ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
6 ноября 1998 г. N 207-З г.Минск
О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
БЕЛАРУСЬ И СОЮЗНЫМ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ СОЮЗНОЙ РЕСПУБЛИКИ
ЮГОСЛАВИЯ О ВОЗДУШНОМ СООБЩЕНИИ
===
Принят Палатой представителей 2 октября 1998 года
Одобрен Советом Республики 22 октября 1998 года
Ратифицировать Соглашение между Правительством Республики
Беларусь и Союзным Правительством Союзной Республики Югославия о
воздушном сообщении, подписанное в г.Белграде 30 января 1998 года.
Президент Республики Беларусь А.Лукашенко
ПАГАДНЕННЕ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
САЮЗНЫМ УРАДАМ САЮЗНАЙ РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ
АБ ПАВЕТРАНАЙ СУВЯЗI
Урад Рэспублiкi Беларусь i Саюзны Урад Саюзнай Рэспублiкi
Югаславiя, якiя называюцца далей "Дагаворнымi Бакамi",
з`яўляючыся ўдзельнiкамi Канвенцыi аб мiжнароднай грамадзянскай
авiяцыi, якая адкрыта для падпiсання ў Чыкага сёмага снежня 1944
года,
жадаючы заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветранай
сувязi памiж iх iснуючымi тэрыторыямi i за iх межамi,
пагадзiлiся аб наступным:
АРТЫКУЛ 1
Азначэннi
1. Для мэт дадзенага Пагаднення, калi кантэкст не дапускае
iншага:
а) тэрмiн "Канвенцыя" абазначае Канвенцыю аб мiжнароднай
грамадзянскай авiяцыi, якая адкрыта для падпiсання ў Чыкага сёмага
снежня 1944 года, i ўключае ў сабе любы Дадатак, якi прыняты згодна
з Артыкулам 90 гэтай Канвенцыi, i любую папраўку да Дадатку або да
Канвенцыi, якая прынята згодна з Артыкуламi 90 i 94 Канвенцыi, у той
ступенi, у якой гэтыя Дадаткi i папраўкi прыняты абодвума
Дагаворнымi Бакамi;
б) тэрмiн "авiяцыйныя ўлады" у дачыненнi да Саюзнай Рэспублiкi
Югаславiя абазначае Саюзны орган, кампетэнцыя якога ахоплiвае
дзейнасць у сферы транспарту i сувязi, а ў дачыненнi да Рэспублiкi
Беларусь - Дзяржаўны камiтэт па авiяцыi;
в) тэрмiн "прызначанае авiяпрадпрыемства" абазначае
авiяпрадпрыемства, якое было прызначана i ўпаўнаважана ў
адпаведнасцi з Артыкулам 3 дадзенага Пагаднення;
г) тэрмiны "тэрыторыя", "паветраная сувязь", "мiжнародная
паветраная сувязь", "авiяпрадпрыемства", "спыненне з некамерцыйнымi
мэтамi" маюць значэннi, якiя названы Ў Артыкулах 2 i 96 Канвенцыi;
д) тэрмiн "тарыф" абазначае цэны, якiя аплачваюцца за перавозку
пасажыраў i iх грузу, i ўмовы, згодна з якiмi гэтыя цэны
прымяняюцца, уключаючы цэны ўмовы агенцкiх i iншых дадатковых
паслуг, за выключэннем узнагароджання за перавозку пошты i яго
ўмовы;
е) тэрмiн "ёмiстасць":
(i) у дачыненнi да паветранага судна абазначае камерцыйную
загрузку гэтага паветранага судна на маршруце або частцы маршруту;
(ii) у дачыненнi да ўстаноўленай паветранай сувязi абазначае
ёмiстасць паветранага судна, якое выкарыстоўваецца на гэтай сувязi,
памножаную на частату палётаў, што выкананы гэтым паветраным суднам
за пэўны перыяд на маршруце або частцы маршруту;
ж) тэрмiн "дагаворныя лiнii" абазначае такiя лiнii, якiя
ўстаноўлены або будуць устанаўлiвацца ў адпаведнасцi з Дадаткам да
дадзенага Пагаднення;
з) тэрмiн "устаноўленыя маршруты" абазначае мiжнародныя
маршруты, якiя эксплуатуюцца ў адпаведнасцi з Дадаткам да дадзенага
Пагаднення.
2. Дадатак складае неад`емную частку дадзенага Пагаднення.
АРТЫКУЛ 2
Прадастаўленне правоў
1. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе другому Дагаворнаму Боку
правы, якiя прадугледжаны дадзеным Пагадненнем, з мэтай устанаўлення
рэгулярных мiжнародных паветраных сувязяў па маршрутах, што названы
ў Дадатку (далей называюцца "дагаворныя лiнii" i "устаноўленыя
маршруты" адпаведна).
2. Кожнае авiяпрадпрыемства, якое прызначана любым Дагаворным
Бокам, карыстаюцца пры эксплуатацыi дагаворнай лiнii па
ўстаноўленаму маршруту наступнымi правамi:
а) ажыццяўляць пралёт тэрыторыi другога Дагаворнага Боку без
пасадкi;
б) ажыццяўляць пасадкi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку з
некамерцыйнымi мэтамi;
в) ажыццяўляць пасадкi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку ў
пунктах, што названы ў Дадатку да дадзенага Пагаднення, з мэтай
прыняцця на борт i/або выгрузкi пасажыраў, грузу i пошты, якiя
перавозяцца ў мiжнароднай сувязi асобна або сумесна.
3. Палажэннi пункта 2 гэтага Артыкула не разглядаюцца як
прадастаўленне права прызначанаму авiяпрадпрыемству любога
Дагаворнага Боку прымаць на борт пасажыраў, груз i пошту для
перавозкi памiж пунктамi на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку за
ўзнагароджанне або па найму.
АРТЫКУЛ 3
Прызначэнне авiяпрадпрыемстваў i дазвол на выкананне палётаў
1. Кожны Дагаворны Бок мае права прызначыць адно або некалькi
авiяпрадпрыемстваў з мэтай эксплуатацыi дагаворных лiнiй па
ўстаноўленых маршрутах, паведамiўшы аб гэтым пiсьмова другому
Дагаворнаму Боку.
2. Па атрыманнi такога паведамлення аб прызначэннi другi
Дагаворны Бок у адпаведнасцi з палажэннямi пунктаў 3 i 4 гэтага
Артыкула неадкладна прадастаўляе прызначанаму авiяпрадпрыемству або
авiяпрадпрыемствам адпаведны дазвол на выкананне палётаў.
3. Перш чым выдаць дазвол на выкананне палётаў, Авiяцыйныя
ўлады аднаго Дагаворнага Боку могуць патрабаваць ад
авiяпрадпрыемства, якое прызначана другiм Дагаворным Бокам, доказаў
таго, што яно здольна выконваць умовы, што прадпiсаны законамi i
правiламi, якiя звычайна i абгрунтавана прымяняюцца гэтымi ўладамi
пры эксплуатацыi мiжнародных паветраных сувязяў у адпаведнасцi з
палажэннямi Канвенцыi.
4. Кожны Дагаворны Бок мае права адмовiць у прадастаўленнi
дазволу на выкананне палётаў, што названы ў пункце 2 гэтага
Артыкула, або патрэбаваць выканання такiх умоў, якiя яна можа
палiчыць неабходнымi пры выкарыстаннi прызначаным авiяпрадпрыемствам
правоў, што названы ў Артыкуле 2 дадзенага Пагаднення, у любым
выпадку, калi названы Дагаворны Бок не мае доказаў таго, што
пераважнае валоданне i сапраўдны кантроль над гэтым
авiяпрадпрыемствам належаць Дагаворнаму Боку, якi прызначыў гэта
авiяпрадпрыемства, або яе грамадзянам.
5. Авiяпрадпрыемства, якое прызначана i атрымала такiм чынам
дазвол, можа ў любы час пачаць эксплуатацыю дагаворных лiнiй пры
ўмове, што расклад, якi зацверджаны ў адпаведнасцi з Артыкулам 11, i
тарыфы, якiя ўстаноўлены ў адпаведнасцi з Артыкулам 12 дадзенага
Пагаднення, уведзены ў дзеянне ў дачыненнi да гэтых лiнiй.
6. Кожны Дагаворны Бок мае права адклiкаць прызначэнне любога
такога авiяпрадпрыемства i прызначаць iншае, пiсьмова паведамiўшы аб
гэтым другому Дагаворнаму Боку.
АРТЫКУЛ 4
Адмена або прыпыненне дзеяння дазволаў на выкананне палётаў
1. Кожны Дагаворны Бок мае права адмянiць дазвол на выкананне
палётаў або прыпынiць карыстанне названымi ў Артыкуле 2 дадзенага
Пагаднення правамi, што прадастаўлены авiяпрадпрыемству, якое
прызначана другiм Дагаворным Бокам, або паставiць такiя ўмовы, якiя
ён можа палiчыць неабходнымi пры карыстаннi гэтымi правамi:
а) у любым выпадку, калi ён не ўпэўнены ў тым, што пераважнае
валоданне i сапраўдны кантроль над гэтым авiяпрадпрыемствам належыць
Дагаворнаму Боку, якi прызначыў гэта авiяпрадпрыемства, або яго
грамадзянам;
б) у любым выпадку, калi авiяпрадпрыемства не прытрымлiваецца
законаў i правiлаў Дагаворнага Боку, якi прадастаўляе гэтыя правы;
або
в) у любым выпадку, калi авiяпрадпрыемства якiм-небудзь iншым
чынам не прытрымлiваецца ўмоў выканання палётаў, якiя прадугледжаны
дадзеным Пагадненнем.
2. Калi неадкладная адмена, прыпыненне дазволу або ўстанаўленне
ўмоў, што названы ў пункце 1 гэтага Артыкула, не з`яўляецца
неабходным для папярэджання далейшых парушэнняў законаў i правiлаў,
такое права выкарыстоўваецца толькi пасля кансультацый з другiм
Дагаворным Бокам. Такiя кансультацыi пачынаюцца на працягу
шасцiдзесяцi (60) дзён з даты атрымання запыту аб правядзеннi
кансультацыi.
АРТЫКУЛ 5
Прымяненне законаў i правiлаў
1. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, што датычацца
допуску на яго тэрыторыю, знаходжанне ў межах яго тэрыторыi i
адпраўленнi з яго тэрыторыi паветраных суднаў, што заняты ў
мiжнародных паветраных перавозках, або эксплуатацыi i навiгацыi
такiх паветраных суднаў у час iх знаходжання ў межах яго тэрыторыi,
прымяняюцца да паветраных суднаў авiяпрадпрыемства, якое прызначана
другiм Дагаворным Бокам.
2. Законы i правiлы аднаго Дагаворнага Боку, якiя рэгулююць
прыбыццё на яго тэрыторыю, знаходжанне ў межах яго тэрыторыi i
адпраўленне з яго тэрыторыi пасажыраў, экiпажа, грузу i пошты, i, у
прыватнасцi, пашпартныя, мытныя, валютныя i санiтарныя фармальнасцi
прымяняюцца да пасажыраў, экiпажа, грузу i пошты, што перавозяцца
паветраным суднам авiяпрадпрыемства, якое прызначана другiм
Дагаворным Бокам, у час iх знаходжання ў межах названай тэрыторыi.
АРТЫКУЛ 6
Сведчаннi аб прыгоднасцi да палётаў i пасведчаннi
1. Сведчаннi аб прыгоднасцi да палётаў, сведчаннi аб
квалiфiкацыi i пасведчаннi, якiя выдадзены або прызнаны сапраўднымi
адным Дагаворным Бокам i тэрмiн дзеяння якiх не скончыўся,
прызнаюцца сапраўднымi другiм Дагаворным Бокам пры ўмове, што такiя
пасведчаннi або сведчаннi, якiя выдадзены або прызнаны сапраўднымi,
адпавядаюць або перавышаюць мiнiмальны ўзровень стандартаў, што
ўстаноўлены, або якiя могуць быць часова ўстаноўлены Канвенцыяй.
2. Аднак, пры палётах над сваёй уласнай тэрыторыяй кожны
Дагаворны Бок захоўвае за сабой права адмовiць у прызнаннi
сапраўднасцi сведчанняў аб квалiфiкацыi або пасведчанняў, якiя
выдадзены яе грамадзянам або прызнаны сапраўднымi ў дачыненнi да
гэтых грамадзян другiм Дагаворным Бокам або iншай Дзяржавай.
АРТЫКУЛ 7
Аэрапортавыя зборы
Зборы за карыстанне аэрапортамi, уключаючы збудаваннi,
тэхнiчныя i iншыя авiяцыйныя сродкi i паслугi, а таксама зборы за
карыстанне аэранавiгацыйнай тэхнiкай, сродкамi сувязi i паслуг,
павiнны адпавядаць цэнам, што ўстаноўлены кожным Дагаворным Бокам на
сваёй тэрыторыi.
АРТЫКУЛ 8
Мытныя пошлiны i iншыя зборы i падаткi
1. Паветраныя судны прызначанага авiяпрадпрыемства любога
Дагаворнага Боку, якiя ажыццяўляюць мiжнародныя паветраныя сувязi, а
таксама запасы палiва, змазачныя матэрыялы, камплектнае абсталяванне
i бартавыя запасы (уключаючы прадукты харчавання, напiткi i
тытунёвыя вырабы), што знаходзяцца на борце такiх паветраных суднаў,
вызваляюцца ад усiх мытных пошлiн i iншых збораў i падаткаў па
прыбыццi на тэрыторыю другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што гэта
абсталяванне i запасы застаюцца на борце паветранага судна да
моманту iх выклiку назад з тэрыторыi гэтага Дагаворнага Боку.
2. Таксама вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў i
падаткаў, за выключэннем збораў за прадастаўленне абслугоўвання:
а) бартавыя запасы, што ўзяты на борт паветранага судна на
тэрыторыi любога Дагаворнага Боку для выкарыстання на борце
паветранага судна другiм Дагаворным Бокам, якi ажыццяўляе
мiжнародныя паветраныя сувязi;
б) запасныя часткi i абсталяванне, што вывезены на тэрыторыю
любога Дагаворнага Боку для тэхнiчнага абслугоўвання або рамонту
паветраных суднаў, што выкарыстоўваюцца на мiжнародных паветраных
сувязях прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага Боку;
в) палiва i змазачныя матэрыялы, што прызначаны для
выкарыстання прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага
Боку, якое ажыццяўляе мiжнародныя паветраныя сувязi, нават калi
гэтыя запасы выкарыстоўваюцца на ўчастку маршруту, якi праходзiць
над тэрыторыяй таго Дагаворнага Боку, дзе яны былi ўзяты на борт.
3. Запасы, запасныя часткi i абсталяванне, што названы ў пункце
2 гэтага Артыкула, могуць па патрабаванню Дагаворнага Боку змяшчацца
пад мытны нагляд або кантроль.
4. Камплектнае бартавое абсталяванне, а таксама матэрыялы,
запасы i запасныя часткi, што знаходзяцца на борце паветранага
судна, якое эксплуатуецца любым Дагаворным Бокам, могуць быць
выгружаны на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку толькi са згоды
мытных органаў таго Боку i змешчаны пад нагляд названых органаў да
таго часу, пакуль не будуць вывезены з тэрыторыi гэтага другога
Дагаворнага Боку або не атрымаюць другога прызначэння ў адпаведнасцi
з мытным заканадаўствам.
5. Неабходныя дакументы прызначанага авiяпрадпрыемства любога
Дагаворнага Боку, уключаючы авiябiлеты, авiянакладныя, а таксама
рэкламныя матэрыялы, вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў i
падаткаў на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку.
6. Багаж, груз i пошта, якiя накiроўваюцца прамым транзiтам,
вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў i падаткаў.
7. Таксама вызваляюцца ад мытных пошлiн i iншых збораў:
а) усе вiды тэлекамунiкатыўнага абсталявання, уключаючы
тэлетайпы i пераносныя радыёстанцыi, а таксама iншыя сродкi сувязi,
што выкарыстоўваюцца на тэрыторыi аэрапорта,
б) камп`ютэрныя сiстэмы авiяпрадпрыемства, што выкарыстоўваюцца
для бранiравання бiлетаў i эксплуатацыйных мэт.
АРТЫКУЛ 9
Прамая транзiтная сувязь
Пасажыры, багаж, пошта i груз, якiя накiроўваюцца прамым
транзiтам праз тэрыторыю любога Дагаворнага Боку i не пакiдаюць зону
аэрапорта, што выдзелена для гэтай мэты, падвяргаюцца спрошчанаму
кантролю, за выключэннем выпадкаў, што звязаны з мерамi бяспекi па
папярэджанню насiлля, незаконнага захопу паветраных суднаў, i
спыненню незаконнага правозу наркатычных сродкаў.
АРТЫКУЛ 10
Прынцыпы, якiя рэгулююць эксплуатацыю дагаворных лiнiй
1. Прызначаныя авiяпрадпрыемствы абодвух Дагаворных Бакоў маюць
справядлiвыя i роўныя магчымасцi эксплуатацыi дагаворных лiнiй па
маршрутах, якiя ўстаноўлены памiж iх тэрыторыямi.
2. Пры эксплуатацыi дагаворных лiнiй прызначанае
авiяпрадпрыемства кожнага Дагаворнага Боку бярэ пад увагу iнтарэсы
прызначанага авiяпрадпрыемства другога Дагаворнага Боку з тым, каб
не нанесцi ўрону перавозкам, што выконваюцца авiяпрадпрыемствам
гэтага другога Дагаворнага Боку, па ўсяму гэтаму маршруту або яго
частцы.
3. Дагаворныя лiнii, што эксплуатуюцца прызначанымi
авiяпрадпрыемствамi Дагаворных Бакоў, адпавядаюць патрэбнасцям у
перавозках па маршрутах, што ўстаноўлены, i кожнае прызначанае
авiяпрадпрыемства мае першачарговай задачай прадастаўленне
ёмiстасцi, якая пры аптымальным каэфiцыенце загрузкi адказвае
патрэбнасцям, якiя iснуюць i аптымальна мяркуюцца, у перавозках
пасажыраў, грузу i пошты памiж тэрыторыямi абодвух Дагаворных Бакоў.
4. Прызначаныя авiяпрадпрыемствы эксплуатуюць дагаворныя лiнii
ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi, згодна з якiмi велiчыня
ёмiстасцi абумоўлена:
а) патрабаваннямi перавозак памiж краiнай пачатку перавозкi i
краiнай прызначэння;
б) патрабаваннямi перавозак рэгiёна, праз якi выконваюцца
дагаворныя лiнii;
в) патрабаваннямi прамых рэйсаў авiяпрадпрыемства.
АРТЫКУЛ 11
Расклад
1. Расклады на дагаворных лiнiях прадастаўляюцца на
зацвярджэнне авiяцыйных улад абодвух Дагаворных Бакоў па крайняй
меры за трыццаць (30) дзён да мяркуемай даты iх увядзення ў дзеянне.
У асобых выпадках гэты тэрмiн можа быць скарочаны са згоды названых
улад.
2. Любыя наступныя дапаўненнi, што ўносяцца ў зацверджаны
расклад прызначаным авiяпрадпрыемствам любога Дагаворнага Боку,
прадстаўляюцца на зацвярджэнне авiяцыйных улад другога Дагаворнага
Боку.
АРТЫКУЛ 12
Тарыфы
1. Тарыфы, што спаганяюцца авiяпрадпрыемствам(амi) аднаго
Дагаворнага Боку за перавозку на тэрыторыю або з тэрыторыi другога
Дагаворнага Боку, устанаўлiваюцца на разымным узроўнi з улiкам усiх
адпаведных фактараў, уключаючы эксплуатацыйныя выдаткi, разумны
прыбытак i тарыфы iншых авiяпрадпрыемстваў.
2. Тарыфы, што названы ў пункце 1 гэтага Артыкула, узгадняюцца
памiж прызначанымi авiяпрадпрыемствамi абодвух Дагаворных Бакоў.
3. Тарыфы, што ўзгоднены падобным чынам, прадастаўляюцца на
зацвярджэнне авiяцыйным уладам Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з
дзеючымi правiламi не менш чым за трыццаць (30) дзён да даты iх
ўвядзення, якая прапаноўваецца; у асобых выпадках гэты тэрмiн можа
быць скарочаны са згоды названых улад.
4. Калi прызначаныя авiяпрадпрыемствы не могуць прыйсцi да
згоды па тарыфах або калi тарыф не можа быць устаноўлены па
якой-небудзь iншай прычыне ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 2
гэтага Артыкула, або калi на працягу першых пятнаццацi (15) дзён
з трыццацiдзённага (30) тэрмiну, што названы ў пункце 3 гэтага
Артыкула, авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку паведамяць
авiяцыйным уладам другога Дагаворнага Боку аб сваёй нязгодзе з
якiм-небудзь тарыфам, што ўзгоднены ў адпаведнасцi з палажэннямi
пункта 2 гэтага Артыкула, авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў прымаюць
меры для таго, каб прызначаныя авiяпрадпрыемствы Дагаворных Бакоў
устанавiлi тарыфы па ўзгадненню памiж сабой, беручы пад увагу
рэкамендацыi авiяцыйных улад абодвух Дагаворных Бакоў.
5. Калi пагадненне аб устанаўленнi тарыфаў у адпаведнасцi з
пунктамi 3 i 4 гэтага Артыкула не можа быць дасягнута, авiяцыйныя
ўлады пры дапамозе кансультацый прымаюць меры для таго, каб
устанавiць тарыфы.
6. У адпаведнасцi з палажэннямi пунктаў 3 i 5 гэтага Артыкула
нi адзiн тарыф не ўступае ў сiлу без зацвярджэння авiяцыйнымi
ўладамi Дагаворных Бакоў.
7. Тарыфы застаюцца ў сiле да таго часу, пакуль не будуць
устаноўлены новыя тарыфы ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага
Артыкула.
АРТЫКУЛ 13
Перавод сродкаў
1. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе прызначанаму
авiяпрадпрыемству(ам) другога Дагаворнага Боку права ажыццяўляць
свабодны продаж сваiх уласных авiятранспартных паслуг на тэрыторыi
гэтага Дагаворнага Боку ў мясцовай або замежнай валюце непасрэдна
або праз агентаў у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам.
2. Кожны Дагаворны Бок прадастаўляе прызначанаму
авiяпрадпрыемству(ам) другога Дагаворнага Боку права пераводу сум
перавышэння даходаў над выдаткамi, што атрыманы
авiяпрадпрыемствам(амi) ад продажу сваiх авiятранспартных паслуг на
тэрыторыi першага Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з правiламi
валютнага абмену Дагаворных Бакоў.
3. Калi памiж Дагаворнымi Бакамi iснуе спецыяльнае пагадненне
аб плацяжах, разлiкi ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi
гэтага пагаднення.
4. Каб пазбегнуць двайнога падаткаабкладання, Дагаворныя Бакi
абавязуюцца не падвяргаць падаткаабкладанню выручку, што атрымана ад
эксплуатацыi паветраных суднаў пры мiжнародных авiяперавозках, што
ажыццяўляюцца прызначаным авiяпрадпрыемствам другога Дагаворнага
Боку.
АРТЫКУЛ 14
Прадстаўнiцтвы авiяпрадпрыемства
Прызначанае авiяпрадпрыемства(ы) любога Дагаворнага Боку можа
адкрыць на тэрыторыi другога Дагаворнага Боку сваё прадстаўнiцтва ў
адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку.
АРТЫКУЛ 15
Авiяцыйная бяспека
1. У адпаведнасцi са сваiмi правамi i абавязацельствамi па
мiжнароднаму праву Дагаворныя Бакi пацвярджаюць, што
абавязацельства, якое ўзята iмi ў адносiнах адзiн да аднаго,
абараняць бяспеку грамадзянскай авiяцыi ад актаў незаконнага
ўмяшання складае неад`емную частку дадзенага Пагаднення. Не
абмяжоўваючы агульную прымянiмасць сваiх правоў i абавязацельстваў
па мiжнароднаму праву, Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць, у прыватнасцi, у
адпаведнасцi з палажэннямi Канвенцыi аб правапарушэннях i iншых
пэўных актах, што здзейснены на борце паветранага судна, якая
падпiсана ў Токiо 14 верасня 1963 года, Канвенцыi аб барацьбе з
незаконным захопам паветраных суднаў, якая падпiсана ў Гаазе 16
снежня 1970 года, Канвенцыi аб барацьбе з незаконнымi актамi, што
накiраваны супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi, якая падпiсана ў
Манрэалi 23 верасня 1971 года, Пратакола аб барацьбе з незаконнымi
актамi насiлля ў аэрапортах, што абслугоўваюць мiжнародную
грамадзянскую авiяцыю, якi падпiсаны ў Манрэалi 24 лютага 1988 года.
2. Дагаворныя Бакi аказваюць па просьбе ўсю неабходную дапамогу
адзiн аднаму па прадухiленню актаў незаконнага захопу грамадзянскiх
паветраных суднаў i iншых незаконных актаў, што накiраваны супраць
бяспекi такiх паветраных суднаў, iх пасажыраў i экiпажаў, аэрапортаў
i аэранавiгацыйных сродкаў, а таксама любой другой пагрозы бяспецы
грамадзянскай авiяцыi.
3. У сваiх узаемаадносiнах Дагаворныя Бакi дзейнiчаюць у
адпаведнасцi з палажэннямi па авiяцыйнай бяспецы i тэхнiчнымi
патрабаваннямi, што ўстаноўлены Мiжнароднай арганiзацыяй
грамадзянскай авiяцыi i вызначаны ў якасцi Дадаткаў да Канвенцыi ў
той ступенi, у якой такiя палажэннi i патрабаваннi прымянiмы да
Дагаворных Бакоў; яны таксама патрабуюць, каб эксплуатанты
паветраных суднаў, iх рэгiстрацыi або эксплуатанты паветраных
суднаў, асноўнае месца дзейнасцi або пастаяннае месцапрабыванне якiх
знаходзiцца на iх тэрыторыi, i эксплуатанты аэрапортаў на iх
тэрыторыi дзейнiчалi ў адпаведнасцi з такiмi палажэннямi па
авiяцыйнай бяспецы.
4. Кожны Дагаворны Бок згаджаецца з тым, што ад такiх
эксплуатантаў паветраных суднаў можа быць запатрабавана выкананне
палажэнняў па авiяцыйнай бяспецы, што названы ў пункце 3 гэтага
Артыкула, якiя прадугледжваюцца другiм Дагаворным Бокам для ўезду,
выезду або знаходжання ў межах тэрыторыi гэтага другога Дагаворнага
Боку. Кожны Дагаворны Бок забяспечвае прымяненне належных мер у
межах сваёй тэрыторыi для абароны паветраных суднаў i праверкi
пасажыраў, экiпажа, ручной паклажы, багажу, грузу i бартавых запасаў
да i ў час пасадкi або пагрузкi. Кожны Дагаворны Бок таксама
добразычлiва разглядае любую просьбу другога Дагаворнага Боку аб
прыняццi спецыяльных мер бяспекi ў выпадку канкрэтнай пагрозы.
5. Калi мае месца iнцыдэнт або пагроза iнцыдэнту, што звязаны з
незаконным захопам грамадзянскiх паветраных суднаў або iншымi
незаконнымi актамi, якiя накiраваны супраць бяспекi такiх паветраных
суднаў, iх пасажыраў i экiпажаў, аэрапортаў або аэранавiгацыйных
сродкаў, Дагаворныя Бакi аказваюць адзiн аднаму дапамогу шляхам
аблягчэння сувязi i прыняцця iншых адпаведных мер у мэтах хуткага i
бяспечнага спынення такога iнцыдэнту або яго пагрозы.
АРТЫКУЛ 16
Расследаванне авiяцыйных здарэнняў
1. Кожны Дагаворны Бок абавязуецца прадастаўляць усю неабходную
дапамогу паветраным суднам другога Дагаворнага Боку, а таксама яго
пасажырам i экiпажу ў выпадку ўзнiкнення надзвычайных абставiн або
авiяцыйнага здарэння на сваёй тэрыторыi. Такая дапамога
прадастаўляецца кожным Дагаворным Бокам у той жа ступенi, як i
свайму ўласнаму паветранаму судну, пасажырам i экiпажу.
2. У выпадку ўзнiкнення авiяцыйнага здарэння, надзвычайных
абставiн, вымушанай пасадкi, пашкоджанняў або аварыi паветранага
судна адным Дагаворным Бокам другi Дагаворны Бок:
а) дзейнiчае ў адпаведнасцi з палажэннямi Дадатку 13 да
Канвенцыi,
б) неадкладна прадпрымае ўсе неабходныя меры дапамогi экiпажу i
пасажырам, што ўцягнуты ў авiяцыйнае здарэнне,
в) аказвае ўсю магчымую дапамогу названаму паветранаму судну,
г) неадкладна iнфармуе другi Дагаворны Бок аб узнiкненнi
авiяцыйнага здарэння,
д) прымае меры па захоўванню пошты, багажу i грузу, што
знаходзяцца на борце паветранага судна,
е) захоўвае ўсе ўцалелыя абломкi паветранага судна i сляды
аварыi, а таксама ўсю дакументацыю, што знаходзiцца на борце
паветранага судна i ўсю iнфармацыю, якая звязана з палётам.
3. Дагаворны Бок, на тэрыторыi якога адбылося авiяцыйнае
здарэнне, прадпрымае неабходныя меры па расследаванню яго прычын i
абставiн i, па просьбе другога Дагаворнага Боку, забяспечвае
бесперашкодны ўезд на яе тэрыторыю прадстаўнiкоў другога Дагаворнага
Боку для ўдзелу ў расследаваннi гэтага здарэння ў якасцi
назiральнiкаў.
4. Дагаворны Бок, што займаецца расследаваннем авiяцыйнага
здарэння, паведамляе другому Дагаворнаму Боку вынiкi гэтага
расследавання i, па просьбе першага Дагаворнага Боку, прадастаўляе
копii ўсiх дакументаў, што датычацца здарэння. Такiя копii ўключаюць
усе неабходныя дакументы i iнфармацыю ў адпаведнасцi з правiламi i
палажэннямi аб выкананнi мiжнародных палётаў на тэрыторыi
Дагаворнага Боку, якi ажыццяўляе такое расследаванне.
АРТЫКУЛ 17
Кансультацыi
1. Авiяцыйныя ўлады Дагаворных Бакоў праводзяць перыядычныя
кансультацыi па пытаннях выканання i належнага прытрымлiвання
палажэнняў дадзенага Пагаднення, а таксама па ўнясенню неабходных
змяненняў у яго.
2. Такiя кансультацыi могуць праводзiцца шляхам перагавораў або
перапiскi i пачынаюцца на працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з даты
атрымання авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў запыту, калi толькi
авiяцыйныя ўлады не пагадзяцца прадоўжыць гэты тэрмiн.
АРТЫКУЛ 18
Прадастаўленне статыстычных даных
Авiяцыйныя ўлады аднаго Дагаворнага Боку прадастаўляюць па
запыту авiяцыйных улад другога Дагаворнага Боку перыядычныя i iншыя
статыстычныя даныя, што датычацца перавозак, якiя ажыццяўляюцца
прызначаным авiяпрадпрыемствам ва ўстаноўлены перыяд.
АРТЫКУЛ 19
Урэгуляванне спрэчак
1. Калi памiж Дагаворнымi Бакамi ўзнiкае любая спрэчка адносна
тлумачэння або прымянення дадзенага Пагаднення i Дадаткаў да яго,
Дагаворныя Бакi спрабуюць урэгуляваць яе шляхам перагавораў.
2. Калi Дагаворныя Бакi не могуць дасягнуць згоды шляхам
перагавораў, спрэчка перадаецца ў арбiтражны суд. З гэтай мэтай
кожны з Дагаворных Бакоў прызначае аднаго арбiтра. Прызначаныя
падобным чынам арбiтры вызначаюць трэцяга арбiтра, якi павiнен быць
грамадзянiнам трэцяй дзяржавы i выступаць у якасцi Старшынi суда.
3. Калi любы Дагаворны Бок не можа прызначыць арбiтра на
працягу шасцiдзесяцi (60) дзён з моманту паведамлення адным з
Дагаворных Бакоў аб перадачы спрэчкi на разгляд у арбiтражны суд або
калi арбiтры не могуць прыйсцi да згоды па вызначэнню трэцяга
арбiтра на працягу трыццацi (30) дзён, Прэзiдэнт Савета Мiжнароднай
арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi можа прызначыць па просьбе любога
Дагаворнага Боку аднаго або ўсiх арбiтраў у залежнасцi ад абставiн.
Калi Прэзiдэнт Савета Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi
з`яўляецца грамадзянiнам дзяржавы аднаго з Дагаворных Бакоў, просьба
аб прызначэннi названых арбiтраў можа быць накiравана
Вiцэ-Прэзiдэнту такога Савета, якi з`яўляецца грамадзянiнам трэцяй
дзяржавы.
4. Кожны Дагаворны Бок нясе выдаткi прызначанага ёю арбiтра.
Усе астатнiя выдаткi, што звязаны з арбiтражным судом, дзеляцца
памiж Дагаворнымi Бакамi пароўну.
5. Дагаворныя Бакi абавязуюцца выконваць рашэннi арбiтражнага
суда.
АРТЫКУЛ 20
Змяненнi
1. Калi любы Дагаворны Бок пажадае ўнесцi якiя-небудзь
змяненнi, што датычацца палажэнняў дадзенага Пагаднення, яна можа
запрасiць правядзенне кансультацыi з другiм Дагаворным Бокам адносна
змяненняў, якiя прапануюцца. Такiя кансультацыi могуць праводзiцца
памiж авiяцыйнымi ўладамi i пачынаюцца на працягу шасцiдзесяцi (60)
дзён з даты атрымання запыту, калi толькi авiяцыйныя ўлады
Дагаворных Бакоў не дамовяцца аб прадаўжэннi гэтага тэрмiну. Любыя
змяненнi, што ўзгоднены падобным чынам, уступаюць у сiлу пасля
атрымання паведамленняў па дыпламатычных каналах аб iх пацвярджэннi
Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з iх нацыянальным заканадаўствам.
2. Любыя змяненнi, што датычацца Палажэння, могуць быць прыняты
па ўзгадненню памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў.
АРТЫКУЛ 21
Рэгiстрацыя Пагаднення
Дадзенае Пагадненне i любыя змяненнi да яго падлягаюць
рэгiстрацыi ў Мiжнароднай арганiзацыi грамадзянскай авiяцыi.
АРТЫКУЛ 22
Скасаванне i спыненне дзеяння Пагаднення
Любы Дагаворны Бок можа ў любы час паведамiць другому
Дагаворнаму Боку аб сваiм намеры спынiць дзеянне дадзенага
Пагаднення. Адначасова такое паведамленне павiнна быць накiравана ў
Мiжнародную арганiзацыю грамадзянскай авiяцыi. Дадзенае Пагадненне
спыняе сваё дзеянне праз дванаццаць (12) месяцаў з даты атрымання
паведамлення другога Дагаворнага Боку, калi толькi паведамленне аб
спыненнi не будзе адклiкана па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў да
заканчэння гэтага тэрмiну. У выпадку адсутнасцi пацвярджэння аб
атрыманнi паведамлення другiм Дагаворным Бокам такое паведамленне
лiчыцца атрыманым праз чатырнаццаць (14) дзён пасля атрымання
паведамлення Мiжнароднай арганiзацыяй грамадзянскай авiяцыi.
АРТЫКУЛ 23
Уваходжанне ў сiлу
Дадзенае Пагадненне ўваходзiць у сiлу з даты атрымання апошняга
паведамлення па дыпламатычных каналах аб выкананнi Дагаворнымi
Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, што прадугледжаны iх нацыянальным
заканадаўствам.
Здзейснена ў горадзе Белград 30 студзеня 1998 года ў двух
экземплярах, кожны на сербскай, беларускай i англiйскай мовах,
прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку розначытанняў
адносна тлумачэння палажэнняў дадзенага Пагаднення перавага аддаецца
тэксту на англiйскай мове.
За Урад За Саюзны Урад
Рэспублiкi Беларусь Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя
ДАДАТАК
А. Авiяпрадпрыемства, што прызначана Урадам Рэспублiкi
Беларусь, мае права эксплуатаваць рэгулярныя мiжнародныя паветраныя
сувязi ў абодвух напрамках па наступных устаноўленых маршрутах:
Пункты адпраўлення Прамежныя Пункты Пункты
пункты прыбыцця за межамi
-------------------------------------------------------------------
Пункты ў Рэспублiцы Пункты ў
Беларусь Саюзнай
Рэспублiцы
Югаславiя
-------------------------------------------------------------------
Б. Авiяпрадпрыемства, што прызначана Саюзным Урадам Саюзнай
Рэспублiкi Югаславiя, мае права эксплуатаваць рэгулярныя мiжнародныя
паветраныя сувязi ў абодвух напрамках па наступных устаноўленых
маршрутах:
Пункты адпраўлення Прамежныя Пункты Пункты
пункты прыбыцця за межамi
-------------------------------------------------------------------
Пункты ў Саюзнай Пункты ў
Рэспублiцы Югаславiя Рэспублiцы
Беларусь
-------------------------------------------------------------------
В. Палёты ў любыя прамежныя пункты i пункты за межамi могуць
выконвацца прызначаным авiяпрадпрыемствам(амi) кожнага Дагаворнага
Боку без выкарыстання пятай свабоды паветра.
Г. Магчымае выкарыстанне пятай свабоды паветра можа быць
узгоднена памiж авiяцыйнымi ўладамi Дагаворных Бакоў.
<<< Главная
страница | < Назад
|