Савет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
3 сакавiка 1997 г. N 158
г.Мiнск
АБ ЗАКЛЮЧЭННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI ПАКIСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА, АДУКАЦЫI, СРОДКАЎ МАСАВАЙ
IНФАРМАЦЫI, СПОРТУ I ТУРЫЗМУ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам
спорту i турызму, Дзяржаўным камiтэтам па друку, аб заключэннi
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай
Рэспублiкi Пакiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, мастацтва,
адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму.
2. Адобрыць прадстаўлены Мiнiстэрствам культуры праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай
Рэспублiкi Пакiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, мастацтва,
адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму ў якасцi
асновы для перегавораў (прыкладаецца) *).
_________________________
*) Не рассылаецца.
3. Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Сасноўскага Аляксандра
Уладзiмiравiча на вядзенне перагавораў з правам унясення ў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай
Рэспублiкi Пакiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, мастацтва,
адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму змяненняў i
дапаўненняў, якiя не маюць прынцыповага характару, i падпiсанне ад
iмя Урада Рэспублiкi Беларусь гэтага Пагаднення.
Прэм`ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
<<< Главная
страница | < Назад
|