МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
14 сакавiка 1997 г. N 146
г.Мiнск
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Iнструкцыю аб парадку
пераводу, аднаўлення i адлiчэння студэнтаў вышэйшых
навучальных устаноў. (Рэгiстрацыйны N 538/12 ад 7.09.94 г.)
===
З мэтай упарадкаванасцi дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:
1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi ў Iнструкцыю аб
парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння студэнтаў вышэйшых
навучальных устаноў, зацверджанае загадам мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 1994 года N 192 (дадаюцца).
2. Кантроль за выкананнем данага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра У.Ф.Валадзько.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Намеснiк мiнiстра
У.Ф.Валадзько
Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
вышэйшай адукацыi
В.М.Дабранскi
Галоўны юрысконсульт упраўлення
па рабоце з кадрамi i прававым
забеспячэннi
А.У.Мякiннiк
УЗГОДНЕНА: ЗАЦВЕРДЖАНА:
Мiнiстэрства працы загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь адукацыi Рэспублiкi
Намеснiк мiнiстра Беларусь
Е.П.Колас ад 14.03.1997 г.
N 146
Змяненнi i дапаўненнi ў Iнструкцыю аб
парадку пераводу, аднаўлення i адлiчэння
студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў
Раздзел 1
У пункт 1.2 дадаць яшчэ адзiн сказ у наступнай рэдакцыi:
"Аднаўленне i перавод студэнтаў у дзяржаўную ВНУ з недзяржаўнай на
платную форму навучання праводзiцца незалежна ад праходжання апошняй
акрэдытацыi."
Пункт 1.4. Другi сказ пасля слоў "на адпаведным курсе,"
дабавiць: "альбо семестры".
Раздзел 2
Пункт 2.2. Трэцi сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "У
трохдзённы тэрмiн асабовая справа студэнта перасылаецца на адрас
ВНУ, у якую ён пераведзены, з пакiданнем у ВНУ, дзе ён раней
навучаўся, копiй акадэмiчнай даведкi, залiковай кнiжкi, вучэбнай
карткi студэнта i вопiсу перасылаемых дакументаў."
У пункце 2.4 словы "акрамя выпускнога" - выключыць.
Пункт 2.5. Дадаць яшчэ адзiн сказ у наступнай рэдакцыi:
"Выдатна паспяваючыя студэнты, якiя дамаглiся высокiх паказчыкаў у
вучэбна-пазнаваўчай i навукова-даследчай дзейнасцi, могуць быць
пераведзены рэктарамi дзяржаўных ВНУ з платнага навучання на
бясплатнае".
Раздзел 4
У пункце 4.1 дадаць: "- у сувязi з прадстаўленнем дакументаў з
заведама недакладнымi звесткамi".
У дадатку да Iнструкцыi, у акадэмiчнай даведцы ў графе
"колькасць гадзiн" графу "у т.л. вывучаны студэнтам" - выключыць.
------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1790/12.
Дата: 26.03.97 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|