ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 красавiка 1998 г. № 221
АБ УНЯСЕННI ЗМЯНЕННЯЎ I ДАПАЎНЕННЯЎ У ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ) АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
З мэтай удасканалення арганiзацыi навучальна-выхаваўчага
працэсу ў вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах загадваю:
1. Унесцi змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае палажэнне аб
вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай школе Рэспублiкi Беларусь,
зацверджанае загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28
верасня 1993 г. № 292 i зарэгiстраванае ў Рэестры дзяржаўнай
рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь 5 кастрычнiка
1993 г. № 44/12 (дадаюцца).
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.):
2.1. прадставiць да рэгiстрацыi ва ўстаноўленым парадку
змяненнi i дапаўненнi ў Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай)
агульнаадукацыйнай школе ў Рэестр дзяржаўнай рэгiстрацыi
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь;
2.2. у тыднёвы тэрмiн пасля рэгiстрацыi змяненняў i дапаўненняў
у Прыкладнае палажэнне аб вячэрняй (зменнай) агульнаадукацыйнай
школе давесцi дадзены загад да ўпраўленняў адукацыi абласных i
Мiнскага гарадскога выканкамаў.
3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
адукацыi Дыляна Г.Д.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
загад Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 16 красавiка 1998 г. N 221
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
I.I.Заяш А.П.Колас
9 красавiка 1998 г. 31 сакавiка 1998 г.
ЗМЯНЕННI I ДАПАЎНЕННI
Ў ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ВЯЧЭРНЯЙ (ЗМЕННАЙ) АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ
ШКОЛЕ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ЗАЦВЕРДЖАНАЕ ЗАГАДАМ МIНIСТРА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 28.09.1993 г. N 292
(ЗАРЭГIСТРАВАНА Ў РЭЕСТРЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ РЭГIСТРАЦЫI МIНIСТЭРСТВА
ЮСТЫЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 05.10.1993 г. N 44/12)
===
Раздзел I. Структура i асновы дзейнасцi вячэрняй школы
Пункт 2.
Першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вячэрняя школа адкрываецца рашэннем выканаўчых i распарадчых
органаў мясцовых Саветаў дэпутатаў у гарадах не менш за 100 вучняў,
у сельскай мясцовасцi - не менш за 80 вучняў".
Другi абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Навучальна-кансультацыйны пункт з`яўляецца структурным
падраздзяленнем вячэрняй школы, ствараецца пры немагчымасцi
размяшчэння класаў (груп) у будынку школы i размяшчаецца ў iншых
будынках. Пры адной школе могуць быць адкрыты некалькi
навучальна-кансультацыйных пунктаў. Навучальна-кансультацыйныя
пункты могуць стварацца ў гарадах пры наяўнасцi не менш 60, а ў
сельскай мясцовасцi - не менш за 10 вучняў".
Пункт 3.
Першы абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"У вячэрняй школе могуць адкрывацца VII-IX класы сярэдняй
ступенi i X-XII класы старэйшай ступенi ў адпаведнасцi са
штогадовымi загадамi Мiнiстра адукацыi "Аб вучэбных планах
агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь".
Пункт 5.
Другi сказ выключыць.
Пункт 7.
У першым абзацы пасля слова "савета" дапоўнiць словамi
"педагагiчнага (метадычнага) савета".
Пункт 11.
Другi абзац выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"Вучнi вячэрняй школы могуць спалучаць агульнаадукацыйную
падрыхтоўку з прафесiянальнай, атрымлiваючы апошнюю ў
навучальна-вытворчых камбiнатах, цэнтрах, у iншых навучальных
установах або непасрэдна на вытворчасцi, у прафесiянальна-тэхнiчных
вучылiшчах, якiя не спалучаюць прафесiянальнае i агульнаадукацыйнае
навучанне.
Раздзел II. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу
Пункт 14.
Лiчбу "10" замянiць на "14".
Раздзел III. Кiраванне школай.
Пункт 20 дапоўнiць другiм абзацам наступнага зместу:
"Пры немагчымасцi стварэння Савета школы ў ролi вышэйшага
органа самакiравання вячэрняй школай з`яўляецца педагагiчны
(метадычны) савет школы".
Пункт 23 выключыць.
Пункты 24, 25, 26, 27, 28 лiчыць адпаведна пунктамi 23, 24, 25,
26, 27.
____________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 2435/12.
Дата: 24.04.98 г.
<<< Главная
страница | < Назад
|