АБ РАТЫФIКАЦЫI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКI АДНОСНА
СУПРАЦОЎНIЦТВА ПА ПАЛЯГЧЭННЮ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ДАПАМОГI
ЗАКОН
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ад 7 лютага 1997 г. N 8-3
(Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь,
1997 г., N 16, арт.295-296)
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 9 студзеня 1997 года
Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 студзеня 1997 года
Ратыфiкаваць Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi адносна супрацоўнiцтва па палягчэнню
прадастаўлення дапамогi, падпiсанае ў г.Мiнску 18 лiпеня 1996 года.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
ПАГАДНЕННЕ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
I УРАДАМ ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАЎ АМЕРЫКI АДНОСНА
СУПРАЦОЎНIЦТВА ПА ПАЛЯГЧЭННЮ ПРАДАСТАЎЛЕННЯ
ДАПАМОГI
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Злучаных Штатаў Амерыкi, якiя ў
далейшым называюцца "Бакi",
кiруючыся ўзаемным жаданнем супрацоўнiчаць у палягчэннi
прадастаўлення гуманiтарнай i тэхнiчнай дапамогi, накiраванай на
падтрымку рыначнай эканомiкi i дэмакратычных рэформаў на карысць
народа Рэспублiкi Беларусь,
прызнаючы, што Урад Рэспублiкi Беларусь цэнiць гуманiтарную i
тэхнiчную дапамогу, якую прадастаўляе Урад Злучаных Штатаў Амерыкi,
i адзначае важную станоўчую ролю, што могуць выконваць няўрадавыя
арганiзацыi Злучаных Штатаў Амерыкi ў прадастаўленнi такой дапамогi,
прызнаючы, што ўсебаковае супрацоўнiцтва памiж Бакамi будзе
накiравана на эфектыўнае выкарыстанне гэтай дапамогi,
пры разуменнi таго, што для мэтаў дадзенага Пагаднення тэрмiн
"праграмы дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi" азначае праграмы
дапамогi Урада Злучаных Штатаў Амерыкi i што такiя праграмы адобраны
Урадам Рэспублiкi Беларусь згодна з дадзеным рамачным Пагадненнем,
ДАМОВIЛIСЯ АБ НIЖЭЙПАДАДЗЕНЫМ:
Артыкул I. Падаткi i iншыя плацяжы
(а) Тавары, пастаўкi або iншая маёмасць, якiя прадастаўляюцца
або выкарыстоўваюцца ў сувязi з ажыццяўленнем праграм дапамогi
Злучаных Штатаў Амерыкi, могуць увозiцца, вывозiцца або
выкарыстоўвацца ў Рэспублiцы Беларусь свабодна ад выплаты любых
ставак, збораў, мытных пошлiн, iмпартных падаткаў i iншых падобных
падаткаў або збораў, якiя прымяняюцца Рэспублiкай Беларусь. Бакi
разумеюць, што палажэннi дадзенага пункта забяспечваюць вызваленне
ад абкладання любымi такiмi падаткамi i зборамi, уключаючы падаткi
на дабаўленую вартасць на пакупкi, зробленыя ў Беларусi, з мэтай
выканання праграм дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi.
(б) Любая арганiзацыя Урада Злучаных Штатаў Амерыкi, прыватная
арганiзацыя Злучаных Штатаў Амерыкi, адказная за выкананне праграм
дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi, а таксама ўсе супрацоўнiкi такой
прыватнай арганiзацыi, якiя не з`яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi
Беларусь i не пражываюць звычайна ў Рэспублiцы Беларусь i якiя
знаходзяцца ў Рэспублiцы Беларусь у сувязi з выкананнем такiх
праграм, вызваляюцца ад (1) усiх падаткаў на прыбытак, сацыяльнае
страхаванне або iншых падаткаў, якiя прымяняюцца Рэспублiкай
Беларусь, у адносiнах да прыбыткаў, якiя атрыманы ў сувязi з
выкананнем праграм дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi, а таксама ад
(2) выплаты любых ставак, збораў, мытных пошлiн, iмпартных падаткаў
i iншых падобных падаткаў i збораў у адносiнах да тавараў для
асабiстага або хатняга карыстання, якiя ўвозяцца, вывозяцца або
выкарыстоўваюцца ў Рэспублiцы Беларусь гэтымi супрацоўнiкамi або
членамi iх сем`яў.
(в) Доступ або перамяшчэнне самалётаў або водных суднаў, якiя
выкарыстоўваюцца Урадам Злучаных Штатаў Амерыкi або для яго ў сувязi
з выкананнем праграм дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi ў Рэспублiцы
Беларусь, вызваляюцца ад выплаты аэрадромных збораў, навiгацыйных
плацяжоў, партовых збораў, пошлiн i iншых падобных збораў, плацяжоў,
устаноўленых Рэспублiкай Беларусь.
Артыкул II. Статус персаналу
Персаналу Урада Злучаных Штатаў Амерыкi, якi знаходзiцца ў
Рэспублiцы Беларусь у сувязi з выкананнем праграм дапамогi Злучаных
Штатаў Амерыкi, будзе прадастаўлены статус, роўны статусу, якi
прадастаўляецца адмiнiстрацыйнаму i тэхнiчнаму персаналу згодна з
Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961
года. Гэта Пагадненне нi ў якiм выпадку не павiнна тлумачыцца як
памяншэнне прывiлей i iмунiтэтаў, прадастаўляемых персаналу
якiм-небудзь iншым чынам.
Артыкул III. Iнспекцыя i аўдыт
На падставе абгрунтаванага запыту прадстаўнiкi Урада Злучаных
Штатаў Амерыкi могуць даследаваць выкарыстанне любых тавараў,
паставак, iншай маёмасцi або паслуг, якiя прадастаўляюцца ў межах
праграм дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi, у месцах iх размяшчэння
або выкарыстання i могуць iнспектаваць або праводзiць аўдытарскую
праверку ўсiх i любых запiсаў або iншай дакументацыi, якiя датычацца
выканання пэўнай праграмы дапамогi, на працягу прадастаўлення
Злучанымi Штатамi дапамогi i потым на працягу трохгадовага перыяду з
моманту, калi кожная пэўная праграма дапамогi была прадастаўлена.
Бакi будуць узгадняць канкрэтныя працэдуры i патрабаваннi для
iнспектавання i аўдыту дапамогi, якая аказваецца непасрэдна Ураду
Рэспублiкi Беларусь да таго, як гэта дапамога будзе аказана.
Артыкул IV. Выкарыстанне дапамогi
Усе тавары, пастаўкi або iншая маёмасць, якiя прадастаўляюцца ў
сувязi з выкананнем праграм дапамогi Злучаных Штатаў Амерыкi, будуць
выкарыстоўвацца для мэт, узгодненых памiж Урадам Злучаных Штатаў
Амерыкi i атрымальнiкам дапамогi ў Рэспублiцы Беларусь.
У выпадку, калi мае месца выкарыстанне любых тавараў, паставак
або iншай маёмасцi, якiя прадастаўляюцца Ураду Рэспублiкi Беларусь,
у мэтах, iншых за тыя, якiя былi ўзгоднены па гэтых праграмах, i
калi гэта выкарыстанне магчыма было разумным чынам прадухiлiць
шляхам прыняцця Урадам Рэспублiкi Беларусь адпаведных мер, Урад
Рэспублiкi Беларусь па запыту кампенсуе Ураду Злучаных Штатаў
Амерыкi ў доларах ЗША выдаткi на гэтыя тавары, пастаўкi або iншую
маёмасць. Урад Злучаных Штатаў Амерыкi можа паводле свайго
меркавання прадаставiць суму, якая была кампенсавана, для
фiнансавання iншых выдаткаў, якiя датычацца гэтай праграмы дапамогi.
Артыкул V. Iншыя пагадненнi
Бакi прызнаюць, што можа ўзнiкнуць iмкненне або неабходнасць
далейшых дамоўленасцей або пагадненняў адносна пэўнай дзейнасцi ў
адносiнах да пэўнай дзейнасцi ў межах праграм дапамогi Злучаных
Штатаў Амерыкi. У выпадку якой-небудзь неадпаведнасцi памiж
дадзеным Пагадненнем i любымi далейшымi пiсьмовымi пагадненнямi
будуць дзейнiчаць палажэннi такiх далейшых пiсьмовых пагадненняў.
Артыкул VI. Прымяненне
Гэта Пагадненне будзе прымяняцца да
адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул VII. Папраўкi
У гэта Пагадненне па ўзаемнай згодзе Бакоў у пiсьмовай форме
могуць уносiцца папраўкi.
Артыкул VIII. Уступленне ў сiлу
(а) Гэта Пагадненне часова прымяняецца з даты яго падпiсання
Бакамi. Бакi пiсьмова паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi iмi
працэдур, якiя патрабуюцца на iх адпаведных тэрыторыях для
ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу
з даты апошняга з двух зазначаных паведамленняў.
(б) Дзеянне гэтага Пагаднення можа быць спынена праз 90 дзён
пасля пiсьмовага паведамлення любога з Бакоў iншаму Боку. У гэтым
выпадку палажэннi гэтага Пагаднення працягваюць дзейнiчаць у
адносiнах да дапамогi, якая была прадастаўлена да даты спынення
дзеяння гэтага Пагаднення.
Здзейснена ў г.Мiнску 18 лiпеня 1996 года ў двух экземплярах на
англiйскай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты маюць
аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь М.МАРЫНIЧ
<<< Главная
страница | < Назад
|