ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      13 лiстапада 1998 г. N 592

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА 
 МАНУМЕНТАЛЬНАМУ МАСТАЦТВУ ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ КУЛЬТУРЫ 
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У мэтах  далейшага  ўдасканалення  нарматыўнай  базы  ў  галiне
манументальнага мастацтва загадваю:

     1. Зацвердзiць  Палажэнне  аб  Мастацка-экспертным  савеце   па
манументальнаму мастацтву   пры   Мiнiстэрстве  культуры  Рэспублiкi
Беларусь.

     2. Аддзелу музеяў i выставак (С.I.Маслоўскi)  давесцi  згаданае
Палажэнне да ўсiх зацiкаўленых.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства культуры
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         13.11.1998 N 392

                             ПАЛАЖЭННЕ
                       аб Мастацка-экспертным
                савеце па манументальнаму мастацтву
           пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь

     1. Мастацка-экспертны савет па манументальнаму мастацтву (далей
- Савет)   з`яўляецца   пастаянна   дзеючым  дарадча-рэкамендацыйным
органам, створаным пры Мiнiстэрстве культуры.

     2. Асноўнай задачай Савета  з`яўляецца  глыбокае  i  ўсебаковае
абмеркаванне праблем развiцця манументальнага мастацтва ў  дзяржаве,
выпрацоўка  практычных  рэкамендацый  i разгляд канкрэтных пытанняў,
звязаных з праектаваннем помнiкаў,  манументаў, мемарыяльных дошак i
iншых    твораў    манументальнага   i   манументальна-дэкаратыўнага
мастацтва,  якiя ствараюцца па рашэннях Урада Рэспублiкi Беларусь, а
таксама мемарыяльных дошак i знакаў,  што робяцца па рашэнню органаў
мясцовай улады i кiравання, узгодненых з Мiнiстэрствам культуры.

     3. Склад  Савета  зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры тэрмiнам
на 2 гады.  У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы  выяўленчага  мастацтва,
архiтэктары, мастацтвазнаўцы,  спецыялiсты  ў  галiне манументальнай
скульптуры, прадстаўнiкi   дзяржаўных   i   грамадскiх   арганiзацый
рэспублiкi. Прапановы  кiраўнiцтву  Мiнiстэрства  культуры па складу
Савета ўносяцца аддзелам музеяў i выставак.

     4. Савет у сваёй  дзейнасцi  кiруецца  дзеючым  заканадаўствам,
дырэктыўнымi дакументамi   па  пытаннях  манументальнага  мастацтва,
iснуючым парадкам   праектавання,   стварэння   i   прыёмкi   твораў
манументальнага мастацтва, а таксама дадзеным Палажэннем.

     5. Савет   ажыццяўляе   сваю  дзейнасць  у  цесным  кантакце  з
Беларускiм саюзам  мастакоў  i  Беларускiм  саюзам  архiтэктараў,  а
таксама з iншымi профiльнымi грамадскiмi фармiраваннямi.

     6. Савет:
     разглядае i  рэкамендуе  да  ажыццяўлення  праекты  помнiкаў  i
манументаў агульнадзяржаўнага значэння,  якiя ствараюцца па рашэннях
Урада Рэспублiкi Беларусь, эскiзы значных манументальна-дэкаратыўных
твораў (вiтражоў,  мазаiк  з  графiта),  а  таксама  праекты дошак i
знакаў, дэкаратыўных i партрэтных  скульптур,  якiя  прызначаны  для
тыражавання;
     аказвае дапамогу ў падборы аўтарскiх калектываў на праектаванне
помнiкаў;
     па прадстаўленню аддзела музеяў i выставак разглядае праграмныя
заданнi i  ўмовы  конкурсаў  на праектаванне помнiкаў i манументаў i
дае свае заключэннi;
     праводзiць кансультацыйную   работу   з   аўтарамi   ў  працэсе
праектавання i стварэння манументальных твораў;
     дае заключэннi аб магчымасцях замены помнiкаў, якiя выкананы на
недастаткова  высокiм  мастацкiм  узроўнi  альбо   з   недаўгавечных
матэрыялаў;
     разглядае памер   аўтарскага   ганарару   ў   адпаведнасцi    з
зацверджанымi стаўкамi аўтарскага ўзнагароджання;
     мае права   пасля  стварэння  твора  манументальнага  мастацтва
разгледзець пытанне аб павелiчэннi сумы  аўтарскага  ўзнагароджання,
зыходзячы з высокiх мастацкiх ягоных якасцяў.

     7. Савет  павiнен  спрыяць стварэнню твораў высокага мастацкага
ўзроўню, дасягненню багацця  i  разнастайнасцi  мастацкiх  стыляў  i
сродкаў выяўлення.

     8. Савет   адхiляе   альбо  дае  рэкамендацыi  аб  перапрацоўцы
праектаў помнiкаў i манументаў цi  iншых  твораў  манументальнага  i
манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць належнаму
архiтэктурна-кампазiцыйнаму i мастацкаму ўзроўню, а таксама калi яны
выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння.

     9. Пры  разглядзе  Саветам  праектаў  помнiкаў рэспублiканскага
значэння для  г.Мiнска,  абласных  цэнтраў  краiны  на   пасяджэннях
прысутнiчаюць адпаведныя   прадстаўнiкi   аблвыканкамаў  i  Мiнскага
гарвыканкама з правам рашаючага голасу.

     10. У   выпадку   неабходнасцi   члены   Савета   могуць   быць
камандзiраваны на месцы збудавання помнiкаў  i  манументаў  за  кошт
зацiкаўленага   боку.   Заключэннi   пры   такiх   выездах   лiчацца
правамоцнымi пры наяўнасцi ў складзе групы не менш 3-х членаў Савета
з правам рашаючага голасу.

     11. Па складу Савет мае няцотную колькасць членаў, але не болей
15 чалавек разам з яго старшынёй.

     12. Пасяджэннi  Савета  праводзяцца  пад  кiраўнiцтвам старшынi
Савета, а ў яго адсутнасць - пад кiраўнiцтвам намеснiка старшынi.

     13. На  пасяджэннi  Савета   могуць   запрашацца   прадстаўнiкi
мясцовых органаў   улады  i  кiравання,  творчых  саюзаў,  навуковых
устаноў, навукоўцы i спецыялiсты,  якiя ўдзельнiчаюць у  пасяджэннях
Савета з правам дарадчага голасу.

     14. Пры  Савеце можа стварацца камiсiя па экспертызе каштарысаў
i рабочых    чарцяжоў    пастаментаў    помнiкаў,    манументаў    i
помнiкаў-бюстаў, якая прызначаецца загадам Мiнiстра культуры.
     У склад камiсii ўваходзяць архiтэктары,  iнжынеры-канструктары,
спецыялiсты па каштарысах (эканамiсты),  iншыя спецыялiсты.  Камiсiя
выдае заключэннi     адносна      адпаведнасцi      разлiкаў      па
праектна-каштарыснай дакументацыi  згодна  з  зацверджаным  эскiзным
праектам, а таксама па сумах,  што прадугледжаны на стварэнне твораў
манументальнага мастацтва.

     15. Рашэннi  Савета,  а  таксама  рашэннi камiсii па экспертызе
каштарысаў i рабочых чарцяжоў прымаюцца  простай  большасцю  галасоў
пры  ўмове  прысутнасцi  на  пасяджэннi  не  меней 2/3 складу Савета
(камiсii) i афармляюцца пратаколамi ў трох экземплярах, падпiсваюцца
ўсiмi ўдзельнiкамi пасяджэння ў якасцi членаў Савета,  яго старшынёй
i захоўваюцца ў аддзеле музеяў i выставак.
     У выпадку  нязгоды  членаў  Савета  з  прынятым  рашэннем   яны
выкладаюць сваю  асабiстую  думку  па  разглядаемаму  пытанню,  якая
фiксуецца ў пратаколе.

     16. Рашэннi Савета i камiсii па экспертызе каштарысаў i рабочых
чарцяжоў лiчацца  сапраўднымi  пасля   зацвярджэння   iх   Мiнiстрам
культуры.

     17. Заказчыкi iнфармуюцца аб прынятых рашэннях Савета не пазней
як праз 10 дзён пасля яго пасяджэння ў пiсьмовай форме,  якое рыхтуе
адказны сакратар Савета.

     18. Прадстаўленне  праектных  матэрыялаў  для разгляду,  работу
Савета, камiсii  па  экспертызе  каштарысаў  i  рабочых  чарцяжоў  i
кантроль за  выкананнем  рашэнняў  Савета i камiсii арганiзуе аддзел
музеяў i  выставак  у  адпаведнасцi   з   Iнструкцыяй   аб   парадку
праектавання, збудавання     (стварэння)     i     прыёмкi    твораў
манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.

     19. Савет штогод прадстаўляе  справаздачу  аб  сваёй  дзейнасцi
кiраўнiцтву Мiнiстэрства культуры.

     20. Члены Савета, якiя сiстэматычна не з`яўляюцца на пасяджэннi
без уважлiвых  прычын,  выключаюцца  са  складу  Савета  па  рашэнню
Мiнiстэрства культуры.

     21. Членам  Савета  (за   выключэннем   штатных   супрацоўнiкаў
Мiнiстэрства культуры i яго падведамасных арганiзацый i ўстаноў) пры
ўдзеле ў рабоце Савета ажыццяўляецца аплата за кожную гадзiну работы
ў памеры  0,1  мiнiмальнай  заработнай платы.  Расходы на гэтыя мэты
ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Фонду развiцця  культуры  i  мастацтва
Мiнiстэрства культуры.




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России