ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       20 студзеня 1997 г. N 22

 АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ СПРАВАВОДСТВА ПА ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН

     У адпаведнасцi  з  артыкулам  9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6
чэрвеня 1996  г.  "Аб  зваротах  грамадзян"  i  пастановай  Кабiнета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад 1 кастрычнiка 1996 г.  N 643 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах
грамадзян" загадваю:

     1. Зацвердзiць  прыкладзеную  Iнструкцыю  "Аб  парадку вядзення
справаводства па  прапановах,   заявах   i   скаргах   грамадзян   у
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь".

     2. Кантроль  за  яе  выкананнем  ускласцi  на Кiраўнiцтва спраў
(Галенчык Л.М.).

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        Загад Мiнiстэрства
                                        культуры Рэспублiкi Беларусь
                                        20.01.1997 N 22

                             IНСТРУКЦЫЯ
          аб парадку вядзення справаводства па прапановах,
         заявах i скаргах грамадзян у Мiнiстэрстве культуры
                        Рэспублiкi Беларусь

     1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вядзення  справаводства
па прапановах,  заявах  i  скаргах  грамадзян  (далей  - зваротах) у
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь.

     2. Справаводства  па  пiсьмовых  зваротах  грамадзян   вядзецца
Кiраўнiцтвам спраў,  па  вусных,  у  час  прыёму  наведвальнiкаў  па
асабiстых пытаннях у Мiнiстра, - памочнiкам Мiнiстра.

     3. Улiк зваротаў грамадзян ажыццяўляецца на  базе  персанальнай
ЭВМ (ПЭВМ).
     У аўтаматызаваным рэжыме выконваюцца наступныя вiды работ:
     рэгiстрацыя зваротаў;
     фармiраванне i   вядзенне   машыначытаемай   картатэкi    ўлiку
зваротаў;
     кантроль за  праходжаннем  зваротаў   i   тэрмiнамi   выканання
прынятых па iх рашэнняў i даручэнняў;
     аператыўны пошук, аналiз i выдача iнфармацыi па зваротах;
     збор i  перадача  iнфармацыi ў архiў для захоўвання i далейшага
выкарыстання.

     4. Звароты грамадзян,  якiя паступiлi ў Мiнiстэрства, прымаюцца
адказным супрацоўнiкам  Кiраўнiцтва  спраў i рэгiструюцца ў дзень iх
паступлення.

     5. Усе звароты, якiя паступiлi, ускрываюцца.
     Канверты захоўваюцца  ў  тых выпадках,  калi толькi па iх можна
ўстанавiць адрас  заявiцеля  альбо  калi  дата  паштовага   штэмпеля
з`яўляецца пацвярджэннем часу адпраўлення i атрымання звароту.
     Звароты грамадзян без подпiсу не рэгiструюцца.

     6. Кожнаму   звароту   надаецца   рэгiстрацыйны   iндэкс,   якi
складаецца з першай лiтары прозвiшча заявiцеля i парадкавага нумару.
Напрыклад: А-24.  На зваротах у правым нiжнiм кутку альбо  на  iншым
вольным ад   тэкста  месцы  ставiцца  рэгiстрацыйны  штамп,  у  якiм
указваецца дата   рэгiстрацыi,   рэгiстрацыйны   iндэкс,   колькасць
старонак.
     Паўторным зваротам  грамадзян  надаецца  рэгiстрацыйны   iндэкс
першага звароту,   робiцца  адзнака  "Паўторна"  i  падбiраюцца  ўсе
папярэднiя дакументы,  якiя звязаны з разглядам за перыяд не больш 2
гадоў.

     8. Пасля рэгiстрацыi звароты грамадзян,  у тым лiку i тых,  што
прыняты ў  час  асабiстага  прыёму  Мiнiстрам  i  яго   намеснiкамi,
перадаюцца ў адпаведнасцi з рэзалюцыяй непасрэдна выканаўцу.

     9. Выканаўца   павiнен   уважлiва   вывучыць  змест  дакумента,
разабрацца i ўнесцi прапановы кiраўнiку структурнага падраздзялення.

     10. Кiраўнiк  структурнага  падраздзялення  не  пазней  чым   у
пяцiдзённы тэрмiн з часу рэгiстрацыi можа накiраваць зварот:
     iншым цэнтральным  дзяржаўным   органам   кiравання,   мясцовым
выканаўчым органам,    грамадскiм    аб`яднанням,    прадпрыемствам,
арганiзацыям i ўстановам для  разгляду  i  вырашэння  пытаняў,  якiя
ўваходзяць у    iх   кампетэнцыю,   з   суправаджальным   лiстом   i
паведамленнем аб гэтым аўтару звароту.

     11. Звароты   грамадзян,   якiя   паступiлi    ў    структурныя
падраздзяленнi, разглядаюцца i выконваюцца ў тэрмiны, якiя вызначаны
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь,  -  да  1  каляндарнага  месяца,
альбо ўказаныя ў рэзалюцыях кiраўнiцтва Мiнiстэрства.
     У тых выпадках, калi для разгляду звароту неабходна правядзенне
праверкi, пошук дадатковых матэрыялаў цi прыняцце iншых мер, тэрмiны
разгляду могуць быць падоўжаны  мiнiстрам,  намеснiкамi  мiнiстра  з
паведамленнем аб гэтым аўтару звароту.
     Тэрмiн выканання  лiчыцца   з   дня   паступлення   звароту   ў
Мiнiстэрства, за  выключэннем  зваротаў,  што  паступiлi  з вышэйшых
дзяржаўных органаў  кiравання,  па  якiх  тэрмiн   лiчыцца   з   дня
рэгiстрацыi ў гэтых органах.

     12. Кантроль   за  своечасовым  i  якасным  разглядам  зваротаў
грамадзян ускладаецца  на   начальнiкаў   упраўленняў   i   аддзелаў
Мiнiстэрства.
     Звароты грамадзян,  на  якiя  даюцца  прамежкавыя   адказы,   з
кантролю не  здымаюцца.  Кантроль завяршаецца толькi пасля вынясення
рашэння i прыняцця мер па звароту.  Выкананыя дакументы здымаюцца  з
кантролю па ўзгадненню з кiраўнiкамi, якiя давалi даручэнне.

     13. Звароты грамадзян лiчацца вырашанымi,  калi разгледжаны ўсе
ўзнятыя пытаннi,  па iх прыняты неабходныя  меры  i  дадзены  адказы
заявiцелю.
     Адказы на звароты грамадзян даюцца  ў  пiсьмовай  альбо  вуснай
форме. У  выпадку  вуснага  адказу робiцца адпаведны запiс на першай
старонцы звароту, вольным ад тэкста месцы цi асобным аркушы паперы.

     14. У адказах, якiя накiроўваюцца ў парадку кантролю ў вышэйшыя
дзяржаўныя органы, неабходна ўказаць, што заявiцелю дадзены адказ, а
таксама прозвiшча выканаўцы i яго службовы нумар тэлефона.

     15. Паўторныя звароты грамадзян,  якiя  не  маюць  падстаў  для
задавальнення просьбы,   у   адпаведнасцi   з   дакладной   запiскай
структурнага падраздзялення вяртаюцца заявiцелю без  разгляду  альбо
накiроўваюцца ў справу.

     16. Звароты  грамадзян  пасля iх вырашэння павiнны быць вернуты
супрацоўнiку Кiраўнiцтва спраў з  усiмi  матэрыяламi,  якiя  тычацца
гэтага пытання.

     17. Звароты грамадзян i дакументы, якiя звязаны з iх разглядам,
у тым лiку i па асабiстаму прыёму грамадзян,  фармiруюцца ў справы ў
адпаведнасцi з Наменклатурай спраў мiнiстэрства.
     Дакументы ў гэтых справах размяшчаюцца ў храналагiчным  парадку
iх паступлення.  Кожны  зварот  i  ўсе  дакументы  па  яго  разгляду
складаюць у справе самастойную групу.  Дакументы ў групе падшываюцца
ў паслядоўнасцi вырашэння пытання, прычым у перапiсцы дакумент-адказ
павiнен  быць  падшыты  за  дакументам-запытам,  якi  ў  сваю  чаргу
размяшчаецца за зваротам.
     Пры фармiраваннi спраў адказны  супрацоўнiк  Кiраўнiцтва  спраў
правярае правiльнасць    накiравання   дакументаў   у   справу,   iх
камплектнасць. Нявырашаныя звароты грамадзян,  а таксама  дакументы,
якiя аформлены няправiльна, падшываць у справы забараняецца.
     Фармiраванне i захоўванне спраў у выканаўцаў забараняецца.

     18. Тэрмiн  захоўвання  зваротаў   грамадзян,   дакументаў   па
разгляду i  вырашэнню  зваротаў  - 5 гадоў (у выпадку неаднаразовага
звароту - 5 гадоў з даты апошняга разгляду).
     У асобных  выпадках у вызначаным парадку Мiнiстрам (намеснiкамi
Мiнiстра)  можа  быць  прынята  рашэнне   аб   павелiчэннi   тэрмiну
захоўвання альбо аб пастаянным захоўваннi зваротаў грамадзян.

     19. Справы,  якiя падлягаюць пастаяннаму i часоваму захоўванню,
перадаюцца ў   архiў   Мiнiстэрства   праз   год   пасля  завяршэння
справаводства па iх.
     Па мiнаваннi   вызначаных   тэрмiнаў  захоўвання  дакументы  па
зваротах грамадзян падлягаюць знiшчэнню ў парадку,  якi  ўстаноўлены
Камiтэтам па архiвах i справаводству Рэспублiкi Беларусь.

     20. Звароты  грамадзян аналiзуюцца i абагульняюцца Кiраўнiцтвам
спраў з мэтай  своечасовага  выяўлення  i  лiквiдацыi  прычын,  якiя
выклiкаюць парушэннi законных правоў грамадзян, вывучэння грамадскай
думкi, а таксама ўдасканалення работы Мiнiстэрства.
     Вынiкi аналiзу    i   абагульнення   афармляюцца   ў   выглядзе
аналiтычных даведак   i    аглядаў,    прадстаўляюцца    кiраўнiцтву
Мiнiстэрства па  заканчэннi кожнага каляндарнага года,  а таксама па
меры неабходнасцi.

 Кiраўнiк спраў                                         Л.М.Галенчык




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России