ЗАЦВЯРДЖАЮ
Мiнiстр культуры
Рэспублiкi Беларусь
А.У.Сасноўскi
9 верасня 1998 г.
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства прамысловасцi Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
2 верасня 1998 г. 21 жнiўня 1998 г.
Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва Мiнiстэрства юстыцыi
i iнвестыцый Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
21 жнiўня 1998 г. 3 верасня 1998 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ВЫДАЧЫ СУБ`ЕКТАМ ГАСПАДАРАННЯ
СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ДАЗВОЛАЎ (ЛIЦЭНЗIЙ) НА ЎСЕ ВIДЫ
ГАСТРОЛЬНА-КАНЦЭРТНАЙ ДЗЕЙНАСЦI
===
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1991 года N 386 (у
рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 27
верасня 1992 года N 573) "Аб парадку выдачы суб`ектам гаспадарання
спецыяльных дазволаў на ажыццяўленне асобных вiдаў дзейнасцi i
Дзяржаўнай рэгiстрацыi прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць сваю
дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы" i пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiпеня 1998 года N 1057 "Аб
лiцэнзаваннi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi" i вызначае парадак
выдачы i адмены суб`ектам гаспадарання (юрыдычным асобам i
прадпрымальнiкам, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння
юрыдычнай асобы) спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) (у далейшым -
лiцэнзiй) на ўсе вiды гастрольна-канцэртнай дзейнасцi на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.
Палажэнне з`яўляецца абавязковым для ўсiх суб`ектаў
гаспадарання, якiя зарэгiстраваны i ажыццяўляюць адпаведную
дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Суб`екты гаспадарання, зарэгiстраваныя за межамi Рэспублiкi
Беларусь, але якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць поўнасцю цi часткова
на яе тэрыторыi, абавязаны атрымлiваць лiцэнзiю на ажыццяўленне
сваёй дзейнасцi ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.
1.2. Вiдамi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi, на ажыццяўленне
якiх патрабуецца лiцэнзiя на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь,
з`яўляюцца арганiзацыя i правядзенне сольных i гала-канцэртаў
выканаўцаў i мастацкiх калектываў, драматычных, оперных i балетных
спектакляў, аўтарскiх вечароў, цыркавых праграм,
канцэртаў-прэзентацый, iншых тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў
незалежна ад колькасцi гледачоў.
1.3. Здзяйсненне на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь усiх вiдаў
гастрольна-канцэртнай дзейнасцi без лiцэнзii, выданай Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь, забараняецца.
Ад абавязковага атрымання лiцэнзii на ўсе вiды
гастрольна-канцэртнай дзейнасцi вызваляецца Беларуская дзяржаўная
фiлармонiя i фiлармонii абласнога падпарадкавання ў выпадку, калi
яны займаюцца сваёй асноўнай дзейнасцю ў адпаведнасцi са сваiмi
статутамi.
2. ПАРАДАК ВЫДАЧЫ
суб`ектам гаспадарання лiцэнзiй на ўсе вiды
гастрольна-канцэртнай дзейнасцi
2.1. Лiцэнзii выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь па заяве зацiкаўленага суб`екта гаспадарання. Да заявы
прыкладаюцца дакументы ў адпаведнасцi з Пералiкам, якi дадаецца да
гэтага Палажэння.
2.2. За выдачу лiцэнзiй суб`ектам гаспадарання бярэцца плата ў
адпаведнасцi з заканадаўствам.
Сродкi, атрыманыя за выдачу лiцэнзiй, пералiчваюцца ў
рэспублiканскi бюджэт.
2.3. Рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы лiцэнзii прымаецца на
працягу 30 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў.
Лiцэнзiя цi рашэнне аб адмове ў яе выдачы выдаецца заяўнiку ў
тэрмiн да 5 дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння.
У рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii павiнны быць названы
прычына адмовы i прававыя нормы, якiя з`яўляюцца яго падставай.
У выпадку, калi для прыняцця рашэння аб выдачы лiцэнзii
патрабуецца правядзенне экспертызы, канчатковае рашэнне прымаецца ў
15-дзённы тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння. Пры гэтым
экспертыза павiнна быць праведзена на працягу 45 дзён з моманту
падачы заявы i неабходных дакументаў.
Неабходнасць правядзення экспертызы вызначае Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь. Экспертыза можа быць праведзена ў
выпадку прыпынення дзеяння лiцэнзii для прыняцця рашэння аб
аднаўленнi цi спыненнi яе дзеяння з-за выяўленых парушэнняў правiлаў
(умоў) ажыццяўлення дзейнасцi суб`ектам гаспадарання.
Эксперты (юрыдычныя i фiзiчныя асобы) нясуць адказнасць за
дакладнасць вынiкаў экспертызы ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
У выпадку нязгоды суб`екта гаспадарання з прызначэннем
экспертызы цi з яе вынiкам ён мае права абскардзiць рашэнне аб яе
прызначэннi i прадстаўленае заключэнне ў судзе.
Выдаткi за правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт заяўнiка
ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь.
Тэрмiн дзеяння лiцэнзii - 5 гадоў.
Прадаўжэнне тэрмiну лiцэнзii ажыццяўляецца ў парадку,
прадугледжаным для яе атрымання.
2.4. У лiцэнзii ўказваюцца назва органа, якi выдаў лiцэнзiю,
назва i адрас юрыдычнай асобы цi прозвiшча, iмя, iмя па бацьку,
месца жыхарства грамадзянiна, якi ажыццяўляе прадпрымальнiцкую
дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы, канкрэтны вiд дзейнасцi i
правiлы яе ажыццяўлення. Нумар рэгiстрацыi лiцэнзii, дата яе выдачы,
тэрмiн дзеяння.
Лiцэнзiя, узор якой зацверджаны Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь, падпiсваецца мiнiстрам культуры (першым
намеснiкам мiнiстра культуры) i завяраецца пячаткай мiнiстэрства.
Лiцэнзiя афармляецца ў двух экземплярах. Адзiн з iх перадаецца
заяўнiку, якi распiсваецца ў кнiзе выдачы (прадаўжэння) лiцэнзiй
суб`ектам гаспадарання. Другi экземпляр лiцэнзii захоўваецца ў
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь на працягу тэрмiну, на якi
выдадзена лiцэнзiя.
Лiцэнзiя дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь вядзе ўлiк лiцэнзiй.
У выпадку страты лiцэнзii выдаецца дублiкат з аплатай 50
працэнтаў сумы, якая бярэцца за выдачу лiцэнзii.
3. АНУЛЯВАННЕ ЛIЦЭНЗII
3.1. Не дапускаецца распаўсюджванне арганiзатарам
канцэртна-гастрольнай дзейнасцi рэкламнай прадукцыi мерапрыемстваў
без выхадных дадзеных, прадугледжаных дзяржаўнымi стандартамi, а
таксама без абавязковага ўказання спецыфiкi правядзення
мерапрыемства ("жывы гук" або "фанаграма"), з парушэннямi аўтарскага
права, выкарыстаннем звестак, якiя складаюць дзяржаўную цi iншую
спецыяльна ахоўваемую законам тайну; забараняецца правядзенне
мерапрыемстваў, якiя ўтрымлiваюць заклiкi да гвалтоўнага звяржэння
iснуючага дзяржаўнага i грамадскага ладу, прапаганду вайны, насiлля
i жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiйнай выключнасцi або
нецярплiвасцi, парнаграфii, а таксама iншае злоўжыванне ў мэтах
учынення крымiнальна-каральных дзеянняў.
У выпадку парушэння суб`ектам гаспадарання ўказаных у першым
абзацы гэтага пункта асобых умоў i правiлаў ажыццяўлення названага
вiду дзейнасцi, орган, якi выдаў лiцэнзiю, можа прыпынiць яе дзеянне
на тэрмiн да 6 месяцаў, пры паўторным цi грубым парушэннi -
ануляваць яе. Ануляваная лiцэнзiя вяртаецца Мiнiстэрству культуры
Рэспублiкi Беларусь.
4. АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПАЛАЖЭННЯ
4.1. Кантроль за выкананнем суб`ектамi гаспадарання гэтага
Палажэння ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i
дзяржаўнымi кантралюючымi органамi Рэспублiкi Беларусь.
4.2. У выпадку ажыццяўлення дзейнасцi без лiцэнзii суб`ект
гаспадарання нясе адказнасць, прадугледжаную артыкулам 9 Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб падатках i зборах, збiраемых у бюджэт
Рэспублiкi Беларусь".
4.3. Рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii, або пазбаўленнi цi
прыпыненнi яе дзеяння могуць быць абскарджаны ў судзе на працягу 30
дзён.
4.4. У выпадку прызнання судом рашэння аб пазбаўленнi лiцэнзii
неабгрунтаваным суб`екту гаспадарання выдаецца паўторная лiцэнзiя
без спагнання платы.
ДАДАТАК
да Палажэння аб парадку выдачы
суб`ектам гаспадарання спецыяльных
дазволаў (лiцэнзiй) на ўсе вiды
гастрольна-канцэртнай дзейнасцi
ПЕРАЛIК
дакументаў, якiя неабходна прадставiць
у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь для атрымання
лiцэнзiй на ўсе вiды гастрольна-канцэртнай дзейнасцi
1. Заява суб`екта гаспадарання з указаннем дакладнага
юрыдычнага адраса, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пашпартных
дадзеных, вiдаў дзейнасцi, прозвiшча асобы, адказнай за ажыццяўленне
гэтай дзейнасцi.
2. Копii ўстаноўчых дакументаў - статута (палажэння)
прадпрыемства (установы), пасведчання аб Дзяржаўнай рэгiстрацыi
(акрамя прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без
утварэння юрыдычнай асобы).
3. Копiя плацёжнага даручэння або квiтанцыя аб аплаце за выдачу
лiцэнзii.
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 2682/12.
Дата: 14.09.98 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|