ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      17 лютага 1997 г. № 44

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ

     Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб навучаннi,  iнструктажы i
праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства культуры
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         17.02.1997 № 44

 УЗГОДНЕНА                                УЗГОДНЕНА
 Першы намеснiк Мiнiстра                  Намеснiк Мiнiстра культуры
 працы Рэспублiкi Беларусь                Рэспублiкi Беларусь
 В.I.Паўлаў                               Ю.С.Стральчонак
 06.12.1996                               07.12.1996

                             ПАЛАЖЭННЕ
             аб навучаннi, iнструктажы i праверцы ведаў
                 работнiкаў па пытаннях аховы працы

                        Тэрмiны i азначэннi
 
     Ахова працы  -  сiстэма  заканадаўчых  актаў  i  адпаведных  iм
сацыяльна-эканамiчных, арганiзацыйных,   тэхнiчных,   гiгiенiчных  i
лячэбна-прафiлактычных мерапрыемстваў   i   сродкаў,  забяспечваючых
бяспеку, захоўванне  здароўя  i  працаздольнасцi  чалавека ў працэсе
працы.
     Бяспека працы  - стан умоў працы,  пры якiм выключана ўздзеянне
небяспечных i шкодных вытворчых фактараў.
     Умовы працы   -   сукупнасць   фактараў  вытворчага  асяроддзя,
аказваючых уплыў на здароўе i  працаздольнасць  чалавека  ў  працэсе
працы.
     Шкодны вытворчы фактар - вытворчы  фактар,  удзеянне  якога  на
працуючага ў  пэўных умовах прыводзiць да захворвання альбо знiжэння
працаздольнасцi.
     Небяспечны вытворчы фактар - вытворчы фактар, удзеянне якога на
працуючага ў пэўных умовах прыводзiць да траўмы цi iншага нечаканага
рэзкага пагаршэння здароўя.
     Рабочае месца  -  месца  пастаяннага  цi  часовага  знаходжання
працуючых у працэсе працоўнай дзейнасцi.
     Нарматыўны (нарматыўны прававы)  акт  па  ахове  працы  -  акт,
устанаўлiваючы комплекс      прававых,      арганiзацыйна-тэхнiчных,
санiтарна-гiгiенiчных i    лячэбна-прафiлактычных     патрабаванняў,
накiраваных на    зябеспячэнне   бяспекi,   зберажэнне   здароўя   i
працаздольнасцi работнiкаў у працэсе працы, зацверджаны кампетэнтным
органам.
     Нарматыўны дакумент   -   дакумент,   устанаўлiваючы   правiлы,
агульныя прынцыпы альбо характарыстыкi,  якiя датычацца пэўных вiдаў
дзейнасцi альбо iх вынiкаў i даступны шырокаму колу спажыўцоў.

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Палажэнне  аб  навучаннi,  iнструктажы  i  праверцы  ведаў
работнiкаў па пытаннях аховы працы *) ўстанаўлiвае  парадак  i  вiды
навучання, iнструктажоў i праверкi ведаў па ахове працы кiраўнiкоў i
спецыялiстаў, рабочых,  навучэнцаў,  студэнтаў,  выхавальнiкаў **) i
распаўсюджваецца на ўсiх наймальнiкаў.

 _______________________________
     *) У далейшым - Палажэнне.

     **) У далейшым - работнiкi.

     1.2. Навучанне, iнструктаж  i  праверка  ведаў  работнiкаў   па
пытаннях аховы  працы  з`яўляюцца  важным  элементам  сiстэмы мер па
папярэджанню аварый  i  траўматызма  на  вытворчасцi,   забеспячэнню
канстытуцыйнага права  грамадзян на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы
i носяць бесперапынны многаўзроўневы характар.

     1.3. Мiнiстэрствы,  дзяржаўныя  камiтэты  i  iншыя  цэнтральныя
органы кiравання,  а  таксама  наймальнiкi,  не  маючыя вышэйстаячай
арганiзацыi, у  адпаведнасцi  з  дадзеным  Палажэннем  i  з   улiкам
спецыфiкi вытворчасцяў распрацоўваюць, па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
працы,  асабiстыя палажэннi аб  навучаннi,  iнструктажы  i  праверцы
ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы.

     1.4. Арганiзацыя навучання работнiкаў па пытаннях  аховы  працы
ўскладаецца  на службы падрыхтоўкi кадраў альбо тэхнiчнага навучання
(аддзел,  бюро,  iнжынера па навучанню альбо асобу,  на  якую  гэтыя
абавязкi ўскладзены).

     1.5. Кантроль за своечасовасцю i якасцю навучання,  iнструктажу
i праверкi  ведаў  работнiкаў  па  пытаннях аховы працы ажыццяўляюць
службы аховы працы (аддзел, бюро, iнжынер альбо асоба, на якую гэтыя
абавязкi ўскладзены).

     1.6. Асобы,  ажыццяўляючыя сваю працоўную дзейнасць, сумяшчаючы
некалькi прафесiй  (пасад),  праходзяць  навучанне,   iнструктаж   i
праверку ведаў  па  пытаннях  аховы  працы па асноўнай i спалучаемых
прафесiях (пасадах).
     Работнiкi, уключаныя  ў  рэзерв  для выканання абавязкаў часова
адсутных работнiкаў,  павiнны дадаткова прайсцi навучанне  ў  аб`ёме
патрабаванняў па замяшчаемых пасадах i праверку ведаў па ахове працы
на допуск да працы на гэтай пасадзе.

     1.7. Адказнасць  за  арганiзацыю   i   правядзенне   навучання,
iнструктажоў i праверку ведаў па пытаннях аховы працы ўскладаюцца на
наймальнiка.

     1.8. Для  праверкi  ведаў  па  пытаннях  аховы  працы   загадам
наймальнiка ствараецца  камiсiя  альбо  некалькi,  у  залежнасцi  ад
колькасцi працуючых i спецыфiкi вытворчасцi.  Склад, парадак i форму
работы камiсii  вызначаюць  наймальнiкi.  Пры  праверцы  ведаў склад
камiсii павiнен быць не меней трох яе членаў.

     1.9. Праверка ведаў кiраўнiкоў i  спецыялiстаў  прадпрыемстваў,
арганiзацый i  ўстаноў,  маючых  аб`екты,  вытворчасцi  i ўстаноўкi,
падкантрольныя органам  дзяржаўнага   спецыялiзаванага   нагляду   i
кантролю, праводзiцца   ў  парадку,  устаноўленым  мiнiстэрствамi  i
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання ў межах сваёй кампетэнцыi.

     1.10. Пры  праверцы   ведаў   па   пытаннях   аховы   працы   з
выкарыстаннем кантрольна-навучальных  машын  на  базе  асабiстых ЭВМ
павiнна прадугледжвацца  магчымасць   выкарыстання   яе   ў   рэжыме
навучання i праверкi ведаў.

     1.11. У  выпадку нязгоды работнiка з вынiкамi праверкi ведаў ён
мае права звярнуцца ў камiсiю вышэйстаячага органа  кiравання  альбо
тэрытарыяльныя, ствараемыя   пры   абласных   i   Мiнскiм  гарадскiм
выканкамах.

     1.12. Кiраўнiкi  i  члены  камiсii  наймальнiкаў,   не   маючыя
вышэйстаячых органаў   кiравання,   праходзяць   праверку   ведаў  у
тэрытарыяльных камiсiях.

             2. Вывучэнне асноў i навучанне па пытаннях
                     аховы працы ў навучальных
                       i выхаваўчых установах

     2.1. Вывучэнне  асноў  i  навучанне  па  пытаннях  аховы  працы
праводзiцца на  ўсiх  стадыях  адукацыi ў навучальных,  выхаваўчых i
адукацыйных установах  *) Рэспублiкi Беларусь з мэтай фармiравання ў
падрастаючага  пакалення  адказных  адносiн  да  пытанняў  асабiстай
бяспекi i бяспекi навакольных.

 ________________________________
     *) У далейшым - навучальныя ўстановы.

     2.2. У  дашкольных  установах  у працэсе заняткаў i iншых вiдаў
дзiцячай дзейнасцi выхаванцаў знаёмяць з асновамi бяспечных паводзiн
у быце,  на  вулiцы  i  ў  самой  установе  пры  правядзеннi  розных
мерапрыемстваў. З выхавальнiкамi  праводзяцца  заняткi  па  правiлах
дарожнага руху,   пажарнай   бяспекi,   электрабяспекi   i  г.д.  па
праграмах, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

     2.3. У агульнаадукацыйных школах усiх тыпаў i найменняў  вучняў
навучаюць асновам  пытанняў аховы працы ў працэсе вывучэння вучэбных
дысцыплiн. Навучанне вучняў (у выглядзе  iнструктажоў)  па  пытаннях
аховы працы  праводзiцца  перад  пачаткам  усiх  вiдаў дзейнасцi пры
працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўцы,  арганiзацыi грамадска-карыснай
працы, а  таксама  пры  правядзеннi экскурсiй,  паходаў,  спартыўных
мерапрыемстваў, кружковых заняткаў i iншай пазашкольнай работы.
     Навучэнцы пры праходжаннi працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi ў
мiжшкольных майстэрнях,   вучэбна-вытворчых   камбiнатах   вывучаюць
пытаннi па  ахове  працы  ў  час  тэарэтычных  заняткаў,  а  таксама
навучаюцца бяспечным прыёмам працы перад допускам iх  да  практычнай
работы.

     2.4. Прафесiйна-тэхнiчныя   ўстановы   фармiруюць   у   будучых
работнiкаў прафесiйны  падыход  да  аховы  працы  з  улiкам   розных
катэгорый спецыяльнасцей.

     2.5. Пытаннi  па  ахове  працы  вывучаюць  студэнты  вышэйшых i
навучэнцы сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у адпаведнасцi  з
зацверджанымi вучэбнымi планамi i праграмамi.

     2.6. Тыпавыя  планы,  праграмы  i  вучэбны  час,  адводзiмы  на
вывучэнне пытанняў  па  ахове  працы,  на  ўсiх   стадыях   адукацыi
вызначаюцца ў   залежнасцi   ад   спецыфiкi   навучальнай  установы,
атрымлiваемай спецыяльнасцi i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi Рэспублiкi  Беларусь  па  ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам працы.
Формай кантроля ведаў па заканчэннi вывучэння  курса  "Ахова  працы"
з`яўляецца экзамен альбо дыферэнцыраваны залiк.

     2.7. Адказнасць за якасць выканання вучэбных планаў i праграм i
якасць iх выканання нясуць кiраўнiкi навучальных устаноў.

     2.8. Пры праходжаннi вытворчай  практыкi  студэнтамi  вышэйшых,
навучэнцамi сярэднiх   i   прафесiйна-тэхнiчных  устаноў  наймальнiк
праводзiць iнструктажы  i  праверку  iх  ведаў  па  ахове  працы   ў
прымяненнi да   характару   работ   па  прафесii  (спецыяльнасцi)  i
канкрэтных рабочых месцаў з адпаведным  афармленнем  i  прысваеннем,
пры неабходнасцi, квалiфiкацыйнай групы па электрабяспецы.

     2.9. Пры   арганiзацыi   любога   калектыўнага  вiду  працоўнай
дзейнасцi навучаючайся моладзi па-за вучэбнымi заняткамi (студэнцкiя
атрады,  лагеры  працы  i адпачынку,  вучнёўскiя вытворчыя брыгады i
iншыя     працоўныя     аб`яднаннi      школьнiкаў,      выконваючыя
сельскагаспадарчыя,  будаўнiчыя  i iншыя вiды работ) са студэнтамi i
навучэнцамi праводзяцца заняткi ў навучальных установах  па  асновах
працоўнага заканадаўства па ахове працы.

             3. Навучанне i праверка ведаў па пытаннях
                        аховы працы рабочых

     3.1. Навучанне,  павышэнне ўзроўню i праверка ведаў па пытаннях
аховы працы  рабочых праводзiцца ў адпаведнасцi з Тыпавым палажэннем
аб бесперапынным   прафесiйным   навучаннi   рабочых,   зацверджаным
сумесным загадам i  пастановай  Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  i
Мiнiстэрства працы Рэспублiкi  Беларусь  ад  2  чэрвеня  1995  г.  №
201/51,  зарэгiстраваным у Рэестры дзяржаўнай рэгiстрацыi 16 чэрвеня
1995 г. № 952/12, i дадзеным Тыпавым палажэннем.

     3.2. Тыпавыя вучэбныя  планы  i  праграмы  для  падрыхтоўкi  па
прафесiях, агульных для ўсiх галiн народнай гаспадаркi, а таксама па
дысцыплiнах агульнатэхнiчнага i эканамiчнага курсаў, распрацоўваюцца
i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi  Беларусь
з  удзелам  адпаведных  мiнiстэрстваў i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, наймальнiкамi.

     3.3. Па   астатнiх   прафесiях   вучэбныя   планы   i  праграмы
распрацоўваюцца адпаведнымi      навучальнымi      ўстановамi      i
прадпрыемствамi, дзе     праводзiцца    падрыхтоўка    рабочых,    i
зацвярджаюцца iмi па ўзгадненню з зацiкаўленымi.

     3.4. Курс навучання па ахове працы ў вучэбных праграмах павiнен
прадугледжваць тэарэтычнае i вытворчае навучанне.
     Тэарэтычнае навучанне  ажыццяўляецца   ў   рамках   спецыяльнай
вучэбнай дысцыплiны  "Ахова  працы"  альбо  адпаведнага  раздзела па
спецыяльнасцi ў аб`ёме не меней 10 гадзiн. Па прафесiях, вiдах работ
з павышанай небяспекай *) - у аб`ёме не меней 60 гадзiн для ПТВ i не
меней 20 гадзiн - пры падрыхтоўцы на вытворчасцi.  Прыкладны пералiк
работ з павышанай небяспекай прыкладаецца (дадатак 1).

 ______________________________
     *) У далейшым - з павышанай небяспекай.

     Канкрэтны пералiк работ з  павышанай  небяспекай  складаецца  i
зацвярджаецца наймальнiкам     па     ўзгадненню    з    дзяржаўнымi
спецыялiзаванымi органамi нагляду i кантролю з  улiкам  "Прыкладнага
пералiку работ з павышанай небяспекай".

     3.5. Вытворчае  навучанне  бяспечным  метадам  i прыёмам работы
праводзяць у  навучальных  лабараторыях,   майстэрнях,   цэхах,   на
палiгонах, рабочых месцах,  спецыяльна ствараемых на прадпрыемствах,
у навучальных  установах  пад   кiраўнiцтвам   выкладчыка,   майстра
(iнструктара) вытворчага   навучання   альбо   высокаквалiфiкаванага
рабочага. Пры  адсутнасцi   неабходнай   вучэбна-матэрыяльнай   базы
дапускаецца праводзiць навучанне на iснуючых рабочых месцах.
     Вытворчае навучанне  па  прафесiях,  вiдах  работ  з  павышанай
небяспекай прадугледжваецца ў вучэбных праграмах не меней 12 змен, а
для iншых прафесiй i вiдаў работ - не меней 4 змен.
     Навучанне i стажыроўка рабочага могуць праводзiцца за мяжой.  У
гэтых  выпадках  допуск  да  работы  рабочага  ажыццяўляецца   пасля
праверкi  ведаў  па  пытаннях  аховы працы ў адпаведнасцi з дадзеным
Тыпавым палажэннем.

     3.6. Пералiк работ i прафесiй,  па  якiх  праводзiцца  праверка
ведаў, склад,  парадак работы камiсii ўстанаўлiваецца наймальнiкам з
улiкам патрабаванняў дадзенага  Тыпавога  палажэння  (галiновага)  i
iншых нарматыўных прававых актаў (дакументаў).

     3.7. Работнiкi наймальнiка,  якiя з`яўляюцца членамi камiсii па
праверцы ведаў па ахове працы,  папярэдне праходзяць праверку  ведаў
па пытаннях  аховы  працы  ў  камiсii вышэйстаячага органа кiравання
альбо тэрытарыяльнай.

     3.8. Праверка ведаў па пытаннях аховы працы наймальнiка, дзе не
прадастаўляецца  магчымасць  стварыць  такую камiсiю,  праводзiцца ў
адпаведных камiсiях iншых прадпрыемстваў  (арганiзацый,  устаноў  на
ўмовах узаемнай дамоўленасцi наймальнiкаў).

     3.9. Пры   праверцы   ведаў   рабочых,  выконваючых  работы  па
прафесiях з  павышанай  небяспекай,  у  склад   камiсii   ўключаюцца
прадстаўнiкi дзяржаўных органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).

     3.10. Рабочыя,  маючыя перапынак у працы па спецыяльнасцi болей
трох гадоў,  а  пры  работах,  да   якiх   прад`яўляюцца   павышаныя
патрабаваннi па  бяспецы працы - болей аднаго года,  павiнны прайсцi
праверку ведаў па бяспецы працы да пачатку самастойнай работы.

     3.11. Рабочыя,  звязаныя  з  выкананнем   работ   з   павышанай
небяспекай, праходзяць  перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
працы ў тэрмiны, устаноўленыя адпаведнымi правiламi.

     3.12. Вынiкi праверкi ведаў па пытаннях аховы працы афармляюцца
пратаколам (дадатак 2).

     3.13. Рабочаму,  маючаму  права  на выкананне работ з павышанай
небяспекай, выдаецца адпаведнае пасведчанне па ахове працы  (дадатак
3).

     3.14. Рабочыя,  якiя не прайшлi праверку ведаў,  да самастойнай
работы не дапускаюцца.

     3.15. Пры атрыманнi рабочым  нездавальняючай  ацэнкi  паўторная
праверка ведаў назначаецца не пазней аднаго месяца, i да самастойнай
работы па данай спецыяльнасцi на гэты перыяд ён не дапускаецца.

     3.16. Рабочы,  паказаўшы нездавальняючыя вынiкi пасля паўторнай
праверкi ведаў,  да  работы  па  данай спецыяльнасцi не дапускаецца.
Пытанне аб  яго  далейшым  выкарыстаннi  рашаецца   наймальнiкам   у
адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     3.17. У   вучэбных   планах   i   праграмах   курсаў  павышэння
квалiфiкацыi па прафесii ўключаюцца пытаннi па ахове працы ў  аб`ёме
не меней 10% ад агульнага аб`ёму вучэбных (праграм) гадзiн.

          4. Навучанне i праверка ведаў па пытаннях аховы
                  працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў

     4.1. Навучанне, павышэнне ўзроўню i праверка ведаў кiраўнiкоў i
спецыялiстаў па ахове працы ажыццяўляецца пры ўсiх вiдах навучання ў
адпаведнасцi з  Палажэннем  аб  бесперапыным  прафесiйным  навучаннi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1995 г. № 20

     4.2. Кiраўнiкi i спецыялiсты,  прынятыя наймальнiкам на работу,
праходзяць уводны iнструктаж.

     4.3. Зноў  паступiўшы  на работу кiраўнiк i спецыялiст,  акрамя
ўводнага iнструктажу азнаёмлiваецца вышэйстаячай службовай асобай са
службовымi абавязкамi  i арганiзацыяй работы па ахове працы,  станам
аховы працы i мерамi па забеспячэнню бяспекi працы на давераным  яму
аб`екце, участку.

     4.4. Не  пазней аднаго месяца з дня заняцця пасады i перыядычна
не радзей аднаго разу ў тры гады кiраўнiкi i спецыялiсты  праходзяць
праверку ведаў па пытаннях аховы працы.

     4.5. Праверку  ведаў  па  пытаннях  аховы   працы   праходзяць:
     кiраўнiкi i спецыялiсты прадпрыемстваў,  асобы,  якiя займаюцца
прадпрымальнiцкай дзейнасцю, звязаныя з арганiзацыяй, кiраўнiцтвам i
правядзеннем   работы  непасрэдна  на  рабочых  месцах  i  вытворчых
участках;
     спецыялiсты i  педагагiчныя   работнiкi,   занятыя   навучаннем
студэнтаў i навучэнцаў, асоб, павышаючых сваю квалiфiкацыю;
     асобы, ажыццяўляючыя    праектаванне    аб`ектаў     вытворчага
прызначэння;
     асобы, ажыццяўляючыя  кантроль  за   выкананнем   патрабаванняў
бяспекi i  гiгiены  працы  пры праектаваннi,  канструяваннi, вырабе,
эксплуатацыi i рамонце аб`ектаў,  машын,  механiзмаў, абсталявання i
прыстасаванняў.
     Прыкладны пералiк пасад кiраўнiкоў i спецыялiстаў, якiя павiнны
праходзiць папярэднюю i перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
працы, прыведзены ў  дадатку  4.  На  аснове  ўказаных  катэгорый  i
прыкладнага пералiку   пасад   спецыялiстаў,   а  таксама  з  улiкам
спецыфiкi вытворчасцi  мiнiстэрствы  i  iншыя   цэнтральныя   органы
кiравання, наймальнiкi    вызначаюць    канкрэтны    пералiк   пасад
работнiкаў, якiя падлягаюць  перыядычнай  праверцы  ведаў  па  ахове
працы.

     4.6. Перад   праверкай   ведаў   кiраўнiкоў   i    спецыялiстаў
арганiзуюцца курсы альбо семiнары,  лекцыi,  бяседы, кансультацыi па
пытаннях аховы працы.

     4.7. Для  праверкi  ведаў  кiраўнiкоў i спецыялiстаў ствараецца
камiсiя.  У склад камiсii ўключаюцца работнiкi службаў аховы  працы,
юрыдычнай, галоўныя   спецыялiсты  (энергетык,  механiк,  тэхнолаг).
Праверка  ведаў  па  пытаннях  аховы  працы  праводзiцца  з  удзелам
прадстаўнiкоў   прафсаюза   (працоўнага   калектыву),  членам  якога
з`яўляецца  кiраўнiк  альбо  спецыялiст,  прадстаўнiкоў   дзяржаўных
органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).

     4.8. Кiраўнiкi   i   спецыялiсты  прадпрыемстваў  (арганiзацый,
устаноў i  г.д.),  на  якiх  нельга  стварыць   такую   камiсiю,   i
спецыялiсты,  якiя  займаюцца  iндывiдуальнай  працоўнай  дзейнасцю,
навучанне i праверку ведаў па  пытаннях  аховы  працы  праходзяць  у
адпаведных    навучальных   установах   альбо   ў   камiсiях   iншых
аднапрофiльных  па  вiду  дзейнасцi  прадпрыемствах,   арганiзацыях,
установах на ўмовах узаемнай дамоўленасцi наймальнiкаў.

     4.9. Члены   камiсii,  кiраўнiкi  прадпрыемстваў  (арганiзацый,
устаноў i  г.д.)  праходзяць праверку ведаў у камiсiях вышэйстаячага
органа кiравання.  Пры  адсутнасцi  вышэйстаячага  органа  кiравання
ўказаныя  асобы  праходзяць  праверку  ведаў  у  камiсiях абласных i
Мiнскага  гарадскога  выканкамаў.   У   склад   камiсii   ўключаюцца
прадстаўнiкi   ўпраўленняў   (камiтэтаў)   па   працы   i  занятасцi
насельнiцтва, дзяржаўных органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).

     4.10. Члены  камiсii  па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы
мiнiстэрстваў,  дзяржаўных камiтэтаў  i  iншых  цэнтральных  органаў
кiравання праходзяць праверку ведаў  у  рэспублiканскай  камiсii  па
праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы.

     4.11. Работа камiсii  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  планам
работы,  зацвярджаемым  старшынёй  адпаведнай  камiсii.  Кiраўнiкi i
спецыялiсты, праходзячыя праверку ведаў,  азнаёмлiваюцца з планам не
пазней чым за 15 дзён.

     4.12. Праверка  ведаў  па  пытаннях  аховы  працы  кiраўнiкоў i
спецыялiстаў праводзiцца з улiкам iх службовых абавязкаў i характару
вытворчай  дзейнасцi,  а  таксама  па тых нарматыўных прававых актах
(дакументах) па ахове працы,  забеспячэнне i выкананне патрабаванняў
якiх уваходзiць у iх службовыя абавязкi.

     4.13. Пералiк  кантрольных пытанняў для праверкi ведаў па ахове
працы  кiраўнiкоў   i   спецыялiстаў   распрацоўваецца   адпаведнымi
мiнiстэрствамi,   дзяржаўнымi   камiтэтамi   i  iншымi  цэнтральнымi
органамi  кiравання,  а  таксама  вучэбнымi  цэнтрамi,  камбiнатамi,
iнстытутамi  з  улiкам  накiраванасцi  вытворчай дзейнасцi на аснове
Прыкладнага пералiку пытанняў для  навучання  i  праверкi  ведаў  па
ахове працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў (дадатак 5).

     4.14. Кiраўнiкам  i спецыялiстам,  прайшоўшым праверку ведаў па
ахове працы, выдаецца пасведчанне (дадатак 3). Пасведчанне дзейнiчае
на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

     4.15. Кiраўнiкi i спецыялiсты,  не прайшоўшыя праверку ведаў па
пытаннях аховы працы,  абавязаны ў тэрмiн не  пазней  аднаго  месяца
прайсцi паўторную праверку ведаў.  Пытанне аб адпаведнасцi займаемай
пасадзе кiраўнiкоў i спецыялiстаў,  не прайшоўшых праверкi ведаў  па
пытаннях аховы   працы   ў   другi   раз,  рашаецца  наймальнiкам  у
адпаведнасцi з нормамi працоўнага заканадаўства.

     4.16. У  перыяд  памiж  чарговымi   праверкамi   ведаў   могуць
праводзiцца мэтавыя мерапрыемствы (лекцыi,  тэматычныя курсы i г.д.)
па павышэнню ўзроўню ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў  па  актуальных
пытаннях аховы працы, як правiла, з удзелам прадстаўнiкоў дзяржаўных
органаў нагляду i кантролю.

     4.17. Пазачарговая праверка ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў  па
ахове працы праводзiцца:
     - пры  ўвядзеннi   ў   дзеянне   новых   альбо   перапрацаваных
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы;
     - пры  ўвядзеннi  ў  эксплуатацыю  новага   абсталявння   альбо
ўкараненнi новых тэхналагiчных працэсаў;
     - пры пераводзе кiраўнiка (спецыялiста) на другое месца  работы
альбо назначэннi яго на iншую пасаду, якая патрабуе дадатковых ведаў
па ахове працы;
     - па  патрабаванню  дзяржаўных  органаў  нагляду  i кантролю па
ахове працы пры выяўленнi парушэнняў  дзеючых  нарматыўных  прававых
актаў (дакументаў) па ахове працы.

     4.18. У   вучэбных   планах   i   праграмах   курсаў  павышэння
квалiфiкацыi па спецыяльнасцi (пасадзе) уключаюцца пытаннi па  ахове
працы   ў   аб`ёме   не  меней  10%  ад  агульнага  аб`ёму  вучэбных
(праграмных) гадзiн.

                   5. Iнструктажы па ахове працы

     Па характару i часе  правядзення  iнструктажы  па  ахове  працы
падзяляюцца на:
     уводны;
     першасны на рабочым месцы;
     паўторны;
     пазапланавы;
     мэтавы.

     5.1. Уводны iнструктаж.

     5.1.1. Уводны iнструктаж па ахове працы праводзяць:
     - з  усiмi  работнiкамi,  якiя  ўпершыню  прыняты на пастаянную
альбо часовую работу,  незалежна ад iх  адукацыi,  працоўнага  стажу
альбо стажу работы па гэтай прафесii, пасадзе;
     - з работнiкамi, якiя знаходзяцца ў камандзiроўцы ў наймальнiка
i   прымаюць  непасрэдны  ўдзел  у  вытворчым  працэсе  (выконваемых
работах);
     - з навучэнцамi,  выхавальнiкамi i студэнтамi,  якiя накiраваны
да наймальнiка для праходжання вытворчай практыкi;
     - з  навучэнцамi,  выхавальнiкамi  i  студэнтамi  ў навучальных
установах перад  пачаткам  працоўнага  i  прафесiйнага  навучання  ў
лабараторыях, майстэрнях, на палiгонах i iншых месцах.

     5.1.2. Уводны  iнструктаж  праводзiць  iнжынер  па  ахове працы
альбо  спецыялiст,  на  якога  ўскладзены  гэтыя   абавязкi,   а   з
навучэнцамi   ў  навучальнай  установе  -  выкладчык  альбо  майстар
вытворчага навучання.

     5.1.3.  Уводны iнструктаж праводзiцца па праграме, зацверджанай
наймальнiкам.  Прыкладны  пералiк  пытанняў  для  складання праграмы
ўводнага iнструктажу прыкладаецца (дадатак 6).

     5.1.4. Запiс аб правядзеннi ўводнага  iнструктажу  фiксуецца  ў
журнале рэгiстрацыi iнструктажоў (дадатак 7),  а таксама ў дакуменце
аб прыёме на работу.  Правядзенне ўводнага iнструктажу з навучэнцамi
рэгiструецца  ў  журнале  ўлiку  вучэбнай работы,  а з навучэнцамi i
выхавальнiкамi, якiя навучаюцца ў пазашкольных установах - у рабочым
журнале кiраўнiка кружка, секцыi альбо iншых форм заняткаў.

     Заўвага. Уводны iнструктаж не праводзiцца для асоб, наведваючых
прадпрыемства ў суправаджэннi яго работнiкаў.

     5.2. Першасны iнструктаж на рабочым месцы.

     5.2.1. Першасны  iнструктаж  на  рабочым   месцы   да   пачатку
вытворчай дзейнасцi праводзяць:
     з усiмi работнiкамi, прынятымi на работу;
     з работнiкамi, пераведзенымi з аднаго падраздзялення ў другое;
     з работнiкамi,  выконваючымi  новую  для  iх  работу,  часовымi
работнiкамi;
     з будаўнiкамi, выконваючымi   будаўнiча-мантажныя   работы   на
тэрыторыi наймальнiка;
     з камандзiраванымi,  якiя непасрэдна прымаюць удзел у вытворчым
працэсе (выконваемых работах) у наймальнiка;
     са студэнтамi,  навучэнцамi  i  выхавальнiкамi,  прыбыўшымi  на
вытворчую практыку да наймальнiка.
     Усе рабочыя,   у   тым   лiку   выпускнiкi   прафтэхвучылiшчаў,
вучэбна-вытворчых    (курсавых)    камбiнатаў,    пасля   першаснага
iнструктажу  на  рабочым  месцы  праходзяць,  пры  неабходнасцi,  на
працягу   першых  2-14  змен  (у  залежнасцi  ад  характару  работы,
квалiфiкацыi  рабочага)  стажыроўку  пад   кiраўнiцтвам   работнiка,
прыназначанага загадам наймальнiка.

     Заўвага. З  работнiкамi,  якiя  не  звязаны  з  абслугоўваннем,
выпрабаваннем,   наладкай  i  рамонтам  абсталявання,  выкарыстаннем
iнструмента,  зберажэннем  i  прымяненнем  сыравiны  i   матэрыялаў,
першасны iнструктаж на рабочым месцы можа не праводзiцца.

     5.2.2. Першасны  iнструктаж  на  рабочым  месцы  праводзiцца  з
кожным  работнiкам  iндывiдуальна  з  практычным  паказам  бяспечных
прыёмаў i метадаў працы.  Першасны iнструктаж дапускаецца праводзiць
з групай  работнiкаў,  абслугоўваючых  аднатыпнае абсталяванне,  i ў
межах агульнага рабочага месца.

     5.2.3. Першасны  iнструктаж  на  рабочым  месцы  праводзiцца па
праграме, якая ўлiчвае асаблiвасцi вытворчасцi (выконваемых работ) i
патрабаваннi  нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы
альбо па iнструкцыях данага рабочага месца.

     5.3. Паўторны iнструктаж.

     5.3.1. Паўторны  iнструктаж  праходзяць   усе   работнiкi,   за
выключэннем  асоб,  указаных  у  заўвазе  да  п.5.2.1,  незалежна ад
квалiфiкацыi,  адукацыi,  стажу,  характару  выконваемай  работы  не
радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

     5.3.2. Паўторны  iнструктаж  праходзяць  iндывiдуальна  альбо з
групай работнiкаў, абслугоўваючых аднатыпнае абсталяванне, i ў межах
агульнага рабочага  месца  па  праграме  першаснага  iнструктажу  на
рабочым месцы альбо ў аб`ёме iнструкцый на рабочым месцы.

     5.4. Пазапланавы iнструктаж.

     5.4.1. Пазапланавы iнструктаж праводзяць пры:
     увядзеннi ў  дзеянне  новых  альбо  перапрацаваных  нарматыўных
актаў (дакументаў) па ахове працы, альбо ўнясеннi змяненняў да iх;
     змяненнi тэхналагiчнага   працэсу,  замене  альбо  мадэрнiзацыi
абсталявання,  прыбораў i iнструмента,  сыравiны, матэрыялаў i iншых
фактараў, уплываючых на ахову працы;
     парушэннi рабочым нарматыўных прававых  актаў  (дакументаў)  па
ахове  працы,  якiя  маглi  прывесцi альбо прывялi да траўмiравання,
аварыi альбо атручання;
     патрабаваннi дзяржаўных   органаў   нагляду   i   кантролю  пры
парушэннi   работнiкамi   дзеючых   нарматыўных    прававых    актаў
(дакументаў) па ахове працы;
     перапынках у  работах  -  для  работ  па  прафесiях,  да   якiх
прад`яўляюцца  павышаныя  патрабаваннi,  болей чым 6 месяцаў,  а для
астатнiх работ - адзiн год;
     пры паступленнi iнфармацыйных матэрыялаў аб аварыях i няшчасных
выпадках, здарыўшыхся на аналагiчных вытворчасцях.

     5.4.2. Пазапланавы iнструктаж праводзiцца iндывiдуальна альбо з
групай   работнiкаў   адной  прафесii.  Аб`ём  i  змест  iнструктажу
вызначаецца ў кожным  асобным  выпадку  ў  залежнасцi  ад  прычын  i
абставiн,  вызваных неабходнасцю яго правядзення, а таксама з улiкам
узроўню выканання патрабуемых правiлаў бяспекi на рабочых месцах.

     5.4.3. Пры рэгiстрацыi  пазапланавага  iнструктажу  паказваецца
прычына яго правядзення.

     5.5. Мэтавы iнструктаж.

     5.5.1. Мэтавы iнструктаж праводзяць пры:
     выкананнi разавых работ,  не звязаных з прамымi  абавязкамi  па
спецыяльнасцi (пагрузка, разгрузка, уборка тэрыторыi i г.д.);
     лiквiдацыi наступстваў аварый, стыхiйных бедстваў i катастроф;
     правядзеннi работ,  на якiх афармляецца нарад-допуск,  дазвол i
г.д.;
     правядзеннi экскурсii  на  прадпрыемстве,  арганiзацыi  масавых
мерапрыемстваў  з   навучэнцамi   (экскурсii,   паходы,   спартыўныя
спаборнiцтвы i г.д.).

     5.5.2. Мэтавы iнструктаж з работнiкамi,  праводзячымi работы па
нарада-допуску, дазволу i г.д., фiксуецца ў нарадзе-допуску, дазволе
i г.д.

     5.6. Першасны,   паўторны,  пазапланавы  i  мэтавы  iнструктажы
праводзiць непасрэдна кiраўнiк работ (начальнiк  вытворчасцi,  цэха,
участка, майстар, iнструктар i г.д.).

     5.7. Iнструктажы  на рабочым месцы завяршаюцца вусным апытаннем
альбо з дапамогай тэхнiчных сродкаў навучання,  а таксама  праверкай
набытых навыкаў правядзення бяспечных спосабаў работ.

     5.8. Правядзенне    першаснага,    паўторнага,   пазапланавага,
мэтавага iнструктажоў i стажыроўкi фiксiруецца ў журнале рэгiстрацыi
iнструктажу  ўстаноўленай формы (дадатак 7) альбо ў асабiстым лiстку
навучання i iнструктажу  рабочага  асобай,  праводзячай  iнструктаж.
Подпiсы iнструктуемага i iнструктуючага ў журнале абавязковыя.
     Журнал iнструктажоў павiнен быць пранумераваны,  прашнураваны i
змацаваны пячаткай.

                                                           Дадатак 1

                         ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
                    работ з павышанай небяспекай

     Прыкладны пералiк работ з павышанай небяспекай, для правядзення
якiх патрабуецца папярэдняе навучанне i праверка ведаў работнiкаў па
пытаннях аховы працы, распаўсюджваецца на ўсiх наймальнiкаў.

     1. Электрагазазварачныя,  газапалымяныя, наплавачныя i паяльныя
работы.

     2. У  ахоўных зонах лiнiй электраперадач,  у кабельных лiнiях i
дзеючых электраўстаноўках.

     3. У   зонах   дзеяння   тока   высокай   частаты,  iянiзуючага
выпраменьвання,  электрастатычнага  i  электрамагнiтнага   палёў   з
прымяненнем лазераў.

     4. Работы  з  прымяненнем  ручных  электра-  i  пнеўмамашын   i
iнструментаў   усярэдзiне  i  звонку  рэзервуараў,  адсекаў  суднаў,
лятальных  апаратаў,  пры   будаўнiцтве   i   рамонце   будынкаў   i
збудаванняў, а таксама на вышынi.

     5. Абслугоўванне,    рамонт    i   наладка   абсталявання   для
плазменна-дугавой зваркi, рэзання, напылення, нанясення пакрыццяў.

     6. Выраб,    перапрацоўка,    выпрабаванне,    транспартаванне,
захоўванне   i  выкарыстанне  прамысловых  выбуховых  рэчываў  i  iх
знiшчэнне.

     7. Работы   з   лёгкаўзгаральнымi   гаручымi    вадкасцямi    i
выбухнанебяспечнымi рэчывамi.

     8. Упраўленне   працэсамi,   тэхнiчнае   абслугоўванне   выбуха
пажаранебяспечных   вытворчасцяў   i   аб`ектаў.   Пажарна-тэхнiчнае
абследванне будынкаў i высотных збудаванняў.

     9. Транспартаванне,     зберажэнне,    эксплуатацыя    балонаў,
кантэйнераў,   iншых   ёмiстасцяў   са   сцiснутымi,   звадкаванымi,
атрутнымi, пажара-,  выбуханебяспечнымi  i  iнертнымi   газамi,   iх
запаўненне i рамонт.

     10. Абслугоўванне агрэгатаў  i  катлоў,  працуючых  на  газе  i
вадкiм палiве.

     11. Прафiлактыка i тэхнiчнае абслугоўванне газавай гаспадаркi.

     12. Газапажаранебяспечныя работы.

     13. Работа    лiфцёра   i   асобы,   абслугоўваючай   грузавыя,
грузапасажырскiя лiфты.

     14. Запраўка трапспарту гаруча-змазачнымi матэрыяламi.

     15. Работы,  звязаныя з герметызацыяй  абсталявання  ў  газавай
гаспадарцы.

     16. Вытворчасць,   зберажэнне,  выкарыстанне  i  траспартаванне
рэчываў, якiя належаць да 1 i 2 класа небяспекi.

     17. Злiў,  ачыстка,  нейтралiзацыя рэзервуараў,  тары  i  iншых
ёмiстасцяў з-пад нафтапрадуктаў,  кiслот, шчолачаў i iншых шкодных i
пажаравыбуханебяспечных  рэчываў,  у  тым   лiку   радыеактыўных   i
канцэрагенных.

     18. Вымяральныя работы ў радыяцыйнай зоне.

     19. Работы з ядавiтымi,  шкоднымi,  таксiчнымi i радыеактыўнымi
рэчывамi, а  таксама  па  дэзактывацыi,  дэзiнсекцыi,  дэрамiзацыi i
дэзiнфекцыi памяшканняў.

     20. Выраб i прымяненне шклаваты,  азбесту,  мастык на  бiтумнай
аснове,  перхлорвiнiлавых  i  бакетлiтавых  матэрыялаў,  вытворчасць
штучнага i сiнтэтычнага валакна.

     21. Нанясенне лакафарбавых пакрыццяў,  грутовак i шпаклёвак  на
аснове   нiтрафарбаў,   палiмерных   кампазiзый  (полiхлорвiнiлавых,
эпаксiдных i г.д.).

     22. Апрацоўка   драўнiны   i  iншых  рэчываў  антысептычнымi  i
вогнеахоўнымi сумесямi i рэчывамi.

     23. Вулканiзацыйныя i шынамантажныя работы.

     24. Абслугоўванне i рамонт акумулятарных батарэй.

     25. Гашэнне нафты i вапны.

     26. Абслугоўванне генератарных ацэтыленавых установак.

     27. Выпрабаванне i абслугоўванне паравых i вадагрэйных  катлоў,
эканамайзераў, параправодаў,     трубаправодаў     гарачай     вады,
параперагравальнiкаў,        цеплаабменнiкаў,       цепламеханiчнага
абсталявання, пасудзiн, працуючых пад цiскам.

     28. Аварыйна-выратавальныя работы,  тушэнне пажараў, барацьба з
паводкамi.

     29. Работы  ў  замкнутых  прасторах  (бункерах,  трубаправодах,
ёмiстасцях).

     30. Работы верхалазныя, а таксама з пад`ёмных i падвясных люлек
i  рыштаванняў  на  вышынi,  работы  на  вышынi  болей   3   метраў,
выконваемые без прымянення iнвентарных рыштаванняў i агароджаў.

     31. Мантаж   i   дэмантаж   будынкаў,  збудаванняў,  а  таксама
абнаўленне i замацаванне iх аварыйных частак.

     32. Абследванне дымаходаў, вентыляцыйных каналаў стрэх.

     33. Рамонт,  пакраска, ачышчэнне ад снегу i пылу стрэх будынкаў
пры адсутнасцi загароджванняў.

     34. Пагрузачна-разгрузачныя   работы   з   дапамогай   машын  i
механiзмаў.

     35. Мантаж,  наладка,  тэхнiчнае  абслугоўванне,  эксплуатацыя,
рамонт   i  дэмантаж  грузапад`ёмных  машын  i  механiзмаў,  лiфтоў,
канфейераў, канатнага,  гiдраўлiчнага  транспарту,  тэхналагiчнага i
станочнага абсталявання, электраўстановак i лiнiй электраперадач.

     36. Мантаж,    дэмантаж    i    абслугоўванне    кампрэсарнага,
халадзiльнага          абсталявання,          прэсаў-расшыральнiкаў,
кавальска-прэсавага абсталявання.

     37. Мантаж, дэмантаж i накачка шын аўтатранспартных сродкаў.

     38. Абслугоўванне  i  рамонт  элементаў  падвескi  аўтамабiляў,
гiдрапад`ёмнiкаў на аўтамабiлях-самазвалах i самазвальных  прычэпах,
iх зняццё i ўстаноўка.

     39. Абслугоўванне механiчных i аўтаматычных лiнiй.

     40. Абслугоўванне станкоў па апрацоўцы драўнiны i металаў.

     41. Работы, звязаныя з выхадам на страху.

     42. Абслугоўванне двухстворкавых варот.

     43. Работа з драпежнымi звярамi,  а таксама цыркавых артыстаў i
каскадзёраў кiнастудый.

     44. Абслугоўванне   i   рамонт    санiтарна-тэхнiчных    сiстэм
каналiзацыйных збудаванняў i сетак.

     45. Рамонт i чыстка ацэтыленавых генератараў.

     46. Работы з прымяненнем будаўнiча-мантажнага пiсталета.

     47. Работы з прымяненнем пiратэхнiчнага iнструменту.

     48. Пажарна-тэхнiчнае   абследванне   аб`ектаў   з    павышанай
пажарнай, выбуховай i радыяцыйнай небяспекай.

     49. Ахова калектыўнай i прыватнай уласнасцi аб`ектаў.

     50. Мантаж,  рамонт  i  прафiлактычнае  абслугоўванне   сродкаў
ахоўнай сiгналiзацыi.

     51. Будаўнiчыя работы.

     52. Работы, выконваемыя з дапамогай тэлескапiчных аўтавышак.

                                                           Дадатак 2

            __________________________________________
               (прадпрыемства, установа, арганiзацыя)

                             ПРАТАКОЛ №
        па праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы
                                            "___" __________ 199_ г.

     Камiсiя ў складзе:
старшыня ___________________________________________________________
                   (прозвiшча, iнiцыялы, пасада)
члены камiсii ______________________________________________________
                   (прозвiшча, iнiцыялы, пасада)
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
 ___________________________________________________________________
на аснове загаду ад "___" _______________ 199_ г. № ________________
правяла праверку   ведаў   па   пытаннях   аховы   працы  ў  аб`ёме,
адпавядаючым iх службовым абавязкам, прафесiям.

 ----T----------T--------T--------T--------T------T-------T---------
 Дата¦Прозвiшча,¦Пасада, ¦Група   ¦Цэх,    ¦Ацэнка¦Роспiс ¦Заўвага
     ¦iмя, iмя  ¦прафесiя¦электра-¦участак,¦      ¦экзаме-¦
     ¦па бацьку ¦        ¦бяспекi ¦вытвор- ¦      ¦нуемага¦
     ¦          ¦        ¦        ¦часць   ¦      ¦       ¦
 ----+----------+--------+--------+--------+------+-------+---------
  1  ¦    2     ¦   3    ¦   4    ¦   5    ¦  6   ¦   7   ¦   8
 ----+----------+--------+--------+--------+------+-------+---------

 Подпiсы:        Старшыня камiсii __________________________________
                 Члены камiсii _____________________________________
                 ___________________________________________________

 Прадстаўнiк дзяржаўнага органа
 нагляду i кантролю *)             _________________________________
                                     (прозвiшча, iнiцыялы, пасада)

 ________________________________
     *) Падпiсвае, калi ўдзельнiчае ў рабоце камiсii.

                                                           Дадатак 3

                                                Вокладка пасведчання
 ___________________________________________________________________
 Прадпрыемства (установа) __________________________________________

                            ПАСВЕДЧАННЕ
                       (рэкамендуемая форма)

                                                            Левы бок

                            ПАСВЕДЧАННЕ
             аб праверцы ведаў па пытаннях аховы працы

     Выдана ________________________________________________________
                  (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
прафесiя (пасада) __________________________________________________
месца работы _______________________________________________________
у тым,  што  ў  яго (яе) праведзена праверка ведаў па пытаннях аховы
працы ў аб`ёме, адпавядаючым прафесiйным службовым абавязкам _______
 ___________________________________________________________________

     Аснова: пратакол ад "___" _______________ 199_ г. № ___________

 Старшыня камiсii _________________             ____________________
                     (подпiс)                      (прозвiшча)
                     М.П.

     (У гэтым  пасведчаннi  могуць  быць  дадатковыя   ўкладышы   аб
абавязковых медыцынскiх   аглядах   работнiка,  праве  выканання  iм
спецыяльных работ i г.д.)

                                      Наступныя старонкi пасведчання

     Вынiкi праверкi ведаў па пытаннях аховы працы:

 ----T----------------T-------T---------T--------T------------------
 Дата¦Прычына праверкi¦Адзнака¦Дата     ¦Подпiс  ¦Аснова (пратакол
     ¦                ¦       ¦наступнай¦старшынi¦ад _____ № (_____)
     ¦                ¦       ¦праверкi ¦камiсii ¦
 ----+----------------+-------+---------+--------+------------------
  1  ¦       2        ¦   3   ¦   4     ¦   5    ¦        6
 ----+----------------+-------+---------+--------+------------------
     ¦                ¦       ¦         ¦        ¦

                                                           Дадатак 4

                              ПЕРАЛIК
      пасад кiраўнiкоў i спецыялiстаў, якiя павiнны праходзiць
     папярэднюю i перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
                               працы

     Пералiк кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў,  якiя  павiнны  праходзiць
папярэднюю  i  перыядычную  праверку  ведаў па пытаннях аховы працы,
распаўсюджваецца на ўсiх наймальнiкаў.

     1. Прадпрыемствы,  установы i арганiзацыi, навукова-вытворчыя i
вытворчыя аб`яднаннi.

     1.1. Кiраўнiкi,   намеснiкi  кiраўнiкоў,  галоўныя  спецыялiсты
прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, навукова-вытворчых i вытворчых
аб`яднанняў;   кiраўнiкi,  намеснiкi  кiраўнiкоў  i  спецыялiсты  iх
структурных падраздзяленняў,  якiя непасрэдна звязаны з правядзеннем
работ  на  вытворчых  участках,  ажыццяўляючых кантроль за тэхнiчным
станам  машын,  механiзмаў,  будынкаў  i  збудаванняў,  правядзеннем
тэхналагiчных  працэсаў,  а  таксама спецыялiсты навукова-даследчых,
праектна-канструктарскiх  i   iншых   арганiзацый,   распрацоўваючых
праекты, тэхналагiчныя рэгламенты i iншую тэхналагiчную дакументацыю
для падкантрольных органаў нагляду i кантролю аб`ектаў.

     1.2. Кiраўнiкi   i   спецыялiсты   аддзелаў   эксплуатацыi    i
капiтальнага      будаўнiцтва,      вытворча-тэхнiчных     аддзелаў,
энергамеханiчнай,  пылевентыляцыйнай,  геалагiчнай, маркшэйдэрскай i
тэхналагiчнай служб, iншыя службовыя асобы, якiя праводзяць праверку
ведаў па пытаннях аховы працы для падначаленых работнiкаў, а таксама
непасрэдна адказваюць за пажарную бяспеку, безаварыйную эксплуатацыю
аб`ектаў.

     1.3. Кiраунiкi i спецыялiсты:
     аварыйна-выратавальных часцей, прадпрыемстваў, арганiзацый i iх
структурных падраздзяленняў, якiя выконваюць аварыйна-выратавальныя,
буравыбуховыя, геолагаразведачныя i горныя работы;
     упраўленняў газавай гаспадаркi, нафтагазадабываючых промыслаў;
     рамонтных, пусканаладачных,           будаўнiча-рэстаўрацыйных,
мастацка-вытворчых арганiзацый.

     1.4. Кiраўнiкi  i   спецыялiсты,   ажыццяўляючыя   сертыфiкацыю
прадукцыi i тэхналагiчных працэсаў па пытаннях аховы працы.

     1.5. Кiраўнiкi i спецыялiсты служб аховы працы.

     2. Вучэбна-выхаваўчыя,           навукова-даследчыя           i
праектна-канструктарскiя ўстановы.

     2.1. Кiраўнiкi,   намеснiкi   кiраўнiкоў   навукова-выхаваўчых,
навукова-даследчых,  праектна-канструктарскiх   устаноў,   на   якiх
ускладзена адказнасць за арганiзацыю аховы працы.

     2.2. Кiраўнiкi,    намеснiкi    кiраўнiкоў    i     спецыялiсты
вучэбна-выхаваўчых, навукова-даследчых,     праектна-канструктарскiх
устаноў,  на  якiх  ускладзена  адказнасць  за  стан  аховы  працы i
выкананне  норм  i  правiл  па   ахове   працы   ў   распрацоўваемай
праектна-канструктарскай дакументацыi.

     2.3. Майстры   вытворчага   навучання,   кiраўнiкi    вытворчай
практыкi,  настаўнiкi,  выхавацелi  i  iншыя  службовыя асобы,  якiя
выкладаюць арганiзацыю вытворчасцi,  тэхналогiю работ,  эксплуатацыю
абсталявання,  праводзяць  iнструктажы  па  пытаннях  аховы  працы з
навучэнцамi i выхаванцамi.

     2.4. Кiраўнiкi i спецыялiсты служб аховы працы.

     3. Мiнiстэрствы,  дзяржаўныя  камiтэты,  канцэрны,  карпарацыi,
iншыя аб`яднаннi прадпрыемстваў, створаныя па галiноваму прынцыпу.

     3.1. Намеснiкi   мiнiстраў,   старшынь   дзяржаўных  камiтэтаў,
кiраўнiкоў i канцэрнаў,  iншых аб`яднанняў прадпрыемстваў, створаных
па галiноввм  прынцыпе,  функцыянальныя  абавязкi  якiх  звязаны   з
арганiзацыяй вытворчасцi, аховай працы.

     3.2. Кiраўнiкi,     намеснiкi      кiраўнiкоў,      спецыялiсты
вытворча-тэхнiчных падраздзяленняў i службаў аховы працы.

     4. Мясцовыя дзяржаўныя адмiнiстрацыi.

     4.1. Намеснiкi  кiраўнiкоў  мясцовых дзяржаўных адмiнiстрацый i
выканкамаў,   на   якiх   ускладзена   адказнасць   за   арганiзацыю
вытворчасцi.

     4.2. Кiраўнiкi  i  спецыялiсты  вытворча-тэхнiчных  структурных
падраздзяленняў  i  падраздзяленняў,   якiя   выконваюць   абавязкi,
звязаныя з аховай працы.

     5. Усе  члены  камiсii  па  праверцы  ведаў  па  пытаннях аховы
працы.

                                                           Дадатак 5

                         ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
       пытанняў для навучання i праверкi ведаў па ахове працы
                     кiраўнiкоў i спецыялiстаў

                  1. Заканадаўства аб ахове працы

     1.1. Паняцце аховы працы.  Сацыяльна-эканамiчнае значэнне аховы
працы.

     1.2. Асноўныя заканадаўчыя акты па ахове працы.  Кодэкс законаў
аб працы, Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб пажарнай бяспецы" i iншыя.

     1.3. Асноўныя прынцыпы дзяржаўнай  палiтыкi  ў  вобласцi  аховы
працы.

     1.4. Права  грамадзян  на  ахову працы пры складаннi працоўнага
дагавору i ў час работы.

     1.5. Сацыяльнае страхаване ад няшчасных выпадкаў i  прафесiйных
захворванняў. Тарыфы на сацыяльнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў
i  прафесiйных  захворванняў  у  залежнасцi  ад  узроўню  вытворчага
траўматызму i ступенi шкоднасцi ўмоў працы.

     1.6. Правы  работнiкаў  на  льготы  i  кампенсацыi  за цяжкiя i
шкодныя  ўмовы  працы.  Пакрыццё  наймальнiкам  шкоды  работнiкам  у
выпадку пагаршэння iх здароўя.

     1.7. Абавязкi  наймальнiка  па стварэнню бяспечных i бясшкодных
умоў працы.  Абавязкi работнiка выконваць  патрабаваннi  нарматыўных
актаў па ахове працы.

     1.8. Палажэнне  аб  навучаннi,  iнструктажы  i  праверцы  ведаў
работнiкаў па пытаннях аховы працы.

     1.9. Пералiк службовых  асоб,  якiя  перад  пачаткам  выканання
сваiх  абавязкаў  i  перыядычна  адзiн  раз  у  тры  гады праходзяць
навучанне па пытаннях аховы працы.

     1.10. Iнструктажы па пытаннях аховы працы: вiды, перыядычнасць,
змест.

     1.11. Фiнансаванне аховы працы.  Фонды аховы працы:  дзяржаўны,
галiновы, рэгiянальныя,   наймальнiкаў.   Iх   прызначэнне,  парадак
фармiравання сродкаў.

     1.12. Асноўныя  патрабаваннi Палажэння аб расследаваннi i ўлiку
няшчасных выпадкаў на вытворчасцi.

     1.13. Тыпавое палажэнне аб камiсiях  па  пытаннях  аховы  працы
прадпрыемства, парадак стварэння, абавязкi i правы камiсii.

     1.14. Кампенсацыя дзяржаве, прадпрыемствам i грамадзянам страт,
нанесеных парушэннем патрабаванняў аховы працы.

     1.15. Штрафныя санкцыi да  наймальнiкаў  i  службовых  асоб  за
парушэнне  заканадаўства  аб працы,  у прыватнасцi,  нормаў па ахове
працы.

     1.16. Дзяржаўныя мiжгалiновыя i галiновыя нарматыўныя  прававыя
акты (дакументы) па ахове  працы.  Распрацоўка,  прыняцце  i  адмена
дзяржаўных нарматыўных прававых актаў (дакументаў). Спыненне дзеяння
дзяржаўных нарматыўных  прававых  актаў  (дакументаў).  Забеспячэнне
работнiкаў  нарматыўнымi  прававымi  актамi  (дакументамi)  па ахове
працы.

     1.17. Iнструкцыi  i iншыя нарматыўныя прававыя акты (дакументы)
па ахове   працы,   дзеючыя   ў   рамках   прадпрыемства.   Асноўныя
патрабаваннi да iх i парадак iх распрацоўкi.

     1.18. Органы дзяржаўнага кiравання аховай працы.

     1.19. Паўнамоцтвы  Дзяржаўнай  iнспекцыi  працы i iншых органаў
дзяржаўнага нагляду i кантролю за аховай працы.

     1.20. Паўнамоцтвы мiнiстэрстваў,  дзяржаўных камiтэтаў i  iншых
цэнтральных  органаў  дзяржаўнай  выканаўчай улады па пытаннях аховы
працы.

     1.21. Паўнамоцтвы мясцовых дзяржаўных адмiнiстрацый у  вобласцi
аховы працы.

     1.22. Атэстацыя  рабочых  месцаў  на адпаведнасць патрабаванням
нарматыўна-тэхнiчнай дакументацыi i нормам па ахове працы.

     1.23. Праграмы па ахове працы:
     Нацыянальная, галiновая, рэгiянальныя.
     Комплексныя меры  прадпрыемстваў  для  дасягнення  ўстаноўленых
нарматываў па ахове працы.

     1.24. Арганiзацыя  навуковых  даследванняў  па  праблемах аховы
працы.

     1.25. Грамадскi кантроль за выкананнем заканадаўства  па  ахове
працы. Упаўнаважаныя працоўных калектываў па пытаннях аховы працы.

     1.26. Паўнамоцтвы   i   правы   прадпрыемстваў  у  ажыццяўленнi
кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

     1.27. Дысцыплiнарная,    адмiнiстратыўная,    матэрыяльная    i
крымiнальная  адказнасць   за   парушэнне   заканадаўчых   i   iншых
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы, за стварэнне
перашкод для дзейнасцi службовых асоб органаў дзяржаўнага нагляду  i
прадстаўнiкоў прафесiйных саюзаў.

                     2. Працоўнае заканадаўства

     2.1. Закон Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  калектыўных  дагаварах  i
пагадненнях".

     2.2. Правiлы   ўнутранага   працоўнага   распарадку.   Асноўныя
абавязкi кiраўнiкоў, спецыялiстаў i рабочых па яго выкананню.

     2.3. Рабочы  час  i  час  адпачынку.   Скарочаная   працягласць
рабочага часу.  Забарона работы ў начны час. Абмежаванне звышурочных
работ.

     2.4. Працоўныя  адносiны  памiж  наймальнiкам   i   работнiкам,
парадак iх афармлення i выканання.

     2.5. Праца  жанчын.  Работы,  на  якiх  забараняецца прымяненне
працы жанчын.  Абмежаванне працы жанчын  на  работах  у  начны  час.
Гарантыi   пры  заключэннi  i  прыпыненнi  працоўнага  дагавору  для
цяжарных жанчын i жанчын, маючых дзяцей.

     2.6. Праца iнвалiдаў. Парадак працаўладкавання iнвалiдаў (у тым
лiку   па  зроку  i  слыху),  прадастаўленне  льгот  i  кампенсацый,
абмежаванне выкарыстання iх працы ў выходныя днi,  начны  час  i  на
звышурочных работах.

     2.7. Праца    моладзi.    Правы   непаўналетнiх   у   працоўных
праваадносiнах. Узрост, з якога дапускаецца прыём на работу. Работы,
на  якiх  забараняецца  прымяненне  працы асоб маладзей васемнаццацi
гадоў.

     2.8. Медыцынскiя агляды.

     2.9. Iндывiдуальныя  працоўныя  спрэчкi.  Органы,  разглядаючыя
працоўныя спрэчкi. Тэрмiны звяртання ў камiсiю па працоўных спрэчках
i  парадак  прыёма  заяў.  Парадак  i  тэрмiны  разгляду   працоўных
спрэчак.

   3. Псiхалогiя бяспекi працы. Арганiзацыя работы па ахове працы

     3.1. Фiзiялагiчная  i  псiхалагiчная  аснова працоўнага працэсу
(безумоўныя i ўмоўныя рэфлексы, iх уздзеянне на бяспеку працы).

     3.2. Прыстасаванасць  чалавека  да  навакольных  умоў у працэсе
працы (адпрацоўка прыёмаў i навыкаў пры навучаннi).

     3.3. Псiхалагiчныя   працэсы,   кiруючыя   працоўнай  дзейнасцю
(пачуццё ўсведамлення, увагi, памяць, эмоцыi i iх уздзеянне на ахову
працы).

     3.4. Роля  працоўнага  калектыву  ў  забеспячэннi бяспекi працы
(узаемасувязь патрабаванняў iнструкцыi па ахове працы  з  iнтарэсамi
работнiка, неасцярожнасць, яе прынцыпы i барацьба з ёй).

     3.5. Псiхафiзiялагiчныя   фактары   ўмоў   працы   (прамысловая
эстэтыка,  рытм  i  тэмп   работы,   вытворчая   гiмнастыка,   пакой
псiхалагiчнай разгрузкi i iх уплыў на бяспеку працы).

     3.6. Сувязь     чалавек-машына,    эрганамiчныя    патрабаваннi
(адпаведнасць абсталявання   i   прыстасаванне   рабочага  месца  да
анатама-фiзiялагiчных магчымасцяў чалавека).

     3.7. Алкагалiзм i бяспека працы.

     3.8. Метады прапаганды i  агiтацыi  па  ахове  працы  (вугалкi,
насценагазеты, радыёвяшчанне, плакаты, кiнафiльмы, выставы i г.д.).

     3.9. Служба аховы працы на прадпрыемстве, яе функцыi i асноўные
задачы.

     3.10. Планаванне работы па ахове працы:  перспектыўнае, цякучае
i аператыўнае.

     3.11. Аналiз i прагназiраванне стану аховы працы,  траўматызму,
префесiйных i агульных захворванняў на вытворчасцi.

     3.12. Выкананне  патрабаванняў  аховы  працы  пры праектаваннi,
будаўнiцтве (вырабе)  i  рэканструкцыi  прадпрыемстваў,  аб`ектаў  i
сродкаў вытворчасцi.  Папярэдняя экспертыза праектнай  дакументацыi.
Аўтарскi  нагляд  за  выкананнем праектных рашэнняў з боку праектных
арганiзацый.

     3.13. Сертыфiкацыя     машын,     механiзмаў,     абсталявання,
транспартных сродкаў i тэхналагiчных працэсаў.

     3.14. Парадак прыёму ў  эксплуатацыю  новых  i  рэканструяваных
вытворчых аб`ектаў. Дазвол на пачатак работы прадпрыемстваў.

     3.15. Арганiзацыя работы па ахове працы.  Службовыя iнструкцыi,
вызначэнне  абавязкаў,  правоў   i   адказнасцi   вытворча-тэхнiчных
службаў,  службовых  асобаў  i  спецыялiстаў  за выкананне функцый i
задач у сiстэме ўпраўлення аховай працы,  а таксама патрабаванняў па
ахове працы.

     3.16. Арганiзацыя навучання, iнструктавання i праверкi ведаў па
ахове працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў.

     3.17. Iнфармацыя i справаздачнасць аб стане аховы працы.

     3.18. Матэрыяльнае i маральнае  стымуляванне  работы  па  ахове
працы.    Льготнае    налогаабкладанне   сродкаў,   накiраваных   на
мерапрыемствы па ахове працы.

     3.19. Кантроль за эфектыўнасцю функцыянавання сiстэмы кiравання
аховай працы, выкананнем работнiкамi сваiх абавязкаў, правiл, норм i
iнструкцый па ахове працы, станам аховы працы на рабочых месцах.

     3.20. Санiтарна-бытавое забеспячэнне  работнiкаў.  Абсталяванне
санiтарна-бытавых памяшканняў, iх размяшчэнне.

     3.21. Арганiзацыя    правядзення   папярэднiх   i   перыядычных
медыцынскiх аглядаў.

     3.22. Патрабаваннi нарматыўных прававых актаў  (дакументаў)  па
ахове  працы  i бяспекi вытворчых працэсаў,  абсталявання будынкаў i
збудаванняў. Планава-папераджальныя рамонты сродкаў працы.

     3.23. Пералiк работ з павышанай небяспекай i  работ,  для  якiх
неабходны  прафесiйны  адбор,  арганiзацыя  бяспекi  працы  на такiх
работах у адпаведнасцi з нормамi i правiламi.

     3.24. Прыборы кантролю бяспечных умоў працы. Светавая i гукавая
сiгналiзацыя.  Папераджальныя надпiсы,  сiгнальная афарбоўка.  Знакi
бяспекi.

     3.25. Сродкi  калетыўнай  абароны  працуючых.  План  лiквiдацыi
аварый. План эвакуацыi з памяшканняў у выпадку аварый, пажараў.

         4. Небяспечныя i шкодныя вытворчыя фактары i меры
                           абароны ад iх

     4.1. Класiфiкацыя  асноўных  небяспечных  i  шкодных  вытворчых
фактараў,  паняцце  аб  гранiчна  дапушчальных канцэнтрацыях шкодных
рэчываў у паветры рабочай зоны.

     4.2. Патрабаваннi бяспекi пры эксплуатацыi вытворчых будынкаў i
збудаванняў.  Арганiзацыя  нагляду  за  тэхнiчным  станам будынкаў i
збудаванняў.

     4.3. Агульныя патрабаваннi бяспекi  вытворчага  абсталявання  i
тэхналагiчных працэсаў.

     4.4. Патрабаваннi бяспекi па ўстройванню i ўстрыманню пад`язных
дарог, пуцей, праездаў, праходаў, калодзежаў.

     4.5. Патрабаваннi  бяспекi,  прад`яўляемыя  да   складзiравання
матэрыялаў на тэрыторыi прадпрыемства.

     4.6. Патрабаваннi бяспекi пры выкананнi работ на вышынi.

     4.7. Патрабаваннi    бяспекi    пры   пагрузцы,   разгрузцы   i
транспартаваннi грузаў.

     4.8. Правiлы  бяспечнай  эксплуатацыi  грузапад`ёмных  машын  i
механiзмаў.

     4.9. Патрабаваннi  бяспекi  пры эксплуатацыi катлоў i пасудзiн,
працуючых пад цiскам.

     4.10. Патрабаваннi бяспекi  пры  эксплуатацыi  ўнутрызаводскага
транспарту.

     4.11. Патрабаваннi бяспекi пры рабоце з вытокамi радыеактыўнага
выпраменьвання.

     4.12. Патрабаваннi  бяспекi   пры   эксплуатацыi   аўтамабiляў,
трактароў i iншых мабiльных машын i стацыянарнага абсталявання.

     4.13. Патрабаваннi   па   арганiзацыi   бяспечнай  эксплуатацыi
электраўстановак.

     4.14. Патрабаваннi    бяспекi    пры    рабоце    з   крынiцамi
электрамагнiтнага выпраменьвання.

     4.15. Парадак забеспячэння работнiкаў прадпрыемства спецыяльнай
вопраткай,  спецыяльным абуткам  i  iншымi  сродкамi  iндывiдуальнай
абароны.

     4.16. Патрабаваннi бяспекi пры выкананнi рамонтных работ.

     4.17. Правiлы  работы  з нерэгламентаванымi шкоднымi хiмiчнымi,
бiялагiчнымi рэчывамi,  выкарыстоўваемымi  на  работах,  звязаных  з
прымяненнем, зберажэннем,                          транспартаваннем,
навукова-эксперыментальным   даследваннем,   доследным   вырабам,  а
таксама ўтвараючымiся ў ходзе тэхналагiчнага працэсу.

     4.18. Парадак    рэгiстрацыi    i    прыёму    ў   эксплуатацыю
прадпрыемстваў,  маючых вытворчасцi  з  нерэгламентаванымi  шкоднымi
хiмiчнымi i бiялагiчнымi рэчывамi.

     4.19. Патрабаваннi   бяспекi   пры   ажыццяўленнi  патэнцыяльна
шкодных вiдаў дзейнасцi на вытворчасцях i  аб`ектах,  падкантрольных
органам дзяржаўнага спецыялiзаванага нагляду i кантролю.

          5. Выбуханебяспека вытворчасцяў i выбухаабарона

     5.1. Сучасны стан i дынамiка аварыйнасцi ў сусветнай iндустрыi.
Аналiз характэрных значных вытворчых аварый,  звязаных  з  выкiдамi,
выбухамi i пажарамi хiмiчных рэчываў.

     5.2. Агульныя  заканамернасцi залежнасцi маштабаў разбурэнняў i
цяжкасцi наступстваў аварый ад фiзiка-хiмiчных якасцяў i  параметраў
гаручых рэчываў, выкарыстоўваючыхся ў тэхналагiчнай сiстэме.

     5.3. Асноўныя  палажэннi Канвенцыi 174 "Аб папярэджаннi вялiкiх
прамысловых аварый"  ад  2  чэрвеня 1993 г.  Мiжнароднай арганiзацыi
працы.

     5.4. Тэарэтычныя асновы механiзма гарэння i выбуху.

     5.5. Ламiнарнае,  дэфлаграцыйнае гарэнне i дэтанацыя. Гарэнне i
выбух рэчываў у розных агрэгатных станах.

     5.6. Асаблiвасцi  гарэння  i   выбуху   ў   апаратуры,   аб`ёме
вытворчага памяшкання. Асаблiвасцi неарганiзаваных газавых выкiдаў у
незамкнутай прасторы. Механiзм гарэння аэразоляў.

     5.7. Параметры       i       ўласцiвасцi,       характарызуючыя
выбуханебяспечнасць асяроддзя,  фактары,  характарызуючыя  небяспеку
выбуху (ГОСТ 12.1.010-76).

     5.8. Колькасныя паказчыкi выбухаў,  характарызуючыя маштабнасць
разбурэння,  цяжкасць наступстваў. Трацiлавы эквiвалент. Прыведзеная
маса.  Энергетычны патэнцыял выбуханебяспекi,  баланс  размеркавання
энергii выбуху.

     5.9. Асноўныя         характарыстыкi        выбуханебяспечнасцi
хiмiка-тэхналагiчных   працэсаў.   Паказчыкi   ўзроўню    разбурэння
прамысловых   аварый.   Прыняцце   вызначэння:  хiмiка-тэхналагiчная
сiстэма,  тэхналагiчны блок, асяроддзе, аб`ект. Значэннi параметраў:
рэгламентаваныя,   крытычныя,  гранiчна  дапушчальныя;  патэнцыяльна
выбуханебяспечныя тэхналагiчныя аб`екты.

     5.10. Колькасныя        характарыстыкi         гiдрадынамiчных,
цепламасаабменных працэсаў i iх уплыў на ўзровень выбуханебяспекi.

     5.11. Колькасныя  паказчыкi,  складаючыя  энергетычны патэнцыял
выбуханебяспекi. Магчымыя паказчыкi выбухаў.

     5.12. Метады стабiлiзацыi працэсаў i ацэнка надзейнасцi сiстэм.
Фiзiка-хiмiчныя    характарыстыкi    рэчываў,   выкарыстоўваемых   у
тэхналагiчнай сiстэме, i iх уплыў на выбуханебяспеку. Ацэнка ўзроўню
небяспекi працэсу.  Абгрунтаванасць i надзейнасць спосабаў i сродкаў
кантролю  дапушчальнай колькасцi шкодных рэчываў.  Меры папярэджання
крытычных значэнняў параметраў.

     5.13. Ацэнка     эксплуатацыйнай    надзейнасцi    i    бяспекi
абсталявання, трубаправодаў i абгрунтаванне iх выбару.

     5.14. Паняцце аб тэрмiнах службы (рэсурсе) i безадказнай рабоце
абсталявання.

     5.15. Выбар  сродкаў  кантролю,  кiравання  i  супрацьаварыйнай
абароны з улiкам характару тэхналагiчнага  працэсу  i  энергетычнага
патэнцыялу аб`екта.

     5.16. Лакалiзацыя  аварый;  абарона  персаналу ад пашкоджанняў,
будынкаў i збудаванняў - ад разбурэнняў.

     5.17. Паблочныя мадэлi узнiкнення i развiцця аварый.  Тэхнiчныя
сродкi  i  паслядоўнасць аварыйнага адключэння тэхналагiчных блокаў.
Метады  i  паслядоўнасць  лакалiзацыi  аварый  у  розных  схемах  iх
развiцця.

     5.18. Метады  ацэнкi  iнтэнсiўнасцi  ўздзеяння ўдарнай хвалi на
аб`екты пры  магчымым  выбуху.  Асноўныя  прынцыпы  разлiку  зон  на
ўзроўнях небяспекi i iх класiфiкацыя.

     5.19. Абгрунтаванасць       размяшчэння       выбуханебяспечных
тэхналагiчных  аб`ектаў  на  тэрыторыi  прадпрыемства.  Устойлiвасць
будынкаў i збудаванняў ад уздзеяння ўдарнай хвалi.

     5.20. Тэхнiчныя   i  арганiзацыйныя  меры  аховы  персаналу  ад
уздзеяння ўдарнай хвалi i другасных фактараў выбуху.

     5.21. Асноўныя напрамкi ўдасканалення  тэхналагiчных  працэсаў,
распрацоўкi  сучаснага  абсталявання,  сродкаў  кантролю кiравання i
супрацьаварыйнай  абароны,  хуткадзеючай  i  рэгулюючай   апаратуры.
Павышэнне якасцi сыравiны, матэрыялаў i абсталявання.

     5.22. Рацыянальнае планаванне тэрыторыi прадпрыемства.

     5.23. Выбар  i  выкарыстанне  эфектыўных  i  надзейных  сродкаў
кантролю, рэгулявання i супрацьаварыйнай абароны.

     5.24. Папярэджанне  аварыйнай   разгерметызацыi   тэхналагiчных
сiстэм, узгарання аварыйных выкiдаў.

     5.25. Патрабаваннi да прафесiйнага адбору i навучання персаналу
для вытворчасцяў павышанай выбуханебяспекi.

                        6. Пажарная бяспека

     6.1. Асноўныя нарматыўныя  прававыя  дакументы,  рэгламентуючыя
работу  па забеспячэнню пажарнай бяспекi аб`ектаў:  Закон Рэспублiкi
Беларусь  "Аб  пажарнай  бяспецы",  стандарты,  будаўнiчыя  нормы  i
правiлы, правiлы пажарнай бяспекi i iншыя.

     6.2. Абавязкi кiраўнiка прадпрыемства i iншых службовых асоб па
забеспячэнню   пажарнай   бяспекi   аб`екта   i   асобных   участкаў
вытворчасцi.

     6.3. Парадак   арганiзацыi   i  работы  дабраахвотнай  пажарнай
дружыны.  Палажэнне аб  дабраахвотных  пажарных  дружынах.  Абавязкi
членаў  дабраахвотных  пажарных  дружын  па  папярэджанню  i тушэнню
пажараў. Льготы i заахвочваннi, устаноўленыя для iх.

     6.4. Парадак  стварэння  i  работы  пажарна-тэхнiчных  камiсiй.
Тыпавыя палажэннi аб пажарна-тэхнiчнай камiсii.

     6.5. Крымiнальная,     адмiнiстратыўная,     матэрыяльная     i
дысцыплiнарная адказнасць грамадзян,  службовых i юрыдычных асоб  за
парушэннi патрабаванняў пажарнай бяспекi i ўзнiкнення пажараў.

     6.6. Кароткая  характарыстыка  вытворчасцяў  i пажарная бяспека
тэхналагiчнага  працэсу,  сыравiны,  гатовай  прадукцыi,   агрэгата,
установак i г.д.

     6.7. Асноўныя    прычыны   пажараў:   парушэннi   тэхналагiчных
рэгламентаў   i   няспраўнасць   вытворчага   абсталявання,    iскры
электрагазазварачных работ i неасцярожнае абыходжанне з агнём, iскры
кацельных   i   iншых   установак,   парушэннi   правiл   карыстання
iнструментамi i электранагравальнымi прыборамi.

     6.8. Меры пажарнай бяспекi, якiя неабходна выконваць да пачатку
работы,  у  час  i пасля яе заканчэння з мэтай папярэджання пажараў.
(Утрыманне тэрыторыi прадпрыемства, супрацьпажарные разрывы, крынiцы
супрацьпажарнага водазабеспячэння, супрацьпажарны рэжым на аб`екце).

     6.9. Асноўныя   патрабаваннi   пажарнай   бяспекi   будынкаў  i
памяшканняў,  пры  эксплуатацыi   электраабсталявання,   ацяпляльных
прыбораў,  сiстэм вентыляцыi,  пры правядзеннi электрагазазварачных,
паяльных i iншых вогневых работ,  пры  афарбоўцы,  абястлушчваннi  i
мыццi вырабаў i абсталявання.

     6.10. Патрабаваннi  пажарнай  бяспекi ў лабараторыях,  архiвах,
складскiх памяшканнях,  гаражах, дрэваапрацоўчых цэхах i майстэрнях,
на   складах   аховы   гаруча-змазачных  матэрыялаў,  пры  рабоце  з
пажаравыбуханебяспечнымi  матэрыяламi,  у  памяшканнях   з   масавым
знаходжаннем людзей (клубах, палiклiнiках, сталовых i г.д.).

     6.11. Асноўныя  патрабаваннi  да  ўтрымання  шляхоў  эвакуацыi,
аўтаматычных   сiстэм   пажаратушэння   i   аўтаматычнай    пажарнай
сiгналiзацыi.

     6.12. Назначэнне   i   месцазнаходжанне   на   аб`екце  сродкаў
пажаратушэння,    супрацьпажарнага    абсталявання    i    iнвентару
(вогнетушыцелi,  унутраныя пажарныя краны,  бочкi з вадой, скрынкi з
пяском, стацыянарныя ўстаноўкi пажаратушэння).

     6.13. Агульныя   ўяўленнi   аб   спрынклерным   i    дрэнчарным
абсталяваннi,  аўтаматычнай  пажарнай сiгналiзацыi,  вуглекiслотнай,
парашковай,  газавай  i  iншых  устаноўках  пажаратушэння.   Парадак
утрымання сродкаў пажаратушэння летам i зiмой.

     6.14. Правiлы      выкарыстання      вогнегасячых      сродкаў,
супрацьпажарнага iнвентару i абсталявання для пажаратушэння.

     6.15. Сродкi  сувязi  i  апавяшчэння  аб  пажары,  iснуючыя  на
аб`екце,  у  цэху,  месцы  размяшчэння тэлефонаў,  прыстасаванне для
падачы гукавых сiгналаў пажарнай трывогi. Правiлы выкарыстання гэтых
сродкаў на выпадак узнiкнення пажару.

     6.16. Дзеяннi   работнiкаў   пры  выяўленнi  ў  цэху  альбо  на
тэрыторыi аб`екта задымлення, узгарання альбо пажару.

     6.17. Парадак   паведамлення   аб   пажары   пажарнай    ахове,
газавыратавальнай  i  iншым аварыйным службам,  арганiзацыя сустрэчы
пажарных  частак,  каманд  альбо  дабраахвотных  пажарных  дружынаў.
Адключэнне    пры    неабходнасцi    техналагiчнага    абсталявання,
камунiкацый,  электраўстановак   i   вентыляцыi.   Тушэнне   пажараў
маючымiся  на  аб`екце  сродкамi  пажаратушэння,  парадак  уключэння
стацыянарных   установак,   эвакуацыя    людзей    i    матэрыяльных
каштоўнасцяў.

     6.18. Дзеяннi     работнiкаў     пасля     прыбыцця    пажарных
падраздзяленняў (аказанне дапамогi ў пракладцы рукаўных лiнiй, удзел
у  эвакуацыi  матэрыяльных  каштоўнасцяў  i выкананне iншых работ па
распараджэнню кiраўнiка тушэння пажараў).

     6.19. Расследванне  i  ўлiк   пажараў,   распрацоўка   мер   па
прадухiленню пажараў i гiбелi людзей на iх.

                         7. Электрабяспека

     7.1. Статыстычныя      даныя      аб      стане      вытворчага
электратраўматызму. Асноўныя прычыны i шляхi знiжэння iх узроуню.

     7.2. Электрычны  ток,  напружанне,  магутнасць,  супрацiўленне,
частата.  Адзiнкi вымярэння.  Пастаянны i пераменны ток,  iх шкоднае
ўздзеянне на арганiзм чалавека.

     7.3. Небяспечныя велiчынi электратоку,  напружання.  Залежнасць
уздзеяння  электратоку  на  чалавека  ад  працягласцi дзеяння,  умоў
асяроддзя, метэаралагiчных фактараў, фiзiчнага стану чалавека. Шляхi
праходжання току праз арганiзм чалавека.

     7.4. Паняцце   шагавага   напружання  i  напружання  датыкання.
Статычнае i наведзенае напружанне. Уздзеянне электрамагнiтных палёў,
сродкi абароны ад iх.

     7.5. Устройствы  прамысловых  электраўстановак  i iх  элементы,
электрастанцыi,     падстанцыi,     резмеркавальныя      ўстройствы,
пераўтваральнiкi    энергii,    паветраныя    i    кабельныя   лiнii
электраперадач   вышэй   1000   В.   Размеркавальныя    электрасеткi
напружаннем да 1000 В.

     7.6. Падзел электраўстановак па класах нагружання 0,4 кВ,  6-10
кВ,  35  кВ,  110-1150  кВ.  Асаблiвасцi   ўстройства   i   вобласць
прымянення.

     7.7. Асноўныя зоны электрасетак да i вышэй 1000 В. Дапушчальныя
(бяспечныя)   адлегласцi   да   токаправодзячых   частак    дзеючага
абсталявання, знаходзячагася пад напружаннем.

     7.8. Класiфiкацыя   вытворчых   памяшканняў   па  небяспечнасцi
паражэння працуючых электрычным токам.  Калектыўныя i iндывiдуальныя
сродкi   абароны   у  электраустаноўках.  Парадак  iх  выкарыстання,
захоўвання i ўлiку.

     7.9. Перыядычнасць  i  вiды  выпрабаванняў.  Плакаты  i   знакi
бяспекi, скарыстоўваемыя ў электраустаноўках.

     7.10. Зазямленне   i  зануленне  электраўстановак.  Iх  ахоўнае
дзеянне.  Максiмальна дапушчальныя велiчынi супрацiўлення.  Ад  чаго
яны залежаць.

     7.11. Меры    бяспекi    пры    рабоце   з   электрыфiцыраваным
iнструментам, зварачнымi i панiжаючымi трансфарматарамi, пераноснымi
свяцiльнiкамi i г.д.

     7.12. Патрабаваннi  бяспечнага  прымянення машын i механiзмаў у
дзеючых  электраўстаноўках.  Асаблiвасцi  вытворчасцi  з   наяўнасцю
электратэхналогiй.

     7.13. Парадак  выканання  работ  у  дзеючых  электраўстаноўках,
арганiзацыйныя i тэхнiчныя меры, нарад-допуск да работы, iнструктаж,
групы электрабяспекi.

     7.14. Патрабаваннi да персаналу,  выконваючага работы ў дзеючых
электраўстаноўках.

     7.15. Асоба,  адказная за стан  электрагаспадаркi,  яе  статус,
квалiфiкацыя, група электрабяспекi, абавязкi i адказнасць.

     8. Гiгiена працы i вытворчая санiтарыя. Медыцынскiя агляды

     8.1. Паняцце  гiгiены працы i вытворчай санiтарыi.  Нарматыўныя
акты па  пытаннях  гiгiены  працы,  санiтарныя  нормы   i   правiлы,
гiгiенiчныя нарматывы, стандарты i г.д.

     8.2. Прынцыпы,  закладзеныя  ў  паказчыкi  ацэнкi ўмоў працы на
вытворчасцi.

     8.3. Крытэрыi ацэнкi ўмоў працы (класы ўмоў i характара  працы)
на вытворчасцi.

     8.4. Аналiз    i   ацэнка   захворвання   з   часовай   стратай
працаздольнасцi, прафесiйнае захворванне  (на  Беларусi,  у  галiне,
рэгiёне, на вытворчасцi).

     8.5. Арганiзацыя   i   ажыццяўленне   кантролю   за   фактарамi
вытворчага асяроддзя i працоўнага працэсу.

     8.6. Мерапрыемствы  па  паляпшэнню  ўмоў  працы  i   вытворчага
асяроддзя.

     8.7. Узаемадзеянне  розных  службаў  прадпрыемства  па  гiгiене
працы.

     8.8. Планаванне i арганiзацыя работ па ахове здароўя працуючых.

     8.9. Сродкi iндывiдуальнай  i  калектыўнай  абароны  працуючых.
Парадак забеспячэння iмi работнiкаў. Класiфiкацыя сродкаў абароны.

     8.10. Выбар   сродкаў  калектыўнай  i  iндывiдуальнай  абароны.
Асноўныя  шкодныя  вытворчыя  фактары  (шум,   вiбрацыя,   iнфрагук,
ультрагук, iянiзуючыя   i   неiянiзуючыя   выпраменьваннi  i  г.д.),
характэрныя   для   данай   вытворчасцi,   вытокi   iх    утварэння,
класiфiкацыя, гранiчна  дапушчальныя ўзроўнi,  магчымыя ўздзеяннi на
працуючых.

     8.11. Шкодныя  рэчывы,  вытокi  iх   утварэння,   класiфiкацыя,
прыблiзны  пералiк (з 2,5 тысяч найменняў прывесцi некалькi найбольш
распаўсюджаных на данай вытворчасцi).

     8.12. Арганiзацыя  гiгiенiчнай   ацэнкi   новых   тэхналагiчных
вытворчасцяў,   абсталявання,   хiмiчных   рэчываў,   укараняемых  у
вытворчасць.

     8.13. Выбар    тэхналагiчных     працэсаў,     бесперапыннасць,
замкнутасць    цыкла,   герметычнасць   апаратуры   з   максiмальным
выкарыстаннем самацеку, выкарыстанне тэхналагiчных параметраў (цiск,
вакуум, нiзкая тэмпература).

     8.14. Прымяненне  дыстанцыйных i аўтаматычных сродкаў кантролю,
кiравання i супрацьаварыйнай абароны i г.д.

     8.15. Ацяпленне,   вентыляцыя,   кандыцыянiраванне    вытворчых
памяшканняў.   Вiды   вентыляцыi.   Праектаванне,  мантаж,  прыёмка,
эксплуатацыя      вентыляцыйных      устройстваў,      абслугоўванне
газапылаўлоўлiваючага абсталявання.

     8.16. Асаблiвасцi  гiгiены працы пры выкарыстаннi жаночай працы
i  працы  асоб  маладзей  18  гадоў.  Выкананне  норм   падняцця   i
перамяшчэння цяжару  жанчынамi-працаўнiцамi  i  асобамi  маладзей 18
гадоў.  Арганiзацыя вызвалення жанчын i асобаў маладзей 18  гадоў  з
шкодных  i  цяжкiх  работ у адпаведнасцi з пералiкамi цяжкiх работ з
шкоднымi альбо небяспечнымi  ўмовамi  працы,  на  якiх  забараняецца
выкарыстанне працы жанчын i працы асобаў маладзей 18 гадоў).

     8.17. Рэкамендацыi па выкарыстанню працы цяжарных.

     8.18. Забеспячэнне нагляду за вытворчым асяроддзем.  Гiгiенiчны
лабараторны  кантроль  вытворчага  асяроддзя   i   асноўныя   метады
(фотаметрычны,    газахроматаграфiчны,    паляраграфiчны   i   др.).
Патрабаваннi  да  метадаў  вымярэнняў  i  даследванняў.  Арганiзацыя
лабараторнага кантролю на вытворчасцi.

     8.19. Санiтарна-бытавое    забеспячэнне   працуючых.   Асноўныя
нарматыўныя     дакументы.     Канкрэтныя     прыклады     недахопаў
санiтарна-бытавога абслугоўвання.

     8.20. Медыцынскiя  агляды  -  першасныя i перыядычныя,  паняцце
медаглядаў. Нарматыўныя акты па iх арганiзацыi i правядзенню.

     8.21. Вiды   прафзахворванняў.   Выкарыстанне   Палажэння    аб
расследаваннi i ўлiку няшчасных выпадкаў,  прафзахворванняў i аварый
на прадпрыемствах,  ва ўстановах i  арганiзацыях  пры  расследаваннi
прафзахворванняў. Рэгiстрацыя i ўлiк прафзахворванняў.

     8.22. Вызначэнне  прыгоднасцi  работнiка  да  дадзенай  работы,
неабходнасць пераводу на iншую работу,  аднаўленне  працаздольнасцi.
Ацэнка стану здароўя працуючых.

     8.23. Асноўныя  патрабаваннi да складання санiтарна-гiгiенiчнай
характарыстыкi ўмоў працы.

   9. Аказанне першшай дапамогi пацярпелым пры няшчасных выпадках

     9.1. Кароткiя асновы анатомii i фiзiялогii чалавека.

     9.2. Паняцце першай дапамогi. Асноўныя прынцыпы аказання першай
дапамогi (правiльнасць,  мэтазгоднасць дзеяння, хутхасць, рашучасць,
спакой).

     9.3. Класiфiкацыя  крывацёкаў.  Асноўныя  вiды  крывацёкаў,  iх
прызнакi. Першая   дапамога  пры  крывацёку  (капiлярным,  вянозным,
артэрыяльным). Спосабы спынення  крывацёку  (прыцiскам  пашкоджанага
сасуда  да падляжачай косткi,  максiмальным згiбаннем канечнасцi,  з
дапамогай жгута альбо жгута-закруткi).

     9.4. Прыёмы рэанiмацыi.  Падрыхтоўка пацярпелага да рэанiмацыi.
Штучнае  дыханне  спосабам  "з  рота  ў  рот"  альбо "з рота ў нос".
Непрамы (закрыты) масаж сэрца.

     9.5. Першая дапамога пры ўтапленнi.

     9.6. Вiды электратраўм.

     9.7. Тэрмiчнае,    электрычнае    i    бiялагiчнае    ўздзеянне
электрычнага току на арганiзм чалавека.

     9.8. Бяспечныя   метады   вызвалення  пацярпелага  ад  дзеянння
электрычнага току.  Правiлы аказання першай дапамогi  пацярпелым  ад
паражэння электрычным токам.

     9.9. Першая  дапамога  пры  ўдарах.  Страсенне галаўнога мозгу.
Удары ў вобласцi пазваночнiка. Сiндром сцiскання.

     9.10. Першая дапамога пры вывiхах i расцяжэннi звязак.

     9.11. Першая дапамога пры  пераломах.  Класiфiкацыя  пераломаў.
Правiлы накладкi шын.

     9.12. Першая  дапамога  пры  пашкоджаннi  пазваночнiка i касцей
таза.

     9.13. Апёкi,  iх класiфiкацыя.  Першая дапамога пры хiмiчных  i
тэрмiчных апёках, пры апёках вачэй.

     9.14. Першая дапамога пры цеплавым i сонечным ударах.

     9.15. Дзеянне  на  арганiзм чалавека нiзкiх тэмператур.  Першая
дапамога пры абмаражэннi i замярзаннi.

     9.16. Першая дапамога пры ўкусах змей i ядавiтых насякомых.

     9.17. Непрытомнасць,  траўматычны  шок.  Класiфiкацыя,   першая
дапамога.

     9.18. Атручанне.   Шляхi   паступлення   атруты   у   арганiзм.
Класiфiкацыя атручанняў. Першая дапамога.

     9.19. Сродкi   аказання   першай   дапамогi    пры    нечаканых
захворваннях. Парадак аказання першай дапамогi.

     9.20. Правiла   транспартавання  пацярпелых.  Выбар  сродкаў  i
спосабаў транспартавання.

     9.21. Медыцынская аптэчка,  яе  змест  i  правiлы  выкарыстання
медыкаментаў.

                                                           Дадатак 6

                         ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
                   пытанняў уводнага iнструктажу

     1. Агульныя звесткi аб прадпрыемстве,  характэрныя  асаблiвасцi
вытворчасцi.

     2. Агульныя    правiлы   паводзiн   работнiкаў   на   тэрыторыi
прадпрыемства,  у вытворчых i  дапаможных  памяшканнях.  Размяшчэнне
асноўных цэхаў, службаў, дапаможных памяшканняў.

     3. Асноўныя   палажэннi   Кодэкса  законаў  аб  працы  i  iншых
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы.

     3.1. Працоўны дагавор,  рабочы час i час адпачынку. Ахова працы
жанчын  i  асоб маладзей 18 гадоў.  Калектыўны дагавор (пагадненне),
льготы i кампенсацыi за работу з асобымi ўмовамi працы.

     3.2. Правiлы ўнутранага  працоўнага  распарадку  прадпрыемства,
адказнасць за парушэнне гэтых правiлаў.

     3.3. Арганiзацыя  работы па кiраванню аховай працы,  кантроль i
нагляд за аховай працы на прадпрыемстве:  абавязкi  наймальнiкаў  па
ахове працы:
     абавязкi работнiка па выкананню патрабаванняў нарматыўных актаў
(дакументаў) па ахове працы;
     правы работнiкаў  па  ахове  працы  пры  заключэннi  працоўнага
пагаднення i ў час работы на прадпрыемстве;
     адказнасць работнiкаў  за  парушэнне  патрабаванняў  па   ахове
працы;
     папярэднiя i перыядычныя медыцынскiя агляды;
     сацыяльнае страхаванне      ад     няшчасных     выпадкаў     i
прафзахворванняў;
     навучанне па пытаннях аховы працы.

     4. Асноўныя    небяспечныя   i   шкодныя   вытворчыя   фактары,
характэрныя  для  гэтай  вытворчасцi,  асаблiвасцi  iх  дзеяння   на
працуючых.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России