ПАСТАНОВА САВЕТА РЭСПУБЛIКI НАЦЫЯНАЛЬНАГА
СХОДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 красавiка 1998 г. N 293-СР/IV г.Мiнск
АБ ПРАЕКЦЕ ЗАКОНА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
"АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У
ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ "АБ АХОВЕ
ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ"
===
Разгледзеўшы прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь 8 красавiка 1998 года праект Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi
Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны" i заключэнне
Пастаяннай камiсii па сацыяльных пытаннях Савета Рэспублiкi па
дадзенаму законапраекту, у адпаведнасцi з пунктам 1 артыкула 98
Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Адхiлiць праект Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi
змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны".
2. Накiраваць указаны праект Закона ў Палату прадстаўнiкоў
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь для дапрацоўкi.
Старшыня Савета Рэспублiкi
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь П.Шыпук