ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


           ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    5 кастрычнiка 1998 г. № 1539

АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У КАНЦЭПЦЫЮ РЭФОРМЫ
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЫ, АДОБРАНУЮ ПАСТАНОВАЙ КАБIНЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 21 ЖНIЎНЯ 1996 г. № 554

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Адобрыць  змяненнi  i  дапаўненнi,  унесеныя   Мiнiстэрствам
адукацыi  ў  Канцэпцыю  рэформы агульнаадукацыйнай школы,  адобраную
пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня  1996
г. № 554 "Аб Канцэпцыi рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспублiцы
Беларусь" (Збор указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў  Кабiнета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 24, арт.621) (прыкладаюцца).
     2. Мiнiстэрству адукацыi  пры  распрацоўцы  вучэбна-нарматыўнай
дакументацыi кiравацца Канцэпцыяй рэформы агульнаадукацыйнай школы з
улiкам унесеных у яе змяненняў i дапаўненняў.

Прэм`ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                           С.Лiнг

                                          АДОБРАНА
                                          Пастанова Савета Мiнiстраў
                                          Рэспублiкi Беларусь
                                          05.10.1998 № 1539

ЗМЯНЕННI I ДАПАЎНЕННI,
унесеныя ў Канцэпцыю рэформы агульнаадукацыйнай школы

                             Прэамбула

     Выключыць слова "еўрапейскай".

        Раздзел "Агульная характарыстыка школьнай адукацыi ў
                        Рэспублiцы Беларусь"

     Падраздзел "Гiсторыя фармiравання беларускай школы. Вопыт
                           рэфармавання"

     Абзац 5. Словы "у сферы асноў" замянiць на словы "па асновах".
     Абзац 6. Першы  сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi:  "У пошуках
выйсця   з   сiтуацыi,   што  склалася,  дзяржава  пайшла  па  шляху
пераарыентацыi ўсёй дзейнасцi агульнаадукацыйнай школы.".
     Абзац 8.  Чацвёрты  сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi:  "Вучнi
аказвалiся не гатовымi да засваення зместу навучання ў пачатковай  i
сярэдняй школе.".

            Падраздзел "Сучасны стан агульнай адукацыi"

     Абзац 2  выкласцi  ў наступнай рэдакцыi:  "вучэбная перагрузка,
якая прыводзiць да рэзкага пагаршэння  здароўя  маладога  пакалення,
рост  захворванняў дзяцей ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС;".
     Абзац 3  выкласцi  ў  наступнай   рэдакцыi:   "нiзкi   ўзровень
засваення навучальных праграм. Большасць вучняў не ў стане паспяваць
па ўсiх прадметах,  фактычна (а не фармальна)  засвоiць  складаны  i
аб`ёмны навучальны матэрыял;".
     Абзац 4.  Першы сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "празмерная
унiфiкаванасць школы.".
     Абзац 6. Выключыць слова "нашай".

         Падраздел "Абгрунтаванне неабходнасцi рэфармавання
                     агульнаадукацыйнай школы"

     Абзац 1. Словы "у нашай краiне" замянiць на словы "у Рэспублiцы
Беларусь".
     Абзац 2.  Выключыць словы "у нашай"; замянiць словы "праблемную
сiтуацыю"  на  слова  "праблему";  трэцi  сказ  выкласцi ў наступнай
рэдакцыi:  "Неабходна ўвесцi новыя вучэбныя  прадметы,  якiя  будуць
грунтавацца  на спалучэннi фундаментальнасцi i практычнай арыентацыi
навучання.".
     Абзац 3.  Другi i трэцi  сказы выкласцi ў  наступнай  рэдакцыi:
"Сведчаннем гэтага з`яўляецца ўзнiкненне школ i класаў з паглыбленым
вывучэннем прадметаў,  на больш познiм этапе - стварэнне навучальных
устаноў новага  тыпу:  лiцэяў,  гiмназiй.  Асаблiвай  праблемай  пры
ўвядзеннi    дыферэнцыраванага    навучання   з`яўлецца   вызначэнне
аптымальных суадносiн памiж зместам навучання,  якi  ўстанаўлiваецца
дзяржаўным   стандартам,   i  зместам,  якi  выбiраецца  навучальнай
установай, педагогам згодна з пажаданнямi дзiцяцi.".

                  Раздел "Мэты i прынцыпы рэформы"

     Выкласцi назву раздзела ў наступнай рэдакцыi:

                 "Мэты, задачы i прынцыпы рэформы"

     Назву падраздзела  "Мэты  i асноўныя накiрункi рэформы" змянiць
на "Мэты i асноўныя задачы рэформы".

            Падраздзел "Мэты i асноўныя задачы рэформы"

     Выкласцi падраздзел у наступнай рэдакцыi:
     "Канцэпцыя рэформы  зыходзiць  з  таго,  што асноўнымi задачамi
агульнаадукацыйнай школы з`яўляюцца падрыхтоўка  маладога  пакалення
да   паўнацэннага  жыцця  i  дзейнасцi  ў  грамадстве,  фармiраванне
разумення  i  гатоўнасцi  да  жыцця  ў  зменлiвым  свеце,   перадача
фундаментальных    асноў    нацыянальнай   i   сусветнай   культуры,
садзейнiчанне  гарманiчнаму  развiццю   асобы,   яе   патрыятычнаму,
грамадзянскаму i духоўна-маральнаму выхаванню. Для дасягнення гэтага
неабходны наступныя меры:
     павышэнне адукацыйнага ўзроўню насельнiцтва краiны:
     гэта мэта дасягаецца праз:
     увядзенне абавязковай дзесяцiгадовай адукацыi;
     павышэнне да 12  гадоў  тэрмiнаў  атрымання  агульнай  сярэдняй
адукацыi;
     забеспячэнне даступнасцi агульнай сярэдняй адукацыi;
     удасканаленне сiстэмы непарыўнай адукацыi;
     павышэнне якасцi агульнай адукацыi:
     дасягненне гэтай мэты ажыццяўляецца праз:
     абнаўленне зместу адукацыi;
     укараненне сучасных тэхналогiй навучання;
     забеспячэнне рознаўзроўневага i варыятыўнага навучання з улiкам
iндывiдуальных асаблiвасцей i магчымасцей вучняў;
     удасканаленне  сiстэмы  падрыхтоўкi  i  павышэння  квалiфiкацыi
педагагiчных кадраў;
     задавальненне  агульнаадукацыйных  запытаў асобы вучня з улiкам
яго iндывiдуальных асаблiвасцей i магчымасцей праз:
     стварэнне  ў  пачатковай школе ўмоў, якiя забяспечаць адаптацыю
дзiцяцi да працэсу навучання з улiкам яго рэальных магчымасцей;
     наданне  зместу  адукацыi  на  ўзроўнi базавай (асноўнай) школы
адносна завяршаючага характару;
     ажыццяўленне  профiльнай  дыферэнцыяцыi  на  завяршаючым  этапе
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  што забяспечвае аптымальныя ўмовы для
працягу навучання;
     стварэнне  аптымальных  умоў  для  фiзiчнага  развiцця  i аховы
здароўя вучняў, лiквiдацыю вучэбнай перагрузкi;
     павышэнне прэстыжнасцi адукацыi, што патрабуе:
     рэальнага замацавання за сферай адукацыi статуса прыярытэтнай у
дзяржаве i грамадстве;
     павышэння статуса настаўнiка;
     больш      поўнага    матэрыяльна-тэхнiчнага       забеспячэння
агульнаадукацыйнай школы;
     развiцця форм самакiравання ўстаноў адукацыi.".

                 Падраздзел "Прынцыпы рэфармавання"

     Выкласцi падраздзел у наступнай рэдакцыi:
     "Паспяховае вырашэнне  задач  рэфармавання   агульнаадукацыйнай
школы  прадугледжвае  забеспячэнне  яе  ўстойлiвага  функцыянавання,
навуковага  абгрунтавання  i   паслядоўнага   ўкаранення   плануемых
пераўтварэнняў,  iх  адпаведнасцi  запытам  грамадства,  дзяржавы  i
асобы,  што забяспечваецца апорай на лепшыя  традыцыi  i  дасягненнi
айчыннай школы i захаваннем адукацыйных прынцыпаў:
     роўнасцi правоў кожнага грамадзянiна на атрыманне адукацыi;
     даступнасцi адукацыi;
     гуманiзацыi адукацыi;
     дэмакратызацыi адукацыi;
     адзiнства адукацыйных i выхаваўчых задач;
     бесперапыннасцi адукацыi i пераемнасцi яе ступеняў.".

         Раздзел "Мадэль будучай агульнаадукацыйнай школы"

       Падраздзел "Асноўная задача агульнаадукацыйнай школы"

     Перанесцi тэкст  падраздзела  ў  абзац  1  падраздзела  "Мэты i
асноўныя задачы рэформы", выклаўшы яго ў прыведзенай рэдакцыi.

          Падраздзел "Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi
                  навучальна-выхаваўчага працэсу"

     Паставiць  падраздзел  пасля  падраздзелу "Структура 12-гадовай
агульнай адукацыi".

        Падраздзел "Структура 12-гадовай агульнай адукацыi"

     Абзац 3.  Словы "дзейнасцi вучэння - умення  вучыцца"  замянiць
словамi "вучэбнай дзейнасцi".
     Абзац 5.  Словы "1-га класа"  замянiць  словамi  "падрыхтоўчага
класа".
     Пасля абзаца  11  змясцiць  абзац наступнага зместу:  "лiцэi на
базе сярэднiх ПТВ (прафесiйныя лiцэi);".

        Падраздзел "Агульнаадукацыйная падрыхтоўка ў сiстэме
                       прафесiйнай адукацыi"

     Абзац 1. Другi сказ выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Навучанне ў
сярэднiх   ПТВ   (на   працягу   3  гадоў),  якiя  паступова  будуць
пераўтварацца ў прафесiйныя лiцэi,  прадугледжвае таксама  атрыманне
поўнай   агульнай  адукацыi  (роўнай  статусу  лiцэйскай)  з  правам
далейшага паступлення ў ВНУ.".
     Абзац 2.  У  апошнiм сказе выключыць словы "у вышэйшых каледжах
можна будзе атрымаць першую ступень вышэйшай адукацыi".

                  Раздзел "Стратэгiя рэфармавання"

     Выкласцi раздзел ў наступнай рэдакцыi:

    "Забеспячэнне працэсу рэфармавання агульнаадукацыйнай школы

     Стратэгiя i асноўныя этапы правядзення рэформы  адлюстраваны  ў
праграме рэфармавання агульнаадукацыйнай школы. Рэалiзацыя комплексу
мерапрыемстваў     па     прававому,     арганiзацыйна-кiраўнiцкаму,
навукова-метадычнаму,  кадраваму,  матэрыяльна-тэхнiчнаму  i  iншаму
забеспячэнню рэфармавання канкрэтызавана ў адпаведных  дзяржаўных  i
ведамасных комплексна-мэтавых праграмах.".



<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России