядзенне
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ.
__________________________________________________________
Пункт 4 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 5 июня 2002 г. № 736
4. Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы
i тэхналогiях штогод пры фармiраваннi праекта
рэспублiканскага бюджэту прадугледжваць асiгнаваннi на
правядзенне дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ.
__________________________________________________________
5. Беларускаму iнстытуту сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага
забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы прадстаўляць штоквартальна ў
Камiтэт па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь звесткi аб навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работах, якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю.
Камiтэт па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь кожнае паўгоддзе прадстаўляе гэтыя звесткi ў Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 5 июня 2002 г. № 736
5. Беларускаму iнстытуту сiстэмнага аналiзу i
iнфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнiчнай сферы
прадстаўляць штоквартальна ў Дзяржаўны камiтэт па навуцы i
тэхналогiях звесткi аб навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работах,
якiя прайшлi дзяржаўнаю рэгiстрацыю. Дзяржаўны камiтэт па
навуцы i тэхналогiях кожнае паўгоддзе прадстаўляе гэтыя
звесткi ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
6. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 23 мая 1996 г. N 339 "Аб ажыццяўленнi
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ" (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 15, арт.377).
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
13.05.1997 N 472
ПАРАДАК
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ
1. Дадзены Парадак вызначае патрабаваннi да дзяржаўнай
рэгiстрацыi i вядзення дзяржаўнага рэестра навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ (далей -
дзяржаўны рэестр).
2. У дзяржаўным рэестры могуць быць зарэгiстраваны ўсе
навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскiя i вопытна-тэхналагiчныя
работы, якiя выконваюцца аб`яднаннямi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi i ўстановамi, незалежна ад формаў уласнасцi i
падпарадкаванасцi (далей - арганiзацыi-выканаўцы), на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь. Работы, якiя выконваюцца за кошт сродкаў
рэспублiканскага бюджэту, падлягаюць абавязковай дзяржаўнай
рэгiстрацыi.
3. Дзяржаўную рэгiстрацыю навукова-даследчых,
вопытна-канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ ажыццяўляе
Беларускi iнстытут сiстэмнага аналiзу i iнфармацыйнага забеспячэння
навукова-тэхнiчнай сферы (далей - БелIСА).
На падставе дакументаў, якiя прадстаўляюцца
арганiзацыямi-выканаўцамi, БелIСА ўносiць звесткi аб рэгiструемых
работах у дзяржаўны рэестр i камплектуе фонд навукова-тэхнiчных
дакументаў па гэтых работах.
Навукова-тэхнiчная прадукцыя, якая атрымлiваецца ў вынiку
выканання работ i прапануецца для практычнай рэалiзацыi, рэкламуецца
па жаданню заказчыка гэтых работ шляхам выдання iнфармацыйных
матэрыялаў. Рэкламаванне навукова-тэхнiчнай прадукцыi аплачваецца
заказчыкам.
Выключнае права на валоданне i распараджэнне iнфармацыяй аб
навуковых даследаваннях, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных распрацоўках, а таксама на яе выкарастанне
належыць заказчыку, калi ў дагаворы памiж заказчыкам i
арганiзацыяй-выканаўцай не агавораны iншыя ўмовы.
4. Арганiзацыi-выканаўцы навукова-даследчых, вопытна-
канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ бясплатна
прадстаўляюць у БелIСА ўсе прадугледжаныя дадзеным Парадкам
дакументы.
5. Арганiзацыi-выканаўцы навукова-даследчых, вопытна-
канструктарскiх i вопытна-тэхналагiчных работ, якiя прадставiлi ў
БелIСА прадугледжаныя дадзеным Парадкам рэгiстрацыйныя дакументы,
маюць права бясплатна карыстацца фондам навукова-тэхнiчных
дакументаў па гэтых работах.
6. БелIСА аказвае метадычную дапамогу арганiзацыям-выканаўцам у
дзяржаўнай рэгiстрацыi навукова-даследчых, вопытна-канструктарскiх i
вопытна-тэхналагiчных работ i ажыццяўляе кантроль за станам
рэгiстрацыi работ, якiя выконваюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага
бюджэту.
7. Арганiзацыя-выканаўца для дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або
вопытна-тэхналагiчнай работы накiроўвае ў БелIСА рэгiстрацыйную
карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i
тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь узору.
__________________________________________________________
Часть первая пункта 7 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 5
июня 2002 г. № 736
7. Арганiзацыя-выканаўца для дзяржаўнай рэгiстрацыi
навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або
вопытна-тэхналагiчнай работы накiроўвае ў БелIСА
рэгiстрацыйную карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з
Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях узору.
__________________________________________________________
Тэрмiн прадстаўлення рэгiстрацыйнай карты ў БелIСА не павiнен
перавышаць 30 дзён з пачатку выканання работы, якая падлягае
рэгiстрацыi. Няправiльна аформленыя рэгiстрацыйныя карты вяртаюцца
арганiзацыям-выканаўцам для выпраўлення з указаннем прычын вяртання.
Сумесна з рэгiстрацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца
тэхнiчнае заданне альбо тэхнiка-эканамiчнае абгрунтаванне на
выконваемыя работы.
Пры правядзеннi работы некалькiмi арганiзацыямi (комплексная
работа) кожная арганiзацыя-выканаўца можа накiроўваць у БелIСА
рэгiстрацыйныя дакументы на частку работы, якая выконваецца ёю
самастойна.
Пасля заканчэння зарэгiстраванай работы арганiзацыя-выканаўца
накiроўвае ў БелIСА iнфармацыйную карту ўстаноўленага БелIСА па
ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь узору. Разам з iнфармацыйнай картай у якасцi
дадатку да яе падаюцца:
__________________________________________________________
Часть пятая пункта 7 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 5
июня 2002 г. № 736
Пасля заканчэння зарэгiстраванай работы
арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў БелIСА iнфармацыйную
карту ўстаноўленага БелIСА па ўзгадненню з Дзяржаўным
камiтэтам па навуцы i тэхналогiях узору. Разам з
iнфармацыйнай картай у якасцi дадатку да яе падаюцца:
__________________________________________________________
справаздача аб навукова-даследчай рабоце, зацверджаная
кiраўнiком арганiзацыi-выканаўцы. Справаздача афармляецца ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi;
тлумачальная запiска да вопытна-канструктарскай i
вопытна-тэхналагiчнай работы, зацверджаная кiраўнiком
арганiзацыi-выканаўцы. Тлумачальная запiска афармляецца ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматыўнымi актамi.
8. БелIСА, атрымаўшы рэгiстрацыйную карту з прыкладзенымi
дакументамi, прысвойвае навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай
або вопытна-тэхналагiчнай рабоце нумар дзяржаўнай рэгiстрацыi,
уносiць звесткi аб ёй у дзяржаўны рэестр, уключае ў фонд
навукова-тэхнiчных дакументаў тэхнiка-эканамiчныя абгрунтаваннi i
(або) тэхнiчныя заданнi i ў 20-дзённы тэрмiн накiроўвае
арганiзацыi-выканаўцы паведамленне аб рэгiстрацыi работы. Пасля
атрымання iнфармацыйнай карты з прыкладзенымi дакументамi БелIСА
ўводзiць iх у фонд навукова-тэхнiчных дакументаў i ў 30-дзённы
тэрмiн накiроўвае (выдае) арганiзацыi-выканаўцы даведку аб
паступленнi дакументаў у названы фонд.
Узор паведамлення аб рэгiстрацыi работы ўстанаўлiвае БелIСА па
ўзгадненню з Камiтэтам па навуцы i тэхналогiях пры Савеце Miнicтpaў
Рэспублiкi Беларусь.
__________________________________________________________
Часть вторая пункта 8 - с изменениями, внесенными
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 5
июня 2002 г. № 736
Узор паведамлення аб рэгiстрацыi работы ўстанаўлiвае
БелIСА па ўзгадненню з Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i
тэхналогiях.
__________________________________________________________
9. У выпадку спынення выканання зарэгiстраванай
навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай або вопытна-
тэхналагiчнай работы арганiзацыя-выканаўца абавязана ў 30-дзённы
тэрмiн пiсьмова паведамiць пра гэты БелIСА, пазначыўшы рэгiстрацыйны
нумар, назву работы i прычыну выключэння яе з дзяржаўнага рэестра.
Пры змене назвы работ арганiзацыя-выканаўца накiроўвае ў БелIСА
нанава аформленую рэгiстрацыйную карту i гэтая работа ўключаецца ў
дзяржаўны рэестр пад новым рэгiстрацыйным нумарам, ранейшы нумар
анулюецца.
<<< Главная
страница | < Назад
|