ПРАВО - Законодательство Республики Беларусь
 
Реклама в Интернет
"Все Кулички"
Поиск документов

Реклама
Рассылка сайта
Content.Mail.Ru
Реклама


 

 

Правовые новости


Новые документы


Авто новости


Юмор




по состоянию на 17 октября 2004 года

<<< Главная страница | < Назад


                     ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 5 мая 1998 г.  N 142-З                                      г.Минск


 О РАТИФИКАЦИИ СОГЛАШЕНИЯ МЕЖДУ ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ
 БЕЛАРУСЬ И ПРАВИТЕЛЬСТВОМ РЕСПУБЛИКИ ИНДИЯ ОБ ИЗБЕЖАНИИ
 ДВОЙНОГО НАЛОГООБЛОЖЕНИЯ И ПРЕДОТВРАЩЕНИИ УКЛОНЕНИЯ ОТ УПЛАТЫ
 НАЛОГОВ В ОТНОШЕНИИ НАЛОГОВ НА ДОХОДЫ И ИМУЩЕСТВО (КАПИТАЛ)

===

     Принят Палатой представителей 3 апреля 1998 года

     Одобрен  Советом  Республики 16 апреля 1998 года

     Ратифицировать Соглашение   между   Правительством   Республики
Беларусь  и  Правительством  Республики  Индия об избежании двойного
налогообложения и  предотвращении  уклонения  от  уплаты  налогов  в
отношении  налогов  на  доходы и имущество (капитал),  подписанное в
г.Дели 27 сентября 1997 года.


 Президент Республики Беларусь                           А.Лукашенко


                             ПАГАДНЕННЕ
                  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
                     i Урадам Рэспублiкi Iндыя
      аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання i папярэджаннi
        ўхiлення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў
                   на даходы i маёмасць (капiтал)

     Урад Рэспублiкi Беларусь i
     Урад Рэспублiкi Iндыя,
     жадаючы    заключыць   Пагадненне    аб   пазбяганнi   двайнога
падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад  выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i маёмасць (капiтал),

     ПАГАДЗIЛIСЯ АБ НАСТУПНЫМ:

                             Артыкул 1
                     Асобы, да якiх прымяняецца
                             Пагадненне

     Дадзенае Пагадненне  прымяняецца  да  асоб,   якiя   з`яўляюцца
рэзiдэнтамi адной або абедзвюх Дагаворных Дзяржаў.

                             Артыкул 2
            Падаткi, на якiя распаўсюджваецца Пагадненне

     1. Дадзенае Пагадненне прымяняецца  да  падаткаў  на  даходы  i
маёмасць (капiтал),  якiя спаганяюцца ад iмя Дагаворнай Дзяржавы або
яе палiтыка-адмiнiстрацыйных падраздзяленняў, або  мясцовых  органаў
улады незалежна ад спосабу iх спагнання.

     2. Падаткамi   на  даходы  i  маёмасць  (капiтал)  лiчацца  ўсе
падаткi,  што спаганяюцца з агульнай сумы даходу,  з  агульнай  сумы
маёмасцi (капiталу), або з элементаў даходу або маёмасцi (капiталу),
уключаючы падаткi на  даходы  ад  адчужэння  нерухомай  маёмасцi  цi
маёмасцi, адрознай ад нерухомай маёмасцi, i падаткi на агульную суму
заработнай платы, якая выплачваецца прадпрыемствамi.

     3. Падаткамi, да якiх прымяняецца гэтае Пагадненне, з`яўляюцца,
у прыватнасцi:

     а) у Iндыi:

     (i) падатак на даходы, уключаючы любы дадатковы да яго падатак,
i

     (ii) падатак на багацце (у далейшым "iндыйскi падатак"); i

     b) у Беларусi:

     (i) падатак на даходы i прыбытак  прадпрыемстваў,  асацыяцый  i
арганiзацый;

     (ii) падаходны падатак з грамадзян, i

     (iii) падатак на нерухомасць (далей "беларускi падатак").

     4.  Дадзенае  Пагадненне   распаўсюджваецца  таксама  на  любыя
iдэнтычныя  або па  сутнасцi аналагiчныя  падаткi, якiя  спаганяюцца
любой   з  Дагаворных   Дзяржаў  пасля   даты  падпiсання  дадзенага
Пагаднення дадаткова  да падаткаў, памянёных у  пункце 3, або замест
iх. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў паведамляюць адзiн аднаму
аб  любых   iстотных  змяненнях,  якiя   унесены  ў  iх   падатковае
заканадаўства.

                             Артыкул 3
                         Агульныя азначэннi

     1. У дадзеным Пагадненнi, калi з кантэктсту не вынiкае iншае:

     а) тэрмiн   "Iндыя"   абазначае   тэрыторыю   Iндыi  i  ўключае
тэрытарыяльныя воды i паветраную прастору над ёй,  а  таксама  любую
iншую марскую зону,  у дачыненнi да якой Iндыя ажыццяўляе суверэнныя
правы,  iншыя правы  i юрысдыкцыю ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам
Iндыi  i  ў  адпаведнасцi  з  мiжнародным   правам  i Канвенцыяй ААН
адносна закона аб моры;

     b) тэрмiн  "Беларусь"  абазначае  Рэспублiку  Беларусь  i   пры
выкарыстаннi   ў   гэаграфiчным   сэнсе  абазначае  тэрыторыю,  якая
знаходзiцца  пад  суверэнiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь,  i   якая   ў
адпаведнасцi  з  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь  i мiжнародным
правам знаходзiцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;

     с) тэрмiны "адна  Дагаворная  Дзяржава"  i  "другая  Дагаворная
Дзяржава"   абазначаюць,   у   залежнасцi  ад  кантэксту, Iндыю  або
Рэспублiку Беларусь;

     d) тэрмiн "падатак" абазначае  iндыйскi  падатак  цi  беларускi
падатак,  у залежнасцi ад кантэксту, але не ўключае нiякай сумы, што
выплачваецца ў дачыненнi да  любой  няплаты  або  недагляду  адносна
падаткаў,   да   якiх  прымяняецца  дадзенае  Пагадненне,  або  якая
з`яўляецца штрафам, спаганяемым адносна гэтых падаткаў;

     е) тэрмiн "асоба" ўключае фiзiчную асобу, кампанiю, арганiзацыю
асоб   i   любую  iншую  арганiзацыю,  якая  разглядаецца  ў  якасцi
падаткаабкладаемай    адзiнкi    паводле    дзеючага     падатковага
заканадаўства адпаведнай Дагаворнай Дзяржавы;

     f) тэрмiн "кампанiя" абазначае:

     (i) у  Iндыi  - любую карпаратыўную цi iншую арганiзацыю,  якая
разглядаецца ў якасцi кампанii цi карпаратыўнай арганiзацыi  паводле
дзеючага падатковага заканадаўства;

     (ii) у  Беларусi  - любую юрыдычную асобу цi любую арганiзацыю,
якая   разглядаецца   ў   якасцi    юрыдычнай    асобы    ў    мэтах
падаткаабкладання;

     g) тэрмiны   "прадпрыемства   адной   Дагаворнай   Дзяржавы"  i
"прадпрыемства другой Дагаворнай  Дзяржавы"  абазначаюць, адпаведна,
прадпрыемства,  якiм  кiруе  рэзiдэнт  адной Дагаворнай Дзяржавы,  i
прадпрыемства, якiм кiруе рэзiдэнт другой Дагаворнай Дзяржавы;

     h) тэрмiн "кампетэнтны орган" абазначае:

     (i) у выпадку Iндыi - Цэнтральны ўрад у  Мiнiстэрстве  фiнансаў
(Дэпартамент даходаў) або яго паўнамоцнага прадстаўнiка;

     (ii) у  выпадку  Беларусi - Дзяржаўны падатковы камiтэт або яго
паўнамоцнага прадстаўнiка;

     i) тэрмiн "грамадзянiн" абазначае:

     (i) любую  фiзiчную  асобу,  якая   мае   грамадзянства   адной
Дагаворнай Дзяржавы;

     (ii) любую  юрыдычную  асобу,  таварыства  цi  асацыяцыю,  якiя
атрымлiваюць  свой  статус  як  такi  паводле  заканадаўства,   якое
дзейнiчае ў Дагаворнай Дзяржаве;

     j) тэрмiн  "мiжнародная  перавозка"  абазначае  любую перавозку
марскiм або паветраным  суднам,  якое  эксплуатуецца  прадпрыемствам
адной Дагаворнай Дзяржавы, за выключэннем выпадкаў, калi марское або
паветранае судна эксплуатуецца  выключна  памiж  пунктамi  ў  другой
Дагаворнай Дзяржаве;

     k) тэрмiн "фiнансавы год" абазначае:

     (i) у выпадку Iндыi - "папярэднi год",  як вызначана ў раздзеле
3 Закона аб падаходным падатку 1961 года;

     (ii) у выпадку Беларусi - каляндарны год з  1  студзеня  па  31
снежня гэтага года.

     2. Што  датычыцца  прымянення  дадзенага  Пагаднення Дагаворнай
Дзяржавай,  то любы тэрмiн, не вызначаны ў iм, мае, калi з кантэксту
не вынiкае iншага,  тое значэнне,  якое ён мае паводле заканадаўства
гэтай Дзяржавы адносна падаткаў,  на якiя распаўсюджваецца  дадзенае
Пагадненне.

                             Артыкул 4
                             Рэзiдэнт

     1. У  мэтах  дадзенага  Пагаднення  тэрмiн   "рэзiдэнт    адной
Дагаворнай   Дзяржавы"   абазначае   любую   асобу,   якая   паводле
заканадаўства гэтай Дзяржавы   падлягае падаткаабкладанню  ў  ёй  на
падставе     месцажыхарства,    месца    рэгiстрацыi,    пастаяннага
месцазнаходжання,  месца кiравання або  любога  iншага  аналагiчнага
крытэрыя.  Гэты тэрмiн, аднак, не ўключае любую асобу, якая падлягае
падаткаабкладанню ў гэтай Дзяржаве толькi ў дачыненнi да  даходаў  з
крынiц у гэтай Дзяржаве цi маёмасцi, якая ў ёй знаходзiцца.

     2. Калi  ў  адпаведнасцi  з палажэннямi пункта 1 фiзiчная асоба
з`яўляецца рэзiдэнтам абедзвюх  Дагаворных  Дзяржаў,  яе  становiшча
вызначаецца наступным чынам:

     а) яна   лiчыцца  рэзiдэнтам  той  Дзяржавы,  у  якой  яна  мае
пастаяннае  жыллё;  калi  яна  мае  пастаяннае  жыллё   ў   абедзвюх
Дзяржавах, яна лiчыцца рэзiдэнтам той Дзяржавы, у якой яна мае больш
цесныя асабiстыя i эканамiчныя сувязi (цэнтр жыццёвых iнтарэсаў);

     b) калi   Дзяржава,   у  якой  знаходзiцца  цэнтр  яе  жыццёвых
iнтарэсаў, не можа быць вызначана, або калi яна не  мае  пастаяннага
жылля  нi  ў адной з Дагаворных Дзяржаў,  яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дагаворнай Дзяржавы, у якой яна звычайна пражывае;

     с) калi  яна звычайна пражывае  ў абедзвюх Дзяржавах,  або калi
яна звычайна не пражывае нi ў адной з iх, яна лiчыцца рэзiдэнтам той
Дзяржавы, грамадзянiнам якой яна з`яўляецца;

     d)  калi кожная  з Дзяржаў  лiчыць яе  сваiм грамадзянiнам, або
калi  яна не  з`яўляецца грамадзянiнам  нi адной  з iх, кампетэнтныя
органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне шляхам узаемнай згоды.

     3. Калi ў адпаведнасцi з палажэннямi пункта 1  асоба,  якая  не
з`яўляецца   фiзiчнай   асобай,   з`яўляецца   рэзiдэнтам   абедзвюх
Дагаворных Дзяржаў,  яна лiчыцца рэзiдэнтам той з  Дзяржаў,  у  якой
знаходзiцца  яе  фактычны  кiруючы  орган.  Калi  Дзяржава,  у  якой
знаходзiцца яе фактычны  кiруючы  орган,  не  можа  быць  вызначана,
кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў вырашаюць пытанне па ўзаемнай
згодзе.

                             Артыкул 5.
                     Пастаяннае прадстаўнiцтва

     1. Для    мэт    дадзенага    Пагаднення   тэрмiн   "пастаяннае
прадстаўнiцтва" абазначае  пастаяннае  месца  дзейнасцi,  праз  якое
поўнасцю    або   часткова   ажыццяўляецца   камерцыйная   дзейнасць
прадпрыемства.

     2. Тэрмiн "пастаяннае прадстаўнiцтва" ўключае, у прыватнасцi:

     а) месца кiравання;

     b) аддзяленне;

     c) кантору;

     d) фабрыку;

     e) майстэрню;

     f) руднiк,  нафтавую або газавую свiдравiну,  кар`ер або  любое
iншае месца здабычы прыродных рэсурсаў;

     g) склад асобы, што здае складскiя памяшканнi iншым асобам;

     h) ферму,  плантацыю цi iншае месца, дзе выконваецца дзейнасць,
звязаная з сельскай,  лясной гаспадаркай, работай на плантацыях, або
iншая падобная дзейнасць;

     i) памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збыту прадукцыi;

     j) устаноўку цi збудаванне,  якiя выкарыстоўваюцца для разведкi
цi распрацоўкi прыродных рэсурсаў;

     k) будаўнiчую пляцоўку або будаўнiчы  цi  зборачны  аб`ект  або
звязаную  з iмi наглядальную дзейнасць,  толькi калi такая пляцоўка,
аб`ект цi дзейнасць iснуюць больш за шэсць месяцаў.

     3. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага  артыкула,  тэрмiн
"пастаяннае прадстаўнiцтва" не разглядаецца як той, што ўключае:

     а) выкарыстанне   збудаванняў   выключна  для  мэт  захоўвання,
дэманстрацыi  або  пастаўкi  тавараў  або  вырабаў,  якiя   належаць
прадпрыемству;

     b) утрыманне   запасаў   тавараў  або  вырабаў,  якiя  належаць
прадпрыемству, толькi ў мэтах захоўвання цi дэманстрацыi;

     c) утрыманне  запасаў  тавараў  або  вырабаў,   якiя   належаць
прадпрыемству, выключна для мэт перапрацоўкi iншым прадпрыемствам;

     d) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для  мэт
закупкi  тавараў  цi  вырабаў   або   для   збору   iнфармацыi   для
прадпрыемства;

     e) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi  выключна  для  мэт
ажыццяўлення для прадпрыемства любой iншай  дзейнасцi  падрыхтоўчага
або дапаможнага характару;

     f) утрыманне  пастаяннага  месца  дзейнасцi выключна для любога
спалучэння вiдаў  дзейнасцi,  названых  у  падпунктах  "а"-"е",  пры
ўмове, што такая дзейнасць у цэлым пастаяннага месца дзейнасцi, якая
вынiкае з гэтага спалучэння, мае падрыхтоўчы або дапаможны характар.
     Аднак палажэннi   падпунктаў   "а"-"f"   не  прымяняюцца,  калi
прадпрыемства мае любое iншае пастаяннае  месца  дзейнасцi  ў  iншай
Дагаворнай Дзяржаве для любых мэт,  адрозных ад тых, што агавораны ў
вышэйпамянёных падпунктах.

     4. Нягледзячы на палажэннi пунктаў 1 i 2, калi асоба, iншая чым
агент з незалежным статусам,  да якой прымяняецца пункт 5, дзейнiчае
ад iмя прадпрыемства другой Дагаворнай  Дзяржавы,  то  лiчыцца,  што
гэта  прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў першай памянёнай
Дагаворнай  Дзяржаве  адносна  любой  дзейнасцi,  якую  гэта   асоба
выконвае для прадпрыемства, калi такая асоба:

     а) мае  i  звычайна  выкарыстоўвае ў гэтай Дзяржаве паўнамоцтвы
заключаць  кантракты  ад  iмя  гэтага  прадпрыемства,  калi   толькi
дзейнасць такой асобы не абмежавана той,  якая прадстаўлена ў пункце
3 i якая, калi яна ажыццяўляецца праз пастаяннае месца дзейнасцi, не
робiць  гэта  пастаяннае  месца дзейнасцi пастаянным прадстаўнiцтвам
згодна з палажэннямi гэтага пункта;

     b) не  мае  такiх  паўнамоцтваў,  але  звычайна  мае  ў  першай
памянёнай Дзяржаве запас тавараў або вырабаў,  з якога яна рэгулярна
адгружае тавары або вырабы ад iмя прадпрыемства.

     5. Прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы не  разглядаецца  як
тое,  што  мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў iншай Дагаворнай Дзяржаве
толькi на той падставе,  што яно ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць  у
гэтай  iншай  Дзяржаве  праз брокера,  камiсiянера або любога iншага
агента з незалежным статусам пры ўмове,  што гэтыя асобы дзейнiчаюць
у   рамках   сваёй  звычайнай  прафесiйнай  дзейнасцi.  Аднак,  калi
дзейнасць такога агента поўнасцю цi амаль  поўнасцю  праводзiцца  ад
iмя  самога  прадпрыемства  або  ад iмя гэтага прадпрыемства i iншых
прадпрыемстваў,  якiя кантралююць, кантралююцца цi падлягаюць аднаму
i таму самаму агульнаму кiраванню,  што i гэта прадпрыемства   ён не
разглядаецца ў якасцi агента з незалежным статусам у  рамках  гэтага
пункта.

     6.  Той факт,  што кампанiя,  якая з`яўляецца  рэзiдэнтам адной
Дагаворной  Дзяржавы,  кантралюе  цi  кантралюецца  кампанiяй,  якая
з`яўляецца   рэзiдэнтам   другой   Дагаворнай   Дзяржавы,  або  якая
ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у  гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве
(праз  пастаяннае прадстаўнiцтва  або iншым  чынам), сам  па сабе не
пераўтварае  адну  з  гэтых  кампанiй  у  пастаяннае  прадстаўнiцтва
другой.

     7. Лiчыцца,  што  прадпрыемства мае пастаяннае прадстаўнiцтва ў
Дагаворнай  Дзяржаве  i  вядзе  камерцыйную  дзейнасць   праз   гэта
пастаяннае  прадстаўнiцтва,  калi  яно  аказвае  паслугi або дае для
выкарыстання тэхнiчныя сродкi ў сувязi з разведкай,  цi здабычай, цi
вытворчасцю нафтапрадуктаў у гэтай Дзяржаве, цi здае ў арэнду машыны
i абсталяванне, якiя выкарыстоўваюцца цi прызначаны для выкарыстання
ў гэтых мэтах.

     8. Нягледзячы на папярэднiя палажэннi гэтага артыкула, лiчыцца,
што  страхавое   прадпрыемства   адной   Дагаворнай   Дзяржавы,   за
выключэннем выпадкаў перастрахавання,  мае пастаяннае прадстаўнiцтва
ў другой Дагаворнай Дзяржаве,  калi яно збiрае прэмii  на  тэрыторыi
гэтай  другой  Дзяржавы  цi  страхуе рызыкi,  размешчаныя там,  праз
асобу, адрозную ад агента з незалежным статусам, да якой прымяняецца
пункт 5.

                             Артыкул 6
                    Даходы ад нерухомай маёмасцi

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай  Дзяржавы
ад  нерухомай  маёмасцi  (уключаючы  даход  ад  сельскай  або лясной
гаспадаркi),  што знаходзiцца ў другой Дагаворнай  Дзяржаве,  могуць
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Тэрмiн  "нерухомая  маёмасць" мае тое значэнне,  якое ён мае
паводле заканадаўства Дагаворнай Дзяржавы,  у якой знаходзiцца  гэта
маёмасць. Марскiя, рачныя, паветраныя судны i аўтамабiльны транспарт
не разглядаюцца ў якасцi нерухомай маёмасцi.

     3. Палажэннi   пункта   1   прымяняюцца   да   даходаў,    якiя
атрымлiваюцца ад прамога выкарыстання, здачы  ўнаём або выкарыстання
нерухомай маёмасцi ў любой iншай форме.

     4. Палажэннi пунктаў 1 i 3 прымяняюцца да даходаў ад  нерухомай
маёмасцi  прадпрыемства  i  да  даходаў ад нерухомай маёмасцi,  якая
выкарыстоўваецца для выканання незалежных асабiстых паслуг.

                             Артыкул 7
                 Прыбытак ад камерцыйнай дзейнасцi

     1. Прыбытак прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы абкладаецца
падаткам толькi ў той Дзяржаве,  калi толькi гэта  прадпрыемства  не
ажыццяўляе  камерцыйнай  дзейнасцi ў другой Дагаворнай Дзяржаве праз
размешчанае  там  пастаяннае  прадстаўнiцтва.   Калi   прадпрыемства
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць,  як  зазначана  вышэй,  прыбытак
гэтага прадпрыемства  можа  таксама  абкладацца  падаткам  у  другой
Дзяржаве, але толькi ў той частцы, якая адносiцца да:

     а) гэтага пастаяннага прадстаўнiцтва;

     b) продажу ў гэтай Дзяржаве тавараў цi вырабаў, такiх самых або
падобных да тых, якiя прадаюцца праз гэта прадстаўнiцтва; або

     c) iншай камерцыйнай дзейнасцi,  ажыццяўляемай у  гэтай  другой
Дзяржаве,  такой самай або падобнай да той,  якая ажыццяўляецца праз
гэта пастаяннае прадстаўнiцтва.

     2. З  улiкам  палажэнняў  пункта  3,  калi  прадпрыемства адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у   другой
Дагаворнай  Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва,
тады ў кожнай Дагаворнай Дзяржаве гэтаму пастаяннаму  прадстаўнiцтву
залiчваецца прыбытак, якi яно магло б атрымаць у выпадку, калi б яно
было адасобленым самастойным прадпрыемствам,  што ажыццяўляе такую ж
або  аналагiчную  дзейнасць  у  такiх  жа  або  аналагiчных умовах i
дзейнiчае   цалкам   незалежна    ад    прадпрыемства,    пастаянным
прадстаўнiцтвам якога яно з`яўляецца.

     3. Пры   вызначэннi   прыбытку    пастаяннага    прадстаўнiцтва
дапускаецца вылiчэнне расходаў, панесеных для мэт такога пастаяннага
прадстаўнiцтва,   уключаючы  кiраўнiцкiя  i  агульнаадмiнiстрацыйныя
расходы,   панесеныя   як  у  Дзяржаве,  дзе  размешчана  пастаяннае
прадстаўнiцтва,  так i за яе межамi ў адпаведнасцi з палажэннямi i з
улiкам абмежаванняў падатковага заканадаўства гэтай Дзяржавы.

     4. Нiякi прыбытак не адносiцца да пастаяннага прадстаўнiцтва на
падставе  толькi  закупкi  пастаянным  прадстаўнiцтвам  тавараў  або
вырабаў для прадпрыемства.

     5. Для  мэт  папярэднiх  пунктаў  прыбытак,  якi  адносiцца  да
пастаяннага прадстаўнiцтва,  вызначаецца штогод адным  i  тым  самым
метадам,  калi  толькi не будзе дастатковай i важкай прычыны для яго
змянення.

     6. Калi прыбытак уключае вiды даходаў, якiя разглядаюцца асобна
ў iншых артыкулах дадзенага Пагаднення, палажэннi гэтых артыкулаў не
закранаюцца палажэннямi гэтага артыкула.

                             Артыкул 8
                        Мiжнародны транспарт

     1. Прыбытак   прадпрыемства   адной   Дагаворнай   Дзяржавы  ад
эксплуатацыi марскiх або паветраных суднаў у мiжнародных перавозках,
у  залежнасцi  ад  абставiн, абкладаецца  падаткам  толькi  ў  гэтай
Дзяржаве.

     2. Палажэннi пункта 1 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу
ў   пуле,   сумеснай   дзейнасцi   або  мiжнароднай  арганiзацыi  па
эксплуатацыi транспартных сродкаў.

     3. Для  мэт  гэтага  артыкула  працэнты па сродках,  звязаных з
эксплуатацыяй марскiх цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках,
разглядаюцца як прыбытак,  атрыманы ад эксплуатацыi такiх марскiх цi
паветраных суднаў,  i палажэннi артыкула 11 не  прымяняюцца  адносна
такiх працэнтаў.

     4. Для  мэт гэтага артыкула прыбытак ад эксплуатацыi марскiх цi
паветраных  суднаў  у  мiжнародных  перавозках  абазначае  прыбытак,
атрыманы   прадпрыемствам   ад  перавозкi  па  моры  цi  ў  паветры,
адпаведна,  пасажыраў,  пошты,  жывёлы,  тавараў  цi  вырабаў,  якiя
здзяйсняюць  уладальнiкi,  арэндатары  або фрахтавальнiкi марскiх цi
паветраных суднаў. Ён таксама ўключае:

     а) продаж   бiлетаў   на   такую   перавозку   ад   iмя   iншых
прадпрыемстваў;

     b) выкарыстанне,  утрыманне  або  арэнду кантэйнераў (уключаючы
трэйлеры,  баржы  i  абсталяванне,   звязанае   з   транспарцiроўкай
кантэйнераў), якiя выкарыстоўваюцца ў сувязi з эксплуатацыяй марскiх
цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках;

     с) арэнду марскiх  цi  паветраных  суднаў,  калi  такая  арэнда
з`яўляецца  другараднай  адносна  эксплуатацыi марскiх цi паветраных
суднаў у мiжнародных перавозках; i

     d) iншую дзейнасць, непасрэдна звязаную з эксплуатацыяй марскiх
цi паветраных суднаў у мiжнародных перавозках.

                             Артыкул 9
                    Асацыiраваныя прадпрыемствы

     Калi:

     а) прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы  прама  або  ўскосна
ўдзельнiчае ў кiраваннi,  кантролi або капiтале прадпрыемства другой
Дагаворнай Дзяржавы, або

     b)  адны  i  тыя  ж  асобы  прама  або  ўскосна ўдзельнiчаюць у
кiраваннi,  кантролi  або  капiтале  прадпрыемства  адной Дагаворнай
Дзяржавы i прадпрыемства другой Дагаворнай Дзяржавы,
     i ў кожным выпадку памiж двума прадпрыемствамi ў iх камерцыйных
або фiнансавых узаемаадносiнах ствараюцца або ўстанаўлiваюцца ўмовы,
адрозныя   ад   тых,   якiя   мелi   б   месца   памiж   незалежнымi
прадпрыемствамi, тады любы прыбытак, якi мог бы быць налiчаны аднаму
з iх,  але з-за наяўнасцi гэтых умоў не быў яму налiчаны,  можа быць
уключаны ў прыбытак  гэтага  прадпрыемства  i, адпаведна, абкладзены
падаткам.

                            Артыкул 10
                            Дывiдэнды

     1. Дывiдэнды,   выплачваемыя   кампанiяй,    якая    з`яўляецца
рэзiдэнтам  адной  Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткамi ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак такiя дывiдэнды могуць таксама абкладацца  падаткам  ў
той  Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя,  што
выплачвае  дывiдэнды,  i  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам   гэтай
Дзяржавы,  але   калi атрымальнiк з`яўляецца сапраўдным уладальнiкам
дывiдэндаў, спаганяемы такiм чынам падатак не перавышае:

     а) 10  працэнтаў  валавой  сумы  дывiдэндаў,  калi   сапраўдным
уладальнiкам  з`яўляецца  кампанiя,  якая непасрэдна валодае не менш
чым 25 працэнтамi акцый кампанii, якая выплачвае дывiдэнды;

     b) 15 працэнтаў валавой сумы дывiдэндаў ва ўсiх iншых выпадках.
     Гэты пункт   не  закранае  падаткаабкладання  кампанii  адносна
прыбытку, з якога выплачваюцца дывiдэнды.

     3. Тэрмiн  "дывiдэнды"  пры  выкарыстаннi  ў   гэтым   артыкуле
абазначае  даход  ад  акцый  або  iншых  правоў,  якiя не з`яўляюцца
даўгавымi патрабаваннямi,  што даюць права на ўдзел  у  прыбытку,  а
таксама  даход  ад  iншых правоў,  якi падлягае такому ж падатковаму
рэгуляванню,  як i даходы ад акцый,  у адпаведнасцi з заканадаўствам
той  Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнтам якой з`яўляецца кампанiя,  што
размяркоўвае прыбытак.

     4.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  дывiдэндаў,  як   рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,
рэзiдэнтам якой  з`яўляецца кампанiя, што  выплачвае дывiдэнды, праз
пастаяннае прадстаўнiцтва,  што знаходзiцца ў  ёй, або ажыццяўляе  ў
гэтай  другой  Дзяржаве  незалежныя  асабiстыя  паслугi з пастаяннай
базы,  якая   знаходзiцца  там,  i  ўдзел,   у  дачыненнi  да  якога
выплачваюцца   дывiдэнды,  сапраўды   звязаны  з   такiм  пастаянным
прадстаўнiцтвам  або пастаяннай  базай. У  такiм выпадку прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або 14, у залежнасцi ад абставiн.

     5. Калi  кампанiя,  якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной Дагаворнай
Дзяржавы,  атрымлiвае  прыбытак  або  даходы  з  другой   Дагаворнай
Дзяржавы,   гэта   другая   Дзяржава  не  абкладае  нiякiм  падаткам
дывiдэнды,  выплачваемыя  кампанiяй,  за  выключэннем,  калi   гэтыя
дывiдэнды  выплачваюцца  рэзiдэнту  гэтай  другой  Дзяржавы або калi
ўдзел, у дачыненнi да якога выплачваюцца дывiдэнды, сапраўды звязаны
з  пастаянным  прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай,  размешчанымi ў
гэтай  другой  Дзяржаве,  i  не  абкладае  неразмеркаваны   прыбытак
кампанii  падаткам  на неразмеркаваны прыбытак кампанii,  нават калi
выплачваемыя  дывiдэнды  або  неразмеркаваны   прыбытак   складаюцца
поўнасцю або часткова з прыбытку або даходаў, якiя ўзнiкаюць у такой
другой Дзяржаве.

                            Артыкул 11
                             Працэнты

     1. Працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве i
выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца
падаткам ў гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак  такiя  працэнты  могуць таксама абкладацца падаткам у
той Дагаворнай Дзяржаве,  у якой яны ўзнiклi,  i  ў  адпаведнасцi  з
заканадаўствам  гэтай  Дзяржавы,  але   калi  атрымальнiк з`яўляецца
сапраўдным уладальнiкам працэнтаў,  спаганяемы падатак не  перавышае
10 працэнтаў валавой сумы працэнтаў.

     3. Нягледзячы на палажэннi пункта 2:

     а) працэнты,   якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай  Дзяржаве,
вызваляюцца ад абкладання падаткам у гэтай Дзяржаве пры  ўмове,  што
яны атрыманы i iх сапраўдным уладальнiкам з`яўляецца:

     (i) Урад,  палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне або мясцовы
орган улады другой Дагаворнай Дзяржавы, або

     (ii) Цэнтральны банк другой Дагаворнай Дзяржавы  цi  любы  iншы
банк  або  ўрадавыя  фiнансавыя  ўстановы,  якiя могуць быць узаемна
ўзгодненыя памiж дзвюма Дагаворнымi Дзяржавамi;

     b) працэнты,  якiя  ўзнiкаюць  у  адной  Дагаворнай   Дзяржаве,
вызваляюцца  ад  абкладання  падаткам  у гэтай Дагаворнай Дзяржаве ў
памеры,  адобраным  Урадам  гэтай  Дзяржавы,  калi  гэтыя   працэнты
атрыманы i iх сапраўдным уладальнiкам з`яўляецца любая асоба (iншая,
чым указана  ў  падпункце  а),  якая  з`яўляецца  рэзiдэнтам  другой
Дагаворнай  Дзяржавы пры ўмове,  што здзелка,  у вынiку якой узнiкла
даўгавое  патрабаванне,  была  адобрана  Урадам   першай   памянёнай
Дагаворнай Дзяржавы.

     4. Тэрмiн   "працэнты"   пры   выкарыстаннi  ў  гэтым  артыкуле
абазначае  даход  ад  даўгавых  патрабаванняў   любога   вiду,   без
залежнасцi  ад iпатэчнага забеспячэння i без залежнасцi ад валодання
правам на ўдзел у прыбытку даўжнiка,  i,  у прыватнасцi,  даходы  ад
урадавых   каштоўных  папер  i  даходы  ад  аблiгацый  або  даўгавых
абавязацельстваў,  уключаючы прэмii i ўзнагароды па гэтых  каштоўных
паперах,   аблiгацыях   або  даўгавых  абавязацельствах.  Штрафы  за
несвоечасовыя выплаты не разглядаюцца ў  якасцi  працэнтаў  для  мэт
гэтага артыкула.

     5.  Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца, калi сапраўдны
ўладальнiк  працэнтаў,   як  рэзiдэнт  адной   Дагаворнай  Дзяржавы,
ажыццяўляе  камерцыйную дзейнасць  у другой  Дагаворнай Дзяржаве,  у
якой   узнiкаюць  працэнты,   праз  размешчанае   ў  ёй   пастаяннае
прадстаўнiцтва,  або ажыццяўляе  ў гэтай  другой Дзяржаве незалежныя
асабiстыя  паслугi з  размешчанай  там  пастаяннай базы,  i даўгавое
патрабаванне,  на  падставе  якога  выплачваюцца  працэнты, сапраўды
звязана з  такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або  пастаяннай базай. У
такiм выпадку  прымяняюцца палажэннi артыкула 7  або 14 у залежнасцi
ад абставiн.

     6. Лiчыцца,  што працэнты ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве, калi
плацельшчыкам      з`яўляецца     сама     гэта     Дзяржава,     яе
палiтыка-адмiнiстрацыйнае падраздзяленне,  мясцовы орган  улады  або
рэзiдэнт   гэтай   Дзяржавы.  Калi,  аднак,  асоба,  якая  выплачвае
працэнты,  незалежна ад таго,  з`яўляецца яна рэзiдэнтам  Дагаворнай
Дзяржавы цi не,  мае ў Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва
або пастаянную базу, у сувязi з якiмi ўзнiкла запазычанасць, па якой
выплачваюцца  працэнты,  i  расходы  па  выплаце працэнтаў нясе гэта
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная  база,  тады  лiчыцца,  што
такiя   працэнты   ўзнiкаюць  у  той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой
знаходзiцца пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

     7. Калi  па  прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i трэцяй асобай сума
працэнтаў,  што адносiцца да даўгавога патрабавання, у сувязi з якiм
яны выплачваюцца,  перавышае  суму,  якая  была  б  узгоднена  памiж
плацельшчыкам   i   сапраўдным  уладальнiкам  пры  адсутнасцi  такiх
адносiн,  то палажэннi гэтага артыкула прымяняюцца толькi да апошняй
названай сумы.  У такiм выпадку залiшняя частка плацяжу па-ранейшаму
абкладаецца  падаткам  у  адпаведнасцi   з   заканадаўствам   кожнай
Дагаворнай  Дзяржавы  з  належным  улiкам iншых палажэнняў дадзенага
Пагаднення.

                            Артыкул 12
               Роялцi i плацяжы за тэхнiчныя паслугi

     1. Роялцi цi плацяжы за тэхнiчныя  паслугi,  якiя  ўзнiкаюць  у
адной Дагаворнай Дзяржаве i выплачваюцца рэзiдэнту другой Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Аднак такiя роялцi цi плацяжы за  тэхнiчныя  паслугi  могуць
таксама  абкладацца  падаткам  у  той  Дагаворнай Дзяржаве,  дзе яны
ўзнiкаюць,  i ў адпаведнасцi з заканадаўствам гэтай  Дзяржавы,  але,
калi   атрымальнiк  з`яўляецца  сапраўдным  уладальнiкам  роялцi  цi
плацяжоў за тэхнiчныя паслугi,  спаганяемы падатак не  перавышае  15
працэнтаў валавой сумы роялцi цi плацяжоў за тэхнiчныя паслугi.

     3. Тэрмiн  "роялцi" пры выкарыстаннi ў гэтым артыкуле абазначае
плацяжы  любога  вiду,  атрыманыя   ў   якасцi   ўзнагароджання   за
выкарыстанне   або   за  прадастаўленне  права  выкарыстання  любога
аўтарскага  права  на  творы  лiтаратуры,  мастацтва   або   навукi,
уключаючы кiнафiльмы або фiльмы,  або стужкi,  якiя выкарыстоўваюцца
для радыёвяшчання або тэлебачання,  любога патэнта, гандлёвай маркi,
дызайну  або мадэлi,  схемы,  сакрэтнай формулы або працэсу,  або за
выкарыстанне,  або прадастаўленне права  выкарыстання  прамысловага,
камерцыйнага або навуковага абсталявання,  або за iнфармацыю адносна
прамысловага, камерцыйнага або навуковага вопыту.

     4. Тэрмiн "плацяжы за тэхнiчныя  паслугi"  пры  выкарыстаннi  ў
гэтым  артыкуле  абазначае  плацяжы  любога  вiду  за аказанне любых
паслуг  кiраўнiчага,  тэхнiчнага   цi  кансультацыйнага   характару,
уключаючы  аказанне паслуг тэхнiчным або iншым персаналам,  аднак не
ўключае плацяжы за паслугi,  памянёныя ў артыкулах 14 i 15 дадзенага
Пагаднення.

     5. Палажэннi  пунктаў  1  i  2  не прымяняюцца,  калi сапраўдны
ўладальнiк роялцi цi плацяжоў  за  тэхнiчныя  паслугi,  як  рэзiдэнт
адной  Дагаворнай Дзяржавы ажыццяўляе камерцыйную дзейнасць у другой
Дагаворнай Дзяржаве,  дзе ўзнiкаюць роялцi цi плацяжы  за  тэхнiчныя
паслугi,   праз  размешчанае  ў  ёй  пастаяннае  прадстаўнiцтва  або
выконвае ў гэтай другой  Дзяржаве  незалежныя  асабiстыя  паслугi  з
размешчанай там пастаяннай базы,  i права, маёмасць або кантракт, на
падставе якiх выплачваюцца роялцi цi плацяжы за  тэхнiчныя  паслугi,
сапраўды  звязаны  з такiм пастаянным прадстаўнiцтвам або пастаяннай
базай. У такiм выпадку прымяняюцца палажэннi артыкула 7 або артыкула
14, у залежнасцi ад абставiн.

     6. Лiчыцца,   што   роялцi  цi  плацяжы  за  тэхнiчныя  паслугi
ўзнiкаюць у Дагаворнай Дзяржаве,  калi плацельшчыкам з`яўляецца сама
гэта  Дзяржава,  палiтыка-адмiнiстрацыйнае  падраздзяленне,  мясцовы
орган улады або рэзiдэнт гэтай Дзяржавы.  Калi,  аднак,  асоба, якая
выплачвае роялцi цi плацяжы за тэхнiчныя паслугi, незалежна ад таго,
з`яўляецца  яна  рэзiдэнтам  Дагаворнай  Дзяржавы  цi  не,   мае   ў
Дагаворнай Дзяржаве пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянную базу, у
дачыненнi да  якiх  узнiкла  абавязацельства  выплачваць  роялцi  цi
плацяжы  за тэхнiчныя паслугi,  i расходы па выплаце такiх роялцi цi
плацяжоў за тэхнiчныя паслугi нясе такое  пастаяннае  прадстаўнiцтва
або  пастаянная  база,  тады  лiчыцца,  што  роялцi  цi  плацяжы  за
тэхнiчныя  паслугi  ўзнiкаюць  у  той  Дзяржаве,   дзе   знаходзiцца
пастаяннае прадстаўнiцтва або пастаянная база.

     7. Калi  па  прычыне  асаблiвых  адносiн  памiж плацельшчыкам i
сапраўдным уладальнiкам, або памiж iмi абодвума i трэцяй асобай сума
роялцi   цi   плацяжоў  за  тэхнiчныя  паслугi,  якая  адносiцца  да
выкарыстання,  права  або   iнфармацыi,   на   падставе   якiх   яны
выплачваюцца,  перавышае суму,  якая была б узгоднена пры адсутнасцi
такiх адносiн,  палажэннi  гэтага  артыкула  прымяняюцца  толькi  да
апошняй  названай  сумы.  У  такiм  выпадку залiшняя частка плацяжоў
па-ранейшаму абкладаецца падаткам у  адпаведнасцi  з  заканадаўствам
кожнай  Дагаворнай  Дзяржавы  з  належным  улiкам  iншых  палажэнняў
дадзенага Пагаднення.

                            Артыкул 13
            Прырост капiталу (Даходы ад адчужэння маёмасцi)

     1. Даходы,  якiя атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай  Дзяржавы
ад  адчужэння  нерухомай  маёмасцi,  аб якой гаворыцца ў артыкуле 6,
размешчанай у другой Дагаворнай Дзяржаве,  могуць таксама абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Даходы ад адчужэння маёмасцi, iншай  чым нерухомая маёмасць,
якая складае частку камерцыйнай маёмасцi пастаяннага прадстаўнiцтва,
якое прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай
Дзяржаве, або маёмасцi, iншай  чым нерухомая маёмасць, што адносiцца
да   пастаяннай  базы,  якую  мае  ў  распараджэннi  рэзiдэнт  адной
Дагаворнай  Дзяржавы  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве, для  аказання
незалежных  асабiстых  паслуг,  уключаючы  такiя даходы ад адчужэння
такога пастаяннага прадстаўнiцтва (асобна або ў  сукупнасцi  з  усiм
прадпрыемствам)   або   такой  пастаяннай  базы,  могуць  абкладацца
падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     3. Даходы ад адчужэння  марскiх  або  паветраных  суднаў,  якiя
эксплуатуюцца  ў мiжнародных перавозках,  або маёмасцi,  iншай   чым
нерухомая маёмасць,  звязанай  з  эксплуатацыяй  такiх  марскiх  або
паветраных  суднаў,  абкладаюцца  падаткам  толькi  ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

     4. Даходы ад адчужэння акцый асноўных фондаў кампанii, маёмасць
якой  прама  цi  ўскосна складаецца ў асноўным з нерухомай маёмасцi,
размешчанай у адной Дагаворнай Дзяржаве,  могуць абкладацца падаткам
у гэтай Дзяржаве.

     5. Даходы ад адчужэння акцый, iншых  чым тыя, аб якiх гаворыцца
ў пункце 4,  кампанii,  якая з`яўляецца рэзiдэнтам адной  Дагаворнай
Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

     6. Даходы  ад  адчужэння  любой маёмасцi,  акрамя пералiчанай у
пунктах 1, 2, 3, 4 i 5, абкладаюцца падаткам толькi ў той Дагаворнай
Дзяржаве, рэзiдэнтам якой з`яўляецца асоба, якая адчужае маёмасць.

                            Артыкул 14
                   Незалежныя асабiстыя паслугi

     1. Даход, якi атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы, ад
аказання  прафесiянальных  паслуг  або  выканання  iншай  незалежнай
дзейнасцi  падобнага  характару,  абкладаецца  падаткам толькi ў той
Дзяржаве,  за выключэннем выпадкаў,  калi такi  даход  можа  таксама
абкладацца падаткам у другой Дагаворнай Дзяржаве:

     а) калi ён мае рэгулярна даступную яму пастаянную базу ў другой
Дагаворнай  Дзяржаве  для  ажыццяўлення  сваёй  дзейнасцi,  у  такiм
выпадку толькi тая частка даходу, якая адносiцца да гэтай пастаяннай
базы, можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве, або

     b) калi  ён знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве на працягу
перыяду цi перыядаў, якiя складаюць цi перавышаюць у суме 183 днi на
працягу  дванаццацiмесячнага  тэрмiну,  у  такiм  выпадку толькi тая
частка даходу,  якая была атрымана ад яго дзейнасцi, ажыццяўляемай у
гэтай  другой  Дзяржаве,  можа  абкладацца  падаткам  у гэтай другой
Дзяржаве.

     2. Тэрмiн  "прафесiйныя  паслугi"   ўключае,   у   прыватнасцi,
незалежную  навуковую,  лiтаратурную,  артыстычную  або выкладчыцкую
дзейнасць,  таксама як i  незалежную  дзейнасць  урачоў,  адвакатаў,
iнжынераў, архiтэктараў, зубных урачоў i бухгалтараў.

                            Артыкул 15
                     Залежныя асабiстыя паслугi

     1. З улiкам палажэнняў артыкулаў 17, 18, 19, 20 i 21 заработная
плата i iншыя  падобныя  ўзнагароджаннi,  якiя  атрымлiвае  рэзiдэнт
адной   Дагаворнай   Дзяржавы   ў  дачыненнi  да  работы  па  найму,
абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве,  калi толькi работа па
найму не ажыццяўляецца ў другой Дагаворнай Дзяржаве.  Калi работа па
найму  ажыццяўляецца  такiм  чынам,  атрыманае  ў  сувязi  з   гэтым
узнагароджанне можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Нягледзячы  на  палажэннi  пункта  1,  узнагароджаннi,  якiя
атрымлiвае  рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў дачыненнi да работы
па  найму,  што  ажыццяўляецца   ў   другой   Дагаворнай   Дзяржаве,
абкладаюцца падаткам толькi ў першай названай Дзяржаве, калi:

     а) атрымальнiк  знаходзiцца  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве на
працягу перыяду або перыядаў, якiя не перавышаюць увогуле 183 дзён у
любым 12-месячным перыядзе, i

     b) узнагароджаннi   выплачваюцца   наймальнiкам   або   ад  iмя
наймальнiка, якi не з`яўляецца рэзiдэнтам другой Дзяржавы, i

     с)  расходы  па  выплаце  ўзнагароджанняў  не  нясе  пастаяннае
прадстаўнiцтва  або пастаянная  база, якiя  наймальнiк мае  ў другой
Дагаворнай Дзяржаве.

     3. Нягледзячы  на   папярэднiя   палажэннi   гэтага   артыкула,
узнагароджаннi,  якiя  атрымлiваюцца ў дачыненнi да работы па найму,
што ажыццяўляецца на борце  марскога  або  паветранага  судна,  якiя
выкарыстоўваюцца   ў  мiжнародных  перавозках  прадпрыемствам  адной
Дагаворнай Дзяржавы, могуць абкладацца падаткам у гэтай Дзяржаве.

                            Артыкул 16
                        Ганарары дырэктараў

     Ганарары дырэктараў  i iншыя падобныя выплаты,  якiя атрымлiвае
рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы ў якасцi члена савета  дырэктараў
кампанii,  якая  з`яўляецца  рэзiдэнтам  другой Дагаворнай Дзяржавы,
могуць абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

                            Артыкул 17
                        Артысты i спартсмены

     1. Нягледзячы  на  палажэннi  артыкулаў  14  i 15,  даход,  якi
атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай  Дзяржавы  ў  якасцi  работнiка
мастацтваў,  такога   як артыст тэатра, кiно, радыё або тэлебачання,
або музыканта, або ў якасцi спартсмена ад яго асабiстай дзейнасцi як
такой,   што   ажыццяўляецца  ў  другой  Дагаворнай  Дзяржаве,  можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. У выпадку,  калi даход у дачыненнi да  асабiстай  дзейнасцi,
ажыццяўляемай  работнiкам  мастацтваў  або  спартсменам  у такой яго
якасцi, налiчваецца не самому работнiку мастацтваў або спартсмену, а
другой асобе,  гэты даход, нягледзячы на палажэннi артыкулаў 7, 14 i
15,  можа абкладацца падаткам у  той  Дагаворнай  Дзяржаве,  у  якой
ажыццяўляецца дзейнасць работнiка мастацтваў або спартсмена.

     3. Палажэннi  пунктаў  1  i  2 не прымяняюцца да даходаў,  якiя
атрымлiваюцца ад дзейнасцi,  што ажыццяўляецца  ў  адной  Дагаворнай
Дзяржаве работнiкамi мастацтваў або спартсменамi, калi знаходжанне ў
гэтай Дзяржаве поўнасцю фiнансуецца з Дзяржаўных  фондаў  адной  або
дзвюх    Дагаворных   Дзяржаў   або   iх   палiтыка-адмiнiстрацыйных
падраздзяленняў,  або  мясцовымi  органамi  ўлады,   або   дзейнасць
ажыццяўляецца  ў  рамках  пагаднення  аб  культурным  або спартыўным
супрацоўнiцтве памiж Дагаворнымi Дзяржавамi.  У гэтым выпадку  даход
абкладаецца  падаткам  толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам
якой з`яўляецца работнiк мастацтваў або спартсмен.

                            Артыкул 18
                         Дзяржаўная служба

     1. а)   Узнагароджанне,   iншае    чым   пенсiя,   выплачваемае
Дагаворнай    Дзяржавай,    або     яе     палiтыка-адмiнiстрацыйным
падраздзяленнем цi мясцовым органам улады фiзiчнай асобе ў дачыненнi
да паслуг,  якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве, падраздзяленню цi органу
ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     b) Аднак  такое  ўзнагароджанне  абкладаецца  падаткам толькi ў
другой Дагаворнай Дзяржаве,  калi паслугi аказваюцца ў гэтай  другой
Дзяржаве  i  фiзiчная  асоба  з`яўляецца  рэзiдэнтам гэтай Дзяржавы,
якая:

     (i) з`яўляецца грамадзянiнам гэтай Дзяржавы; або

     (ii) не  стала  рэзiдэнтам  гэтай  Дзяржавы  выключна  з  мэтай
аказання паслуг.

     2. а) Любая пенсiя,  якая выплачваецца Дагаворнай Дзяржавай або
яе  палiтыка-адмiнiстрацыйным падраздзяленнем  цi  мясцовым  органам
улады, або з фондаў,  заснаваных iмi,  фiзiчнай асобе ў дачыненнi да
паслуг,  якiя аказваюцца гэтай Дзяржаве,  падраздзяленню  цi  органу
ўлады, абкладаецца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

     b) Аднак  такая  пенсiя  абкладаецца  падаткам  толькi ў другой
Дагаворнай Дзяржаве,  калi фiзiчная асоба  з`яўляецца  рэзiдэнтам  i
грамадзянiнам гэтай Дзяржавы.

     3. Палажэннi   артыкулаў   15,   16   i   19   прымяняюцца   да
ўзнагароджанняў i пенсiй у дачыненнi да паслуг,  якiя  аказваюцца  ў
сувязi   з  камерцыйнай  дзейнасцю,  якая  ажыццяўляецца  Дагаворнай
Дзяржавай  або  яе  палiтыка-адмiнiстрацыйным   падраздзяленнем   цi
мясцовым органам улады.

                            Артыкул 19
                     Няўрадавыя пенсii i рэнта

     1. Любая пенсiя,  акрамя той,  аб якой гаворыцца ў артыкуле 18,
або любая рэнта, якую атрымлiвае рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы,
з крынiц у другой Дагаворнай Дзяржаве, абкладаецца падаткам толькi ў
першай памянёнай Дагаворнай Дзяржаве.

     2. Тэрмiн   "пенсiя"   абазначае   перыядычную   выплату,  якая
выконваецца ў сувязi з аказаннем  паслуг  у  мiнулым  або  ў  якасцi
кампенсацыi за калецтвы, атрыманыя ў працэсе аказання паслуг.

     3. Тэрмiн  "рэнта" абазначае азначаную суму,  якая выплачваецца
перыядычна праз вызначаны  час  на  працягу  жыцця  або  на  працягу
агаворанага   цi   ўстаноўленага   перыяду  часу  ў  адпаведнасцi  з
абавязацельствам выконваць выплаты за адпаведную i  поўную  грашовую
цi эквiвалентную кампенсацыю.

                            Артыкул 20
                        Студэнты i навучэнцы

     1. Студэнт або навучэнец,  якi з`яўляецца  рэзiдэнтам  адной  з
Дагаворных   Дзяржаў  непасрэдна  да  прыезду  ў  другую  Дагаворную
Дзяржаву i якi знаходзiцца ў гэтай другой Дзяржаве выключна для  мэт
атрымання адукацыi або праходжання практыкi, вызваляецца ад падаткаў
у гэтай другой Дяржаве ў дачыненнi:

     а) выплат,  якiя выконваюцца яму  асобамi,  што  пражываюць  за
межамi гэтай другой Дзяржавы,  для мэт яго ўтрымання,  навучання або
практыкi; i

     b) узнагароджаннi за работу па  найму ў гэтай другой Дзяржаве ў
суме,  якая  не  перавышае  суму,  вызваленую  ад  падатку,  паводле
заканадаўства  гэтай другой  Дагаворнай Дзяржавы  за любы  фiнансавы
год, пры ўмове,  што такая работа па найму  непасрэдна звязана з яго
вучобай цi прадпрымаецца ў мэтах яго ўтрымання.

     2. Перавагi гэтага артыкула  распаўсюджваюцца  толькi  на  такi
перыяд  часу, якi можа быць абгрунтаваным цi звычайна неабходным для
завяршэння адукацыi цi заканчэння практыкi,  але нi ў  якiм  выпадку
фiзiчная  асоба  не карыстаецца перавагамi гэтага артыкула больш чым
на пяць наступных  год  з даты яе  першага  прыезду  ў  гэту  другую
Дагаворную Дзяржаву.

                            Артыкул 21
                  Выкладчыкi i навуковыя работнiкi

     1. Выкладчык,  якi з`яўляецца цi з`яўляўся рэзiдэнтам  адной  з
Дагаворных  Дзяржаў  непасрэдна  перад  прыездам у другую Дагаворную
Дзяржаву з мэтай выкладання цi правядзення  навуковых  даследаванняў
або  аднаго  i  другога  ва унiверсiтэце, каледжы, цi iншай падобнай
установе гэтай другой Дагаворнай Дзяржавы, вызваляецца ад абкладання
падаткам   у   гэтай   другой   Дзяржаве   ў   дачыненнi  да  любога
ўзнагароджання за такое выкладанне цi даследчую  работу  на  працягу
перыяда,  якi  не перавышае двух гадоў з моманту яго прыбыцця ў гэту
другую Дзяржаву.

     2. Гэты  артыкул  не  прымяняецца  да   даходу   ад   навуковых
даследаванняў, калi такiя  даследаваннi вядуцца, ў першую чаргу, для
асабiстай выгады канкрэтнай асобы цi асоб.

     3. Для мэт гэтага артыкула i артыкула 20 фiзiчная асоба лiчыцца
рэзiдэнтам адной Дагаворнай Дзяржавы, калi яна з`яўляецца рэзiдэнтам
гэтай Дагаворнай Дзяржавы на працягу таго фiнансавага года,  у  якiм
яно наведвае другую Дагаворную Дзяржаву, або ў непасрэдна папярэднiм
фiнансавым годзе.

                            Артыкул 22
                            Iншыя даходы

     1. Вiды  даходаў рэзiдэнта адной Дагаворнай Дзяржавы, незалежна
ад крынiцы ўзнiкнення, не названыя ў папярэднiх артыкулах  дадзенага
Пагаднення, абкладаюцца падаткамi толькi ў гэтай Дзяржаве.

     2. Палажэннi пункта 1 не  прымяняюцца  да  даходу,  iншага  чым
даход  ад  нерухомай  маёмасцi,  як вызначана ў пункце 2 артыкула 6,
калi  атрымальнiк  такога  даходу,  як  рэзiдэнт  адной   Дагаворнай
Дзяржавы,  ажыццяўляе  камерцыйную  дзейнасць  у  другой  Дагаворнай
Дзяржаве праз размешчанае там пастаяннае прадстаўнiцтва або  аказвае
ў  гэтай  другой Дзяржаве незалежныя асабiстыя паслугi з размешчанай
там пастаяннай базы,  i права або  маёмасць,  у  адносiнах  да  якiх
выплачваецца    даход,   сапраўды   звязаны   з   такiм   пастаянным
прадстаўнiцтвам або пастаяннай базай.  У такiм  выпадку  прымяняюцца
палажэннi артыкула 7 або артыкула 14, у залежнасцi ад абставiн.

     3. Нягледзячы  на  палажэннi  пунктаў  1  i  2,  вiды   даходаў
рэзiдэнта  адной  Дагаворнай  Дзяржавы,  якiя  не  былi  агавораны ў
папярэднiх артыкулах  дадзенага  Пагаднення  i  ўзнiкаюць  у  другой
Дагаворнай  Дзяржаве,  могуць  абкладацца  падаткам  у  гэтай другой
Дзяржаве.

                            Артыкул 23
                         Маёмасць (капiтал)

     1. Маёмасць  (капiтал),  прадстаўленая  нерухомай маёмасцю,  аб
якой  гаворыцца  ў  артыкуле  6,  якая  належыць   рэзiдэнту   адной
Дагаворнай Дзяржавы i знаходзiцца ў другой Дагаворнай Дзяржаве, можа
абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     2. Маёмасць  (капiтал),  прадстаўленая  маёмасцю,  iншай    чым
нерухомая   маёмасць,   якая  складае  частку  камерцыйнай  маёмасцi
пастаяннага  прадстаўнiцтва,  якую  прадпрыемства  адной  Дагаворнай
Дзяржавы мае ў другой Дагаворнай Дзяржаве,  або маёмасцю, iншай  чым
нерухомая маёмасць,  што адносiцца да пастаяннай базы,  якую  мае  ў
сваiм  распараджэннi  рэзiдэнт  адной  Дагаворнай  Дзяржавы ў другой
Дагаворнай Дзяржаве з мэтай аказання  незалежных  асабiстых  паслуг,
можа абкладацца падаткам у гэтай другой Дзяржаве.

     3. Маёмасць  (капiтал),  прадстаўленая  марскiмi  i паветранымi
суднамi,  якiя эксплуатуюцца ў мiжнародных перавозках,  або  суднамi
рачнога транспарту i маёмасцю,  iншай   чым нерухомая маёмасць, якая
адносiцца да эксплуатацыi такiх марскiх, рачных i паветраных суднаў,
абкладаецца  падаткам  толькi ў той Дагаворнай Дзяржаве,  рэзiдэнтам
якой з`яўляецца ўладальнiк такiх марскiх, рачных i паветраных суднаў
цi маёмасцi.

     4. Усе  iншыя  элементы  маёмасцi  (капiталу)  рэзiдэнта  адной
Дагаворнай Дзяржавы абкладаюцца падаткам толькi ў гэтай Дзяржаве.

                            Артыкул 24
               Устараненне двайнога падаткаабкладання

     1. Дзеючае  заканадаўства кожнай з Дагаворных Дзяржаў працягвае
рэгуляваць  падаткаабкладанне  даходаў  i  маёмасцi   (капiталу)   Ў
адпаведных  Дагаворных Дзяржавах   акрамя выпадкаў,  калi ў дадзеным
Пагадненнi прадугледжана спецыяльнае процiлеглае палажэнне.

     2. У   выпадку  Iндыi  двайное  падаткаабкладанне  ўстараняецца
наступным чынам:
     Калi рэзiдэнт Iндыi атрымлiвае даход цi валодае капiталам, якiя
ў адпаведнасцi з палажэннямi  дадзенага Пагаднення могуць абкладацца
падаткам у Рэспублiцы Беларусь, Iндыя  дазваляе ў якасцi вылiчэння з
падатку на даход гэтага рэзiдэнта суму, роўную падатку на даход, якi
аплачаны  ў  Рэспублiцы  Беларусь,  прама  цi  шляхам вылiчэння; i ў
якасцi вылiчэння з падатку на  капiтал гэтага рэзiдэнта суму, роўную
падатку на  маёмасць (капiтал), якi аплачаны  ў Рэспублiцы Беларусь.
Аднак такое  вылiчэнне ў абодвух выпадках  не павiнна перавышаць тую
частку  падатку  на  даход  цi  падатку  на  капiтал  (налiчанага да
прадастаўлення  вылiчэння),  якая  мае  дачыненне  ў  залежнасцi  ад
абставiн  да  даходу  цi  капiталу,  якi  можа абкладацца падаткам у
Рэспублiцы Беларусь.

     3. У  выпадку  Рэспублiкi  Беларусь  двайное  падаткаабкладанне
ўстараняецца наступным чынам:
     Калi  рэзiдэнт  Рэспублiкi  Беларусь  атрымлiвае  даход,  якi ў
адпаведнасцi  з  палажэннямi  дадзенага  Пагаднення  можа абкладацца
падаткам у Iндыi, Рэспублiка Беларусь  дазваляе ў якасцi вылiчэння з
падатку на даход гэтага  рэзiдэнта суму, роўную падаходнаму падатку,
якi быў аплачаны ў Iндыi; i ў якасцi вылiчэння з падатку на маёмасць
(капiтал)  гэтага   рэзiдэнта  суму,  роўную   падатку  на  капiтал,
аплачанаму ў Iндыi. Аднак такое  вылiчэнне не павiнна перавышаць тую
частку падатку  на даход цi  падатку на маёмасць  (капiтал), як было
падлiчана  да   прадастаўлення  вылiчэння,  якая   мае  дачыненне  ў
залежнасцi ад  абставiн, да даходу  цi да маёмасцi  (капiталу), якiя
могуць абкладацца падаткам у Iндыi.

     4. Лiчыцца, што падатак, якi павiнны быць аплачаны ў Дагаворнай
Дзяржаве,  аб якiм гаворыцца  ў  пунктах  2  i  3  гэтага  артыкула,
уключае  падатак,  якi трэба было б заплацiць,  калi б не падатковыя
стымулы,  дадзеныя  паводле  заканадаўства  Дагаворнай  Дзяржавы   i
прызначаныя для стымулявання эканамiчнага развiцця.

     5.  Даход, якi  згодна  з  палажэннямi дадзенага  Пагаднення не
падлягае  падаткаабкладанню ў  адной Дагаворнай  Дзяржаве, можа быць
узяты  пад увагу  пры вылiчэннi  стаўкi падатку,  якая прымяняецца ў
гэтай Дагаворнай Дзяржаве.

                            Артыкул 25
                          Недыскрымiнацыя

     1. Грамадзяне  адной Дагаворнай Дзяржавы не падлягаюць у другой
Дагаворнай Дзяржаве любому падаткаабкладанню цi любому  звязанаму  з
iм патрабаванню,  iншаму або больш цяжкаму,  чым падаткаабкладанне i
звязаныя з iм патрабаваннi,  якiм падлягаюць  або  могуць  падлягаць
грамадзяне гэтай другой Дзяржавы пры тых самых абставiнах.

     2. Падаткаабкладанне     пастаяннага    прадстаўнiцтва,    якое
прадпрыемства адной Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў  другой  Дагаворнай
Дзяржаве,  не  павiнна быць менш спрыяльным у гэтай другой Дзяржаве,
чым падаткаабкладанне  прадпрыемстваў гэтай  другой  Дзяржавы,  якiя
ажыццяўляюць   падобную   дзейнасць.   Гэта   палажэнне  не  павiнна
разглядацца    як тое,  якое перашкаджае адной  Дагаворнай  Дзяржаве
абкладаць   падаткам   прыбытак   пастаяннага  прадстаўнiцтва,  якое
прадпрыемства другой Дагаворнай  Дзяржавы  мае  ў  першай  памянёнай
Дзяржаве, згодна са стаўкай, якая перавышае тую, што прымяняецца пры
падаткаабкладаннi прыбытку падобнага прадпрыемства першай  памянёнай
Дагаворнай  Дзяржавы,  або як тое,  што пярэчыць палажэнням пункта 3
артыкула 7 дадзенага Пагаднення.

     3. Нi адно з палажэнняў гэтага артыкула не разглядаецца як тое,
што  абавязвае  адну  Дагаворную  Дзяржаву  даваць  асобам,  якiя не
з`яўляюцца  рэзiдэнтамi  гэтай  Дзяржавы,   якiя-небудзь   асабiстыя
льготы,  вызваленнi,  скiдкi  i вылiчэннi для мэт падаткаабкладання,
якiя  паводле  заканадаўства  прадастаўляюцца  толькi  асобам,  якiя
з`яўляюцца рэзiдэнтамi.

     4. Прадпрыемствы   адной   Дагаворнай  Дзяржавы,  капiтал  якiх
поўнасцю цi часткова належыць аднаму цi некалькiм рэзiдэнтам  другой
Дагаворнай  Дзяржавы  або  прама  цi  ўскосна  кантралюецца iмi,  не
падвяргаюцца ў першай памянёнай Дзяржаве  iншаму  цi  больш  цяжкаму
падаткаабкладанню    або    звязанаму   з   iм   патрабаванню,   чым
падаткаабкладанне i звязаныя з iм патрабаваннi, якiм падвяргаюцца цi
могуць  падвяргацца  iншыя  падобныя  прадпрыемствы першай памянёнай
Дзяржавы ў тых самых абставiнах i ў тых самых умовах.

     5. У  гэтым  артыкуле  тэрмiн   "падаткаабкладанне"   абазначае
падаткi, якiя з`яўляюцца прадметам дадзенага Пагаднення.

     6. За выключэннем выпадкаў, калi прымяняюцца палажэннi артыкула
9, пункта 7 артыкула 11 або пункта 7 артыкула 12, працэнты, роялцi i
iншыя выплаты, якiя выконвае прадпрыемства адной Дагаворнай Дзяржавы
рэзiдэнту  другой Дагаворнай  Дзяржавы, павiнны  ў мэтах  вызначэння
падаткаабкладаемага   прыбытку   такiх   прадпрыемстваў,   падлягаць
вылiчэнням на тых самых умовах, на якiх яны б выплачвалiся рэзiдэнту
першай памянёнай Дзяржавы. Падобным чынам, любыя даўгi прадпрыемства
адной    Дагаворнай   Дзяржавы    павiнны,   ў    мэтах   вызначэння
падаткаабкладаемага   капiталу   такога   прадпрыемства,   падлягаць
вылiчэнням  на  тых  самых  умовах,  як  i  даўгi  рэзiдэнту  першай
памянёнай Дзяржавы.

                            Артыкул 26
                   Працэдура ўзаемнага пагаднення

     1. Калi рэзiдэнт адной Дагаворнай Дзяржавы лiчыць,  што дзеяннi
адной  або  абедзвюх  Дагаворных Дзяржаў прыводзяць або прывядуць да
падаткаабкладання яго не ў адпаведнасцi з дадзеным  Пагадненнем,  ён
можа,  незалежна  ад  сродкаў абароны,  прадугледжаных нацыянальнымi
заканадаўствамi гэтых Дагаворных Дзяржаў,  прадставiць  сваю  справу
для  разгляду  ў  кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы,  рэзiдэнтам
якой ён з`яўляецца,  або,  калi яго  выпадак  падпадае  пад  дзеянне
пункта 1 артыкула 25 той Дагаворнай Дзяржавы,  грамадзянiнам якой ён
з`яўляецца.  Заява павiнна быць прадстаўлена на працягу трох гадоў з
даты атрымання першага паведамлення аб дзеяннях,  якiя прыводзяць да
падаткаабкладання  не  ў  адпаведнасцi   з   палажэннямi   дадзенага
Пагаднення.

     2. Кампетэнтны  орган  iмкнецца,   калi   ён   палiчыць   заяву
абгрунтаванай, i  калi  ён  сам не ў стане прыйсцi да здавальняючага
рашэння,  вырашыць пытанне па ўзаемнай згодзе з кампетэнтным органам
другой  Дагаворнай  Дзяржавы  з  мэтай пазбягання падаткаабкладання,
якое   не   адпавядае   дадзенаму   Пагадненню.   Любая   дасягнутая
дамоўленасць  выконваецца  нягледзячы  на  любыя абмежаваннi ў часе,
якiя ёсць у нацыянальных заканадаўствах Дагаворнай Дзяржавы.

     3. Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў iмкнуцца вырашаць  па
ўзаемнай  згодзе  любыя  цяжкасцi  або сумненнi,  якiя ўзнiкаюць пры
тлумачэннi або прымяненнi дадзенага Пагаднення.  Яны таксама  могуць
кансультавацца   адзiн   з   адным   у  мэтах  устаранення  двайнога
падаткаабкладання   ў   выпадках,   не    прадугледжаных    дадзеным
Пагадненнем.

     4. Кампетэнтныя  органы  Дагаворных  Дзяржаў  могуць уступаць у
прамыя кантакты адзiн з адным у мэтах дасягнення згоды  ў  разуменнi
папярэднiх  пунктаў.  Калi  будзе  пажаданым  для  дасягнення  згоды
правесцi вусны абмен думкамi,  такi абмен думкамi можа мець месца  ў
камiсii,   якая  складаецца  з  прадстаўнiкоў  кампетэнтных  органаў
Дагаворных Дзяржаў.

                            Артыкул 27
                         Абмен iнфармацыяй

     1. Кампетэнтныя органы Дагаворных  Дзяржаў  абменьваюцца  такой
iнфармацыяй  (уключаючы  дакументы),  якая  неабходна  для выканання
палажэнняў  дадзенага  Пагаднення  або  нацыянальных  заканадаўстваў
Дагаворных Дзяржаў, што датычыцца падаткаў, на якiя распаўсюджваецца
Пагадненне,  у той ступенi,  у якой  падаткаабкладанне  не  пярэчыць
гэтаму  Пагадненню.  Абмен iнфармацыяй не абмяжоўваецца артыкулам 1.
Любая iнфармацыя,  атрыманая  Дагаворнай  Дзяржавай,  будзе  лiчыцца
канфiдэнцыяльнай такiм жа чынам,  як i iнфармацыя, атрыманая паводле
нацыянальнага заканадаўства гэтай Дзяржавы,  i паведамляецца  толькi
асобам або органам (уключаючы суды i адмiнiстрацыйныя органы),  якiя
звязаны з  вызначэннем  або  сысканнем,  прымусовым  спагнаннем  або
выкананнем  рашэнняў,  або разглядам заяў адносна падаткаў,  на якiя
распаўсюджваецца  дадзенае  Пагадненне.  Такiя  асобы   або   органы
выкарыстоўваюць   iнфармацыю   толькi  для  такiх  мэт.  Яны  могуць
раскрываць iнфармацыю ў ходзе адкрытага судовага пасяджэння або  пры
прыняццi судовых рашэнняў.  Кампетэнтныя органы ў ходзе кансультацый
распрацоўваюць  адпаведныя  ўмовы,  метады  i   працэдуру,   пералiк
iнфармацыi  i  дакументаў,  што  датычацца  пытанняў,  адносна  якiх
праводзiцца такi абмен  iнфармацыяй,  уключаючы,  пры  неабходнасцi,
абмен   iнфармацыяй   адносна  пазбягання  падаткаабкладання.  Абмен
iнфармацыяй  цi  дакументамi  адбываецца  па  просьбе   кампетэнтных
органаў Дагаворных Дзяржаў.

     2. Нi ў якiм выпадку палажэннi пункта 1 не разглядаюцца як тыя,
што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

     а) праводзiць     адмiнiстрацыйныя    меры,    якiя    пярэчаць
заканадаўству  або  адмiнiстрацыйнай  практыцы  гэтай   або   другой
Дагаворнай Дзяржавы;

     b) даваць  iнфармацыю  або  дакументы,  якiя нельга атрымаць па
заканадаўству або ў ходзе звычайнай адмiнiстрацыйнай практыкi  гэтай
або другой Дагаворнай Дзяржавы;

     с) даваць  iнфармацыю  або   дакументы,   якiя   раскрывалi   б
якую-небудзь гандлёвую,  прадпрымальнiцкую, прамысловую, камерцыйную
або  прафесiянальную  тайну  або  гандлёвы  працэс  цi   iнфармацыю,
раскрыццё якой пярэчыла б дзяржаўнай палiтыцы.

                            Артыкул 28
                   Дапамога па спагнанню падатку

     1. Дагаворныя Дзяржавы  абавязуюцца  аказваць  садзейнiчанне  i
дапамогу адна адной па спагнанню падаткаў,  на якiя распаўсюджваецца
дадзенае Пагадненне,  у тых выпадках,  калi падаткi пэўна падлягаюць
спагнанню  ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам Дзяржавы,  якая робiць
запыт.

     2. У   выпадку   запытання   аб  прымусовым  спагнаннi  падатку
падатковыя  прэтэнзii  любой  з  Дагаворных   Дзяржаў,   якiя   былi
канчаткова  вызначаны,  прымаюцца  да  выканання  другой  Дагаворнай
Дзяржавай,  якой гэта запытанне адрасавалася,  i спаганяюцца ў гэтай
Дзяржаве   ў  адпаведнасцi  з  заканадаўствам,  якое  дзейнiчае  пры
прымусовым спагнаннi i зборы падаткаў.

     3. У  выпадку  iндыйскага   падатку   запытанне   накiроўваецца
Цэнтральным  упраўленнем  прамых  падаткаў  Дэпартамента  даходаў  ў
Дзяржаўны падатковы камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  i  суправаджаецца
даведкай,  неабходнай,  паводле  заканадаўства  Iндыi  для таго  каб
вызначыць,  што падаткi былi  вызначаны  канчаткова  i  належаць  да
выплаты падаткаплацельшчыкам.

     4. У   выпадку   беларускага  падатку  запытанне  накiроўваецца
Дзяржаўным падатковым камiтэтам Рэспублiкi  Беларусь  у  Цэнтральнае
ўпраўленне    прамых   падаткаў   Дэпартамента   даходаў   Iндыi   i
суправаджаецца   даведкай,   неабходнай     паводле    заканадаўства
Рэспублiкi  Беларусь,  для  таго   каб  вызначыць,  што падаткi былi
вызначаны канчаткова i належаць да выплаты падаткаплацельшчыкам.

     5. Калi падатковая прэтэнзiя не стала  канчатковай  з-за  таго,
што  яна падлягае апеляцыi або любому iншаму судоваму разбору,  адна
Дагаворная Дзяржава можа з мэтай абароны сваiх даходаў звярнуцца  да
другой  Дагаворнай  Дзяржавы  з запытаннем аб прыняццi такiх часовых
мер у гэтай сувязi,  якiя з`яўляюцца законнымi паводле заканадаўства
гэтай другой Дагаворнай Дзяржавы.

     6. Запытанне аб садзейнiчаннi ў сферы спагнання падаткаў,  якiя
павiнен заплацiць падаткаплацельшчык,  робiцца толькi ў тым выпадку,
калi  ў  падаткаплацельшчыка няма дастатковых актываў для таго   каб
спагнаць з яго  падаткi  ў  той  Дагаворнай  Дзяржаве,  якая  робiць
запытанне.

     7. Дагаворная  Дзяржава,  у  якой  спагнаны  падатак  з   мэтай
выканання  пунктаў  1,  2  i  5 гэтага артыкула,  павiнна неадкладна
перавесцi атрыманую такiм чынам суму той Дагаворнай  Дзяржаве,  якая
зрабiла   запытанне,  але  яна  мае  права  кампенсаваць  сапраўдныя
выдаткi,  калi яны ёсць,  панесеныя ў ходзе аказання садзейнiчання ў
памеры,  узаемна  узгодненым памiж кампетэнтнымi органамi Дагаворных
Дзяржаў.

                            Артыкул 29
              Дыпламатычныя i консульскiя супрацоўнiкi

     Нiякiя палажэннi дадзенага  Пагаднення не закранаюць падатковых
прывiлей  дыпламатычных  або   консульскiх  супрацоўнiкаў,  дадзеных
агульнымi  нормамi  мiжнароднага  права  або палажэннямi спецыяльных
пагадненняў.

                            Артыкул 30
                         Уваходжанне ў сiлу

     1.  Дагаворныя  Дзяржавы  паведамляюць  адна  адну  ў пiсьмовым
выглядзе   па   дыпламатычных   каналах   аб  завяршэннi  працэдуры,
неабходнай паводле iх заканадаўства для ўваходжання ў сiлу дадзенага
Пагаднення.

     2. Дадзенае  Пагадненне  ўваходзiць  у  сiлу праз 30 дзён пасля
атрымання апошняга з паведамленняў,  аб якiх гаворыцца  ў  пункце  1
дадзенага Пагаднення.

     3. Палажэннi дадзенага Пагаднення прымяняюцца:

     а) у Iндыi:

     (i) у  дачыненнi да даходаў,  якiя ўзнiкаюць у любым фiнансавым
годзе,  што пачынаецца першага красавiка цi пасля першага  красавiка
года,  якi iдзе пасля каляндарнага года, у якiм Пагадненне ўступае ў
сiлу;

     (ii) у дачыненнi  да  капiталу,  якi  маецца  на  канец  любога
фiнансавага года,  што пачынаецца першага цi пасля першага красавiка
года,  якi iдзе пасля каляндарнага года, у якiм Пагадненне ўступае ў
сiлу;

     b) у Беларусi:

     (i) у  дачыненнi да падаткаў,  якiя спаганяюцца з крынiцы з сум
даходаў,  атрыманых першага цi пасля першага  студзеня  каляндарнага
года, якi iдзе за годам, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу;

     (ii) у  дачыненнi  да  другiх  падаткаў з даходаў i падаткаў на
маёмасць (капiтал), да падаткаў, якiя спаганяюцца ў любым падатковым
годзе, што пачынаецца першага цi пасля першага студзеня каляндарнага
года, якi iдзе за годам, у якiм Пагадненне ўступае ў сiлу.

                            Артыкул 31
                          Спыненне дзеяння

     Дадзенае Пагадненне  застаецца ў сiле  на працягу нявызначанага
перыяду, пакуль  яго дзеянне не будзе  спынена Дагаворнай Дзяржавай.
Любая  Дагаворная  Дзяржава  можа   спынiць  дзеянне  Пагаднення  па
дыпламатычных  каналах, шляхам  паведамлення аб  спыненнi дзеяння не
менш чым  за 6 месяцаў  да заканчэння любога  каляндарнага года, якi
пачынаецца  пасля заканчэння  перыяду ў  пяць год  з даты ўступлення
Пагаднення ў сiлу. У гэтым выпадку дзеянне Пагаднення спыняецца:

     а) у Iндыi:

     (i) у  дачыненнi  да  даходаў,  якiя ўзнiклi ў любым фiнансавым
годзе,  якi пачынаецца першага красавiка цi пасля першага  красавiка
года,  што iдзе за каляндарным годам, у якiм дадзена паведамленне аб
спыненнi дзеяння;

     (ii) у дачыненнi  да  капiталу,  якi  маецца  на  канец  любога
фiнансавага года,  што пачынаецца першага цi пасля першага красавiка
года,  што iдзе за каляндарным годам, у якiм дадзена паведамленне аб
спыненнi дзеяння;

     b) у Беларусi:

     (i) у  дачыненнi да падаткаў,  якiя спаганяюцца ў крынiцы з сум
даходаў,  атрыманых першага або пасля першага студзеня  каляндарнага
года, якi iдзе за тым годам, у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi
дзеяння;

     (ii) у дачыненнi да iншых падаткаў  з  даходаў  i  падаткаў  на
маёмасць (капiтал),  да падаткаў, якiя спаганяюцца за любы падатковы
год,  што пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага
года,  што  iдзе  за годам,  у якiм дадзена паведамленне аб спыненнi
дзеяння.

     У сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на  тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi дадзенае Пагадненне.

     Здзейснена ў  двух экземплярах у  горадзе Дэлi 27  верасня 1997
года, на  беларускай, хiндзi i  англiйскай мовах, прычым  усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання памiж любым з тэкстаў
рабочым з`яўляецца тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                За Урад Рэспублiкi Iндыя


                              Пратакол

     Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя пры падпiсаннi
ў  Дэлi  27  верасня 1997 года Пагаднення памiж дзвюма дзяржавамi аб
пазбяганнi двайнога падаткаабкладання  i  папярэджаннi  ўхiлення  ад
выплаты  падаткаў  у  дачыненнi  да  падаткаў  на  даходы i маёмасць
(капiтал)  дамовiлiся  аб  наступных  палажэннях,   якiя   складаюць
неад`емную частку вышэйпамянёнага Пагаднення.

     1. Для  мэт гэтага Пагаднення тэрмiн "палiтыка-адмiнiстрацыйнае
падраздзяленне" пры  выкарыстаннi  ў  гэтым  пагадненнi  прымяняецца
толькi да Iндыi.

     2.   Адносна  артыкула   4,  разумеецца,   што  пры  вызначэннi
"фактычнага кiруючага органа", пры  выкарыстаннi ў пункце 3 артыкула
4, абставiнамi,  якiя, апрача ўсяго  iншага могуць быць  прыняты пад
увагу, з`яўляюцца: месца, адкуль  здзяйсняецца фактычнае кiраванне i
кантроль кампанii, месца, дзе  прымаюцца рашэннi на вышэйшым узроўнi
па важных  пытаннях, iстотных для  кiравання кампанiяй, месца,  якое
адыгрывае  асноўную  ролю  ў  кiраваннi  кампанiяй  з эканамiчнага i
функцыянальнага  пункту гледжання  i месца,  дзе знаходзяцца  важныя
бухгалтарскiя кнiгi.

     3. Для   мэт   дадзенага   Пагаднення  разумеецца,  што  тэрмiн
"пастаянная база" ўключае пастаяннае месца,  такое   як  кабiнет  цi
офiс  або любое iншае рэгулярна даступнае месца,  праз якое поўнасцю
цi часткова ажыццяўляецца дзейнасць асобы,  якая аказвае  незалежныя
асабiстыя паслугi.

     У сведчанне  чаго  нiжэйпадпiсаныя,  адпаведным  чынам  на  тое
ўпаўнаважаныя, падпiсалi гэты Пратакол.

     Здзейснена ў  двух экземплярах у  горадзе Дэлi 27  верасня 1997
года, на  беларускай, хiндзi i  англiйскай мовах, прычым  усе тэксты
маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжання памiж любым з тэкстаў
рабочым з`яўляецца тэкст на англiйскай мове.


 За Урад Рэспублiкi Беларусь                За Урад Рэспублiкi Iндыя




<<< Главная страница | < Назад

<<<<                                                                                         >>>>


Новости партнеров
pravo.kulichki.ru ::: pravo.kulichki.com ::: pravo.kulichki.net
2004-2015 Республика Беларусь
Rambler's Top100
Разное


Разное
Спецпроект "Тюрьма"

 

Право России