МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
22.04.97 г. N 211
г.Мiнск
Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i
акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь
У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997 г. N 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi
Беларусь ад 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:
- дашкольных устаноў;
- агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
- прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
- сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
- вышэйшых навучальных устаноў.
2. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi (Канановiч У.Я.) прадставiць на дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.
3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства
адукацыi, мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам, другiм
рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi
якiх знаходзяцца навучальныя ўстановы, упраўленням адукацыi
аблвыканкамаў i Мiнгарвыканкама, аддзелам адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.
4. Iнструкцыi i метадычныя рэкамендацыi па правядзеннi
атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 года N 227, лiчыць страцiўшымi
сiлу (рэгiстрацыйны N 549/12, 551/12, 553/12, 552/12, 554/12 ад
26 верасня 1994 г.).
Мiнiстр В.I.Стражаў
Намеснiк мiнiстра У.Ф.Валадзько
Намеснiк мiнiстра А.М.Гарнак
Намеснiк мiнiстра Г.Д.Дылян
Начальнiк Дзяржiнспекцыi
навучальных устаноў У.Я.Канановiч
Начальнiк упраўлення па
рабоце з кадрамi i прававому
забеспячэнню А.А.Пыжоў
Галоўны юрысконсульт А.У.Мякiннiк
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 красавiка 1997 г. N 211
IНСТРУКЦЫЯ
ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
===
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.
1.1. Дадзеная iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi
дашкольных устаноў распрацавана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi
Тыпавога палажэння аб атэстацыi i акрэдытацыi навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь;
1.2. Яна вызначае адзiныя метадычныя падыходы да правядзення
атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў;
1.3. Атэстацыя дашкольных устаноў новага тыпу i iх акрэдытацыя
праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных устаноў, а астатнiх -
органамi кiравання, у падпарадкаваннi якiх яны знаходзяцца i пад
арганiзацыйна-метадычным кiраўнiцтвам Дзяржаўнай iнспекцыi
навучальных устаноў;
1.4. На перыяд атэстацыi i акрэдытацыi органамi кiравання
ствараецца камiсiя на чале са старшынёй i яго намеснiкам, у склад
якой уключаюцца: спецыялiсты ў галiне дашкольнай педагогiкi
(работнiкi метадычных кабiнетаў, цэнтраў, дашкольных устаноў),
псiхолагi, прадстаўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый, грамадскiх
аб`яднанняў. Склад камiсii зацвярджаецца загадам адпаведнага органа
кiравання;
1.5. Члены камiсii вызваляюцца ад выканання службовых абавязкаў
па месцы асноўнай работы па ўзгадненнi з iх кiраўнiцтвам з
захаваннем заработнай платы;
1.6. Атэстацыя накiравана на ўдасканаленне дзейнасцi дашкольных
устаноў, развiццё творчай iнiцыятывы педагогаў, забеспячэнне абароны
дзiцяцi ад некампетэнтных педагагiчных уздзеянняў;
1.7. Каардынацыйна-метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй дашкольных
устаноў ажыццяўляе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў, якая:
- ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю органаў кiравання па
правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
- распрацоўвае нарматыўныя i метадычныя дакументы па атэстацыi
дашкольных устаноў;
- аказвае метадычную i кансультатыўную дапамогу органам
кiравання i атэстацыйным камiсiям;
- абагульняе, улiчвае вынiкi i распаўсюджвае вопыт атэстацыi
дашкольных устаноў;
- у неабходных выпадках праводзiць выбарачную праверку
дакладнасцi вынiкаў атэстацыi, уключаючы паўторную атэстацыю
дашкольных устаноў;
- уносiць прапановы па ўдасканаленнi дашкольнага выхавання ў
рэспублiцы.
1.8. Мэтай акрэдытацыi з`яўляецца змена статуса дашкольнай
установы, якая праводзiцца на добраахвотнай аснове i за аплату. Для
гэтага могуць быць выкарыстаны сродкi прадпрыемстваў, устаноў,
гаспадарак, арганiзацый, прыватных асоб.
2. АТЭСТАЦЫЯ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.
2.1. Атэстацыя з`яўляецца адным з вiдаў дзяржаўнага кантролю i
прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы дашкольных устаноў;
2.2. Атэстацыi падлягаюць дашкольныя ўстановы ўсiх тыпаў i
вiдаў незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. Яна
праводзiцца на планавай аснове з перыядычнасцю адзiн раз у пяць
гадоў або раней па iнiцыятыве органаў кiравання i калектываў
дашкольных устаноў;
2.3. Тэрмiн атэстацыi вызначаецца праграмай, тыпам i
прафiляванасцю дашкольнай установы, але не павiнен перавышаць 15
каляндарных дзён;
2.4. Кiраўнiцтва работай па правядзеннi атэстацыi дашкольных
устаноў ажыццяўляюць органы кiравання, якiя маюць права:
- ажыццяўляць кантроль за ходам атэстацыi дашкольных устаноў;
- прымаць удзел у правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
- аказваць метадычную i кансультатыўную дапамогу атэстацыйным
камiсiям;
- абагульняць i распаўсюджваць станоўчы вопыт атэстацыi
дашкольных устаноў вобласцi, горада;
2.5. Атэстацыя дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў два этапы:
1 этап - падрыхтоўка кiраўнiцтвам справаздачы аб дзейнасцi
дашкольнай установы на аснове самааналiзу, якi ўключае:
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i
дзецьми;
- бяспечнасць, здароўе, харчаванне;
- стварэнне ўмоў для развiцця асобы дзiцяцi;
- выкарыстанне ў рабоце з выхаванцамi розных варыянтаў праграм,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
- узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
- кадравае забеспячэнне, рост прафесiянальнага майстэрства
педагогаў;
- адпаведнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы сучасным
патрабаванням;
- кантроль i кiраўнiцтва дашкольнай установай;
2 этап - работа атэстацыйнай камiсii.
2.6. Атэстацыйная камiсiя вызначае:
- выкананне заканадаўчых i нарматыўных актаў;
- прафесiянальны ўзровень калектыву супрацоўнiкаў;
- разнастайнасць аказваемых насельнiцтву адукацыйных паслуг;
- адпаведнасць якасцi выхаваўча-адукацыйнага працэсу дзяржаўным
патрабаванням;
- псiхалагiчны клiмат у дашкольнай установе;
Пры гэтым ацэньвае фiзiчнае развiццё дзяцей, ахову псiхiчнага
здароўя, iх псiхалагiчную абароненасць, iнтэлектуальнае развiццё
згодна з узроставымi асаблiвасцямi i iндывiдуальнымi схiльнасцямi i
здольнасцямi;
2.7. Атэстацыйная камiсiя робiць комплекснае заключенне аб
дзейнасцi дашкольнай установы i выносiць адну з наступных ацэнак:
- Дашкольная ўстанова прызнаецца атэставанай i заслугоўвае
заахвочвання, калi яна дасягнула высокiх поспехаў у выхаваннi
дашкольнiкаў;
- Дашкольная ўстанова прызнаецца атэставанай, калi яна
адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту;
- Дашкольная ўстанова прызнаецца прайшоўшай першасную
атэстацыю, калi ў яе рабоце выяўлены недахопы, якiя могуць быць
лiквiдаваны ў тэрмiн, устаноўлены Дзяржiнспекцыяй навучальных
устаноў;
- Дашкольная ўстанова прызнаецца неатэставанай, калi
арганiзацыя i стан выхаваўча-адукацыйнага працэсу знаходзiцца на
нiзкiм узроўнi i не адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту;
2.8. Заключэнне i прапановы атэстацыйнай камiсii накiроўваюцца
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў i разглядаюцца ёю ў месячны
тэрмiн. Пры станоўчай ацэнцы дзейнасцi дашкольнай установы
Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову аб яе
атэстацыi i выдае адпаведнае пасведчанне.
2.9. Неатэставаная дашкольная ўстанова падлягае пераатэстацыi
праз 1 год. Пры паўторнай адмоўнай ацэнцы дзейнасцi дашкольнай
установы атэстацыйная камiсiя ўносiць прапановы ў орган кiравання па
змене кiраўнiцтва або супрацоўнiкаў гэтай дашкольнай установы ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
2.10. Калi дашкольная ўстанова не згодна з ацэнкай атэстацыйнай
камiсii, яна мае права ў двухтыднёвы тэрмiн падаць у
Дзяржiнспекцыю навучальных устаноў заяву аб яе пераглядзе.
Пастанова Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў можа быць
абскарджана на працягу аднаго месяца ў Мiнiстэрстве адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
3. АКРЭДЫТАЦЫЯ.
3.1. Акрэдытацыi падлягаюць дашкольныя ўстановы, якiя жадаюць
змянiць свой статус незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм
уласнасцi.
3.2. Для правядзення акрэдытацыi дашкольнай установы неабходна
прадставiць у Дзяржаўную iнспекцыю навучальных устаноў заяву, акт
самаацэнкi i праект дагавора на аплату затрат, звязаных з
правядзеннем акрэдытацыi.
3.3. Камiсiя па акрэдытацыi ствараецца i зацвярджаецца загадам
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў.
3.4. Камiсiя разглядае прадстаўленыя дакументы i прымае рашэнне
аб акрэдытацыi дашкольнай установы. Калi камiсii па акрэдытацыi
патрабуецца ўдакладненне некаторых пазiцый, адзначаных у акце
самаацэнкi, яна працуе непасрэдна ў дашкольнай установе не больш
аднаго тыдня.
3.5. Па вынiках акрэдытацыi дашкольнай установы Дзяржаўная
iнспекцыя навучальных устаноў прымае пастанову, якая зацвярджаецца
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
3.6. У выпадку станоўчага рашэння дашкольнай установе
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi выдаецца сертыфiкат устаноўленага
ўзору.
3.7. Дашкольная ўстанова можа быць пазбаўлена дзяржаўнай
акрэдытацыi па вынiках чарговай або нечарговай атэстацыi.
Падставай для нечарговай атэстацыi з`яўляецца рашэнне агульнага
сходу бацькоў дзяцей, якiя наведваюць дадзеную дашкольную ўстанову.
Рашэнне прымаецца дзвюма трэцямi галасоў ад агульнай колькасцi
бацькоў i накiроўваецца ў адпаведныя органы кiравання. Пастанова аб
пазбаўленнi дашкольнай установы дзяржаўнай акрэдытацыi прымаецца ў
месячны тэрмiн Дзяржаўнай iнспекцыяй на аснове вынiкаў паўторнай
атэстацыi дашкольнай установы.
3.8. Паўторная акрэдытацыя ажыццяўляецца ў тым жа парадку, як i
першасная.
4. АТЭСТАЦЫЯ I АКРЭДЫТАЦЫЯ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ ЗМЕШАНАГА ТЫПУ.
4.1. Атэстацыя навучальнай установы, якая ўключае ў сябе
ступенi дашкольнай i школьнай адукацыi ажыццяўляецца наступным
чынам: дашкольнае падраздзяленне атэстуецца адпаведна з дзяржаўнымi
патрабаваннямi аб дашкольнай адукацыi:
школьнае падраздзяленне - адпаведна з патрабаваннямi
дзяржаўнага агульнаадукацыйнага стандарту.
4.2. Вынiковыя дакументы, загады i пастановы аб дзейнасцi
навучальнай установы адпаведна састаўляюцца i прымаюцца ў цэлым па
навучальнай установе.
5. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI.
5.1. Найменне дакументаў, якiя прадстаўляе дашкольная ўстанова
атэстацыйнай камiсii:
- пашпарт, статут, бацькоўскi дагавор, статыстычную справаздачу
ф-35-к, кнiгi загадаў, асобныя справы супрацоўнiкаў, працоўныя
кнiжкi, пуцёўкi на дзяцей;
- дакументацыю па ахове працы i тэхнiцы бяспекi;
- пратаколы пасяджэнняў агульнага сходу работнiкаў дашкольнай
установы i бацькоў, савета дашкольнай установы;
- пратаколы педагагiчнага савета, пратаколы дыягнастычнага
абследавання дзяцей;
- планы: гадавы; каляндарныя планы педагагiчных работнiкаў;
перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi;
- пратаколы: семiнараў, семiнараў-практыкумаў, групавых нарад,
праглядаў педагагiчных мерапрыемстваў;
- таблiца аналiзу якаснага саставу педагагiчных кадраў;
дыягнастычныя анкеты выхавальнiкаў, тэсты, анкеты, дзённiкi
назiранняў;
- сшытак кантролю; гадавы каштарыс выдаткаў; кнiгi сумарнага
ўлiку; медыцынскiя карты дзяцей Ф-026У;
- журналы: здароўя; рэгiстрацыi iнфекцыйных захворванняў
ф-060У; амбулаторны; па спiсаннi спiрту i медпрэпаратаў; бракеражны;
па кантролi за добраякаснасцю скорапсавальных прадуктаў. Заяўкi на
прадукты харчавання, накапляльная ведамасць, перспектыўнае меню,
меню-раскладка, тэхналагiчныя карты, картатэка страў, у тым лiку
дыетхарчавання;
- сшыткi: кантролю за харчаваннем, улiку наведвання дзяцей;
- даведкi або акты: праверкi санiтарна-эпiдэмiлагiчнай станцыi;
зняцця натуральных рэшткаў харчавання; праверкi дашкольнай установы;
- карты нервова-псiхiчнага развiцця дзяцей ранняга ўзросту;
моўныя карты.
5.2. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
- адпаведнасць статута дашкольнай установы яе тыпу i вiду,
адлюстраванне ў iм нормаў i правiлаў жыцця калектыву, правоў i
абавязкаў членаў калектыву згодна з заканадаўствам, яго рэгiстрацыю
органам кiравання па падначаленасцi;
- адлюстраванне прававых адносiн памiж дашкольнай установай i
бацькамi;
- актуальнасць пытанняў, абмяркоўваемых на пасяджэннях
агульнага сходу супрацоўнiкаў дашкольнай установы i бацькоў, як
вышэйшага органа кiравання дашкольнай установы;
- выкананне кiраўнiком патрабаванняў да вядзення кнiгi загадаў;
своечасовае афармленне загадаў аб прыёме, пераводзе i звальненнi
работнiкаў, згодна з заканадаўствам; наяўнасць працоўных кнiжак,
парадак афармлення, адпаведнасць з табелем улiку працоўнага часу;
- наяўнасць дзяцей у дашкольнай установе адпаведна пуцёўкам або
заявам бацькоў i спiсачнаму саставу;
5.3. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ I ТЭХНIЦЫ БЯСПЕКI.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
адпаведнасць санiтарным правiлам уладкавання, правiлам пажарнай
бяспекi;
супрацьпажарнае становiшча, наяўнасць спецыяльнага iнвентару:
наяўнасць плана эвакуацыi дзяцей i абслуговага персаналу дашкольнай
установы на выпадак узнiкнення пажару, плана работы камiсii па ахове
працы i акты праверак;
наяўнасць загадаў па дашкольнай установе аб прызначэннi
адказных за арганiзацыю работы па ахове працы, тэхнiцы бяспекi,
вытворчай санiтарыi, пажарнай бяспецы, за станам электрагаспадаркi;
наяўнасць у дашкольнай установе iнструкцый па ахове працы i
тэхнiцы бяспекi для кожнай катэгорыi працуючых з улiкам канкрэтных
умоў працы, iх выкананне;
выкананне патрабаванняў да вядзення журналаў рэгiстрацыi
iнструктажу;
своечасовае азнаямленне супрацоўнiкаў з "Iнструкцыяй па
арганiзацыi аховы жыцця i здароўя дзяцей у дашкольнай установе i
дзiцячых пляцоўках";
АДЗНАЧЫЦЬ:
устраненне траўманебяспечных сiтуацый, звязаных з
нядобраўпарадкаванасцю навакольнага асяроддзя;
сiстэматычнасць навучання дзяцей асновам прафiлактыкi
траўматызму (правiлам карыстання электрапрыборамi, паводзiн на
вулiцы, пажарнай бяспекi, выканання працоўных дзеянняў i спартыўных
практыкаванняў).
5.4. СТАН МАТЭРЫЯЛЬНАЙ I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦI
ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
- удзел мясцовых органаў упраўлення, прадпрыемстваў, устаноў,
гаспадарак i iншых арганiзацый, прыватных асоб у развiццi
матэрыяльнай базы дашкольнай установы;
- тэхнiчны стан будынка, патрэбу ў рамонце;
- наяўнасць неабходнага абсталявання i пабудоў на ўчастках,
пляцоўках: па вывучэнню правiлаў дарожнага руху, спартыўных, iх
спраўнасць;
- аснашчанасць кабiнетаў, студый, музычнай i спартыўнай залы,
медыцынскiх блокаў i iншых памяшканняў;
- адзначыць аснашчанасць спецыяльным абсталяваннем, у тым лiку
аўтаматызаваным: тэхнiчнымi сродкамi навучання, вылiчальнай, кiно- i
вiдэатэхнiкай; вучэбнай мэбляй, медыцынскiм абсталяваннем;
- навукова-метадычнае забеспячэнне.
Устанавiць адпаведнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай базы дашкольнай
установы сучасным патрабаванням.
5.5. ЗДАРОЎЕ, ХАРЧАВАННЕ.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
- наяўнасць медыцынскiх кадраў;
- стан захворванняў дзяцей у дашкольнай установе;
- работу медыцынскага персаналу па прафiлактыцы захворанняў i
правядзенне санiтарна-асветнiцкай работы сярод супрацоўнiкаў i
бацькоў;
- арганiзацыю супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў;
- кантроль за санiтарна-гiгiенiчнымi ўмовамi (графiкi ўборкi,
праветрывання i кварцавання, змены бялiзны, правiлы мыцця посуду i
цацак), арганiзацыяй рэжыму дня, харчавання, фiзiчным выхаваннем
дзяцей (фiзiчным развiццём, фiзiчнай нагрузкай, рухальнай актыўнасцю
на працягу дня), арганiзацыяй работы з дыспансернымi дзецьмi,
гiгiенiчным выхаваннем дзяцей; арганiзацыю аздараўленчых
мерапрыемстваў (загартоўвання, фiзiятэрапеўтычных працэдур,
немедыкаментознага лячэння, прафiлактыкi парушэнняў асанкi,
стаматалагiчных захворванняў); работу па папярэджванню зрокавых
парушэнняў;
- своечасовае правядзенне антрапаметрычных вымярэнняў,
наяўнасць схемы рассадкi, адпаведнасць мэблi росту дзяцей;
- забеспячэнне памяшканняў харчаблока спраўным абсталяваннем i
яго адпаведнасць санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням;
- санiтарны стан памяшканняў;
- правiльнасць захоўвання i рэалiзацыi прадуктаў харчавання
згодна з тэрмiнам;
- адпаведнасць выхаду ежы нарматыўным патрабаванням;
- забеспячэнне прадуктамi харчавання дашкольнай установы, iх
якасць i асартымент;
- выкананне тэхналогii прыгатавання страў;
- адпаведнасць правiлам кулiнарнай апрацоўкi;
- выкананне натуральных нормаў;
- якасць, разнастайнасць страў;
- арганiзацыю дыетычнага харчавання (улiк дзяцей, якiм патрэбна
карэкцыя харчавання, меню, выкананне тэхналогii прыгатавання
дыетычных страў).
5.6. ПСIХАЛАГIЧНЫ КЛIМАТ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i кiраўнiком, памiж
супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i дзецьмi.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
маральна-псiхалагiчнае становiшча ў дашкольнай установе,
узровень выхаванасцi дзяцей i супрацоўнiкаў.
ВЫВУЧЫЦЬ:
стыль зносiн кiраўнiка дашкольнай установы з супрацоўнiкамi;
стыль зносiн выхавальнiка з дзецьмi;
узроўнi разумення дзяцей выхавальнiкам;
адносiны дашкольнiкаў да асобы выхавальнiка.
5.7. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ З БАЦЬКАМI.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
бацькамi i дзецьмi;
улiк сацыяльных чаканняў бацькоў у адносiнах да выхавальнiка
дашкольнай установы;
няўнасць ведаў у выхавальнiка аб сацыяльна-псiхалагiчных
асаблiвасцях сямей выхаванцаў, выкарыстанне вопыту сямейнага
выхавання;
ажыццяўленне дыферэнцыраванага падыходу у арганiзацыi работы з
бацькамi, аказанне кансультатыўнай сацыяльна-педагагiчнай дапамогi.
5.8. РАЗВIЦЦЁ АСОБЫ ДЗIЦЯЦI.
УЗРОВЕНЬ ФIЗIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
прычыны захворвання дзяцей на працягу апошнiх 3 гадоў;
якiя створаны ўмовы для фiзiчнага развiцця;
сярэднiя паказчыкi фiзiчнай падрыхтоўкi дашкольнiкаў;
ажыццяўленне фiзкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на
працягу дня;
арганiзацыю фiзiчнага выхавання дзяцей з улiкам груп здароўя i
iндывiдуальных асаблiвасцей;
удзел у актыўным адпачынку.
ПСIХIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ.
(iнтэлектуальнае, асобаснае)
ВЫЗНАЧЫЦЬ авалоданне дзецьмi:
грамадскiм сенсорным вопытам;
сiстэмай сенсорных эталонаў;
сенсорнымi ўменнямi;
ВЫЯВIЦЬ узровень развiцця асноўных вiдаў пачуццёвага
ўстрымання:
колераадрознiванне, слыхавы, тактыльны, нюхальны.
ВЫЗНАЧЫЦЬ:
узровень устрымання (хуткасць, дакладнасць, дыферэнцыраванасць,
здольнасць суадносiць уласцiвасць прадмета з зададзенымi эталонамi);
узровень памяцi (дакладнасць, трываласць, асэнсаванасць,
запамiнанне, уменне правiльна ўсвядомлена абнавiць матэрыял);
ступень сфармiраванасцi наглядна-дзейснага,
наглядна-вобразнага, славесна-лагiчнага мыслення;
узровень уяўлення (здольнасць стварыць вобраз на падставе
вуснага або ўспрынятага раней вобразнага апiсання, а таксама ўносiць
элементы новага ў гульню, прадуктыўныя вiды дзейнасцi);
узровень развiцця мовы (слоўнiкавы запас, граматычна правiльная
мова i яе звязнасць, здольнасць адэкватна перадаць думку).
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ фармiраванне асобы дзiцяцi па асноўных
напрамках:
дзiцячая творчасць;
актыўныя адносiны да свету;
сацыяльна-каштоўныя маральныя якасцi (далучэнне дзяцей да
агульначалавечай i нацыянальнай культуры, засваенне маральных
нормаў, якiя адбiваюцца на зносiнах памiж людзьмi ў грамадстве);
матывы дзейнасцi i ўзровень самаацэнкi (фармiраванне
грамадска-каштоўных патрэбнасцей i матываў), забеспячэнне
паўнацэннага шляху самавыяўлення i самасцвярджэння;
забеспячэнне эмацыянальнага дабрабыту кожнаму выхаванцу
(вывучэнне мiжасобасных адносiн).
ВЫЗНАЧЫЦЬ улiк iндывiдуальных асаблiвасцей (псiхафiзiялагiчных
магчымасцей, мастацкiх здольнасцей, схiльнасцей, iнтарэсаў i палавых
адрозненняў).
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ ажыццяўленне дыягностыкi i карэкцыi развiцця
асобы дзiцяцi.
5.9. АРГАНIЗАЦЫЯ ВЫХАВАЎЧА-АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ.
ВЫЗНАЧЫЦЬ стварэнне ўмоў для выхаваўча-адукацыйнага працэсу,
якiя забяспечваюць розныя накiрункi дзiцячай дзейнасцi;
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
планаванне дзейнасцi дашкольнай установы на дыягнастычнай
аснове з улiкам тыпу, магчымасцей матэрыяльна-тэхнiчнай базы,
кадравага саставу i яго прафесiйнага ўзроўню, удасканаленне
перадавога педагагiчнага вопыту i дасягненняў псiхолага-педагагiчных
навук;
пры аналiзе дзейнасцi педагагiчнага савета звярнуць увагу на:
удасканаленне яго работы з улiкам задач, якiя пастаўлены перад
дашкольнай установай;
як педагагiчны савет садзейнiчае развiццю творчых iнiцыятыў
педагогаў, распаўсюджванню педагагiчнага вопыту, сувязi дашкольнай
установы з навукова-даследчымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi;
якiя рашэннi прымаюцца, iх уздзеянне на ўдасканаленне
выхаваўча-адукацыйнай работы з дзецьмi, рост прафесiйнага
майстэрства педагогаў;
планы выхаваўча-адукацыйнага працэсу з улiкам здароўя,
iнтарэсаў i схiльнасцей дзяцей на аснове дыягностыкi развiцця
кожнага выхаванца;
якасць ведаў, уменняў дзяцей, выяўленых у ходзе прагледжаных
заняткаў, рэжымных момантаў, назiранняў i гутарак;
вынiкi прадуктыўнай дзiцячай дзейнасцi;
ажыццяўленне работы па далучэннi дзяцей да беларускай мовы i
культуры, традыцый беларускага народа, культуры iншых народаў;
разнастайнасць адукацыйных паслуг, накiраваных на
iндывiдуальнае развiццё дзiцяцi з улiкам бацькоў.
5.10. РОСТ ПРАФЕСIЯНАЛЬНАГА МАЙСТЭРСТВА.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
расстаноўку педагагiчных кадраў з улiкам iх прафесiянальнага
майстэрства i псiхалагiчнай сумяшчальнасцi;
адпаведнасць планавання работы з кадрамi згодна з вынiкамi
дыягнастычнага анкетавання;
адпаведнасць курсавой перападрыхтоўкi кадраў;
сучасныя вiды i формы павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў, якiя
выкарыстоўваюцца ў дашкольнай установе;
што ўкаранёна ў практыку i як гэта адбiлася на павышэннi
ўзроўню педагагiчнага працэсу;
арганiзацыя работы з маладымi спецыялiстамi;
выкананне патрабавання Палажэння аб атэстацыi педагагiчных
работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь;
адпаведнасць прысвоенай катэгорыi вынiкам дзейнасцi педагога i
квалiфiкацыйным характарыстыкам;
ВЫСВЕТЛIЦЬ, як павышаецца ўзровень прафесiйнага майстэрства
шляхам самаадукацыi.
Выяўленне, вывучэнне, абагульненне, формы распаўсюджвання
перадавога педагагiчнага вопыту педагогаў дашкольнай ўстановы,
раёна, вобласцi, рэспублiкi ў практыку работы.
5.11. КАНТРОЛЬ I КIРАЎНIЦТВА.
УСТАНАВIЦЬ: наяўнасць i змест графiкаў кантролю, як у iх
прадугледжваюцца ўсе вiды i формы кантролю за дзейнасцю педагогаў i
iншых катэгорый супрацоўнiкаў.
ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
адпаведнасць кантролю гадаваому плану, агульнадзяржаўным
патрабаванням, загадам органаў кiравання;
сiстэму кантролю па ўсiх напрамках выхаваўча-адукацыйнага
працэсу;
спалучэнне кантролю i аказанне дапамогi;
выяўленне вопыту работы супрацоўнiкаў дашкольнай установы;
мерапрыемствы, якiя накiраваны на паляпшэнне работы
супрацоўнiкаў дашкольнай установы.
ВЫЯВIЦЬ:
стыль кiраўнiцтва дашкольнай установай на падставе назiранняў,
гутарак i анкетавання супрацоўнiкаў;
комплексны аналiз дасягненняў i недахопаў выхаваўча-адукацыйнай
работы педагагiчнага калектыву;
вызначэнне месца i ролi кожнага супрацоўнiка ў рэалiзацыi мэты
i задач выхавання;
удзел старшага выхавальнiка, старшай медыцынскай сястры,
загадчыка гаспадаркi ў кiраваннi дашкольнай установай;
дзейнасць кiраўнiцтва паводле вынiкаў усебаковага аналiзу
работы калектыву, па стварэннi спрыяльнага мiкраклiмату ў iм,
актывiзацыi творчасцi педагогаў.
Устанавiць перыядычнасць вывучэння стану дзейнасцi дашкольнай
установы органамi кiравання, выкананне дашкольнай установай
прапаноў.
Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў Рэспублiкi
Беларусь", зацверджаную загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi
Беларусь ад 4 жнiўня 1994 г. N 227 (рэгiстрацыйны N 554/12 ад 26
верасня 1994 г.).
----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1859/12.
Дата: 07.05.97 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|