САВЕТ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
20 лiпеня 1998 г. N 1132 г.Мiнск
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ I ПАДПIСАННI ПРАГРАМЫ СУПРАЦОЎНIЦТВА
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI IНДЫЯ
Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, МАСТАЦТВА, АДУКАЦЫI, СРОДКАЎ МАСАВАЙ
IНФАРМАЦЫI, СПОРТУ I ТУРЫЗМУ НА 1998-2000 ГАДЫ
===
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры,
мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму на
1998-2000 гады.
Адобрыць праект Праграмы супрацоўнiцтва памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Рэспублiкi Iндыя ў галiне культуры, мастацтва,
адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорту i турызму на 1998-2000
гады (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для вядзення перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра культуры Сасноўскага Аляксандра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў i ў выпадку дасягнення
дамоўленасцi - на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
дадзенай Праграмы.
Дазволiць уносiць у праект дадзенай Праграмы змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Даручыць Мiнiстэрству культуры фармiраванне беларускай
дэлегацыi для праведзення перагавораў па падпiсанню Праграмы.
________________________________
*) Не рассылаецца.
Намеснiк Прэм`ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь В.Кокараў
<<< Главная
страница | < Назад
|