МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
9 студзеня 1997 г. N 5
г.Мiнск
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне
аб вышэйшай навучальнай установе (Рэгiстрацыйны N 90/12
от 12.11.93 г.)
===
З мэтай упарадкаванасцi дзейнасцi вышэйшых навучальных устаноў
ЗАГАДВАЮ:
1. Унесцi наступныя змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае
палажэнне аб вышэйшай навучальнай установе, зацверджанае загадам
мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203.
(Дадаецца).
2. Рэктарам дзяржаўных i недзяржаўных вышэйшых навучальных
устаноў у тэрмiн да 1 верасня 1997 г. правесцi мерапрыемствы па
выкананню патрабаванняў да вышэйшых навучальных устаноў у сувязi з
унясеннем змяненняў i дапаўненняў у Прыкладнае палажэнне аб вышэйшай
навучальнай установе.
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.),
Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Дабранскi В.М.) на працягу
1997/1998 навучальнага года ажыццявiць праверку выканання
патрабаванняў Прыкладнага палажэння аб вышэйшай навучальнай установе
са змяненнямi i дапаўненнямi ва ўсiх недзяржаўных ВНУ Рэспублiкi
Беларусь.
У выпадку неадпаведнасцi ўстаноўленым патрабаванням унесцi
прапановы аб лiквiдацыi ўказаных ВНУ.
3. Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў (Канановiч У.Я.)
пры правядзеннi планавых атэстацый у адпаведнасцi з зацверджаным
планам-графiкам ажыццявiць праверку дзеючых унiверсiтэтаў i акадэмiй
на адпаведнасць наяўнаму статусу, калi з моманту атрымання iмi
адпаведнага статуса прайшло не менш 5 гадоў. Пры неадпаведнасцi
апошнiх устаноўленым патрабаванням унесцi прапановы аб змене статуса
гэтай навучальнай установы.
4. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi, Рэспублiканскаму
iнстытуту вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi,
Навукова-метадычнаму цэнтру вучэбнай кнiгi i сродкаў навучання ў
Даведнiку для паступаючых у вышэйшыя навучальныя ўстановы, iншых
публiкацыях аб прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы называць
недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiя маюць лiцэнзii на
адукацыйную дзейнасць, з указаннем акрэдытаваных ва ўстаноўленым
парадку ў гэтых ВНУ спецыяльнасцей i спецыялiзацый.
5. Кантроль за выкананнем данага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра У.Ф.Валадзько.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Намеснiк мiнiстра
У.Ф.Валадзько
Начальнiк Галоўнага ўпраўлення
вышэйшай адукацыi
Д.С.Даманеўскi
Начальнiк упраўлення па рабоце з кадрамi,
прававому забеспячэнню
А.А.Пыжоў
Начальнiк дзяржаўнай iнспекцыi
навучальных устаноў
У.Я.Канановiч
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра
адукацыi i навукi
ад 09.01.1997 г.
N 5
УЗГОДНЕНА:
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж А.П.Колас
Змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае
Палажэнне аб вышэйшай навучальнай
установе, зацверджанае загадам
мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
Раздзел II
1.1. Абзац сёмы выкласцi ў рэдакцыi - "Статус унiверсiтэта або
акадэмii надаецца ВНУ пасля iх атэстацыi ва ўстаноўленым парадку".
1.2. Абзац дзесяты запiсаць у рэдакцыi: "падрыхтоўка
спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях i спецыялiзацыях
пры ўмове выканання патрабаванняў, выкладзеных у дадзеным палажэннi
ў дзяржаўных ВНУ - органамi iх кiравання па падпарадкаванасцi, у
недзяржаўных ВНУ - на падставе лiцэнзii, выдадзенай Мiнiстэрствам
адукацыi".
1.3. У абзацы адзiнаццатым словы "падрыхтоўка да паступлення ў
ВНУ" - выключыць.
Раздзел IV
1.4. У абзацы першым у другiм сказе замест слоў "на падставе
тыпавых правiлаў прыёму", запiсаць: "на падставе Парадку прыёму ў
вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанага Мiнiстэрствам
адукацыi".
Раздзел V
1.5. У абзацы першым замест слоў "зацвярджаемых Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь" запiсаць: "на падставе патрабаванняў,
устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь".
1.6. У абзацы трэцiм другi сказ выключыць.
1.7. Увесцi раздзел 9.
IX. Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнай
базы, вучэбна-метадычнага i кадравага
забеспячэння вучэбнага працэса ў вышэйшых
навучальных установах
1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.
Агульная плошча памяшканняў, выкарыстоўваемых для навучальнага
працэса, уключаючы арэндуемую, павiнна адпавядаць нарматывам,
прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.
Павiнны быць у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных
планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый, кабiнеты, iншыя
памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.
Колькасць наяўных дзеючых сродкаў тэхнiчнага забеспячэння,
камп`ютараў, рабочых месцаў павiнна поўнасцю адпавядаць
патрабаванням праграм выкладання дысцыплiн з улiкам неабходнасцi
правядзення самастойнай работы студэнтаў па-за сеткай асноўных
заняткаў.
2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
У структурных падраздзяленнях ВНУ, на факультэтах, кафедрах,
адказных за арганiзацыю вучэбнага працэса i якасць навучання,
павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i рабочыя праграмы
дысцыплiн на бягучы навучальны год, распрацаваныя i зацверджаныя ва
ўстаноўленым парадку.
Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх
агульнанавуковых i спецыяльных дысцыплiнах, што выносяцца на
курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:
- для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў
падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, канспектаў лекцый,
вучэбна-метадычных распрацовак на кожныя 25 студэнтаў, якiя
вывучаюць гэтыя дысцыплiны;
- для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму камплекту
вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных
праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;
- па лабараторных работах i самастойных занятках, уключаючы
курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных
матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.
Да экземпляраў вучэбна-метадычнай лiтаратуры прыраўноўваюцца
ксеракопii вучэбна-метадычных матэрыялаў i копii на гнуткiх
магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца
студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.
3. Кадравае забеспячэнне.
Выкладчыкi вышэйшай навучальнай установы, iншыя педагагiчныя
работнiкi, якiя ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе, павiнны мець
адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.
Штатнымi выкладчыкамi павiнна выконвацца не менш 50% ад
агульнага аб`ёму вучэбнай работы, прадугледжанай вучэбным планам на
бягучы год.
Колькасць выкладчыкаў, якiя знаходзяцца ў штаце данай ВНУ,
павiнна быць не менш 6-цi на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы
навучання i не менш 3-х на кожныя 100 студэнтаў завочнай формы
навучання.
Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў, якiя маюць вучоныя
ступенi i званнi i якiя iх не маюць, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi
са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных курсаў
высокаквалiфiкаванымi лектарамi, якiя, як правiла, маюць вопыт
навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1742/12.
Дата: 04.02.97 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|