ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      28 лютага 1997 г. № 106

АБ УВЯДЗЕННI Ў ДЗЕЯННЕ ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIХ
АЛIМПIЯДАХ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

     З мэтай  стварэння  ўмоў  для  далейшага  пашырэння  работы   з
адоранымi вучнямi агульнаадукацыйных навучальных устаноў загадваю:
     1. Зацвердзiць Палажэнне аб рэспублiканскiх  алiмпiядах  вучняў
агульнаадукацыйных    навучальных    устаноў   Рэспублiкi   Беларусь
(дадаецца).
     2. Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай  сярэдняй  адукацыi (Фяськоў
М.С.) да 15 марта  1997  г.  давесцi  Палажэнне  аб  рэспублiканскiх
алiмпiядах   вучняў   агульнаадукацыйных   навучальных   устаноў  да
ўпраўленняў  адукацыi   аблвыканкамаў   i   Мiнскага   гарвыканкама,
арганiзаваць кантроль за яго выкананнем.
     3. Лiчыць страцiўшымi сiлу загад Мiнiстра  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь  ад  30  кастрычнiка 1993 г.  № 311 "Аб увядзеннi ў дзеянне
новага    Палажэння    аб    рэспублiканскiх    алiмпiядах    вучняў
агульнаадукацыйных навучальных устаноў".

Намеснiк Мiнiстра                                          Г.Д.ДЫЛЯН

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               28.02.1997 № 106

                             ПАЛАЖЭННЕ
                аб рэспублiканскiх алiмпiядах вучняў
               агульнаадукацыйных навучальных устаноў

     Рэспублiканскiя прадметныя алiмпiяды вучняў  агульнаадукацыйных
навучальных   устаноў   праводзяцца  штогод  Мiнiстэрствам  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь.  Да  iх  арганiзацыi  прыцягваюцца   iнстытуты
Акадэмii навук Беларусi, вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзяржаўныя i
недзяржаўныя  фонды,  грамадскiя  арганiзацыi   i   г.д.   Алiмпiяды
праводзяцца  па наступных прадметах:  беларускай,  рускай i замежных
(англiйскай,  нямецкай,  французскай i iспанскай) мовах, матэматыцы,
iнфарматыцы,  фiзiцы,  хiмii, геаграфii, бiялогii i астраномii. Спiс
прадметаў у далейшым можа быць пашыраны.

                         1. Задачы алiмпiяд

     Асноўнымi задачамi алiмпiяд з`ўляюцца:
     - выяўленне     найбольш    здольных    i    адораных    вучняў
агульнаадукацыйных навучальных устаноў;
     - актывiзацыя    работы   факультатываў,   гурткоў,   навуковых
аб`яднанняў вучняў i iншых форм пазакласнай i пазашкольнай работы  з
моладдзю;
     - павышэнне  цiкавасцi  вучняў  агульнаадукацыйных  навучальных
устаноў да вывучаемых прадметаў;
     - прыцягненне навуковых работнiкаў,  аспiрантаў,  выкладчыкаў i
студэнтаў   вышэйшых  навучальных  устаноў  да  работы  па  аказанню
дапамогi  агульнаадукацыйным  навучальным  установам  у  прапагандзе
ведаў i арганiзацыi работы з адоранай моладдзю.

                  2. Парадак правядзення алiмпiяд

     Алiмпiяды праводзяцца  на  працягу  навучальнага  года ў чатыры
этапы.  Адказнасць за iх правядзенне на ўсiх этапах  ускладаецца  на
адпаведныя    органы    адукацыi.   Органамi   кiравання   адукацыяй
распрацоўваюцца  Палажэннi  аб  правядзеннi  адпаведных  алiмпiяд  i
ствараюцца  аргкамiтэты:  школьныя,  раённыя  (гарадскiя),  абласныя
(Мiнскi гарадскi), рэспублiканскi.
     Першы этап - школьныя алiмпiяды. Час iх правядзення - лiстапад.
Алiмпiяды   праводзяцца   па   тэкстах,    падрыхтаваных    раённымi
(гарадскiмi) аргкамiтэтамi.
     Другi этап - раённыя (гарадскiя) алiмпiяды.  Час iх правядзення
-   снежань.   Алiмпiяды   праводзяцца   па  тэкстах,  падрыхтаваных
абласнымi, Мiнскiм гарадскiм аргкамiтэтамi.
     Трэцi этап - абласныя (Мiнская гарадская) алiмпiяды,  а таксама
прыраўнаваная да iх алiмпiяда лiцэя пры БДУ.  Час iх  правядзення  -
студзень.  Аргкамiтэты  абласныя  (Мiнскi  гарадскi) i лiцэя пры БДУ
рыхтуюць тэксты заданняў i паведамляюць у рэспублiканскi  аргкамiтэт
аб месцах правядзення алiмпiяд III этапу не пазней чым да 15 снежня.
     Кiраўнiцтва алiмпiядамi II i III этапаў  ажыццяўляюць  мясцовыя
аргкамiтэты  адпаведных  органаў  адукацыi.  Па  заканчэнню алiмпiяд
аргкамiтэты  падаюць  справаздачы  органам  адукацыi  i  арганiзуюць
вучэбна-трэнiровачныя зборы кандыдатаў у каманды наступнага этапу.
     Чацвёрты, заключны   этап   рэспублiканскiх   алiмпiяд   вучняў
праводзiцца ў канцы сакавiка - пачатку красавiка.  Месца  i  тэрмiны
правядзення,    а   таксама   склад   Рэспублiканскага   аргкамiтэта
вызначаюцца  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi   Беларусь.
Тэксты  заданняў  рыхтуюцца прадметнымi метадычнымi камiсiямi,  якiя
ствараюцца   пры   Рэспублiканскiм    аргкамiтэце    па    прапанове
Рэспублiканскай   завочнай   фiзiка-матэматычнай  i  хiмiчнай  школы
(РЗФМХШ).  Алiмпiяды па матэматыцы,  фiзiцы,  бiялогii,  астраномii,
геаграфii i iнфарматыцы праходзяць у два туры, па хiмii, беларускай,
рускай i  замежных  мовах  -  у  тры  туры.  IV  этап  алiмпiяды  па
iнфарматыцы   праходзiць   з   выкарыстаннем   IBM   -  сумяшчальных
камп`ютэраў.

                       3. Удзельнiкi алiмпiяд

     3.1. На I этапе алiмпiяд у iх прымаюць удзел вучнi V-XI класаў,
на II-IV этапах алiмпiяд - IX-XI класаў  (па  матэматыцы  -  VIII-XI
класаў, па замежных мовах - X-XI класаў, па астраномii - XI класа).
     3.2. На I  этапе  да  спаборнiцтваў  дапускаюцца  ўсе  жадаючыя
вучнi. Для ўдзелу ў II-IV этапах алiмпiяд фармiруюцца каманды з лiку
пераможцаў папярэдняга этапу спаборнiцтваў.
     3.3. Колькасны склад каманд, што выстаўляецца для ўдзелу ў II i
III  этапах  алiмпiяд,  вызначаецца   адпаведнымi   Палажэннямi   аб
алiмпiядах.
     3.4. На IV этапе па кожнаму прадмету прымаюць  удзел  па  адной
камандзе  ад  абласцей  (г.Мiнска),  гарадоў-арганiзатараў алiмпiяд,
лiцэя пры БДУ,  а таксама каманды асобных навучальных устаноў,  якiя
падрыхтавалi  не  менш трох пераможцаў IV этапу папярэдняй алiмпiяды
па гэтаму прадмету.  Рэспублiканскi  аргкамiтэт  можа  дапускаць  да
ўдзелу каманды iншых краiн.  Колькасць удзельнiкаў у кожнай камандзе
складаецца з дзвюх частак: асноўнай i дадатковай.
     3.4.1. Колькасны склад асноўнай часткi каманды:

---------------------------------T----------------------------------
                                 ¦         Каманды
                                 +--------T--------T-----T----------
             Прадметы            ¦абласцей¦гарадоў-¦лiцэя¦асобных
                                 ¦   i    ¦арганi- ¦ пры ¦навучаль-
                                 ¦г.Мiнска¦затараў ¦ БДУ ¦ ных
                                 ¦        ¦        ¦     ¦устаноў
---------------------------------+--------+--------+-----+----------

 руская i беларуская мовы,
 фiзiка, iнфарматыка, хiмiя,
 бiялогiя, геаграфiя
 (па кожнаму прадмету)                9         6      4      3

 англiйская, нямецкая i
 французская мовы
 (па кожнаму прадмету)                6         0      1      1
 iспанская мова                       4         0      1      1

 матэматыка                          12         8      4      4

 астраномiя                           3         2      2      1
--------------------------------------------------------------------

     У асноўным   складзе  каманды  павiнна  быць  роўная  колькасць
удзельнiкаў, якiя выступаюць за кожны клас.
     3.4.2. Дадаткова ў склад каманды ўключаюцца:
     а) пераможцы папярэднiх рэспублiканскiх алiмпiяд,  пры ўмове iх
удзелу ў III этапе алiмпiяды i незалежна ад вынiкаў гэтага ўдзелу;
     б) пераможцы   рэспублiканскiх   турнiраў   (конкурсаў),   якiя
праводзiць    па    гэтаму    прадмету    Рэспублiканская   завочная
фiзiка-матэматычная i  хiмiчная  школа  (не  больш  3   па   кожнаму
прадмету);
     в) замест пераможцаў папярэдняй рэспублiканскай алiмпiяды, якiя
вучылiся  ў  XI  класе,  каманды  маюць  права  ўключыць  адпаведную
колькасць удзельнiкаў VIII, IX класаў (па замежных мовах - X класаў,
па астраномii - XI класаў).
     3.5. Каманды   дапускаюцца   да   ўдзелу   ў    рэспублiканскiх
алiмпiядах, калi ў Рэспублiканскi аргкамiтэт да 5 сакавiка паступiлi
ад аргкамiтэтаў абласцей (г.Мiнска) i лiцэя пры БДУ iмянныя заяўкi i
справаздачы  аб  правядзеннi трэцяга этапу алiмпiяды па ўстаноўленай
форме (дадаткi 1, 2);
     3.6. Вучнi    навучальных    устаноў,   якiя   атрымалi   права
ўдзельнiчаць у рэспублiканскай  алiмпiядзе  самастойнай  камандай  у
адпаведнасцi  з п.3.4,  маюць права ўдзельнiчаць у абласных (Мiнскай
гарадской) алiмпiядах,  быць узнагароджанымi граматамi (дыпломамi) i
прызамi,  аднак  на  рэспублiканскай  алiмпiядзе  яны  выступаюць  у
складзе каманды навучальнай установы,  а  не  вобласцi.  Навучальная
ўстанова   па  сумеснаму  рашэнню  з  абласнымi (Мiнскiм  гарадскiм)
упраўленнямi адукацыi мае права адмовiцца ад самастойнага  ўдзелу  ў
рэспублiканскай  алiмпiядзе  i  выступаць у складзе каманды вобласцi
(г.Мiнска).
     3.7. Каманду па  кожнаму  прадмету  суправаджае  кiраўнiк,  якi
назначаецца   адпаведным  абласным  (Мiнскiм  гарадкiм)  упраўленнем
адукацыi (пры складзе каманды больш чым 12 вучняў можна  накiроўваць
двух   суправаджаючых).   Пры   рэгiстрацыi  кiраўнiк  каманды  здае
аргкамiтэту ўдакладненую iмянную заяўку.

              4. Падвядзенне вынiкаў i ўзнагароджванне

     4.1. Прадметнымi   журы   на  ўсiх  этапах  падводзяцца  вынiкi
асабiстага першынства.
     4.2. На  IV  этапе  алiмпiяд устанаўлiваюцца 12 прызавых месцаў
(па англiйскай,  нямецкай,  французскай мовах - 6, iспанскай - 4) па
кожнаму  класу.  На  заключным  этапе  алiмпiяды  па  замежных мовах
вызначаюцца асобна пераможцы сярод вучняў масавых агульнаадукацыйных
школ;  на  iх  узнагароджванне  выдзяляюцца  па  кожнаму класу 3 (па
iспанскай мове - 2) дыпломы з агульнай iх колькасцi.
     4.3. Пераможцы   заключнага   этапу   рэспублiканскiх  алiмпiяд
узнагароджваюцца дыпломамi I,  II i III ступеняў. Колькасць дыпломаў
кожнай   ступенi   вызначаецца   журы   рэспублiканскай   прадметнай
алiмпiяды,  але агульная сума дыпломаў па кожнаму класу  не  павiнна
перавышаць   устаноўленую.   Па   рашэнню  прадметных  журы  асобныя
ўдзельнiкi могуць быць узнагароджаны пахвальнымi водзывамi.
     4.4. Органы  адукацыi  прадстаўляюць ва ўстаноўленым парадку да
ўзнагароджвання  найбольш  актыўных   членаў   журы,   аргкамiтэтаў,
прадметных  камiсiй  i выкладчыкаў,  чые вучнi сiстэматычна займаюць
прызавыя месцы.
     4.5. Рэспублiканскi    аргкамiтэт    мае    права   зацвердзiць
распрацаваныя прадметнымi  камiсiямi  дадатковыя  ўмовы  правядзення
алiмпiяды  па кожнаму прадмету з улiкам яе асаблiвасцей i давесцi да
ведама абласных (Мiнскага гарадскога) упраўленняў адукацыi не пазней
чым за два месяцы Рэспублiканскай алiмпiяды.

                     5. Рабочыя органы алiмпiяд

     5.1. Загадам Мiнiстэрства адукацыi зацвярджаецца Рэспублiканскi
аргкамiтэт,  у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi органаў адукацыi,
навуковай i педагагiчнай грамадскасцi.
     5.2. Рэспублiканскi аргкамiтэт зацвярджае  праграмы  заключнага
этапу  рэспублiканскiх алiмпiяд,  ажыццяўляе непасрэднае кiраўнiцтва
iх падрыхтоўкай i правядзеннем, зацвярджае склад прадметных камiсiй,
прапанаваны РЗФМХШ, i склад прадметных журы.
     5.3. Прадметныя камiсii Рэспублiканскага  аргкамiтэта  рыхтуюць
метадычныя  рэкамендацыi  па  падрыхтоўцы  заданняў II i III этапаў,
распрацоўваюць заданнi IV этапу рэспублiканскiх алiмпiяд.
     5.4. Для  работы  ў  журы прыцягваецца навуковая i педагагiчная
грамадскасць  рэспублiкi  i  ў  першую  чаргу   таго   горада,   дзе
праводзiцца  заключны этап алiмпiяды.  Журы ўзначальваюць старшынi i
два яго намеснiкi (адзiн з iх - старшыня прадметнай  камiсii).  Журы
вызначае  крытэрыi  ацэнкi  выканання заданняў,  правярае i ацэньвае
работы,  знаёмiць удзельнiкаў з вынiкамi праверкi работ i аўтарскiмi
рашэннямi   задач,  разглядае  апеляцыi,  вызначае  пераможцаў,  дае
справаздачу перад Рэспублiканскiм аргкамiтэтам па вынiках заключнага
этапу алiмпiяды.
     5.5. Старшынi  журы  i  прадметных  камiсiй  сумесна  з  РЗФМХШ
iнфармуюць  грамадскасць  аб вынiках i змесце заданняў алiмпiяд праз
"Настаўнiцкую газету", штоквартальныя прадметныя навукова-метадычныя
часопiсы i iншыя выданнi.
     5.6. У гарадах,  вызначаных для правядзення  заключнага  этапу,
мясцовымi  органамi  адукацыi фармiруюцца аргкамiтэты,  у склад якiх
уваходзяць прадстаўнiкi  органаў  адукацыi,  ВНУ,  а  таксама  члены
Рэспублiканскага   аргкамiтэта.   Аргкамiтэты   складаюць   праграму
правядзення заключнага этапу алiмпiяд i забяспечваюць яе выкананне.

                 6. Фiнансаванне алiмпiяд IV этапу

     6.1. Расходы на праезд удзельнiкаў рэспублiканскiх алiмпiяд  да
месца   правядзення   заключнага   этапу  i  назад,  камандзiраванне
кiраўнiкоў каманд на тэрмiн правядзення алiмпiяд нясуць  абласныя  i
Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi.
     6.2. Мiнiстэрства адукацыi  бярэ  на  сябе  наступныя  расходы:
аплата   за   распрацоўку   заданняў,   работу   журы,  размяшчэнне,
харчаванне,  медыцынскае  i  культурнае  абслугоўванне  ўдзельнiкаў,
набыццё  абсталявання,  дыпломаў,  медалёў  i  прызоў для пераможцаў
алiмпiяд,  а  таксама  транспартныя  расходы  ў  перыяд  правядзення
заключнага  этапу  алiмпiяд.  Аб`ёмы  грашовых  сродкаў  i  артыкулы
расходаў  вызначаюцца  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь
штогод  у  адпаведнасцi  з  нарматывамi.  Каштарысы на заключны этап
рэспублiканскiх   алiмпiяд    распрацоўваюцца    планава-эканамiчным
упраўленнем Мiнiстэрства адукацыi да 20 лютага.

      7. Фармiраванне i падрыхтоўка каманд Рэспублiкi Беларусь
                для ўдзелу ў мiжнародных алiмпiядах

     7.1. Кандыдатаў у каманды  Рэспублiкi  Беларусь  для  ўдзелу  ў
мiжнародных    алiмпiядах    вызначаюць    журы   заключных   этапаў
рэспублiканскай алiмпiяды з лiку iх пераможцаў.
     7.2. Для  падрыхтоўкi  i  фармiравання  каманд  Рэспублiканскай
завочнай   фiзiка-матэматычнай   i   хiмiчнай   школай   праводзiцца
вучэбна-трэнiровачны збор  на  працягу  18-20  дзён  у  маi-чэрвенi.
Выпуск   удзельнiкаў  рэспублiканскiх  збораў  з  агульнаадукацыйных
устаноў  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi   з   "Асноўнымi   правiламi
пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ".   Правядзенне   вучэбна-трэнiровачнага   збору    фiнансуецца
Мiнiстэрствам адукацыi.
     7.3. Навуковыя  кiраўнiкi  каманд  i  iх  намеснiкi назначаюцца
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi  Беларусь.  Яны  з`яўляюцца
кiраўнiкамi  вучэбна-трэнiровачных збораў,  фармiруюць каманды пасля
заканчэння  збораў  i  ўзначальваюць   iх   у   перыяд   правядзення
мiжнародных алiмпiяд.
     7.4. Расходы па афармленню выязных дакументаў,  праезду  членаў
каманд   да   месца   правядзення   мiжнародных  алiмпiяд  i  назад,
камандзiраванне кiраўнiкоў каманд на час правядзення алiмпiяд нясуць
сумесна   Мiнiстэрства   адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  i  абласныя
(Мiнскае гарадское) упраўленнi адукацыi.


                                       Дадатак 1
                                       да Палажэння
                                       аб Рэспублiканскiх алiмпiядах
                                       вучняў агульнаадукацыйных
                                       навучальных устаноў

                  РЭСПУБЛIКАНСКАЯ АЛIМПIЯДА ВУЧНЯЎ
               АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

                               ЗАЯЎКА

на ўдзел каманды _________________________________ у заключным этапе
                              (вобласцi)
Рэспублiканскай алiмпiяды па _______________________________________
                                             (прадмет)
     Да ўдзелу  ў  заключным  этапе  Рэспублiканскай  алiмпiяды   па
рашэнню журы накiроўваюцца:

---T------------T----T--------------------T----------------T--------
   ¦            ¦    ¦Навучальная ўстанова¦                ¦
 № ¦ Прозвiшча, ¦    ¦ (СШ, клас-школа з  ¦Прозвiшча, iмя i¦
п/п¦iмя i iмя па¦Клас¦   паглыбленнямi,   ¦ iмя па бацьку  ¦Занятае
   ¦   бацьку   ¦    ¦ ухiламi, гiмназiя, ¦   выкладчыка   ¦ месца
   ¦ ўдзельнiка ¦    ¦    лiцэй i г.д.)   ¦                ¦
---+------------+----+--------------------+----------------+--------
--------------------------------------------------------------------

Кiраўнiк каманды ___________________________________________________
                   (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, пасада i месца
                                        работы)

     Да ўдзелу   ў  заключным  этапе  Рэспублiканскай  алiмпiяды  па
рашэнню журы накiроўваецца каманда _________________________________
                                        (навучальная ўстанова)

---T-----------------------T----T--------------------T--------------
 № ¦Прозвiшча, iмя i iмя па¦Клас¦Прозвiшча, iмя i iмя¦Занятае месца
п/п¦    бацьку ўдзельнiка  ¦    ¦    па бацьку       ¦
---+-----------------------+----+--------------------+--------------
--------------------------------------------------------------------

Кiраўнiк каманды ___________________________________________________
                   (прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, пасада i месца
                                        работы)

Начальнiк упраўлення адукацыi                          Старшыня журы
_____________________________                          _____________

"____" _____________ 19__ г.

                                       Дадатак 2
                                       да Палажэння
                                       аб Рэспублiканскiх алiмпiядах
                                       вучняў агульнаадукацыйных
                                       навучальных устаноў

                            СПРАВАЗДАЧА*
    аб правядзеннi алiмпiяды па ________________ у _____________
                                  (прадмет)          (вобласцi)
_____________________________
     *Тэксты  задач  (заданняў),  прапанаваных   на   III   этапе,
абавязкова дадаюцца да справаздачы.

     1. У алiмпiядах удзельнiчала:
---------------T-----------------T----------------------------------
               ¦                 ¦          У тым лiку
   Алiмпiяды   ¦Усяго ўдзельнiкаў+-----------------T----------------
               ¦                 ¦      клас       ¦сельскiх вучняў
               ¦                 +---T---T----T----+
               ¦                 ¦8-ы¦9-ы¦10-ы¦11-ы¦
---------------+-----------------+---+---+----+----+----------------

 школьныя
 раённыя
 абласная
 -------------------------------------------------------------------

     2. Пераможцы III этапу алiмпiяды, якiя занялi I-VI месца:
--------------------T----T-----------T--------------------T---------
Прозвiшча, iмя i iмя¦    ¦Навучальная¦      Адзнака за    ¦
      па бацьку     ¦Клас¦ ўстанова  ¦      выкананне     ¦Занятае
                    ¦    ¦           +-----T------T-------+ месца
                    ¦    ¦           ¦I тур¦II тур¦III тур¦
--------------------+----+-----------+-----+------+-------+---------

     3. Заключэннi па правядзенню алiмпiяды ________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
     4. Прозвiшча,  iмя,  iмя па  бацьку,  пасада  i  месца   работы
старшынi журы ______________________________________________________
____________________________________________________________________

Старшыня аргкамiтэта                                   Старшыня журы
____________________                                   _____________

"____" __________ 199__ г.





<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России