ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      30 снежня 1998 г. N 705

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ
 ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 НА 1999 ГОД

         ___________________________________________________________
         Утратил   силу    приказом   Министерства   образования  от
         28 декабря  1999 г. N  775 (зарегистрирован в  Национальном
         реестре - N 8/2556 от 12.01.2000 г.) 

    У   мэтах  далейшага  ўдасканалення  работы  па  арганiзацыi  i
правядзенню  прыёму  студэнтаў  у  дзяржаўныя  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы   Рэспублiкi   Беларусь   i  на  падставе  рашэння  калегii
Мiнiстэрства   адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  ад  19.11.1998  N  24
загадваю:

     1. Зацвердзiць Парадак прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя
ўстановы Рэспублiкi Беларусь на 1999 год (дадаецца).

     2.  Рэктарам  дзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў незалежна
ад ведамаснай прыналежнасцi:

     2.1.  Стварыць прыёмныя i экзаменацыйныя камiсii ў адпаведнасцi
з  Палажэннем  аб  прыёмнай  камiсii  вышэйшай  навучальнай установы
Рэспублiкi  Беларусь (дадатак 1 да загада ад 08.02.1994 N 37), копii
загадаў   аб  стварэннi  камiсiй  прадставiць  галоўнаму  ўпраўленню
вышэйшай адукацыi.

     2.2.  Распрацаваць  уласныя  правiлы  прыёму,  узгаднiць  iх  з
органамi кiравання па падпарадкаванасцi i зацвердзiць у Мiнiстэрстве
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленыя тэрмiны.

     3. Лiчыць  страцiўшым  сiлу  загад  ад 12.01.1998 г.  N 9 (Рэг.
нумар 2388/12 ад 20.03.1998 г.).

     4.  Указаны  Парадак  увесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў
Рэестр   дзяржаўнай   рэгiстрацыi  Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.

     5.  Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на першага намеснiка
мiнiстра Б.М.Хрусталёва.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         30.12.1998 N 705

                           ПАРАДАК
         прыёму ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы
                  Рэспублiкi Беларусь на 1999 год

     1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi; асобы,
якiя  пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi; беларусы замежжа
маюць  права  на  базе  сярэдняй  адукацыi  i  на  конкурснай аснове
атрымаць   у   дзяржаўных   вышэйшых   навучальных  установах  (ВНУ)
Рэспублiкi Беларусь  бясплатную  вышэйшую  адукацыю,  калi  адукацыя
дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.
     Грамадзяне замежных дзяржаў прымаюцца ў ВНУ Рэспублiкi Беларусь
ва ўстаноўленым парадку i ў адпаведнасцi з правiламi прыёму вышэйшых
навучальных  устаноў,  калi  iншае  не  прадугледжана мiждзяржаўнымi
пагадненнямi.

     2.   Вышэйшыя   навучальныя   ўстановы   пры  прыёме  абавязаны
забяспечыць   захаванне   правоў   грамадзян   на   адукацыю,   якiя
прадугледжаны   заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь,  галоснасць  i
адкрытасць  работы  прыёмных  камiсiй,  аб`ектыўнасць  ацэнкi ведаў,
здольнасцяў i схiльнасцяў абiтурыентаў.

     3.  Колькасць  месцаў  для прыёму студэнтаў, якiя навучаюцца за
кошт  сродкаў  бюджэту  Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваецца лiчбамi
прыёму,  вызначанымi  мiнiстэрствамi  i  iншымi органамi дзяржаўнага
кiравання,   якiя   маюць  у  падпарадкаваннi  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы,  з  улiкам  выдзеленых  бюджэтных  сродкаў  i  патрэбнасцi
народна-гаспадарчага комплексу рэспублiкi ў спецыялiстах.

     4.  Звыш вызначаных лiчбаў прыёму вышэйшыя навучальныя ўстановы
могуць  ажыццяўляць  прыём студэнтаў на падставе дагавораў з аплатай
навучання юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi.
     На   звышпланавыя  месцы,  колькасць  якiх  i  ўмовы  залiчэння
вызначаюць  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  ў залежнасцi ад наяўнай
вучэбна-лабараторнай  базы  i  прафесарска-выкладчыцкага  складу, па
конкурсе могуць залiчвацца:
     -  абiтурыенты,  якiя  станоўча  здалi  ўступныя iспыты, але не
прайшлi  па конкурсе ў гэтую цi iншую ВНУ на месцы, якiя фiнансуюцца
за  кошт  сродкаў  бюджэту,  пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў
незалежна ад iх формы (вусна цi пiсьмова);
     - абiтурыенты, якiя станоўча прайшлi субяседаванне па прадметах
уступных экзаменаў;
     -   абiтурыенты,   якiя  маюць  найбольшы  сярэднi  бал  ацэнак
дакумента аб сярэдняй адукацыi.
     Памер  аплаты  за  навучанне  вызначаюць  вышэйшыя  навучальныя
ўстановы.  Ён  дыферэнцыраваны ў залежнасцi ад профiлю падрыхтоўкi i
формы навучання.

     5. Тэрмiны прыёму:
     - на дзённую форму навучання:  прыём дакументаў - з 26  чэрвеня
па 15 лiпеня,  уступныя iспыты - з 16 лiпеня,  залiчэнне на планавыя
месцы - па 5 жнiўня, на ўмовах аплаты - па 25 жнiўня.
     Беларускi    дзяржаўны    унiверсiтэт,    Беларуская   акадэмiя
мастацтваў,  Беларуская акадэмiя музыкi, Ваенная акадэмiя i Вышэйшае
пажарна-тэхнiчнае вучылiшча прыём ажыццяўляюць у тэрмiны, вызначаныя
органамi кiравання па падпарадкаваннi;
     -  на  завочную  i вячэрнюю формы навучання прыём праводзiцца ў
тэрмiны, вызначаныя вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, па ўзгадненнi
з Мiнiстэрствам адукацыi рэспублiкi.

     6.  Дакументы, якiя абiтурыенты падаюць цi дасылаюць па пошце ў
прыёмную камiсiю вышэйшай навучальнай установы:
     - заява ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара;
     - дакумент дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале;
     - медыцынская даведка па форме 086У;
     - выпiска з працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе);
     -   даведка   службы   занятасцi  насельнiцтва  (для  тых,  хто
знаходзiцца на яе ўлiку);
     - 6 чорна-белых фотакартак памерам 3х4.
     Абiтурыенты,  якiя  паступаюць  не  ў  год  атрымання  сярэдняй
адукацыi,  абавязаны  прадставiць  дакументы,  якiя  пацвярджаюць iх
вучобу  цi  работу  за гады, якiя папярэднiчалi паступленню (дыплом,
выпiска з працоўнай кнiжкi або даведка службы занятасцi насельнiцтва
цi iншае).
     Могуць  быць  прадстаўлены  дакументы,  якiя пацвярджаюць права
абiтурыентаў   на  льготы,  устаноўленыя  заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь,   цi   сведчаць   аб   асабiстых  талентах  i  здольнасцях
абiтурыентаў.
     Пашпарт  або  iншае  сведчанне  асобы, выдадзенае органамi МУС,
прад`яўляецца абiтурыентам асабiста.

     7.  Колькасць  (3-5)  уступных iспытаў i iх пералiк вызначаюцца
вышэйшымi  навучальнымi  ўстановамi  з улiкам профiлю спецыяльнасцi.
Яны праводзяцца, як правiла, у пiсьмовай форме.
     Да  ўступных  iспытаў,  акрамя экзаменаў, могуць быць аднесены:
субяседаванне, тэсцiраванне, аўдзiраванне, праслухоўванне, прагляд i
г.д.
     ВНУ  вызначаюць  профiльныя  (конкурсныя)  iспыты, адзiн з якiх
праводзiцца першым i, як правiла, у пiсьмовай форме.
     Абiтурыенты  маюць  права  здаваць уступныя iспыты па выбары на
беларускай цi на рускай мовах.
     Абавязковым  экзаменам для ўсiх ВНУ з`яўляецца пiсьмовы экзамен
па  беларускай  цi  рускай  мове i лiтаратуры, якi абiтурыенты маюць
права   здаваць   па  выбары.  Выключэннем  з`яўляюцца  фiлалагiчныя
спецыяльнасцi  ВНУ, на якiя прадугледжаны адпаведныя экзамены. Форму
правядзення  экзамена  (сачыненне,  пераказ, дыктант) вырашаюць ВНУ.
Гэтыя  экзамены праводзяцца па цэнтралiзаваных заданнях у фiксаваныя
днi, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Уступныя  iспыты  па  замежнай  мове  (англiйскай, французскай,
нямецкай, iспанскай) абiтурыенты могуць здаваць па выбары, незалежна
ад  таго,  якую  замежную  мову  яны вывучалi ў сярэдняй навучальнай
установе.  Выключэннем з`яўляюцца профiльныя спецыяльнасцi (сучасныя
замежныя мовы i лiтаратуры, сучасныя замежныя мовы), пры паступленнi
на  якiя  абiтурыенты  здаюць адпаведныя ўступныя iспыты па замежнай
мове.
     Уступныя  iспыты  (акрамя  iспытаў  па  дысцыплiнах мастацтва i
фiзiчнай  культуры)  праводзяцца  па  праграмах,  якiя  складзены  ў
адпаведнасцi  з  вучэбнымi  праграмамi  агульнай сярэдняй адукацыi i
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Беларускаму  дзяржаўнаму  унiверсiтэту  дазваляецца  праводзiць
уступныя iспыты па праграмах, распрацаваных гэтай ВНУ.
     Расклад  уступных  iспытаў  ВНУ  абвяшчаюць  i  прадстаўляюць у
Мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi не пазней, як за тыдзень да пачатку
iх правядзення.

     8.  Абiтурыенты,  якiя  не  з`явiлiся  на  iспыты без уважлiвых
прычын  або  атрымалi нездавальняючую ацэнку, да астатнiх iспытаў не
дапускаюцца.

     9.  Залiчэнне  на  ўсе спецыяльнасцi, акрамя спецыяльнасцей, па
якiх  ажыццяўляецца  мэтавая кантрактная падрыхтоўка, праводзiцца па
асобным   конкурсе  сярод  выпускнiкоў  гарадскiх  i  сельскiх  школ
прапарцыянальна  пададзеным заявам ў адпаведнасцi з колькасцю балаў,
набраных   абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных  iспытах.  У  тых
выпадках,   калi  конкурсны  бал  сярод  выпускнiкоў  сельскiх  школ
перавышае  конкурсны бал сярод выпускнiкоў гарадскiх школ, залiчэнне
праводзiцца па агульным конкурсе.
     Конкурс  можа  праводзiцца  па  спецыяльнасцях, факультэтах або
ВНУ; пры неабходнасцi - па спецыялiзацыях.
     Выпускнiкi   падрыхтоўчых   аддзяленняў  залiчваюцца  згодна  з
адпаведным палажэннем.
     Колькасць абiтурыентаў, якiя залiчваюцца на падставе сумяшчэння
выпускных  i  ўступных  экзаменаў,  не  павiнна  перавышаць  20%  ад
кантрольных лiчбаў прыёму па дадзенай спецыяльнасцi.

     10.  Залiчэнне  асоб, якiя скончылi сярэднюю агульнаадукацыйную
навучальную    ўстанову   з   медалём,   сярэднюю   спецыяльную   цi
прафесiйна-тэхнiчную навучальную ўстанову (на аснове базавай школы з
атрыманнем   сярэдняй   адукацыi)   з   дыпломам  з  адзнакай,  можа
ажыццяўляцца  пасля  здачы  не  менш  аднаго, як правiла, пiсьмовага
ўступнага  экзамена  па  прафiлюючай  дысцыплiне  на ацэнку "5". Пры
атрыманнi  iншай  станоўчай ацэнкi пералiчаныя асобы здаюць астатнiя
ўступныя экзамены i ўдзельнiчаюць у агульным конкурсе.
     Парадак  залiчэння  пераможцаў  алiмпiяд i конкурсаў вызначаюць
ВНУ па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi рэспублiкi.

     11.  Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых ацэнак на ўступных
iспытах па ўсiх формах навучання залiчваюцца:
     - воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     - дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     -  дзецi  з  сем`яў  ваеннаслужачых або рабочых i служачых, што
займалi  штатныя  пасады ў воiнскiх часцях, загiнуўшых (памерлых) цi
стаўшых  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай службы або працы ў
складзе  савецкiх  войск  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся баявыя
дзеяннi,   а  таксама  дзецi  з  сем`яў  ваеннаслужачых,  загiнуўшых
(памерлых) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     -  дзецi  з сем`яў асоб начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  загiнуўшых  (памерлых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама  загiнуўшых  (памерлых) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     -  iнвалiды  I  i  II  груп,  якiм у адпаведнасцi з заключэннем
медыка-рэабiлiтацыйных   экспертных   камiсiй   не   супрацьпаказана
навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     - асобы,  якiя  маюць  iльготы  ў  адпаведнасцi з арт.18 Закону
Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi
ад  катастрофы  на Чарнобыльскай АЭС".  Абiтурыенты гэтай катэгорыi,
якiя  скончылi  навучальныя  ўстановы  з   адзнакай   (з   выдатнымi
ацэнкамi), залiчваюцца па вынiках субяседавання;
     - суайчыннiкi з iншых краiн па рэкамендацыях беларускiх суполак
цi навучальных устаноў замежжа на спецыяльна вылучаныя месцы.

     12. Пераважнае  права на залiчэнне па ўсiх формах навучання пры
аднолькавай  колькасцi  балаў  маюць:  iнвалiды   III   групы,   пры
адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў;  асобы, якiя маюць iльготы
ў адпаведнасцi з арт.19,  20,  23, 24, 25 Закону Рэспублiкi Беларусь
"Аб  сацыяльнай  абароне грамадзян,  якiя пацярпелi ад катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС";  звольненыя ў запас ваеннаслужачыя,  якiя  маюць
iльготы,   устаноўленыя   заканадаўствам,  i  рэкамендацыi  воiнскiх
часцей; выпускнiкi Нацыянальнага дзяржаўнага гуманiтарнага лiцэя iмя
Якуба  Коласа  пры  паступленнi на адпаведныя спецыяльнасцi;  асобы,
якiя маюць стаж практычнай работы не менш двух гадоў. Iншыя крытэрыi
вызначаюць ВНУ.

     13.   Залiчэнне  абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай  кантрактнай
падрыхтоўкi  спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з
даведзенымi   планамi   мэтавага   кантрактнага  набору,  адпаведных
палажэнняў i правiлаў прыёму ВНУ.

     14.  Вышэйшыя  навучальныя  ўстановы  могуць  ажыццяўляць прыём
выпускнiкоў  сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных
устаноў   на   скарочаны  тэрмiн  навучання  ў  аб`ёмах,  вызначаных
вучэбна-навуковымi   аб`яднаннямi  адпаведных  навучальных  устаноў.
Парадак  i  ўмовы  такога  прыёму  вызначаюць  ВНУ  ў адпаведнасцi з
дзеючымi   нарматыўнымi   дакументамi.   Залiчэнне   праводзiцца  на
вакантныя  месцы,  а  пры iх адсутнасцi - ў межах кантрольных лiчбаў
прыёму.

     15.   На   навучанне   без   адрыву  ад  вытворчасцi  залiчэнне
праводзiцца па конкурсе.
     У  першую  чаргу  залiчваюцца  абiтурыенты, якiя маюць сярэднюю
спецыяльную  цi  прафесiйна-тэхнiчную адукацыю з атрыманнем сярэдняй
адукацыi  або  стаж  практычнай  работы  не  менш  за  6  месяцаў  i
паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi.
     Колькасць  iншых асоб, якiя залiчаны па дадзенай спецыяльнасцi,
не павiнна перавышаць 20% ад кантрольных лiчбаў прыёму.

     16.  Для атрымання другой вышэйшай адукацыi ў ВНУ рэспублiкi па
ўсiх  формах навучання (дзённай, вячэрняй, завочнай) могуць прымацца
асобы  на  ўмовах  поўнай  аплаты навучання. Парадак залiчэння гэтых
асоб вызначаецца адпаведным палажэннем.

     17.  У  тэрмiн  да  1  сакавiка  вышэйшыя  навучальныя ўстановы
распрацоўваюць  уласныя  правiлы  прыёму, якiя не павiнны супярэчыць
заканадаўству   Рэспублiкi   Беларусь,   дадзенаму  Парадку  прыёму,
узгадняюць   iх   з   органамi   кiравання  па  падпарадкаванасцi  i
зацвярджаюць у Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     18.  Iнфармацыя  аб  умовах  прыёму, парадку падачы апеляцый, а
таксама   аб  усiх  рашэннях  прыёмнай  камiсii  павiнна  своечасова
даводзiцца да ведама абiтурыентаў.
     Усе  iншыя  пытаннi, звязаныя з прыёмам, якiя не адлюстраваны ў
Парадку  прыёму,  канчаткова вырашаюцца прыёмнымi камiсiямi вышэйшых
навучальных устаноў.

     19.  Кантроль  за  правядзеннем  прыёму  ў вышэйшыя навучальныя
ўстановы ажыццяўляюць:
     -   Дзяржаўная   камiсiя,  прызначаная  Прэзiдэнтам  Рэспублiкi
Беларусь;
     - Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь;
     - Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
     - Мiнiстэрствы i iншыя органы дзяржаўнага кiравання, якiя маюць
у падпарадкаваннi вышэйшыя навучальныя ўстановы;
     -   Рэспублiканская   дзяржаўная   iнспекцыя  сiстэмы  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь;
     - грамадскiя камiсii. 




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России